• Часопісы
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 4: 1917—1941 гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 352с.
    Мінск 1990
    130.27 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    У 1938 г. быў створапы Беларускі мастацка-прамысловы саюз, які аб’яднаў мастацкія промыслы Беларусі ў адзіную сістэму. Мноства новых арцелей было створана пасля 1939 г. на тэрыторыі былой Заходняй Беларусі пасля яе далучэння да Савецкай Беларусі.
    Колькаспы рост суправаджаўся якаснымі зменамі ў характары прадукцыі народных мастацкіх промыслаў. Адны вырабы, што страцілі свой практычны сэнс, адышлі ў нябыт, другія, наадварот, сталі набываць шырокую папулярпасць. У пер-
    39 Лсторня русского нскусства. М., 1961. Т. 12. С. 532.
    шую чаргу гэта датычыць твораў народнага мастацтва з ярка выяўленай дэкаратыўнай функцыяй. У традыцыйныя матывы арнаменту ўключаецца савецкая арнаментыка, набываюць распаўсюджанне сюжэтныя кампазіцыі.
    Найболып ярка ілюструе гэту тэндэнцыю развіццё такога мала пашыранага ў мінулым віду народнага мастацтва, як роспіс. Недахоп прамысловых мастацкіх вырабаў для аздаблення інтэр’ера сельскага жылля ці іх неадпаведнасць традыцыям і густам народа прывёў да развіцця на-
    150. А. Кіш. Дыван «Каля возера». 30-я гг. Слуцкі р-н Мінскай вобл. Прыватная калекцыя
    родных промыслаў па роспісе куфраў, насценных дываноў, карцінак на шкле і інш. Добра спалучаючыся з іпшымі відамі народпага мастацтва, гэтыя творы ўносілі ў інтэр’ер радасны, мажорны каларыт, задавальнялі эстэтычныя патрэбы народных мас.
    Значнае пашырэнне набыў промысел па роспісе насценных дываноў, асабліва на поўначы Міншчыны і захадзе Віцебшчыны. Пры ўсёй раз-
    151. А. Кіш. Дыван «Рай». 30-я гг. Слуцкі р-н Мінскай вобл. Прыватная калекцыя
    настайнасці «почыркаў» кожнага з майстроў іх творы ўсё ж выяўляюць агульныя, характэрныя для гэтага рэгіёна асаблівасці. Дываны малявалі на фарбаваным у чорны колер льняным палатне клеевымі ці алейнымі фарбамі сакавітых колераў. Кампазіцыя гэтых твораў у большасці выпадкаў складалася з раслінных і зааморфных матываў і мела цэнтрычны характар: у цэнтры — букет, перавязаны стужкай ці пастаўлены ў вазу або кошык, па краях — акаймоўка з гірлянд кветак і лісця. Некаторыя майстры імкнуліся да падрабязнай дэталіроўкі і прапрацоўкі матываў, перадачы адценняў, пераходу колераў і г. д., але большасць усё ж праяўляла схільнасць да моцнай стылізацыі і лакальнасці колераў. I ў характары кампазіцыі маляваных дываноў, і ў колеравай гаме заўважаюцца не-
    сумненныя паралелі з аналагічнымі тканымі вырабамі40.
    Значнае пашырэнне мелі і дываны сюжэтна-тэматычнага характару, але сярод іх вельмі многа эклектычных, антымастацкіх твораў. Аднак часамі і тут сустракаюцца цікавыя, арыгінальныя, сагрэтыя любоўю да прыгажосці, да народпых традыцый творы. Асаблівую цікавасць у гэтым плане ўяўляе творчасць таленавітай мастачкі Алены Кіш са Случчыны.
    На кавалках даматканага палатна, афарбаванага ў чорны колер, мастачка ўвасабляла характэрныя для такіх работ сюжэты, якія, аднак, ператвараліся ў надзвычай маляўнічыя, не-
    40 Сахута Е. Расппсные ковры Внтебіцнны // Декоратнвное пскусство СССР. 1984. № 12.
    пасрэдныя, напаўрэальныя, напаўфантастычныя творы. Фантазія майстрыхі сутыкнула ў кампазіцыях дываноў рэальны свет і яе ўяўленні пра тое «прыгожае» жыццё, якое, на яе думку, павінна быць адлюстравана ў такіх творах. Пейзаж яна малюе традыцыйны: возера ці рэчка з лілеямі, лебедзямі, лодкай, дрэвы і кусты на беразе, поўны месяц на цёмпа-блакітным небе. Тут жа адлюстраванні птушак і жывёл, якія ў звычайным разуменні не павіпны адпавядаць такому пейзажу і якіх аўтар наўрад ці калінебудзь бачыла: на бярозавым галлі раскрываюць крылы фазаны, больш падобныя на нейкіх дагістарычных драпежнікаў; на квітпеючы луг выходзяць ільвы, што пагадваюць дабрадушных катоў, а сярод пышнай зеляніны горда ўзносіць галаву нейкі казачны трохрогі алень. Адпаведныя
    і назвы дываноў: «Пісьмо каханаму», «Райскі сад», «Каля возера», «Рай».
