• Часопісы
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 4: 1917—1941 гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 352с.
    Мінск 1990
    130.27 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    коў — фляндроўка, якая пазней прынесла славу івянецкай кераміцы 43.
    Болып разнастайным становіцца дэкор і на ракаўскай кераміцы. Збанкі, слоікі, талеркі, паўміскі, хлебніцы, глякі аздабляюцца сакавітым эмалевым роспісам расліннага характару з кветак, лісточкаў, парасткаў, які пагадвае дэкор мясцовай кафлі часоў позняга сярэдневякоўя, але выкананы больш свабодна.
    Яскравае ўяўленне пра мастацкія якасці ракаўскай керамікі 30-х гадоў дае калекцыя посуду з Музея старажытпабеларускай культуры АН БССР, якая паходзіць з майстэрні I. Данілевіча. Яна ўключае досыць шырокі асартымент сталовага посуду розных форм і памераў. Ёсць тут вырабы, аздоблепыя сціплымі карычневымі паяскамі ці зусім без іх, але большасць звяртае ўвагу сакавітым роспісам у выглядзе S-падобных сцяблінак з кветкамі, якія аддалена нагадваюць яблыневую квецень. Па тры такія сцяблінкі нанесены на берагі місак і паўміскаў, прычым скіраваны яны ў адным напрамку і ўтвараюць своеасаблівую дынамічную кампазіцыю. Карычневыя парасткі заканчваюцца буйпымі круглымі кветкамі белага колеру з карычневай ці зялёнай сарцавінай, белыя ці карычневыя кропкі нанесены паабапал адгалінаванняў. Гледзячы на гэтыя роспісы, вельмі лёгка ўявіць, як умелая рука майстра дакладнымі, хуткімі, вывёрапымі мазкамі наносіла зігзаг парастка, кругавым рухам малявала кветкі, запаўняла іх сярэдзінкі ці проста ставіла тут кропку-тычок. Дэкор вылучаецца нязмушанасцю, імправізацыйнасцю, сакавітасцю. Праўда, нельга не адзначыць, што ён не заўсёды арганічна звязаны з формай посуду, асабліва на гляках і слоіках.
    Разнастайнасцю форм і дэкору вызначаюцца вырабы, прызпачаныя для
    43 Сахута Я. М. Беларуская народная кераміка. С. 63—65.
    156. Ганчарныя вырабы. 30-я гг. в. Ракаў Валожынскага р-на Мінскай вобл. МСБК АН БССР
    157.	Цацкі «Коннікі». 30-я гг. в. Ракаў Валожынскага р-на Мінскай вобл. МСВК AII БССР
    аздобы інтэр’ера: вазоны, кветнікі, вазы, насценныя талеркі, попельніцы, фігурпыя сасуды, чарнілыіыя прыборы і інш.
    Адыход ад старажытных форм і сюжэтаў дэманструе калекцыя дробнай пластыкі. Статычнасць і абагульненасць форм саступілі месца дынаміцы, з’явіліся цэлыя сюжэтныя сцэн кі, выкананыя ў наіўна-рэалістычным стылі. Гэта ўжо не столькі традыцыйная гліняная цацка, колькі настольная пластыка дэкаратыўнага характару. Коннікі — пышнавусыя гусары з ліха ўскінутай да фуражкі рукой ці амазонкі з букетамі. Цікавыя парныя кампазіцыі — паненка з кавалерам. Фігуркі «адзеты» ў характэрныя для таго часу касцюмы: паненкі — у ка-
    пелюшах з бантамі, доўгіх сукенках з палярынамі, фальбонамі, вялікімі гузікамі, у руках — пышны букет ці сабачка. Кавалеры кураць цыгарэту. У некалькі гумарыстычнай форме аўтару ўдалося перадаць нават характар персанажаў: заліхвацкасць гусараў, ганарлівасць паненак, фанабэрлівасць кавалераў. Яркія плямы белай, зялёнай, чорнай эмалі (як і на тагачасным посудзе), напесеныя адвольна, без якой-небудзь спробы падкрэсліць тыя ці іншыя дэталі, надаюць творам яўную дэкаратыўнасць 44.
    41 Сахута Я. Ракаўская цацка // Мастацтва Беларусі. 1987. № 5.
    158. Цацка «Пара». 30-я гг. в. Ракаў Валожынскага р-на Мінскай вобл.
    159. В. Лапа. Попельніца «Леў». 30-я гг. в. Івянец Валожынскага р-на Мінскай вобл.
    У 1939 г., пасля далучэпня Заходняй Беларусі да адзінай сям’і савецкіх народаў, у многіх ганчарных цэнтрах былі створаны арцелі. Аднак маштабы промыслу прыкметна зменшыліся, паколькі прамысловасць ужо задаволіла асноўныя патрэбы ў неабходных прадметах хатняга ўжытку.
