Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
Жніўнае поле, уся зямля, нібы спелы колас, узвышаецца грудастымі валатоўкамі на фоне гарачага неба. Рытм залацістых жніўных узгоркаў арганічна ўзгадняецца з рытмам працы сялян на другім плане. Злева на пярэднім плане — жанчынажняя — вобраз беларускай мадонны з дзіцем. Танальныя суадносіны пабудаваны на мяккім кантрасце святла і цешо. На пярэднім плане па дыяганалі злева направа ў цені густога зялёнага дрэва размешчаны фігуры старога дзеда, які вострыць касу, маладой жанчыны, што чэрпае ваду гладышом з ручаіны, крыху збоку паказаны малады касец і жанчына з дзіцем.
Залаціста-чырвоны каларыт «Жніва» выдатна адпавядае тэме. Дыханне гарачага лета, жніўнай пары, калі кожны чалавек заняты сваёй спрадвечнай працай, перададзена з настроем, добрым веданнем сялянскага побыту, жыцця. Асаблівую ўвагу мастак надае небу. Нягледзячы на тое што неба займае нязначнае месца на палатне, з купчастымі фантастычнымі аблокамі яно ўзмацняе настрой усёй выявы, надае ёй эпічнасць, зямную трываласць і пачуццё вечнасці. 3 асаблівай павагай і любоўю адносіцца мастак да выяўлення вобразаў сялян. У паўсядзённай працы гэтых прыгожых, мужных, загарэлых працаўнікоў, якія вырошчваюць хлеб, і заключаецца мудрасць сялянскага жыцця — хоча падкрэсліць мастак сваім творам.
Глядач адчувае еднасць, гармонію чалавека і прыроды. Гэта не сялянская ідылія, а выяўлепая талентам мастака прыгажосць чалавека ў працы. Карціна напісана сакавіта, незвычайна тэмпераментна, свежа.
Мастак так будуе кампазіцыю, што групы сялян, крутыя пагоркі, палявыя далягляды здаюцца адным цэлым і падпарадкаваны роздуму чалавека пра хлеб, шчасце, вечны кру-
гаварот у прыродзе. У яспым, лагічна пабудаваным сюжэце па-філасофску ўвасоблена ідэя ўрадлівасці зямлі.
«Жніво» — шматасацыятыўнае, складанае па кампазіцыі, з вялікай колькасцю планаў і дзеянпяў палатно, якое патрабуе ад гледача папружання, уважлівага і няспешлівага разгляду. Карціна прасякнута рухам, рытмічнай зладжанасцю планаў. Кожны персанаж дзейнічае, займаецца справай, зпаходзіцца ў цесным кантакце з іншымі. Сродкі выразпасці ў творы гарманічныя, напоўненыя ўнутранай дынамікай. I гэта адчуваецца ў каларыце, у рухах постацей, ва ўсёй прасторава-пластычнай пабудове кампазіцыі. Ажыўлепае дзеяпне ў карціне дапаўняе сопечны, пад колер спелай збажыны, каларыт. Тут спалучаюцца і ўзбагачаюць адзін аднаго насычаныя бурштынавыя, зялёныя, чырвоныя, блакітныя тоны, сярод якіх шчылыіым, сакавітым фіялетава-ультрамарыпавым адценнем вылучаюцца шаты дрэў і цень на пагорку, дзе сышліся на адпачынак касцы і жнеі з двума малепькімі дзецьмі. У цэлым каларыстычпая гама як бы ўвабрала ў сябе спёку жнівеньскага дня, асляпляльны бляск сонца, залацістасць спелай збажыны. Таму і здаюцца тут святочнымі і прырода і праца.
«Жніво» — выдатны твор, які пе толькі зберагае сваё гістарычнае значэнне, але вабіць шырокім грамадскім светаадчуваннем, выклікае эстэтычнае хваляванне 64.
У 1937 г. манументалыіа-эпічнае палатно «Жніво» экспанавалася на выстаўцы ў Варшаве, а неўзабаве было набыта Беларускім музеем I. Луцкевіча ў Вільні. Цудам уцалеўшае, прайшоўшае праз усе выпраба-
64 Шматаў В. Ф. Жніво // Маладосць. 1980, № 2. С. 181—183; Куцікава М. Жпіво: У альбом калекцыянера // Мастацтва Беларусі. 1983. № 10. С. 48, 49.
ванні часу, яно дайшло да беларускага гледача 65.
У творчым фарміраванні мастака палатно пакіпула значны след: своеасаблівым яго працягам сталі работы «Дзяўчаты» (1969), «Жняя» (1974), «Гаспадыпька» (1975).
