Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
3 гістарычных палотнаў былі прадстаўлены карціны «Усяслаў Полацкі» (1931—1932) і «Каліпоўскі сярод паўстанцаў» (1935). Да вобраза славутага Усяслава Чарадзея, легепдарнага князя Полацкай зямлі, якому прысвяціў радкі аўтар бессмяротнай паэмы «Слова аб палку Ігаравым», звярталіся многія творцы, гісторыкі, паэты (асобнай брашурай выйшла даследаванне па гэтай тэме беларускага этнографа, фалькларыста і гісторыка С. П. Сахарава, які жыў у Латвіі). Натуральным быў і намер Сергіевіча ўвасобіць гэты вобраз. Кампазіцыя карціпы нескладапая: у цэнтры трывожным цёмпым сілуэтам вылучаецца волатаўская фігура Усяслава на баявым капі. На заднім плапе — дружына кпязя. Усяслаў з суровым выразам твару, воіны па конях, у шаломах, з баявымі вострымі дзідамі на фоне скупога зімовага краявіду надаюць карціне эпічнае гучанне. Як адзяачалі крытыкі таго часу, твору бракавалі эскізпасць і некаторая незавершанасць. Карціна ў першым варыянце не дай-
168. П. Сергіевіч. Шляхам жыцця. 1934
шла да нас. Майстар паўтарыў яе ў 1977—1978 гг.60
Карціна «Каліноўскі сярод паўстанцаў» атрымалася некалькі эскізнай, але вобразы напісапы пераканаўча. Вабіць і мілагучная гама палатпа. Гэта была першая спроба мастака ўвасобіць хвалюючую тэму ў мастацкіх вобразах. Да тэмы паўстання 1863—1864 гг. мастак будзе звяртацца на працягу ўсяго свайго жыцця. I ўрэшце дасць мапументальны вобраз бясстрашпага змагара і патрыёта, важака мас, ідэолага і стратэга паўстання на палатне «Каліноўскі і Урублеўскі на аглядзе паўстанцаў» (1959).
У 20—30-я гады П. Сергіевіч стварае шэраг палотпаў на тэму сялянскага жыцця: «Перавозка будаўнічага грузу цераз возера Богін» (1926), «За праспіцай» (1929), «Жыццё» (1929), «Вяселле на Беларусі» (1929), «Залёты» (1930), «Каваль куе каня» (1939). Гэтыя творы поўпыя замілавання да простых людзей і паэтызацыі народных звычаяў. У карціне «Залёты» мастак паказвае маладую зграбную гграллю з доўгай касой. Яна сарамліва схіліла галаву перад хлопцам, які стаіць побач з ёю, прыпыніўшыся ля самага ганку. Прыгожы, сакавіты каларыт палатна сведчыць пра выдатны дар жывапісца. «Вяселле на Беларусі» вабіць прастатой формы, добра адчутым народным каларытам, выразпым малюнкам.
Эмацыянальная, вобразная па пластычнаму і кампазіцыйнаму рашэнню карціна «ПІляхам жыцця». 3 рэдкай праўдзівасцю паказвае ў ёй П. Сергіевіч пакуты і тагачасны стан беззямельнага селяніна, даведзенага да адчаю польскімі абшарнікамі. Ён і яна. Цяжкай хадою ідуць яны пад крутую гару старасвецкага
бітага шляху. Хто гэтыя людзі? Куды яны ідуць? Што чакае іх наперадзе? Мастак не адказвае на гэтыя пытанні, ён толькі ставіць іх перад гледачом. Па сваёй вобразнасці і абагулыіенасці настрою гэты твор нагадвае скульптуры А. Грубэ «Тачачнік», «Раб» (1928). Як і скульптар, Сергіевіч ідзе ад абагульненпя і стылізацыі на карысць вобразнасці. Напісана палатно адмыслова, яно вабіць стрымапасцю фарбаў, някідкім, але выразным каларытам.
У 1930—1938 гг. ГІ. Сергіевіч у розных тэхніках — алеі, алоўку, сангіне стварае шэраг партрэтаў сваіх адпавяскоўцаў, знаёмых, прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, студэнцтва. Максім Танк у «Лістках календара» так запісаў свае ўражапні ад наведвання майстэрні мастака: «Пётра Сергіевіч — своеасаблівы, з ярка выражаным пацыянальным характарам мастак... Бачу на сцяне некалькі новых партрэтаў яго браслаўскіх землякоў, на тварах якіх выразна выпісана іх класавая прыналежнасць, а ў вачах — мужыцкая ўпартасць, упэўненасць у сваіх сілах і вера ў лепшую будучыню» 61.
