Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 4: 1917—1941 гг.

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
130.27 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Р. Семашкевіч пісаў тэматычныя кампазіцыі, партрэты, пейзажы, валодаў цудоўным дарам каларыста і вельмі выразнай, экспрэсіўнай манерай. На Усебеларускай выстаўцы 1925 г. паказаў «Партрэт А. Грыневіча». Звяртаўся да скульптуры
176. А. Карніцкі. Кудзельніца. 1943. Слонімскі раённы краязнаўчы музей
(«Камсамолка», 1925). Да нас дайшоў «Партрэт В. Таўлая» (1932), які сведчыць аб вялізным таленце, артыстызме, высокім прафесіяналізме мастака. Ды толькі на яго долю выпаў цяжкі, трагічны лёс. Ён быў рэпрэсіраваны ў 1937 г. пад час творчай паездкі па Беларусі, на Лепельшчыне. Шмат карцін, эцюдаў, замалёвак
куды ў пошуках заробку выехалі яго бацькі. Пасля нядоўгіх блуканняў на чужыне сям’я Карніцкіх у 1922 г. вярнулася на радзіму ў родны горад Слонім. Вучыўся Карніцкі ў гімназіі імя Адама Міцкевіча ў Навагруд-
177. А. Карніцкі. Прыдарожныя бярозы. 1930. Слонімскі раённы краязнаўчы музей
у тыя трагічныя часы так і не дайшлі да свайго гледача. Загінулі ў атмасферы падазронасці, нашэптаў і даносаў. Жыццё абарвалася ў самым росквіце творчасці і жыццёвых сіл, у 37 гадоў 79.
He меней цяжкі лёс выпаў на долю мастака, імя якога яшчэ пакуль што мала вядома, Аптопа Паўлавіча Карпіцкага, юначае сэрца якога, як і шмат каго з яго аднагодкаў, імкнулася да ведаў, да пазнання сябе і свайго парода. Нарадзіўся А. Карніцкі 30 снежня 1912 г. у Адэсе,
79 Васільева Н. Ён жыў, каб ствараць... // Літ. і мастацтва. 1988. 15 крас.
ку, а затым у мастацкай школе Панкевіча ў Варшаве. Ліхалецце другой сусветнай вайны перашкодзіла закончыць вучобу, і мастак пехатою вяртаецца з Варшавы ў Слонім. Творы гэтага перыяду не захаваліся. Усё сваё кароткае жыццё А. Карпіцкі ўдасканальваў майстэрства праз самаадукацыю, праз парады сяброўмастакоў.
Уздым творчасці А. Карніцкага прыпадае на неспрыяльны для мастацтва перыяд. Хворы мастак (туберкулёз горла) апынуўся на акупіраванай фашыстамі тэрыторыі Беларусі. У замалёўках, эцюдах, карцінах ён адлюстроўваў вобразы блізкіх яму вясковых людзей («Кудзельні-
ца», 1943), матывы роднай прыроды («Прыдарожныя бярозы», 1930), тагачасны гарадскі быт («Рынак у Слоніме», 1943). Творы гэтыя — мастацкае асэнсаванне таго трывожнага яасу. У фігурах жанчын, што стаяць на рынку,— падкрэсленая пяўтульнасць, трывога, неспакой аб заўтрашпім дні. Вядомы графічпы аўтапартрэт створаны ў 1942 г. На ім адлюстраваны хударлявы, інтэлігентпага выгляду мужчына ў капелюшы, з добрымі, разумяымі і крыху сумнымі вачыма.
Памёр А. Карніцкі ў Слоніме 25 студзеня 1944 г. Няўмолыіая хвароба абарвала яго жыццё на 33-м годзе. Да нас дайшло 11 твораў мастака,
цікавая, жывая старонка гісторыі беларускага выяўлепчага мастацтва. Час высвеціў самае значнае, самае важкае з усяго, што было зроблена мастакамі, паставіў усё па палежпае месца. Жывапісцы былой Заходняй Беларусі сваімі творамі сцвярджалі імкненне народа да вольнага жыцця, змагаліся за яго лепшую долю.
* * *
Адметны нацыяпальны рамантызм, што ў значнай ступені вызначае спецыфіку і своеасаблівасць са-
178. А. Карніцкі. Рынак у Слоніме. 1943. Слонімскі раённы краязнаўчы музей
датаваных 40-мі гадамі, сем з іх знаходзіцца ў фондах Слонімскага раённага краязнаўчага музея 80.
Жывапіс Заходняй Беларусі —
80 Новік-Пяюп С. Жыў не дарэмна // Мастацтва Беларусі. 1987. № 12. С. 64.
