• Часопісы
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 4: 1917—1941 гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 352с.
    Мінск 1990
    130.27 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва 30-х гадоў развівалася супярэчліва і неаднолькава. Традыцыйнае народнае мастацтва, задавальняючы неабходныя бытавыя і мастацкія патрэбы шырокіх слаёў насельніцтва, натуральна і арганічна мяняла свой характар у адпаведнасці з новымі патрэбамі. Мастацкая прамысловасць яшчэ толькі наладжвала работу, яе прадукцыя не заўсёды была высокай якасці, асартымент быў нешырокі, многія вырабы мелі састарэлыя формы. He набыла пашырэння практыка прыцягнення кваліфікаваных мастакоў. Далейшае развіццё некаторых набытых мастацкай прамысловасцю поспехаў было перарвана Вялікай Айчыннай вайной.
    ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ
    Выяўленчае мастацтва Заходняй Беларусі ў 20—30-я гады развівалася ў складаных і супярэчлівых умовах
    тагачаснай буржуазнай Полыпчы, ва ўмовах барацьбы за сацыяльнае і нацыяналыіае вызваленне.
    Заходняя Беларусь — частка тэрыторыі БССР — была захоплена ў 1920 г. буржуазнай Польшчай і, паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 г., знаходзілася ў яе складзе ажно да верасня 1939 г. Польскія ўлады не прызнавалі тэрміна «Заходняя Беларусь» і ў афіцыйных дакументах называлі яе «крэсы всходне» («усходнія ўскраіны»), На тэрыторыі Беларусі была адноўлена ўлада буржуазіі і памешчыкаў, устаноўлены акупацыйны рэжым; вялася палітыка бязлітаснай эксплуатацыі і нацыянальнага прыгнёту працоўных, рабавання прыродных багаццяў краю. Урад буржуазнай Полыпчы не хацеў прызнаваць за беларускім народам права на самастойнасць, на сваю ўласную, адметную культуру, мову. Паводле думкі паланізатараў, «ніякай беларускай нацыі ў прыродзе не існавала», а беларуская мова — усяго толькі дыялект польскай мовы. Усе беларускія суполкі, клубы, выдавецтвы, створаныя раней на тэрыторыі Заходняй Беларусі, былі паступова зачынены. Прагрэсіўныя беларускія газеты «Маланка», «Досвіткі» штрафаваліся, канфіскаваліся і забараняліся. Закрываліся беларускія школы і гімназіі, настаўніцкія семінарыі. Узмацненне нацыяпальнавызваленчага руху прыгнечаных народаў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны напачатку прымушала правячыя колы Польшчы лавіраваць у пошуках метадаў ажыўлення асімілятарскіх намераў. Буржуазія крывадушна выкарыстоўвала дэмакратычныя лозунгі з тым, каб выдаваць аптынародныя законы ў галіне асветы. Паводле Закона аб мове і арганізацыі школьнай справы для нацыянальных меншасцей ад 31 ліпеня 1924 г. як бы дазвалялася адкрываць беларускія школы ў тых паветах, дзе мелася 25 працэнтаў беларускага насельніцтва і дзе гэтага патрабавалі не
    менш 40 бацькоў51. Але шавіністычна настроеныя польскія «папячыцелі» вучэбных акруг найчасцей шукалі прыдзірак, каб прызнаць заявы сялянства на адкрыццё беларускіх школ несапраўднымі, або, у крайнім выпадку, патрабавалі ад іх згоды на адкрыццё польскай школы з выкладаннем беларускай мовы як прадмета. Такім чынам урад буржуазнай Польшчы імкнуўся ашукаць грамадскую думку. Усе яго законы аб школе і мове давалі польскім буржуазным уладам шырокія магчымасці для розных махінацый і падробак — каб не дапусціць адкрыцця нацыянальных школ. К 1929/30 навучальнаму году колькасць беларускіх і польскабеларускіх школ зменшылася да 26, а к пачатку 1937 г. у Заходняй Беларусі ўжо не было ніводнай беларускай школы. Усе яны былі закрыты 52.
    У гэтых складаных умовах адзінай палітычнай сілай, якая паслядоўна выкрывала рэакцыйную сутнасць пілсудчыкаў, была Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). Яна дапамагала працоўным зразумець антынародныя дзеянні польскай буржуазіі, змагалася за дэмакратызацыю ўсіх сфер жыцця, прапагандавала ідэі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі.
