Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
Поспехі станковага партрэтнага жаяру ў 30-я гады асабліва прыкметны ў творчасці скульптараў-партрэтыстаў А. Бразера і 3. Азгура. Круг тэм і вобразаў, да якіх звярталіся пар-
трэтысты, яадказаны самім жыццём. У скульптурным партрэце 30-х гадоў атрымала адлюстравашіе шматгранная цікавасць да вобраза сучасніка, імкнепне зразумець духоўную сутнасць савецкага чалавека, імкненне да гармоніі паміж асабістым і грамадскім. Найбольш пераканаўчае ўвасабленне гэтыя ідэі атрымалі ў вобразах повай працоўнай інтэлігенцыі. У партрэтах прадстаўпікоў інтэлігенцыі скульптары змаглі спалучыць складаны псіхалагічны стан партрэтаваных з дакладнасцю і глыбінёй партрэтных характарыстык.
Вопыт А. Бразера як скульптара ў 20-я гады быў хутчэй перыядам арыентацыі ў гэтым відзе мастацтва Для закончанага жывапісца і бліскучага рысавальшчыка Бразера, як і для многіх іншых таленавітых мастакоў таго часу, звяртанне да скульптуры было натуральным імкненнем пашырыць рамкі ўласпай творчасці, выкарыстаць усе даступныя сродкі выяўленчага мастацтва. Як і кожны сапраўдны майстар, ён у сумежных відах мастацтва пачынаў адразу з пошукаў новых выразных сродкаў, захоўваючы як аснову дасягненпі перадавых мастакоў свайго часу. Аднак як ні своеасаблівы першыя скульптурныя вопыты Бразера 20-х гадоў, іх цяжка лічыць дасягненнем беларускага мастацтва гэтага перыяду — яны хутчэй сведчанне працэсу фарміравапня творчай індывідуальнасці аднаго з яго майстроў. Папрокі ў адрас ранніх партрэтаў Бразера, які захапіўся «біялагічнымі асаблівасцямі арыгінала, ставячы партрэтнае падабенства самамэтай... выключаючы ўнутраную сувязь індывідуума з павакольным сацыяльным асяроддзем» 35, выглядаюць справядлівымі ў адносінах да большасці яго партрэтаў пачатку 30-х гадоў. Характэрным у гэтйм сэнсе з’яўляецца «Партрэт паэта Харыка» (1932). Гэта партрэт-
35 Літ. і мастацтва. 1932. 28 сн.
эцюд, зроблены з натуры на працягу двух сеансаў, які перадае моцнае эмацыяпалыіае напружанне паэта ў момапт, калі ён чытае свае вершы.
Работа над партрэтам прагрэсіўнага амерыканскага пісьменніка Бергельсона таксама застаецца ў межах задач партрэта-эцюда, які перадае толькі пэўны стап партрэтаванага. Спакойная ўраўнаважанасць пісьменніка, яго мяккая сузіральная натура трохі не вяжацца з жорсткімі грубаватымі формамі твару. Бразер лёгка знаходзіць гэту неадпаведнасць і па-майстэрску падпарадкоўвае яе задачы выяўлення характэрнага, глыбока індывідуальнага ў чалавеку. Канцэптруючы ўсю ўвагу на твары, Бразер шукае рашэння складанай задачы: праз грубыя, знешпе непрыгожыя рысы твару пісьменніка паказаць высакароднасць пачуццяў гэтага чалавека. Стан спакойнага роздуму знойдзены ў прывычным, «устой-
147. А. Бразер. Партрэт народнага артыста СССР С. М. Міхоэлса. 1926
лівым» выразе твару, падкрэсленым глыбокімі складкамі шчок і падбародка.
На пачатку 30-х гадоў А. Бразер звяртаецца да вобразаў прадстаўнікоў беларускай дзяржаўнасці, справядліва лічачы гэту работу абавязкам мастака-грамадзяніна. Але па розных прычынах мастаку ўдалося толькі часткова ажыццявіць сваю задуму. Найбольш цэльпым творам, што захаваўся ў газетных здымках, можна лічыць партрэт старшыні Беларускага ўрада М. М. Галадзеда. Характэрная асаблівасць гэтага партрэта заключаецца ў імкненні мастака рашыць яго ў плане гераізаванага вобраза, вылучыўшы як галоўныя рысы самааддапасць, аскетызм, непахісную волю і рашучасць. У горда паднятай, трохі павернутай убок галаве, у выразным профілі, цвёрдым падбародку ясна ўгадваецца моцпы, энергічны чалавек. Кампазіцыйна і па характару лепкі партрэт мае цягу да манументалізацыі вобраза.