Сапраўды, у лепшых партрэтах П. Сергіевіча адчуваюцца душа, шчырасць, пранікненне ў псіхалогію вобраза. Гэта дэмакратычныя партрэты ў самым шырокім сэнсе гэтага слова. Як і яго тэматычныя палотны, па колеравай гаме яны не кідкія, не стракатыя. Але ўвесь кампазіцыйны, каларыстычны лад працуе ў іх на выяўленне тыповага, самага характэрпага. Гэтыя рысы ўласцівы партрэтам «Студэнтка Воля Чэрнік» (1936), «Міхась Машара» (1937), «Беларуская настаўніца» (1938), «Ванда Гір’яд» (1939), «Рыгор Шырма» (30—40-я гг.), «Дзяўчыпа ў сінім сарафане» (1940) і інш.
60 Твор знаходзіцца ў Музеі мастацтва і этнаграфіі ў в. Гарадзец Шаркоўшчынскага р-па, на радзіме мастака.
61 Танк М. 36. тв.: У 4 т. Мн., 1968. Т. 4. С. 414—415.
Партрэты П. Сергіевіча ўражваюць глыбокай народпасцю, мастакоўскім прапікненнем у характар адлюстраванай асобы. Яны напісаны і намалявапы ўпэўнена, з выдатпым пачуццём формы.
Неаднаразова звяртаўся жывапісец і да жанру пейзажа, знаходзіў своеасаблівы настрой у адлюстраванні роднай прыроды. Пераважная большасць краявідаў напісана ім на роднай Браслаўшчыне. Сярод іх асабліва вылучаецца «Забытая званіца» — невялікая паэтычная элегія, у якой перададзены шчымлівы настрой родных мясцін, з дзяцінства знаёмага ўзбярэжжа Богінскага возера. Пахілая драўляная каплічка над лясным возерам, нібы помнік старажытнасці, забытага і такога роднага куточка. Як і ў іншых краявідах Сергіевіча, ёсць у гэтым палатне тонкі лірызм, замілаванне роднымі мясцінамі, глыбокае пранікненне ў беларускую прыроду.
Усё сваё творчае жыццё II. Сергіевіч упарта працаваў над сабой. Паступова ўдасканальваецца яго майстэрства кампазіцыі, партрэтнае мастацтва, пейзажы набываюць эпічнасць, жывапіс — болыпую сілу, гучнасць фарбаў.
У гісторыі беларускага жывапісу творчасць Пётры Сергіевіча займае значнае месца. Мастак не ўяўляў сваёй творчасці ў адрыве ад каранёў роднай бацькаўшчыны. У гэтым яшчэ раз пераканала яго персанальная выстаўка 1978 г. у Палацы мастацтва ў Мінску — своеасаблівая справаздача мастака перад сваім народам. У кнізе водгукаў вядомы паэт Ніл Гілевіч запісаў такія словы: «Больш паўвека працуе ў мастацтве Пётра Аляксандравіч. Ва ўсім, што ён зрабіў: у карцінах на гістарычпыя тэмы (а тут ён, можна сказаць, пачынальпік), у малюнках роднай прыроды, побыту і асабліва ў партрэтах людзей, з якімі ён пражыў жыццё, ва ўсім выяўляецца вернасць свайму народу. 3 жыцця народа, з
родпай зямлі ўвесь час чэрпае ён сокі і фарбы сваёй творчасці».
Разам з П. Сергіевічам у Заходняй Беларусі пачыпаў сваю творчую дзейнасць Міхась Канстанцінавіч Сеўрук (1905—1979). У творах, жыццёвым лёсе абодвух жывапісцаў нямала агулыіага: адны і тыя ж настаўнікі на мастацкім аддзяленні Віленскага універсітэта, адны і тыя ж захапленні, творчыя пошукі. Але ёсць у творчасці М. Сеўрука і сваё адметнае, што надае яго мастацтву асаблівыя і непаўторныя рысы.
Нарадзіўся М. Сеўрук 27 лютага 1905 г. у Варшаве ў сям’і чыгупачніка, беларуса па паходжанню. Пасля Варшавы сям’я Сеўрукаў жыла ў Брэсце, потым у Маскве, дзе Міхась вучыўся ў адной з маскоўскіх гімназій. У Траццякоўскай галерэі будучы мастак упершыню пазнаёміўся з палотпамі Рэпіна, Сурыкава, Сярова, Левітана. «Карціны перадзвіжнікаў зрабілі на мяне ўплыў на доўгі час»62,— пісаў жывапісец у сваіх успаміпах.
У 1919 г. Сеўрукі вяртаюцца ў Беларусь, дзе Міхась працягвае вучобу ў Нясвіжскай гімназіі, а скончыўшы яе ў 1927 г., паступае на мастацкае аддзялепне Віленскага універсітэта.
