• Часопісы
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 4: 1917—1941 гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 352с.
    Мінск 1990
    130.27 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    55 Ліс А. Пётра Сергіевіч. Мн., 1970. 0. 14.
    56 Там жа.
    мірадскага. Яны здаваліся недасягальнымі вяршынямі мастацтва. Пасля Петраграда П. Сергіевіч трапіў у старажытную Вільню, якая стала для яго часткай жыцця. Тут ён пасапраўднаму пачаў спазнаваць майстэрства жывапісу і малюнка. Спачатку вучыўся ў пачатковай школе Я. Монтвілы, затым у Вольнай школе малюнка і жывапісу літоўскага мастака А. Варнаса. Але вучыцца ў гэтай школе прыйшлося нядоўга: пасля вымушанага адступлення Чырвонай Арміі з Вільні ў горадзе ўсталявалася польская адміністрацыя са сваімі парадкамі. Дзейнасць школы спынілася, Варнас выехаў у «ковенскую Літву». П. Сергіевіч вырашыў пайсці вучыцца ў зноў адроджаны ў 1919 г. Віленскі універсітэт, закрыты яшчэ з часоў паўстання 1830— 1831 гг. Каб было што паказаць выкладчыкам і прафесарам, маляваў усё, што трапляла на вочы. Асабліва часта звяртаўся да старажытных муроў горада, яго старасветчыны, помнікаў архітэктуры. Выканаўшы значную колькасць малюнкаў, акварэлей, асмеліўся паказаць іх знакамітаму прафесару Фердынанду Рушчыцу. Адзін з малюнкаў — фрагмент універсітэцкіх муроў — настолькі зацікавіў славутага мастака. што той набыў яго для сябе. Увага Рушчыца была першым прызнаннем П. Сергіевіча як мастака. У 1920 г. Сергіевіч быў залічаны вольным слухачом на мастацкі Лакультэт Віленскага універсітэта. Сапраўдным шчасцем было трапіць на заняткі да вядомага на ўвесь крэй майстра, аўтара славутых твораў «Эмігранты», «Зямля», «Веснавы павеў», «Стары млын», «Зімовая казка».
    Мастацкі факультэт быў размешчаны ў сценах бернардзінскага манастыра. Падзелу па спецыяльнасцях на факультэце не было, усе студэнты вучыліся малюнку, жывапісу, скульптуры, гравюры, ткацтву, кампазіцыі, шрыфту. Кола вучэбных дысцыплін было даволі шырокім:
    тэорыя і гісторыя мастацтва, класічная археалогія, анатомія, перспектыва, тэхніка жывапісу, малюнка, праектаванне і дэкарацыя інтэр’ераў, кансервацыя помнікаў старажытпасці.
    Ф. Рушчыц вёў клас пейзажа, дапамагаў яму асістэнт А. Штурман. У творчасці Ф. Рушчыца адчуваюцца ўплывы яго настаўнікаў па Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў знакамітых рускіх мастакоў I. Шыпікіна, А. Куінджы. а таксама пэўныя аналогіі з жывапісным майстэрствам М. Чурлёніса, С. Камоцкага. Галоўны творчы прынцып Ф. Рушчыца — перадаць першае ўражанне і захаваць яго на палатне на працягу ўсёй работы. «Праўда і хараство» — вось дэвіз мастака, яго творчае крэда. На мастацкім факультэце універсітэта Ф. Рушчыц задаваў высокі тон усяму творчаму жыццю, быў сапраўдным лідэрам, які вёў за сабой маладых.
    Ф. Рушчыц прывіваў сваім вучням любоў да гісторыі, старой Вільні, да роднага краю. Кожны год наладжваў ён агледзіны работ маладых мастакоў пасля зімовых і летніх канікул. Яго трапныя заўвагі, зробленыя ў вострай афарыстычнай форме, прымушалі вучпяў разумець, што прыроду нельга пісаць без натхнення. без глыбокага пранікнення ў яе сутнаспь, настрой.
    Апрача Рушчыца, Сергіевіч вучыўся ў майстра батальнага жывапісу С. Богчша-Сестранцэвіча і прафесара Б. Кубіцкага. Апошні, вучань I. Я. Рэпіна. быў тыповым прадстаЎніком рускай школы жывапісу. Ён прывіваў сваім вучням асаблівую любоў да найбольш складанага жанру выяўленчага мастацтва — партрэта, засяроджваў увагу на характары партрэтаванага, яго псіхалогіі, раскрыцці вобпаза праз унутраны свет чалавека. Спавядаў сухаватую, некалькі рацыяналістычную манеру выканаішя.
    Перспектыва стаць мастаком
    ускладнялася ваяўнічай пыхай польскай шляхетчыны, якая з пагардай, як на нешта ніжэйшае, другараднае, глядзела на ўсё не польскае. Але мастацтва збліжала розных паводле веравызнання і нацыянальяай прыналежнасці творцаў.