    Паварот да дэкаратыўнасці вырабаў, характэрны для тагачаснага народнага мастацтва, закрануў і ткацтва. Традыцыйныя геаметрычныя матывы дапаўняюцца новымі, узбагачаецца каларыстыка твораў, у дэкоры дываноў і посцілак пераважае раслінны арнамент, вельмі разнастайны па матывах і кампазіцыях.
    Побач з традыцыйнымі ўзорамі, напрыклад, як дыван «Бліскушкі», выкананы М. Ліпай у 1933 г. (Уздзенскі р-н), дзе геаметрычны малюнак раскіданы па ўсім полі, з’яўляюцца дываны С. Жук (1938, Слуцкі р-н). Іх кампазіцыя і малюнак ужо намнога ўзбагачаны разнастайнымі дэталямі і колерам: выявы вазонаў рытмічна чаргуюцца з каляровымі кветкамі, паміж вазонамі — чатырохпялёсткавыя разеткі. Па выяўленчай манеры да іх прымыкае «кветнік», вытканы Ж. Чарнавус з Уздзенскага раёна. У цэнтры дывана букеты ў вазонах, якія рытмічна паўтараюцца, і жаночая фігурка; каймой служыць арнамент з выявамі птушак. Усе гэтыя работы экспанаваліся на 2-й Усебеларускай выстаўцы народнай творчасці ў Мінску ў 1938 г.
    Побач са старымі, традыцыйнымі ўзорамі ў посцілкі, дываны, ручнікі ўводзіліся новыя элементы — серп і молат, пяціканцовыя зоркі. У беларускім ткацтве, як і ў іншых жанрах мастацтва, з’яўляюцца партрэты У. I. Леніна, дзеячаў Камуністычнай партыі і кіраўнікоў Савецкага ўрада, што сведчыць пра пашырэнне ў народным мастацтве тэндэнцый выяўленчасці. У 1938 г. калгасніца А. Серада (Мінская вобл.) выткала дыван
    з партрэтам У. I. Леніна 45. Гама партрэта бэзавая з адценнямі, фон чырвоны. Кайма складалася з арнаменту, у якім выкарыстаны матыў пяціканцовых зорак чырвонага колеру на светлым полі.
    160. Ю. Лапа. Абрус. 1939 в. Старынкі Валожынскага р-на Мінскай вобл.
    161. Н. Аланцьева. Сурвэта. 1930. в. Прыдняпроўе Аршанскага р-на Віцебскай вобл.
    Вялікую работу ў справе адраджэння старых відаў беларускага мастацкага дыванаткацтва праводзіў Рэспубліканскі Дом народнай творчасці. Пачынаючы з 1938 г. гэту галіну народнага мастацтва ўзначальвала Марыя Пачэкіна — энтузіяст і спецыяліст сваёй справы. Пры яе садзеянні і пад непасрэдным кіраўніцтвам у 1940 г. былі вытканы дываны вялікіх памераў з партрэтамі У. I. Леніна (работа А, Серады) і дзеячаў Камуністычнай партыі (работа Д. Мяшэчак), якія экспанава-
    45 Фота гл. у кн.: Беларускае народнае мастацтва. Мн., 1951. Т. 1. С. 34—36. Да Вялікай Айчыннай вайпы дыван належаў Рэспубліканскаму Дому народпай творчасці.
    162. А. Станавая. Посцілка. 30-я гг. в. Зарэчча Аршанскага р-на Віцебскай вобл.
    ліся на выстаўцы беларускага мастацтва ў Маскве ў 1940 г.46
    163. Ручнік. 30-я гг. в. Бранава Слабада Чавускага р-на Магілёўскай вобл.
    Пэўныя змены адбыліся ў шкларобчай прамысловасці, хаця ў параўнанні з іншымі галінамі народнай гаспадаркі яны былі не такія значныя.
    У 30-я гады на тэрыторыі Савецкай Беларусі дзейпічала 8 шклозаводаў: «Пралетарый» (г. Мінск), «Кастрычнік» (былы «Ялізава», Асіповіцкі р-н), «Ільіч» (Быхаўскі р-п), «Ноўка» (Гарадоцкі р-н), Барысаўскі імя Ф. Э. Дзяржынскага (г. Нова-Барысаў), «Камінтэрн» (Дзяржынскі р-п), «Рухавік рэвалюцыі»
    164. Ручнік. 30-я гг. Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл.
    165. М. Шаршнева. Ручнік-набожнік.
    30-я гг. в. Рэкта Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл.
    (Гомельскі р-н), Гомельскі механіза-
    ваны завод.
    Пераважным відам прадукцыі шклозаводаў Беларусі ў гэты перыяд з’яўлялася акопнае і люстэркавае
    46 Палеес А. Ткацтва па Беларусі // Беларусь. 1947. № 33. С. 52.
    166. Ручнік. 30-я гг. Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл.
