Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
працаваць у любых памерах, не прыбягаючы да наўмысна знешніх прыёмаў «камернасці» або «манументальнасці».
Сярод шматграннасці форм мастацкага ўвасаблення ў скульптуры належыць адзначыць многія цікавыя пачынанні беларускіх майстроў у ranine гістарычнай і батальнай скульптуры. Мы маем цэлы спіс твораў з бліскучымі задумамі, ажыццяўленне якіх па розных прычынах аказалася пемагчымым, але эскізы, якія захаваліся, эцюды і г. д. сведчаць аб даволі напружаных пошуках беларускіх скульптараў у перадваенныя гады. Гэта выкананыя ў гіпсе А. Глебавым конная група для помніка ў гонар вызвалення Беларусі ад белапалякаў (1936—1939), «С. Арджапікідзе ў разведцы пад Барысавам» (1940), кампазіцыя «Рэўваенсавет Першай коннай арміі», група «Варашылаў на манеўрах» С. Селіханава і інш. Пошукі характару і
149. А. Глебаў. Конная група для помніка ў гонар вызвалення Беларусі ад белапалякаў. 1936—1939
меры сімвалічнага абагульнення па аснове канкрэтных гістарычпых фактаў і асабістых жыццёвых уражанпяў тояць у сабе многія прывабныя моманты, якія дазваляюць мастаку выказаць сваё меркаванне пра эпоху. I тым не менш цяжка не заўважыць, што, нягледзячы на многія дадатныя якасці скульптуры гэтага жанру, яна часта хварэла тэндэнцыйнасцю, прамалінейнасцю, бясстраснай апісалыіасцю. Беларускія майстры кожны па-свойму імкнуліся пераадолець гэту абмежаванасць, знайсці жывую, жыццёвую сітуацыю, якая, як правіла, клалася ў аснову твора, і індывідуальную пластычную форму.
Найбольш цікавая і дасканалая, напэўна, група ў гонар вызвалення Беларусі ад войск буржуазнай Польшчы ў 1920 г. А. Глебава. Старанная прарысаванасць вялікай формы робіць работу скулыітара выразнай па сілуэту. Адсюль лёгкая чытальнасць яе з самых розных пунктаў агляду. Сілуэт разглядаецца А. Глебавым як адна з галоўных пластычных магчымасцей перадачы ідэі — у даным выпадку трывожных абставін часу. «Глебаў выкарыстаў у нейкай меры традыцыйны тып коннага манумента і разам з тым па-свойму яго перапрацаваў, уключыўшы выявы конпікаў у болып складаную групавую кампазіцыю. Ён праявіў у гэтым верны мастацкі нюх і стварыў велічны і праўдзівы помнік згуртаванасці і гераізму народа» 37.
Жыццесцвярджальнае мастацтва 30-х гадоў, адлюстраваўшае дынамічны, паступальны рух савецкага народа да сацыялізму, яго духоўную эвалюцыю, дало нямала прыкладаў глыбокага і яркага рашэння сучаснай тэмы, Аднак поспехі, дасягнутыя савецкім народам у будаўніцтве сацыялізму, справядліва звязваліся ў
37 Орлова М. А. Нскусство Советской Белорусспч. С. 109.
свядомасці людзеіі з недалёкім яшчэ гераічным мінулым маладой Савецкай Рэспублікі, з вобразамі людзей, якім народ абавязаны сваім шчасцем.
У 30-я гады ў Беларусі вядзецца вялікая работа па ўвекавечванню памяці выдатных дзеячаў партыі і Савецкай дзяржавы. Беларускія скульптары ўключыліся ў шматлікія конкурсы па стварэнню помнікаў для розных гарадоў рэспублікі. Дастаткова сказаць, што толькі на працягу аднаго дзесяцігоддзя (1930—1940) былі створаны дзесяткі праектаў помнікаў асобным знамянальным падзеям і выдатным гістарычным асобам, каб зразумець, наколькі шырока і сур’ёзпа ставіліся пытанні манументальнага будаўніцтва ў рэспубліцы. Пераканаўчае рашэнне ў творчасці беларускіх скульптараў атрымалі статуарныя партрэты і бюсты К. Маркса, Ф. Энгельса, У. I. Леніна, К. Лібкнехта, Я. М. Свярдлова, Ф. Э. Дзяржынскага, М. В. Фрунзе, В. I. Куйбышава, С. М. Кірава, С. Арджанікідзе, В. I. Чапаева, К. Я. Варашылава, С. М. Будзённага, А. Ф. Мяснікова і інш.