    Цэнтрам заходнебеларускага палітычнага, нацыянальна-вызваленчага і культурнага руху была Вільня, дзе раней выдаваліся беларускія газеты, існавалі культурна-асветныя арганізацыі. У яе грамадскай атмасферы з самага пачатку 20-х гадоў усё мацней гучаў голас беларускіх працоўных мас. У Вільні працаваў Беларускі пасольскі клуб, які напачатку адстойваў правы беларускага народа ў вышэйшых заканадаўчых органах
    51 Нарысы гісторыі пароднай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Мн., 1968. С. 347.
    52 Там жа. С. 363, 378.
    Польскай дзяржавы. Тут працавалі шмат якія пісьменнікі, культурныя дзеячы: М. Танк, Р. ІПырма, В. Таўлай, М. Машара, выдаваліся беларускія газеты і часопісы, прадпрымаліся важныя крокі ў фарміраванні музейнай справы.
    У 20-я гады Вільня становіцца цэнтрам рэвалюцыйнага руху супраць пілсудчыны. Яго ўзначальвала Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ) і Камуністычная партыя Заходняй Веларусі (КПЗБ). Шмат хто з колішніх грамадоўцаў, членаў КГІЗБ, паэтаў, пісьменнікаў адчуў на сабе пільнае вока акупацыйнага рэжыму. Многія з іх прайшлі праз сумна вядомыя Лукішкі і Картуз-Бярозу. Але працоўныя Заходняй Беларусі не скарыліся. У барацьбе з рэжымам кансалідаваліся грамадскія сілы, набываўся вопыт рэвалюцыйнай барацьбы. Прадстаўнікі беларускага мастацтва былі своеасаблівым барометрам, бо першыя адчувалі балючыя кропкі тагачаснага жыцця. Праз мастацкі вобраз, праз слова яны зноў і зноў звярталіся да свайго народа. Свядомая інтэлігенцыя была сумленнем прыгнечанай нацыі.
    У гэты нялёгкі час пачыналі свой творчы шлях у Заходняй Беларусі апрача згаданых майстроў слова мастакі Пётра Сергіевіч, Язэп Драздовіч, Міхась Сеўрук і інш. Ярка адлюстроўваючы жыццё і побыт народа, яны, як і заходнебеларускія пісьменнікі, сваімі творамі будзілі народ, клікалі яго на змаганне.
    I толькі 1939 год стаў важнай падзеяй у жыцці беларускага народа. Стварыліся перадумовц для ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР, уключэння яе ў склад СССР 53.
    Жывапіс Заходняіі Беларусі адметная і неад’емная частка ўсёй
    нашай культуры, своеасаблівая старонка гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва. У глыбоканароднай творчасці заходнебеларускіх мастакоў ярка высвечваюцца ідэі адраджэння нацыянальнай культуры, своеасаблівы рамантызм, няскораны дух творцаў, шчыльна звязаных з нялёгкім лёсам свайго парода. «Ва ўмовах, калі беларуская культура падвяргалася ганенню, натуралыіым было імкпенне мастакоў паказаць у сваіх творах багатыя культурныя традыцыі народа, помпікі мінулага»54.
    У асобных творах жывапісу адчуваюцца ўплывы мастакоў віленскай школы Ф. Рушчыца, Л. Сляндзінскага, Б. Кубіцкага і інш. Высакародная ўзнёсласць твораў была абумоўлена рэвалюцыйным накалам, бурлівым грамадскім жыццём. Рысы рамантызму ў работах асобных творцаў былі вынікам актуалізацыі гістарычных асоб Беларусі, яе нацыянальных традыцый. П. Сергіевіч, Я. Драздовіч, М. Сеўрук глыбока вывучаюць гісторыю свайго народа, яго традыцыі, побыт. Яны слухаюць лекцыі па археалогіі і астраноміі ў Віленскім універсітэце, наладжваюць паездкі па родных мясцінах з мэтай вывучэння роднага краю, яго багатай спадчыны. Асабліва шмат у гэтым рэчышчы працаваў Язэп Драздовіч. Заслугоўвае ўвагі такі факт: у 1926—1927 гг. Я. Драздовіч арганізуе пры Віленскай беларускай гімназіі студыю-майстэрню, вакол якой групуецца таленавітая моладзь. 3 яе выйшлі такія цікавыя мастакі, як Р. Семашкевіч, Н. Васілеўскі, В. Сідаровіч і інш. На жаль, творчая спадчыпа названых мастакоў амаль што не дайшла да нашага часу.
    За два дзесяцігоддзі развіцця ў складаных, цяжкіх умовах выяўленчае мастацтва не змагло акрэсліцца
    53 Хаўратовіч I. Заходпяя Беларусь Ц БелСЭ. Мн., 1971. Т. 4. С. 533, 534.