    Ужо на першых курсах мастацкага факультэта Сергіевіч пачаў усведамляць сябе менавіта як беларускага мастака. Атрымаўшы ў сценах універсітэта трывалыя прафесійныя веды, вывучаючы шматлікія еўрапейскія мастацкія плыні, «ізмы», ён адчуў патрэбу сказаць у мастацтве сваё ўласнае слова. Значную ролю ў самавызначэнні мастака адыграла творчасць Рушчыца, па палотнах якога ён бачыў сваю зямлю, сваё роднае, кроўнае, беларускае. Гэта натхняла маладога мастака на ўласныя пошукі. Сувязь з роднай зямлёй стала для Сергіевіча пуцяводнай зоркай, якая вызначала яго пошукі, ідэйную скіраванасць.
    Мастак усё болып усведамляе сваю творчую праграму. Гэтаму садзейнічала паведваіше беларускіх клубаў у Вільні, вечарын, выдавецкіх суполак, зпаёмства з прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі, якая капсалідавала свае сілы ў змаганні супраць польскай адміпістрацыі. Як і іпшыя мастакі (Я. Драздовіч, М. Сеўрук, М. Чурыла), П. Сергіевіч усведамляе абавязак перад сваім народам, перад бацькаўшчынай, марыць паказаць у сваіх палотпах, што ў беларусаў ёсць слаўная гісторыя, свае святыні. Але для здзяйспення высакародпай мэты было патрэбна майстэрства, далейшае прафесійнае ўдаскапальванне. У 1924 г. П. Сергіевіч разам са сваімі калегамі Яхімовічам, Шышка-Богушам падаўся ў Кракаўскую акадэмію. дзе трапіў у майстэрню прафесара Панкевіча, у якога, акрамя іх, вучылася невялікая група студэнтаў з Украіны. Вучняў ядналі тыя ж ідэі і пачуцці, якія хвалявалі і маладога Сергіевіча. У адрозненне ад Рушчыца прафесар
    Панкевіч надта сур’ёзна ставіўся да «азбукі малявання». Патрабаваў ад вучняў асаблівай цярплівасці (яму не імпанавала манера эскізнасці, якую прывёз з сабою малады мастак з Вільні). Сергіевічу пад наглядам педагога трэба было грунтоўна засвойваць і малюнак, і тэхналогію жывапісу, што, безумоўна, дапамагло яму ў далейшай творчасці. Кракаў жыў вялікімі традыцыямі сваіх славутых папярэднікаў. Тут некалі вучыўся беларускі асветнік першадрукар Францішак Скарына, тут грымела слава мастака і патрыёта Яна Матэйкі, які зваротам да гістарычнага мінулага сваёй Айчыны ўзвышаў нацыяналыіую годнасць польскага парода. «Уплывы Матэйкі на акадэмію былі вялізпыя,— пісаў П. Сергіевіч.— Прафесар акадэміі, былыя вучпі Матэйкі давалі добрую рэалістычпую школу. Таксама і мне далі трывалы грунт» 57.
    Вярнуўшыся з Кракава ў Вільню на мастацкі факультэт універсітэта, Пётра Сергіевіч з 1926 па 1928 г. вучыўся ў майстэрні прафесара Л. Сляндзінскага, які паслядоўна адстойваў прынцыпы мастацтва эпохі Адраджэння, быў прыхільнікам строгай формы і добрага малюнка. Лаканізм колеру, дэкаратывізм у выяўлеппі формы, беспленэрны жывапіс, у якім цяжка было адчуць жывое паветра, сонечпае святло, што прывіваў сваім вучням Ф. Рушчыц, не дужа клаліся па душу маладога мастака. Школа Сляндзіпскага не прывілася. Жывы і экспрэсіўны па патуры, Сергіевіч быў мастаком настрою, уражання. Яго захоплівала багатае на разпастайпыя праявы жыццё. Характэрным для таго перыяду творам можна лічыць эцюд «Галава жанчыны» («Цётка Агата»). Старанна напісаны, добра прапрацаваны ў малюнку эцюд некалькі сухаваты па манеры выканання.
    67 Ліс А. Пётра Сергіевіч. С. 21.
    У 1928 г. вучоба ў Вілепскім універсітэце была скончана, пачалася самастойная праца. 3 1932 г. Пётра Сергіевіч як член Віленскага таварыства незалежных мастакоў атрымаў магчымасць удзельнічаць у мастацкіх выстаўках. Штогод наведвае ён сваю родную Браслаўшчыну, малюе аднавяскоўцаў, краявіды Богіпскага возера — родпыя мясціны давалі багаты матэрыял для творчасці.