Як і на П. Сергіевіча, значны ўплыў на творчасць М. Сеўрука аказаў яго першы настаўнік — Ф. Рушчыц, а таксама Л. Сляндзінскі. Выхаваны ў традыцыях класіцызму і мастацтва італьянскага кватрачэнта, Л. Сляндзінскі патрабаваў ад сваіх вучняў дакладпасці малюнка, абагулыіенасці і лаканічнасці формы. У асобных творах М. Сеўрука ранняга перыяду адчуваецца пэўны ўплыў Л. Сляндзінскага з яго імкненнем да манументалізацыі, лаканічнасці і скульптурнасці форм. Ма-
62 Цыт. па кн.: Шматаў В. Міхась Сеўрук. Mil, 1980. С. 4.
лады мастак дабіваўся выяўлення формы амаль да рэльефнасці, асязальнасці. Шмат чаму навучыўся М. Сеўрук у свайго педагога А. Штурмана — асістэнта Ф. Рушчыца. Ён быў прыхільнікам і паслядоўнікам імпрэсіянізму. Л. Сляндзінскі выхаваны на ўзорах класічнага мастацтва, не падзяляў метадаў
таў, пейзажаў, эскізаў кампазіцый 63. «Інтэр’ер дэканата факультэта выяўленчага мастацтва ва універсітэце г. Вільнюса» (1928) —безумоўная творчая ўдача мастака. Звычайны інтэр’ер будынка з гатычнымі скляпен-
169. М. Сеўрук. Жніво. 1937. ДММ БССР
А. Штурмана. Аднак М. Сеўрук, нягледзячы на розныя падыходы да творчага метаду сваіх педагогаў, змог увабраць і насычанасць колеру, і валёрнасць жывапісу А. Штурмана, і пластычнасць манументальных форм Л. Сляндзінскага.
М. Сеўрук вылучаўся сярод студэнтаў творчай актыўнасцю. У 1929 г. ён наладжвае ва уяіверсітэце выстаўку сваіх работ — партрэ-
нямі, там-сям па сценах вісяць малюнкі вучняў, стаяць скульптуры. Але колькі душэўнага хвалявапня ў гэтым эцюдзе, напісаным сціпла, у спакойных тонах і разам з тым вельмі глыбока, пранікнёна, з унутраным душэўным хваляваннем.
63 Шматаў В. Міхась Сеўрук; Ёп жа. Маштабнасць таленту // Літ. і мастацтва. 1980. 28 сак.
У пейзажах М. Сеўрук шчыра і праўдзіва перадаваў настрой роднай прыроды. Паказалыіыя яго эскізы на тэму «Купальшчыцы», створаныя ў 30-я гады. Тонка згарманізаваныя, дакладныя па малюнку, яны ўспрымаюцца як закончаныя творы. Сярод іншых работ гэтых гадоў варта адзначыць «Бег» (1930), «У полі» (1930), «Ля студні» (1939).
У гэтыя ж гады мастак стварае шэраг партрэтаў, сярод якіх асабліва вылучаюцца «Старая» (1929), «Партрэт дзяўчыны ў профіль» (1930). Партрэты М. Сеўрука не толькі дасканалыя па малюнку, прыгожыя па колераваму вырашэнню, але прывабліваюць і трапнай перадачай характару, і вострым псіхалагізмам.
Пасля заканчэння універсітэта (1932) М. Сеўрук жыве і працуе ў Вільні. He маючы матэрыяльнай падтрымкі, ён перабіваецца дробнымі заказамі: распісвае касцёлы, малюе шыльды. 3 жывапісу гэтай пары вядомы карціны «3 жыцця сялян», а таксама краявіды — паэтызаваныя матывы роднага краю, маляўнічыя куткі старой Вільні, шматлікія эцюды і эскізы на тэму ўборкі ўраджаю, нялёгкай сялянскай працы, а таксама творы ў жанры нацюрморта і партрэта.
У своеасаблівай кампазіцыі «Групавы партрэт» (1932) мастак аддаў даніну сваім настаўнікам. У ім адчуваюцца класічная і манументальная цэласнасць, лаканічнасць форм, што ідзе ад Л. Сляндзінскага, і ў той жа час чысціня фарбаў, перадача празрыстага серабрыстага каларыту ў лепшых традыцыях Б. Кубіцкага і А. Штурмана.
У 1937 г. М. Сеўрук стварае адзін з самых значных сваіх твораў, які ўвайшоў у залаты фонд выяўленчага мастацтва Беларусі,— шматфігурную кампазіцыю «Жніво». Гэта манументалыіае палатно, якое ўспрымаецца як своеасаблівы гімн чалавеку зямлі. Ён шмат у чым вызпачыў далейшы шлях мастака.