мабытных палотнаў П. Сергіевіча, М. Сеўрука і інш., не менш яскрава выявіўся і ў графіцы, якая, будучы мастацтвам найбольш аператыўным і надзённым, чулым да жыцця, пе засталася ўбаку ад бурлівых, хвалюючых падзей заходнебеларускай рэчаіснасці. Мастакі прымалі ўдзел у
179. Я. Драздовіч. Стадолішча. 1919
афармленні кніг, часопісаў, стваралі лістоўкі, плакаты, карыкатуры, накіраваныя супраць польскай буржуазіі і памешчыкаў. Яны ілюстравалі зборнікі заходнебеларускіх паэтаў, пісьменнікаў і фалькларыстаў, афармлялі падручнікі для дзяцей. Мастацкі ўзровень іх твораў неаднолькавы, значнай была «ўдзельная вага» pa601 мастакоў-аматараў. Але заходнебеларуская графіка дае нямала прыкладаў таго, як мастакі, не маючы спецыялыіай прафесійнай адукацыі (у тагачасных умовах яе атрымаць было пялёгка), але натхнёныя ідэяй шчырага і бескарыснага служэння свайму народу, узнімаліся да вышынь сапраўднага, высокага мастацтва.
Рэвалюцыйны напал, бурлівае грамадскае жыццё абумовілі асобы, прыўзняты тон графікі Заходняй Беларусі, яе высакародную, хвалюючую ўзнёсласць. Яна разнастайная паводле відаў, жанраў, тэхнік і ма-
пер выканання. У творчасці заходнебеларускіх мастакоў практычна развіваліся ўсе асноўныя віды графічпага мастацтва: станковая (гравюра, малюнак, акварэль), кніжная (вокладкі выданняў, ілюстрацыі) і публіцыстычная (карыкатура, плакат). Пры гэтым важна адзначыць, што выразнага падзелу на «чыстых» графікаў і жывапісцаў не існавала. Час і рэчаіснасць патрабавалі тых або іншых практычных заданняў. Да графікі звярталіся П. Сергіевіч, М. Сеўрук, К. Чурыла і інш. У сваю чаргу мастакі, у творчасці якіх графіка дамінавала (Я. Драздовіч, Я. Горыд і інш.), нярэдка актыўна працавалі і ў жывапісе.
Асноўным цэнтрам развіцця беларускай графікі была Вільня, дзе выдаваліся газеты і часопісы на роднай мове, часцей наладжваліся сціплыя выстаўкі. Тут працавалі Я. Драздовіч, Я. Горыд, М. Васілеўскі, В. Сідаровіч і інш.
Цэнтральнай фігурай заходнебеларускай графікі з’яўляецца, несумненна, Я. Драздовіч — роданачальнік пацыянальнага рамантызму ў тагачасным мастацтве, універсалыіы і незвычайна адораны творца, якому былі аднолькава падуладны пяро і аловак графіка, разец скульптара, пэпдзаль жывапісца, жывое беларускае слова. «Беларускі Леанарда да Вінчы» гіазваў яго П. Сергіевіч81. Сёння такая ацэнка, магчыма, здаецца нерэальнай, перабольшанай. Але прыйдзе час, калі даследчыкі рупліва
версалыіасць якога сапраўды прымушае ўспомніць вялікіх майстроў Адраджэння.
Я. Драздовіч працаваў у жывапісе, выдатна валодаў акварэллю, тэхнікай разьбы па дрэву, алоўкавым малюнкам. Шырокі і жагірава-тэматычны дыяпазон творцы, якому былі аднолькава падуладны сюжэтна-тэматычная кампазіцыя, партрэт, пейзаж, кніжная графіка, карыкатура,
180. Я. Драздовіч. Курган. 1929
збяруць незлічоныя работы і пакуль што разрозненыя звесткі аб жыцці «вечнага вандроўніка», навукова асэнсуюць і прааналізуюць, ацэняць усё ім зробленае — і тады паўстане вельмі яркая постаць мастака-адраджэнца, здзіўляючая і рэдкая уні-
81 Польшя. 1964. № 3. С. 167.
этнаграфічныя і бытавыя замалёўкі, гістарычны жанр, неабсяжная, касмічная тэматыка і г. д. Вядомы Я. Драздовіч і як мастак тэатра, дэкаратар, пісьменнік, аўтар манаграфій. Але асабліва ярка яго самабытпы, непадробна народны талент раскрыўся ў прысвечаных роднаму краю манументальных графічпых цыклах — у гэтым сэпсе ёп мала мае
181. Я. Драздовіч. Пейзаж на Марсе.
30-я гг. ДММ БССР
сабе роўных у мастацтве 20—30-х гадоў XX ст.