    54 Шматау В. Беларуская станковая графіка. Мп., 1978. С. 7.
    ў аднародную важкую плынь. Але творчасць заходнебеларускіх мастакоў, знітаваная з жыццём і марамі свайго народа, яго верай у заўтрашні дзень, мае значныя дасягненні.
    Сярод мастакоў Заходняй Беларусі асоба Пятра Аляксандравіча Cepri евіч a (1900—1984), бадай што, самая прыкметная. У яго творчасці пайболып ярка адбіліся рысы, характэрныя для мастацтва таго часу: гісторыя сваёй бацькаўшчыны, хараство і прыгажосць роднай прыроды, ідэі сцвярджэння самабытнай беларускай культуры, У цэнтры яго палотнаў — вобраз чалавека, якім ёп ёсць і якім павінен быць. Пётра Сергіевіч усё творчае жыццё пражыў у Вільні, горадзе, які заклаў у ім не толькі трывалы прафесійны падмурак, але і духоўную моц, з’яўляўся нібы сімвалам лучнасці і духоўнага яднання беларускага і літоўскага народаў. Праз усё жыццё ён пранёс любоў да сваёй Браслаўшчыны, дзе нарадзіўся. He з меншай любоўю і ўдзячнасцю адносіўся ён і да братпяга літоўскага народа. Урад рэспублікі высока ацаніў яго заслугі ў развіцці выяўленчага мастацтва, надаўшы яму званне заслужанага дзеяча мастацтва Літоўскай ССР. Але гэта было пазней.
    Жыватворнай крыніцай творчасці жывапісца былі родныя мясціны, бацькоўскі куток, Браслаўшчына, адкуль пайшоў у свет будучы мастак. Равеснік веку, Пётра Сергіевіч нарадзіўся ў 1900 г. 10 ліпеня ў сям’і беззямелытых сялян вёскі Стаўрова. Нялёгкія дні дзяцінства, напоўненыя клопатамі і штодзённымі турботамі, мастак заўсёды ўспамінаў як нешта светлае і блізкае. Яны будуць яшчэ доўга вабіць яго мастакоўскую душу, быць крыніцай натхнення. Змалку цягнуўся будучы жывапісец да старэйшых людзей, падоўгу мог слухаць іх гаману, казкі, паданні. Народныя песні — у гарачыя жніўныя дні, калі змораныя за доўгі летні дзень жанчыны вярталіся з працы дамоў, ці ў
    восеньскую пару, калі вёска адгукалася гулам і звонам вяселляў,— былі для яго адкрыццём хараства народнай душы, яе спрадвечнай прыгажосці. Сялянскае жыццё гартавала юнака, прывучала да працавітасці, упартасці. Пазней, калі жыццёвыя ўмовы не будуць спрыяць мастаку на абраным ім шляху, гэтыя якасці характару спатрэбяцца.
    Бацькі і аднавяскоўцы заўважалі прагавітую цягу юнака да маляванпя, але надта сур’ёзна да гэтага не ставіліся. У юнака ж выспяваў цвёрды намер — прысвяціць сябе мастацтву. Найвялікшае ўражанне на яго дзіцячую душу мелі бачаныя ім на раздарожжы крыжы і самотныя пахілыя невялічкія каплічкі, аздобленыя абразамі, упрыгожанымі чыстымі белымі ручнікамі. Усё гэта вельмі ўздзейнічала на яго дзіцячую душу, абуджала фантазію, фарміравала светапогляд.
    Семнаццацігадовым юнаком будучы мастак, як і шмат хто з яго равеспікаў, пакідае родныя мясціны, едзе ў свет на завобкі. Напачатку ён трапіў у Пецярбург, які ўразіў сваім хараством і ве.ліччу. Ды не дужа грэлі халодныя камяні вялікага горада яго юнацкую лушу. «Да слёз маркоціўся па доме» 55,— будзе пазней успамінаць мастак, Працаваў на фабрыцы дзяржаўных знакаў, уліваўся v вірлівае жыццё рэвалюцыйнага Петраграда. Рэвалюцыйны рабочы камітэт пакіраваў юнака на фабрычныя курсы, у вучэбнай праграме якіх быў яго любімы прадмет. «Самым мілым урокам было тут для мяне маляванпе» 56,— згадваў Сергіевіч. Малюнак выкладаў мастак Андрэеў. He аднойчы вадзіў ён сваіх выхаванцаў v музеі, карцінныя галерэі. Найвялікшае ўражанне на Сергіевіча зрабіла карціна К. Брулова «Гібель Пампеі» і «Фрына на свяце Пасейдона» Г. Се-