У 30-я гады мастак піша шмат партрэтаў па заказу. I хаця М. Сеўрук у такіх партрэтах стараецца не быць сухім пратакалістам, але вялікага задавальненпя гэта праца яму не прыносіла: трэба было лічыцца з густам і капрызамі заказчыкаў.
У 1939 г. М. Сеўрук пакідае Вілыію і пераязджае ў Нясвіж. Уся яго пазнейшая творчасць да канца жыцця будзе звязана з гэтым горадам. У Нясвіжы мастак доўгі час працуе выкладчыкам малюнка і чарчэшія ў сярэдпяй школе. Піша шмат краявідаў роднага горада, партрэты, кампазіцыі.
У асобе М. Сеўрука беларускае выяўленчае мастацтва мае арыгінальнага мастака са сваім, толькі яму ўласцівым светаўспрымаппем, яркай і адметнай творчай манерай 66. Яго імя як мастака-рэаліста шырока вядома сучаснаму гледачу. Народнасць з’яўляецца адметнай рысай яго твораў, мастак развіваў традыцыі і тую лінію беларускага жывапісу, якая была вызначана яшчэ ў 20-я гады М. Філіповічам, П. Сергіевічам, К. Чурылам і іншымі прадстаўнікамі нацыянальнай школы.
Свой непаўторпы ўклад у развіццё тагачаснага жывапісу ўнёс Язэп Нарцызавіч Драздовіч (1888— 1954), творчасць якога сярод іншых
65 Зараз знаходзіцца ў пастаяннай экспазіцыі Дзяржаўпага мастацкага музея БССР.
66 Уся багатая творчая спадчыпа М. Сеўрука была паказана на яго пасмяротнай выстаўцы (1980), якая стала важнай падзеяй у культурпым жыцці рэспублікі (гл.: Шматаў В. Ф. Маштабнасць таленту // Літ. і мастацтва. 1980. 28 сак.).
170. М. Сеўрук. Жніво. 1937. Фрагмент. ДММ БССР
культурпа-грамадскіх дзеячаў Заходняй Беларусі займае асаблівае месца. Таленавіты жывапісец і графік, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, этнограф і фалькларыст, ён на сваім вяку зведаў не адно чалавечае захапленне. Можна толькі дзівіцца яго шматграннасці, шырокай натуры, дапытліваму розуму. Вытокі яго мастацтва ідуць ад традыцыйнанароднага светаўспрымання. Адны пласты яго творчасці можна цалкам аднесці да прафесійнага мастацтва, другія — да наіўна-самадзейнага.
Я. Драздовіч, як і кожны сапраўдны няўрымслівы творца, перажываў і высокі ўзлёт, і непазбежныя страты на абраным шляху. Калі знаёмішся з яго творчай спадчынай, яшчэ раз пераконваешся, наколькі багатая яго мастакоўская душа, якое шырокае кола яго інтарэсаў. Як і П. Сергіевіч і М. Сеўрук, Я. Драздовіч моцна ўсведамляў свой грамадзянскі абавязак перад народам і важнасць задач, што стаялі перад беларускай творчай інтэлігенцыяй.
«Драздовічаў жыццёвы ідэал мастака і чалавека,— піша даследчык творчасці мастака А. Ліс,— заключаўся ў ісціне: калі табе дадзепы дар, чулая душа, жывая творчая фантазія, то паслужы народу верай і праўдай, усёй сваёй працай. Культурная ніва твайго народа стагоддзямі дзірванела, і толькі цудам прабіваліся на ёй асобныя парасткі. Цяпер думка абудзілася. Народ шукае свайго права. Працоўная грамада пачула сілу сваіх згуртаваных радоў. Колькі хараства ў парыве яе да новага жыцця» 67.
Мастацкае майстэрства Я. Драздовіч спасцігаў у Віленскай школе малявання пад кіраўніцтвам прафесара I. Трутнева і мастака I. Рыбакова. Пад час летніх канікулаў Трутнеў вазіў сваіх выхаванцаў на практыку
ў самыя розныя куткі Беларусі і Літвы, разам з вучнямі замалёўваў помнікі старажытнай культуры, драўляную архітэктуру, прадметы народнага побыту. Трутнеў своечасова ўмеў заўважыць у кожным сваім выхаванцу асноўнае, характэрнае толькі для яго, і накіроўваць, развіваць менавіта гэты бок яго таленту.