Грамадскую каштоўнасць партрэтпае падабенства ў творчасці А. Бразера набывае з сярэдзіпы 30-х гадоў, калі ён пазаўсёды пакончыў з вопытамі імпрэсіянісцкага партрэта «а 1а ргіта» і прыходзіць да паглыбленай трактоўкі вобразаў сучаснікаў на яснай і выразнай рэалістычнай аснове.
Рысы такога падыходу да мадэлі амаль што ўпершыню з’яўляюцца ў Бразера ў партрэце пісьменніка М. Кульбака (1934), што адкрывае сабой своеасаблівую серыю партрэтаў культурных і грамадскіх дзеячаў Беларусі, якія вызначаюцца псіхалагізмам, вастрынёй і дакладнасцю характарыстык. Пры ўсёй індывідуальпай своеасаблівасці вобразаў, якую мастаку ўдаецца не толькі захаваць, але і тактоўна падкрэсліць, партрэты набываюць тое канкрэтна-сацыялыіае асяроддзе, у адрыве ад якога становіцца немагчымым разуменне вобраза. У іх ёсць бездакорная пераканаўчасць, якая заўсёды была прывілеяй
партрэтаў, беспамылкова і дакладна зарыептаваных у часе.
Найбольш удалая работа гэтай серыі — «Партрэт народнага артыста СССР С. М. Міхоэлса» (1926). У аснову вобраза ляглі ўласцівыя Міхоэлсу
148. А. Бразер. Народны настаўнік БССР ардэнаносец М. Б. Голуб.
1940
эмацыянальная рухомасць і чуласць да ўражанняў жыцця. Мы маем тут выпадак, калі падабенства характараў двух выдатных майстроў — партрэтыста і партрэтаванага — павінны былі ўказаць правільны шлях ва ўспрыманні мадэлі. Людзі перадавых імкненняў у мастацтве, творчасць іх глыбока сугучна.
Высвятленне характэрнага, выразнага ў вобразе Міхоэлса вызначылі і асаблівасці пластычнага стылю скульптара. Міхоэлс паказаны ў позе чалавека, які задумаўся, з шырока адкрытым, невідушчым позіркам. Рытмы аб’ёмаў «шышкаватага лба»,
што імкліва чаргуюцца, энергічна паднятыя бровы і шырока пастаўленыя вочы як бы акаймоўваюць дэфармаваны нос. Жывы, рухомы твар Міхоэлса дазволіў Бразеру стварыць у партрэце акцёра тую выразную групоўку аб’ёмаў, якую Радэн называў «прыгажосцю характэрнага».
Цяга А. Бразера да інтэлектуальнай змястоўнасці вобраза, што мела месца яшчэ ў 20-я гады, у 30-я атрымала далейшае развіццё ў партрэтах людзей творчай працы, багацце духоўнага свету якіх стала прыкметай часу, неад’емнай рысай чалавека новай, сацыялістычнай фармацыі. У кожным партрэтаваным Бразер шукае асаблівасці канкрэтнай асобы, індывідуальнай непаўторнасці, захоўвае ў іх розныя псіхалагічныя станы. Але цяпер пошукі гэтыя вядуцца на фоне шырокіх сацыялістычных пераўтварэнняў у рэспубліцы, якія аб’ектыўна накладваюць адбітак на партрэты сучаснікаў.
Духоўная насычанасць вобраза Міхоэлса, вялікая душэўная адкрытасць славутага акцёра, абумоўленая асабістымі якасцямі і характарам дзейнасці гэтага чалавека, нябачнымі ніцямі звязваецца з вобразам настаўніка М. Б. Голуба, спакой і мудры жыццёвы вопыт якога ясна адчуваецца ў рабоце «Народны настаўнік БССР, ардэнаносец М. Б. Голуб» (1940). Жыццёвая канкрэтнасць вобраза старога настаўніка, пазбаўленага ўсякага ўпрыгожання, з’яўляецца характэрнай рысай некаторых іншых партрэтаў Бразера, у якіх скульптар заклапочаны выяўленнем духоўных якасцей сваіх герояў. Улюбёнай формай партрэта Бразера па-ранейшаму застаецца партрэт-эцюд, але ў 30-я гады ён бясспрэчна набывае псіхалагічную глыбіню і вялікую выразнасць.