Многія з распрацаваных праектаў помнікаў былі ажыццёўлены, іншыя так і засталіся ў праектах, але работа пад імі з’явілася для беларускіх скульптараў добрай школай прафесійнага майстэрства, садзейнічала росту ідэйнай і палітычпай сталасці мастакоў. Каштоўнасць пачынанняў беларускіх скульптараў у галіне манументальнай скульптуры на працягу 30-х гадоў не абмяжоўваецца толькі яе асноўным зместам — раскрыць веліч рэвалюцыйных ідэй і грандыёзны pasMax мірнага сацыялістычнага будаўніцтва. У працэсе работы пад помнікамі, асабліва над помнікамі канкрэтным гістарычным асобам, скульптары немінуча павінпы былі прайсці стадыю «ўразумення» вобраза кожпай гістарычнай асобы праз станковыя формы скульптуры, праз станковы партрэт. Ёсць нямала прыкладаў Taro, як скулыітар, распрацоўваючы ма-
нументальны варыяпт вобраза канкрэтнай гістарычнай асобы, засноўваючыся на матэрыяле, які ёсць у яго распараджэнні, даносіць да гледача спачатку іменпа ў станковым выкананні самыя тонкія і характэрныя рысы чалавека, якога паказвае, каб затым ад прыватпага шукаць шляхі да разумення агульнага, ад капкрэтнага аблічча — да абагульненага вобраза. Часта станковы варыянт партрэта настолькі глыбока і верна раскрывае сутнасць партрэтаванага, што з дапаможнага матэрыялу вырастае ў самастойпы твор, набываючы свой змест і адпаведную гэтаму зместу форму.
Многімі творчымі ўдачамі ў гэтым сэнсе адзначаны пошукі скульптара А. Грубэ ў сярэдзіне і канцы 30-х гадоў. Па яго праектах былі ўзведзены помнікі Ф. Э. Дзяржынскаму ў г. Дзяржынску (1933) і У. I. Лепіну ў г. Барысаве (1935). Найболыпую цікавасць у плане рашэнпя вобраза праз унутраны стан партрэтаванага ўяўляе помнік Дзяржынскаму. Пазбаўленая знешняй патэтыкі, кампазіцыйных эфектаў фігура Дзяржынскага вельмі натуральная і простая, поза чалавека, які засунуў рукі ў кішэні доўгага, шчыльна зашпіленага шьшяля, канкрэтна-жыццёвая. Выразны сілуэт высокай тонкай фігуры Дзяржынскага, які знаходзіцца ў глыбокім роздуме і нейкім цярплівым чаканні, ажыццяўляецца толькі паваротам галавы. Вельмі падобпы, характэрна выразны твар Дзяржынскага спакойны і стомлены. Так праз псіхалагічны стан чалавека, аднаго з найболып стойкіх і паслядоўных абаронцаў маладой Савецкай Рэспублікі, мастаку ўдалося перадаць атмасферу цяжкіх, поўных драматызму паслярэвалюцыйных гадоў. Статуарны партрэт Ф. Э. Дзяржынскага, створаны А. Грубэ, да сённяшпяга часу застаецца адным з самых уражлівых, унутрана змястоўных вобразаў беларускай партрэтнай пластыкі.
Кампазіцыйна амаль паўтарае помнік Ф. Э. Дзяржынскаму статуар-
ны партрэт В. У. Куйбышава (1937, эскіз). Але ў адрозненне ад Дзяржынскага ў фігуры Куйбышава болып рэзкасці, нейкага нервовага ўзбуджэння. Вуглаватыя абрысы сілуэта фігуры як бы супрацьстаяць нябачнай унутранай сіле. Гэта ўражанне ствараюць шырока і цвёрда пастаўленыя ногі, энергічна выстаўленае наперад плячо. У рэзкім павароце галавы выразна ўгадваецца непахісная рашучасць і воля.
Да статуарнага партрэта звяртаюцца і скулыітары, якія раней не працавалі ў гэтым жанры. У 1936 г. А. Бразер стварыў яркі, запамінальны вобраз С. М. Кірава. Невялікая памерамі фігура Кірава падкупляла натуральнасцю позы і рэалістычна простай манерай выканання. Імкненнем максімальпа наблізіць выяву да натуры абумоўлена і некаторая, не ўласцівая Бразеру здробненасць форм, залішне старапная прапрацоўка твару і дэталей адзення. Але такая «даступнасць» рашэння партрэта не пярэчыць унутранай сутнасці вобраза, наадварот, яна падкрэслівае прастату характару і дэмакратызм Кірава. «Кіраў, як яго паказаў Бразер, выклікаў да сябе прыхільнасць. Была ў ім нейкая асаблівая чалавечнасць» 38.