Гады вучобы Драздовіча ў Віленскай мастацкай школе (1906—1910) прыпадаюць на час рэвалюцыйных зрухаў у краі. Нягледячы на тое што першая руская рэвалюцыя была задушана, віленскі пралетарыят арганізоўваў, яднаў свае сілы пад сцягам РСДРП. Будзілася грамадская думка прыгнечаных народаў. Рэвалюцыйна-дэмакратычная беларуская інтэлігенцыя, выкарыстаўшы некаторыя паслабленні з боку афіцыйных УлаД (У прыватнасці, зняцце забароны беларускага друкаванага слова), праз газеты «Наша доля» і «Наша HiBa» звярнулася да шырокіх працоўных мас. Я. Драздовіч далучаецца да культурнай дзейнасці на карысць свайго народа, побач з іншымі прадстаўнікамі нацыянальнай інтэлігенцыі знаходзіцца ў самым цэнтры адраджэнскага руху Заходняй Беларусі. На фарміраванне светапогляду і свядомасці Я. Драздовіча вялікі ўплыў мела паэзія Я. Купалы і Я. Коласа, М. Багдановіча і Цёткі. У Вільні выходзяць маляўніча аформлены мастаком «Беларускі каляндар» на 1910 год, песенны зборнік Антона Грыневіча. Паэзія Канстанцыі Буйло натхняе яго на пошукі вобраза маляўнічай курганнай кветкі: першая кніжка маладой паэтэсы выходзіць у яго мастацкім афармленні68. Прагрэсіўны заходнебеларускі часопіс «Маланка» змяпічае на сваіх старонках сатырычныя малюнкі мастака. У гэты час Я. Драздовіча можна сустрэць на сходках і
67 Помнікі гісторыі і кулыуры Беларусі. 1970. № 3. С. 48.
68 Ёсць звесткі, што паэтэса звярнулася да Я. Драздовіча паводле парады Я. Купалы.
вечарынах студэнцкай беларускай моладзі, сярод артыстаў тэатра Ігната Буйніцкага і хору Рыгора Шырмы, на шматлікіх мастацкіх выстаўках, у рэдакцыях беларускіх газет. Сувязей з віленскай інтэлігенцыяй ён не парывае нават у час вайсковай службы, якую адбываў у Саратаве ў 1914 г. Адтуль мастак дасылае на адрас «Нашай нівы» карціны сваіх фантастычных прывідаў. I надалей творчасць мастака будзе непарыўна звязана з Вільняй — буйнейшым асяродкам нацыянальнага і культурнага жыцця Заходняй Беларусі.
Пасля нядоўгай службы ў дзеючай рускай арміі Я. Драздовіч вяртаецца на сваю родную Дзісеншчыну. У росквіце творчых сіл ён сустрэў падзеі рэвалюцыі 1917 г. Змены, якія несла рэвалюцыя, адбіліся і на яго ўласным лёсе. У Я. Драздовіча планаў шмат, і ён як мага хутчэй імкнецца рэалізаваць задуманае. У лісце да выдаўца беларускай літаратуры, збіральніка і прапагандыста народнай песні А. Грыневіча ён выказвае намер арганізаваць усебеларускую мастацкую секцыю ці нават акадэмію мастацтваў. На сваёй радзіме Я. Драздовіч стварае бібліятэку для народа, аматарскі тэатр.
У пачатку грамадзянскай вайны Я. Драздовіч пераязджае ў Мінск, працуе ў камісарыяце асветы на пасадзе мастака-дэкаратара ў беларускім літаратурным выдавецкім аддзеле. Прымае ўдзел у афармленні першага ў Савецкай Беларусі буквара, у выстаўцы графікі і малюнка ў Бабруйску (яе арганізаваў Саюз мастакоў Літвы і Беларусі). Выкладае маляванне ў Мінску.
У 1921 г. Я. Драздовіч вяртаецца на Дзісеншчыну. Тагачасны рэжым польскага ўрада не спрыяў творчым здзяйсненням мастака. Нягледзячы на перашкоды, мастак працягваў культурна-асветніцкую дзейнасць. У 1921 г. у вёсцы Сталіца, што непадалёку ад Германавіч, арганізаваў школу для навучання на роднай мо-
ве. Праіснавала япа не болей трох месяцаў — польскія ўлады закрылі яе як «нелегальную». «Бедавалі бацькі, плакалі дзеці,— згадвае мастак у сваім дзённіку.— Вучняў вучыў па сваёй методыцы, без «пастрах і кары», а на разуменні, што ёсць дабро, што зло, што прыгожае, а што непрыгожае. Слухалі мяне і паважалі не як «господяна учятеля» ці «пана», a як свайго «дзядзьку настаўніка» 69.