    ні адчуваецца пазіцыя мастака — выхадца з сялянскіх мас. У артыкуле «Зацемкі аб мастацтве» П. Сергіевіч дзеліцца сваім роздумам пра наступнае: «Пасля доўгага запяпаду паўстае беларускі народ да выяўлення сваіх духовых сілаў, шукаючы старадаўніх традыцыяў, а такжа новых
    167. П. Сергіевіч. Беларусы. 30-я гг. ДММ БССР
    У беларускіх часопісах пачатку 30-х гадоў, якія выдаваліся ў Вільні, можна было часта сустрэць рэпрадукцыі твораў П. Сергіевіча. Беларускае грамадства заўважыла маладога мастака, пачало адзначаць яго на старонках друку. Мастак і сам друкуе свае развагі аб мастацтве, выступае з публікацыямі. «Каб развіваць мастацтва, трэба трымаць сувязь з вёскаю» 58. У гэтым выказван-
    58 Сергіевіч П. Рупімся аб мастацтве // Нёман (Вільня). 1932. № 1. С. 43.
    дарог ува ўсіх галінах народнай творчасці.
    Адна з найболып яскравых галін — гэта мастацтва. Занадта грамаднае зроблепа разрушэпне помнікаў нашага старадаўняга мастацтва, каб убачыць даўнейшы твар, шмат патрэбпа часу па доследы, каб улавіць яго дух, бо, як вядома, былі ўплывы з усходу і захаду. Гэту велізарную працу павядуць людзі да гэтага прызваныя». I далей Сергіевіч зазначае: «3 гісторыі нам вядома, дзе паўставала развіццё культуры, там і мастацтва вылівалася ў най-
    прыгажэйшых формах. I сягодпя ў беларусаў паўстае пыташіе, як выявіць думку ў пластычнай форме і дзе пам шукаць крыніц, каб узбагаціць сваю душу... Беларусы, што праходзяць навуку ў чужых школах усходняй ці то заходняй часткі нашага краю,— адно павінны памятаць, каб не парваць сувязі са сваім народам і той крыпіцай, дзе б’е песвядомае яшчэ жыццё, але здаровае і незмехапізаванае цывілізацыяй. I каб не згубіцца ў арыентацыях усходпяй ці заходняй школы ў тым ці іншым кірунку — трэба пазнаць самога сябе» 59.
    У тагачасных умовах пры ўладзе панскай Польшчы Пётра Сергіевіч сваімі алегарычяа-рамантычнымі творамі абуджаў, клікаў народ да вызвалення з путаў. Карціпы «Вясляр» (пачатак 30-х гг.), «Юнацтва» (1937), «Барацьба з навальніцай. Вясляр» (1940) — творы вялікага грамадскага і сацыяльнага гучання, накіравапыя супраць нацыянальнага ўціску ў буржуазна-памешчыцкай Польшчы. Першы з упамянутых твораў напісаны па-маладому тэмпераментна, шырока. Постаць юнака і стыхія, што разбушавалася, выпісаны сакавітымі фарбамі. Колеравы лад вытрыманы ў шэра-зеленаватым топе.
    Такі ж выразны па сацыяльнаму гучанню твор «Шляхам жыцця» (1934), вядомы і пад другой назвай — «Падарожныя». Тэма разняволепня, гераізму праходзіць праз усю творчасць Сергіевіча, пра што сведчаць пазнейшыя палотны: «Званар» (1947, варыяпт карціны «Званар» 1946 г. знаходзіцца ў тэатры імя Япкі Купалы), «А хто там ідзе» (1947) і іпшыя творы.
    Значнай падзеяй у жыцці мастака была яго першая персанальная
    59 Сергіевіч П. Зацемкі аб мастацтве // Калоссе (Вільня). 1936. № 2. С. 116— 118.
    выстаўка ў 1935 г., якая адкрылася ў Вілыіі ў памяшканні школы Таварыства артыстаў пластыкаў (Міцкевіча, 7). На ёй гледачы ўбачылі поўны збор яго твораў. Мастак выставіў у асноўным алейны жывапіс, хаця былі прадстаўлены і партрэты вугалем, сангінай, а таксама некалькі ліпагравюр. Вылучаліся палотны «Вясляр» і «Араты». У вобразе аратага мастак паказвае нязломнага працаўніка-селяніна, які насуперак розным песпрыяльным стыхіям гоніць баразну за баразной з перакананнем і верай, што толькі працай усё можна перамагчы. (Арыгінал карціны «Араты», на жаль, не захаваўся — ён загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны). 3 іншых карцін, што адлюстроўвалі побыт беларусаў, яго паўсядзёнпасць, экспанаваліся «Калыска» (1929), «Залёты» (1930), «Сялянскае падворышча» (1930).