Над вобразам сучасніка ў 30-я гады паспяхова працуе 3. Азгур. Вытрымаўшы экзамен «на сталасць» у партрэтных бюстах для Дома ўрада, Азгур пачынае самастойны шлях ма-
стака, адзначаны многімі творчымі ўдачамі. Калі ў 20-х і пачатку ЗО-х гадоў Азгур пераважна лепіць партрэты выпадковых асоб, у якіх імкнецца ўразумець індывідуальныя асаблівасці знешняга аблічча партрэтаванага, выраз твару натуры, зафіксаваць уласцівую ёй характэрнасць форм, то цяпер, у другой палове 30-х гадоў, мастак схіляецца да болып паглыбленага вывучэння мадэлі, шукае псіхалагічную выразнасць вобраза ў тонкай закончанасці дэталёвай формы. Па меры таго як расце грамадская самасвядомасць мастака, удасканальваецца тэхнічнае майстэрства, мастак імкнецца да вырашэння болып высокіх творчых задач. Круг тэм і вобразаў, да якіх звяртаецца Азгур, прыкметна пашыраецца. Ён працуе над вобразамі выдатных дзеячаў мінулага і партрэтамі сучаснікаў. Працягвае таксама пошукі повых выразпых сродкаў інтымнага партрэта з натуры, але гэта работа мае для яго ўжо дапаможнае значэнне.
У гэты перыяд у 3. Азгура выразна намячаюцца дзве розныя сістэмы пабудовы скульптурнай формы партрэта, абумоўленыя розпымі задачамі зместу. Першая знаходзіць прымяненне ў станковых партрэтах з натуры, работа над якімі часта прымае характар працяглага працэсу ўразумення ўнутранай сутнасці мадэлі. Другая манера, якая адрозніваецца шырокай, свабоднай лепкай, прымяняецца ў партрэтах манументальнага характару, гістарычным партрэце і даводзіцца скульптарам да дасканаласці ў партрэтах ваеннага і пасляваеннага перыяду. Але і ў станковым партрэце 30-х гадоў, у якім Азгур пераважна звяртаецца да вобразаў людзей прывычнага для яго акружэння, ясна праглядаецца пэўная сістэма выбару мадэлі ў залежнасці ад задач, якія цяпер ясна і канкрэтна ставіць перад сабой мастак. Пачынаючы з бюстаў Гракха Бабёфа, Ф. Э. Дзяржынскага і А. Ф. Мяснікова, выкананых
для Дома ўрада, творчасць Азгура прыняла ярка грамадскі характар. У ім дамінуюць работы манументальнага характару, якія ўвасабляюць вобразы вядомых дзеячаў гістарычнага мінулага і выдатных прадстаўнікоў нашай партыі. Шматгранную распрацоўку атрымліваюць вобразы К. Маркса, Э. Энгельса, У. I. Леніна, Я. М. Свярдлова, Ф. Э. Дзяржынскага, Сярго Арджанікідзе і інш. 3 зусім новых пазіцый разглядаецца цяпер мастаком галерэя вобразаў прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, створаная ім на працягу 30-х гадоў. Ясна ўсведамляючы інтэлектуальную каштоўнасць і значэнне дзейнасці маладой беларускай інтэлігепцыі — урачоў, настаўнікаў, пісьменнікаў, мастакоў, артыстаў, Азгур вельмі строгі і пілыіы ў выбары мадэлі. Лепшыя работы гэтага плана — «Скульптар A. М. Бразер» (1935), «Народны артыст БССР М. Ф. Рафальскі» (1935), «Народная артыстка СССР Л. П. Александроўская» (1939), «Пісьменнік Змітрок Бядуля» (1940) і інш. Любы створаны ім у 30-я гады скульптурны партрэт — гэта перш за ўсё партрэт чалавека, выдатнага сваёй дзейнасцю, дасягненнямі ў той ці іншай галіне навукі або мастацтва. У гэтым праявілася вялікая грамадзянскасць мастака, глыбокае усведамленне адказнасці перад грамадствам, у чым, дарэчы, бачыць каштоўнасць сваёй партрэтнай творчасці і сам мастак.
Вобразы Я. Купалы, Я. Коласа, над якімі Азгур пачаў працаваць яшчэ ў студэнцкія гады (ляпіў іх з натуры), атрымалі найбольш поўнае і правільнае ўвасабленпе ў 30-я гады. Іменна тады Азгур меў магчымасць часцей і больш наглядаць выдатных беларускіх пісьменнікаў. Партрэт Я. Купалы падкупляе перш за ўсё адчуваннем непасрэднасці вобраза, што з’явілася вынікам асабістых сустрэч з партрэтаваным, калі абмежаваны час пазіравання вымушае мастака «ўхапіць» у чалавеку галоўнае,