    Кідаюцца ў вочы асаблівасці малюнка і кампазіцыі дываноў, уласцівыя творам наіўна-рэалістычнага напрамку ў самадзейным выяўленчым мастацтве. Захопленая ўвасабленнем сваіх задум, мастачка пе звяртае асаблівай увагі на перспектыву і прапорцыі. Напрыклад, на адным з дываноў лебедзі сваімі памерамі пераўзыходзяць лодку, а львы на другім — вышэй за пабудовы. Відаць, як для аўтара, так і для гледачоў, каму прызначаліся гэтыя творы, такая песуразмернасць была не надта важнай. Як вядома, здаўна народнаму выяўленчаму мастацтву ўласціва выдзяляць
    152. А. Кіш. Дыван «Райскі сад». 30-я гг. Слуцкі р-н Мінскай вобл.
    Прыватная калекцыя
    памерамі тое, што, па задуме аўтараў, з’яўляецца галоўным у кампазіцыі, на што неабходна звяряуць увагу.
    Дываны Алены Кіш — рэдкі ўзор спалучэння выяўленчага характару з дэкаратыўным выкананнем. Па свайму характару і прызначэнню дываны — творы выяўленчыя. I ў той жа час манера выканання іх вельмі дэкаратыўная, блізкая да традыцыйпага народнага роспісу, што і робіць іх імепна дыванамі, а не карцінамі. Мастачка ўжывае чыстыя, звонкія, яркія фарбы: сінюю, белую, жоўтую, аранжавую, зялёную. Своеасаблівую дэкаратыўнасць і выразнасць кампазіцыям надае ўпэўненая чорная лінія, якой абведзены контуры малюнкаў, прапрацаваныя кара дрэў, трава, грывы львоў, пер’е птушак, кроны дрэў. Лілеі на вадзе, кветкі на беразе, мяцёлкі чароту размешчаны рытмічпа і ў пэўным парадку, як на тканых посцілках. Усе дываны акаймаваны шырокай арнаменталыіай паласой з парасткаў, бутонаў і кветак. Такім чынам, свае «карціны» Алена Кіш вырашала ў традыцыях народнага мастацкага роспісу, якія, безумоўна, былі ёй вядомыя, зразумелыя і блізкія.
    Кераміка 30-х гадоў таксама прадстаўлена галоўным чынам прадукцыяй традыцыйнага народнага промыслу. Недахоп посуду прамысловай вытворчасці ў значнай ступені кампенсаваўся вырабамі майстроў старажытных ганчарных цэнтраў. Праўда, стан народнага гапчарства па тэрыторыі Беларусі быў пеаднародпы. Станаўленне новага жыцця ў Савецкай Беларусі, рост дабрабыту вёскі, змяненні ў побыце людзей вымусілі ганчароў значна звузіць асартымент посуду, абмежаваўшыся толькі самымі неабходнымі утылітарнымі вырабамі. У той жа час многія найбольш умелыя майстры, імкнучыся задаволіць попыт на мастацкія вырабы, якіх патрабаваў новы інтэр’ер калгаснага до-
    153. Гладыш. 30-я гг. г. п. Мір Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.
    ма, часта стваралі цікавыя вырабы дэкаратыўнага характару: вазонніцы, вазы, букетнікі, фігурныя сасуды, насценныя талеркі і іпш. Праўда, у многіх выпадках майстры пераймалі формы і дэкор шкляпых, фаяпсавых, металічных прамысловых вырабаў, аднак добры густ, павага да традыцый, асаблівасці матэрыялу надавалі гэтым творам мясцовы каларыт і своеасаблівую цеплыню 41.
    3 арганізацыяй Саюза саматужніцка-прамысловай кааперацыі (1926) пачалося ўступлешіе ганчароў у арцолі. Адна з першых ганчарпых арцелей «Чырвопы Кастрычнік» была арганізавана ў Барысаве на ба-
    41 Елатомцева Н. М. Художественная керамнка Советской Белорусснн. Мн., 1966. С. 89, 122; Сахута Я. М. Беларуская народная кераміка. Мн., 1987. С. 101, 104, 40.
    154. А. Рыжкоў. Ваза. 1930. в. Бабінавічы' Лёзненскага р-на Віцебскай вобл.