    шкло, якое складала ў 1937 г. 7,2 працэнта яго агульнасаюзнай вытворчасці47. Гаспадарка рэспублікі і ўсёй краіны мела вострую неабходнасць і пастаянную патрэбу ў тэхнічных відах шкла ў сувязі з ростам і шырокім размахам жыллёвага і прамысловага будаўніцтва. Галоўную ролю ў іх вытворчасці стаў адыгрываць Гомельскі механізаваны завод. 3 яго пабудовай (1933) быў ліквідаваны недахоп прадпрыемстваў на тэрыторыі рэспублікі, калі ў яе паўднёвай частцы, багатай палівам (торфам), не было ніводнага шкло-
    47 Соцналнстііческое стронтельство БССР за годы второй пятнлеткн. Мн., 1939. Табл. 4.
    завода. Завод быў пабудаваны на сродкі дзяржаўнага бюджэту СССР, забяспечаны вопытнымі інжынернатэхнічнымі кадрамі з братніх саюзных рэспублік. Усе вытворчыя працэсы на заводзе былі механізаваны. У 1937 г. на прадпрыемстве быў уведзены ў эксплуатацыю цэх — канвеер па вырабу паліраванага люстэркавага шкла. Гэта было другое прадпрыемства ў краіне па вытворчасці такога шкла і першае цалкам механізаванае. У 1937 г. тут была асвоена вытворчасць тэхнічнага ліставога карабельнага шкла механізаваным спосабам. Тады ж на заводзе сталі вырабляць чорнае мірабілітавае шкло з тарфяных шлакаў — прыгожы і якасны абліцовачны матэрыял. 3 мірабілітавага шкла выраблялі і роз-
    ныя па прызначэнню дробныя рэчы — дзвярныя ручкі, чарніліцы, попельніцы, вазы і іншыя тавары шырокага спажывання 48.
    Завод «Камінтэрн» спецыялізаваўся на выпуску бутэлек, «Ноўка» — лямпавага шкла, «Пралетарый» — прамтары і дробнага аптэкарскага (лабараторнага) посуду для Мінскага хімфармзавода, «Кастрычнік» — лямпавага шкла, бутэлек і посуду на экспарт, «Ільіч» — аптэкарскага і бытавога посуду 49. Гатунковы посуд, мастацкія вырабы са шкла выпускалі Барысаўскі завод імя Дзяржынскага і завод «Кастрычнік». Асноўным відам прадукцыі гэтых прадпрыемстваў было масавае шкло утылітарнага, бытавога прызначэння. Яго асартымент быў самы разнастайны. Да пачатку 1941 г. толькі адзін завод, імя Дзяржынскага, выпускаў звыш 300 назваў шкляных вырабаў50. Галоўнае месца ў таварным асартыменце займалі прадметы шырокага спажывання, якія карысталіся і ў рэспубліцы, і ў краіне вялікім попытам,— шклянкі, келіхі, чаркі, фужэры, графіны, цукарніцы, салатніцы, селядзечніцы, вазы, разнастайныя па форме і прызначэнню — для хлеба, фруктаў, кветак і інш., масленіцы, прыборы для вады і іншых напіткаў.
    Перад заводамі была пастаўлена задача павялічыць колькасныя паказчыкі выпускаемай прадукцыі, каб задаволіць вялікі попыт на гэтыя тавары шырокіх слаёў насельніцтва. Калі за гады другой пяцігодкі (1933—1937) БССР цалкам задаволіла свае патрэбы і патрэбы суседніх раёнаў РСФСР і УССР у акопным шкле, то іншых відаў шкляных вырабаў яшчэ не хапала. Таму пераваж-
    48 Стекло н керамнка. 1937. № 2. С. 19— 20.
    49 ЦГАОР БССР, ф. 120, воп. 1, спр. 76-а, л. 45, 46.
    50 Стекло н керамнка. 1937. № 2. С. 8.
    ным, асноўным відам прадукцыі ў гэты перыяд застаецца просты штодзённы посуд, танпае шкло.
    Павелічэнню прадукцыйпасці перашкаджала недастатковая механізаванасць вытворчасці, многія аперацыі заставаліся ў сферы ручной працы. Толькі ў гады трэцяй пяцігодкі (1938—1941) адбылася карэнная рэканструкцыя і расшырэнне Барысаўскага завода імя Ф. Э. Дзяржынскага з поўнай механізацыяй вытворчасці ўсіх відаў шкляных вырабаў. Ручная праца дапускалася толькі для вырабаў, патрабуючых складанай ручной апрацоўкі (вазы, прыборы для він вырабы з крышталю і накладнога шкла). Рэканструкцыя Барысаўскага і іншых заводаў дазволіла ў канцы 30-х гадоў значна павялічыць выпуск гаспадарчага посуду, расшырыць яго асартымент і палепшыць якасць.