Здабыткі Я. Драздовіча асабліва ўражваюць яшчэ і таму, што ён амаль усё сваё жыццё пражыў у вельмі неспрыяльных умовах. Голад і холад і амаль поўнае непрызнанне былі яго заўсёднымі спадарожнікамі. Пра гэта пераканаўча сведчаць дзённікі мастака: «Грошай застаецца ўсяго як схадзіць у сталоўку на два абеды. Прыходзіцца перайсці на хлеб з вадою»,— запісвае мастак 3 студзеня 1933 г. А праз чатыры дні з сумам канстатуе: «Дзень прайшоў дамасідна. Знайшлося б мо куды схадзіць пакалядаваць, ды няма ў чым. Касцюм незавідзен, а галоўнае — гэта боты... цякуць». Пятага сакавіка таго ж года мастак канстатуе: «Малюю шыльду на памяшканне акружной управы Таварыства беларускай школы ў Беластоку. Усё добра, ды холад — работа з рук валіцца». А ў красавіку Я. Драздовіч зазначае: «Прастуда і недаедкі... халоднае і да крайнасці сырое (з мокрымі сутарэннямі, мураванымі сценамі) памяшканне, а побач з гэтым посніца і
недаедкі зусім падарвалі маё здароўе...» 82
Усе згаданыя запісы адносяцца да 1933 г., але ў другія гады Я. Драздовічу не лягчэй — спрыяльных, спагадлівых умоў для творчасці ён фактычна не меў ніколі. Тым не менш яго мастацкая спадчына здзіўляе сваёй маштабнасцю, сапраўды незвычайнымі вынікамі, плёнам.
Вышэйшай прафесійнай адукацыі Я. Драздовіч не атрымаў, і гэта, несумненна, адбілася на яго графічных аркушах, у якіх часам адчуваецца налёт аматарства. Аднак вялікая ідэя служэпня бацькаўшчыне і рэдкая працаздолыіасць зрабілі з яго сапраўднага майстра.
182. Я. Драздовіч. Песня Баяна. Гусляр. 1940. МСБК АН БССР
«Нельга не дзівіцца, колькі ўсё ж паспеў ён зрабіць у сваім беспрытульным, бяздомным жыцці-вапдра-
82 Драздовіч Я. Старонкі дзёнпіка. 1933 год // Мастацтва Беларусі. 1988. № 12, С. 27, 28.
ванпі,— піша М. Танк.— Неабдымны свет яго чорпа-белых аркушаў. 3 іх ва ўсёй красе задуменных бароў, ляспых азёрын, сялянскіх сядзіб, затанутых у збажыне палёў, валатовак паўстае яго мілая радзіма Дзісеншчына, паўстае Беларусь... Вялікая любоў вяла гэтага чалавека па роднай зямлі. Яна раскрывала перад мастаком хараство кожнага яе кутка, і часовую далячынь — стагоддзі айчынпай гісторыі, і зманлівую загадкавасць Сусвету» 83.
Незлічоныя графічныя аркушы Я. Драздовіча раскіданы па розных мясцінах, куды няўмольны лёс прыводзіў мастака. Ужо ў 20—30-я гады ён у дзённікавых запісах са шкада-
183. Я. Драздовіч. Космас. 1943. МСБК АН БССР
ваннем піша пра невядомы лёс многіх сваіх работ (асабліва ранніх). Таму прасачыць эвалюцыю яго творчасці нялёгка.
83 Цыт. па кн.: Ліс А. Вечны вандроўнік. Мн., 1984. С. 3—4.
Заходнебеларускія графічныя аркушы Я. Драздовіча па стылю блізкія да яго больш рапніх работ, зробленых у 1919—1921 гг. у Савецкай Беларусі. Таму мэтазгодна іх згадаць, тым болып што мінскія цыклы мастака амаль не даследаваны.
Я. Драздовіч прыхільна сустрэў Кастрычніцкую рэвалюцыю. Каля 1919 г. яго запрашаюць у Мінск на працу ў Камісарыят народнай асветы на пасаду мастацкага рэдактара беларускага літаратурнага аддзела 84. У гэты перыяд мастак займаецца кніжнай і станковай графікай. У лісце да Я. Пачопкі піша, што для «Лемантара» ў 1919 г. падрыхтаваў каля 50 малюнкаў.
У Мінску Я. Драздовіч зрабіў адзін з сваіх першых графічных альбомаў — «Мінск» (1919—1920), у які ўвайшлі малюнкі «Мінск. Высокае месца», «Замчышча» і інш. У гэтай рабоце добра відаць сур’ёзная, удумлівая праца над натурпым матэрыялам. Малюючы вытокі Нямігі і ціхую плынь Свіслачы, што цячэ ля Мінскага замчышча, Драздовіч адчувае глыбокую старажытнасць Мінска, як бы пераносіць гледача ў яго гістарычныя далягляды. Разам з тым у асобных малюнках мінскага цыкла штрых Драздовіча яшчэ не дастаткова лаканічны, малюнак блізкі да таго тыпу «дакладна-канкрэтнай» графікі, які ўласцівы настаўніку Драздовіча па Віленскай рысавальнай школе I. Трутневу.