    зе некалькіх прыватных майстэрань. Асабліва паскорыла гэты працэс стварэпне Беларускага мастацка-прамысловага саюза. Ганчарныя арцелі ўзпіклі ў Гарадку, Бабінавічах (Лёзненскі р-н), Лядах (Дубровенскі р-п), Чавусах, Урэччы (Любанскі р-н), Юравічах (Калінкавіцкі р-н) і інш. Іх прадукцыя дэманстравалася на рэспубліканскіх і ўсесаюзных выстаўках, ілюструючы тыя змены ў характары керамічнай вытворчасці, што адбыліся ў савецкі час. Найбольш паказалыіай у гэтых адносінах з’явілася калекцыя вырабаў арцелі «Чырвоны Кастрычнік», прадстаўленая ў 1940 г. на выстаўцы выяўленчага мастацтва Беларускай ССР у Маскве. Традыцыйныя формы барысаўскіх вырабаў дапоўніліся новымі, аздаблепне керамікі ўзбагацілася кампазіцыямі сюжэтна-тэматычнага характару. Побач з традыцыйпьш посудам
    і фігурнымі сасудамі ў выглядзе бараноў і мядзведзяў былі прадстаўлены дэкаратыўныя блюды з партрэтамі і кампазіцыямі, фігурныя масленіцы і кветачніцы, вазы са скульптурамі, многія з якіх нагадвалі тагачасныя шкляныя і фарфоравыя рэчьі42. Значнае месца ў прадукцыі арцслі займалі збанкі традыцыйных форм, але з досыць мудрагелістымі ручкамі і рэльефнымі малюнкамі, якія ўключалі савецкую эмблематыку, сюжэтныя адлюстраванпі, расліпны і геаметрычны арнамент. Уплыў прафесійнага дэкаратыўнага мастацтва 30-х гадоў з яго пампездасцю, эклектычным спалучэннем форм і дэкору адчуваецца ў многіх мастацкіх вырабах не толькі барысаўскай, але і іншых арцелей. Але характэрны ён быў пераважна для выставачных твораў, масавая прадукцыя прадаўжала традыцыі бытавога ганчарнага посуду.
    На іншых асновах развівалася ганчарства заходняй часткі Беларусі, якая была пад уладай буржуазнай Польшчы. Прыкметны рост ганчарнай вытворчасці назіраецца і тут, але выклікана гэта было далейшым абеззямельваннем і збядненнем сяляпства, дарагавізнай прамысловай прадукцыі. Часам ганчарства было адзіным сродкам існавання.
    Многія старажытныя ганчарныя цэнтры, асабліва вясковыя (Сіняўка, Ганевічы, Заблоцце, Галавачы), яшчэ захоўвалі старажытную тэхналогію вытворчасці, ствараючы посуд максімальна спрошчаных форм, г. зн. тапны, разлічаны на небагатага сельскага спажыўца. У той жа час майстры буйных местачковых і гарадскіх цэнтраў (Мір, Пружаны, Глыбокае, Дзіспа), імкнучыся задаволіць разнастайпы попыт рынку, засвойвалі новыя дасягненні керамічнай вытворчасці, надавалі вырабам разнастайныя
    42 Выставка нзобразнтельного нскусства Белорусской ССР: Каталог. М.; Л., 1940. С. 124'
    155. Талерка. 30-я гг. в. Ракаў Валожынскага р-на Мінскай вобл.
    формы, актыўна ўводзілі пескладаны дэкор.
    Асабліва характэрная ў гэтых адносінах прадукцыя найболып вядомых і буйных цэнтраў — Івянца і Ракава. Шырокая сувязь з рыпкамі Маладзечна, Вільні, Навагрудка і іншых буйных гарадоў, канкурэнцыя паміж рамеснікамі вымушалі апошніх удасканальваць сваю прадукцыю, паляпшаць формы, шырока прымяняць дэкор. Вырабы з Івянца і Ракава адрозніваюцца выпрацаванасцю і дасканаласцю форм, прыгожым зпешнім выглядам, простым і выразным дэкорам. Посуд амаль заўсёды ўкрыты палівай, прычым не толькі знутры, але і звонку. Сціплы дэкор у выглядзе хваёвых лапак, хвалістых і прамых паяскоў карычпевага колеру паносіўся па расшырэнне тулава ці плечыкі посуду, падкрэсліваючы зграбнасць формы. Міскі аздабляліся апгобным роспісам белага колеру ў выглядзе канцэнтрычных колаў па дну і сценках, а ў цэптры дна звычайна змяшчалася стылізавапая кветка. У 30-я гады набывае пашырэнпе і дэкор у выглядзе хваліста расчэсаных паяс-