Асабліва многа і плённа працаваў над вобразамі правадыроў рэвалюцыі 3. Азгур. Шырока і свабодна выкананыя ім партрэты К. Маркса і Ф. Энгельса (1939) дасюль застаюцца ўзорам строга рэалістычнай пабудовы скульптурных форм, дакладных партрэтных характарыстык на аснове іконаграфічнага матэрыялу. Мастак ашчадна даносіць да гледача прывычны вонкавы выгляд прывадыроў сусветнага пралетарыяту, не дазваляючы сабе ні ў чым, нават у дробных дэталях касцюма, парушэнпя жыццёва-дакладнага аблічча канкрэтнай гістарычнай асобы. Дакладпымі воб-
38 Азгур 3. II. To, что помннтся. С. 214.
разнымі характарыстыкамі надзелены і іншыя партрэты гэтай серыі («Партрэт А. Д. Стасавай», 1934— 1935), бюсты У. I. Леніпа, Я. М. Свярдлова і С. У. Касіора (усе 1937 г.) і іпш.
Самым значным з іх з’яўляецца партрэт С. Арджанікідзе (1939). Валявы, жыццярадасны твар Арджанікідзе вылеплены ўпэўнена, з тойгранічнай перакананасцю, што прымушае адразу паверыць у праўдзівасць вобраза. Па сваёй форме і глыбокаму зместу партрэт Арджанікідзе бліжэй за іншыя партрэты гэтай серыі да ўвасаблепня ідэі савецкага рэалістычнага партрэта 30-х гадоў, якая мела на ўвазе дзейсны, валявы пачатак і разам з тым прастату і прывабнасць, уласцівыя савецкаму чалавеку. Уражанне жыццёвасці і сілы вобраза С. Арджанікідзе падкрэслепа не толькі энергічнымі рысамі, жывой мімікай адкрытага твару з усмешкай, але і самой трактоўкай скульптурпых форм, смелай і ўпэўненай мадэліроўкай асобных частак пры майстэрскім захаванні цэласнасці агульнага аб’ёма. Гэта новае разуменне скульптурнай формы, упершыню прымененае 3. Азгурам у партрэце С. Арджанікідзе, знойдзе пазней далейшую распрацоўку ў гераічных партрэтах скульптара ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЕ МАСТАЦТВА
Пастановы аб мерах па паляпшэнню работы многіх відаў прамысловасці (тэкстыльнай, шкларобчай), прынятыя Савецкім урадам у сярэдзіне 30-х гадоў, садзейнічалі развіццю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У пастановах ставілася задача як пашырэння асартыменту прадметаў шырокага ўжытку, так і паляпшэння іх мастацкіх якасцей. ІІаладжвалі работу, расшыраліся, пераабсталёўваліся прадпрыемствы асноўных галін ма-
стацкай прамысловасці. Больш смела звярталіся майстры да мастацкіх, дэкаратыўных форм у процілегласць канструктывізму 20-х гадоў.
Аднак нельга пе адзначыць і той факт, што мастакі тэкстыльнай, керамічнай, шкларобчай прамысловасці дзейнічалі яшчэ досыць размежавана 39, што было выклікана галоўным чыпам размежаванасцю гэтых галін вытворчасці паміж рознымі ведамствамі. I хаця кожная з іх нярэдка выпускала досыць цікавыя, самі па сабе высокамастацкія вырабы, яны не заўсёды спалучаліся паміж сабой, трапіўшы да масавага спажыўца. Да Taro ж мастакі часам злоўжывалі дэкорам, трактаваным нярэдка досыць натуралістычна.
Гэтыя недахопы ў развіцці мастацкай прамысловасці, адставанне яе ад росту эстэтычных запатрабаванняў савецкіх людзей у значнай ступені кампенсаваліся далейшым развіццём традыцыйнага народнага мастацтва і мастацкіх промыслаў. Павялічваецца лік арцелей мастацкіх промыслаў, расце колькасць прадукцыі. Шырокім попытам у народзе карыстаюцца керамічныя, плеценыя, бандарныя, тканыя вырабы, самаробная мэбля, тканыя, вышываныя і маляваныя дываны.