Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
Малюнак зроблены лёгка, як бы на адным дыханні. Лаканічны, дакладны штрых, смелыя лёгкія заліўкі тушшу, выразныя лініі — усё падпарадкавана мэце стварыць яркі, запамінальны вобраз.
Гэту ж тэму Я. Горыд развівае ў карыкатуры «Ціха, дзеці, ціха» 10°, якая высмейвае рэдактараў прыслужніцкіх газет. Аголеныя немаўляткі «Беларускі дзень» і «Беларускае слова» гадуюцца малаком маткіполькі. Апошняя звяртаецца да сваіх гадунцоў: «Ціха, вы, смаркачы, бо вось плескача дам! Адной маткі малако сасеце, дык павінны жыць згодна і пакоріга».
Я. Горыд выдатна адчувае кампазіцыю. Галоўнае, найбольш істотнае ў задуме ён выяўленча акцэнтуе, падпарадкоўваючы яму ўсё астатняе, другаснае, як, напрыклад, у карыка-
99 Маланка. 1927. № 7. С. 1.
100 Маланка. 1928. № 1. С. 1.
туры «Нічога не змянілася, дый не зменіцца» 101. Злева на фоне сціплага краявіду з млынам і пахілай хатай беларускі селянін. А справа — вагі буржуазнага ўрада, на якіх важкія падаткі, што непасільнай ношай кладуцца на плечы беларуса. Малюнак лаканічны, мінімальнай колькасцю мастацкіх сродкаў (ліній, штрыхоў, плям) мастак дасягае моцнага эмацыянальнага ўздзеяння.
Апрача карыкатур на старонках часопіса «Маланка» Я. Горыд змясціў значную колькасць вясковых краявідаў у тэхніцы лінарыта. Яны выкананы ў абагульненай манеры, эскізна, без той дэталізацыі, якая ўласціва ўсім вядомым работам Драздовіча.
Я. Горыд — адзін з аўтараў выдатнага літаграфскага партрэта Янкі Купалы (1923). Малюнак выкананы Н. Сасноўскай (1895—1979)102 і пераведзены Горыдам у літаграфію. Гэта адзін з самых ранніх эстампных партрэтаў песняра. Нягледзячы на пэўныя недахопы (плоскаснасць выявы і «рэпрадукцыйнасць» літаграфскага выканання), ён дагэтуль застаецца лепшым прыжыццёвым графічным нартрэтам Янкі Купалы. Размножаны ў віленскай друкарні Ласкова гэты партрэт песняра быў шырокавядомы ў Заходняй Беларусі.
На старонках «Маланкі» Горыд змясціў таксама значную колькасць станковых твораў. Гэта пейзажы, выкананыя ў тэхніцы лінарыта. Па мастацкіх якасцях яны ніжэй за яго карыкатуры. Штрых часам грубы, хоць, праўда, смелы і энергічны. Манера
101 Маланка. 1926. № 15. С. 1.
102 Сасноўская Ніна Аляксапдраўна вучылася ў Віленскай рысавальнай школе (1910—1911), была вольнай слухачкай па мастацкім факультэце Віленскага універсітэта (1919—1921). На пачатку 20-х гадоў працавала выкладчыцай беларускай мовы ў Віленскай беларускай гімназіі (Янка Купала: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1986. С. 548).
Горыда лаканічная, абагулыіеная, ён амаль не дэталізуе выяву.
Цікавая, але, на жаль, яшчэ мала вывучана газетна-часопісная і кпіжная графіка Горыда. Першай кнігай, якую ён аформіў, быў «Беларускі дзіцячы спеўнік» (1925) А. Грыневіча. Пазней зроблены вокладкі для кніг М. Васілька «Шум баравы» (1929), М. Танка «Журавіпавы цвет» (1937), Р. Шырмы «Беларускія народныя песні»; ілюстраваў беларускія календары, часопісы «Маланка», «Родныя гоні», «Заранка», газету «Родны звон» і інш.
Скупымі, лаканічнымі сродкамі Горыд умеў стварыць яркі і запамінальны выяўленчы вобраз. Паказальная вокладка да першага песеннага зборніка Р. Шырмы «Беларускія народныя песні»: над беларускім краявідам з кронамі дрэў у аблоках лунаюць песенныя запісы, ноты. Ёсць у гэтым лаканічным, амаль плакатным малюнку і рамантычная ўзнёсласць, і пэўны драматызм, сіла і напружанасць выканання.
У цэлым уклад Я. Горыда ў беларускае мастацтва глыбокі і значпы. Як і Я. Драздовіч, ён з’яўляецца адным з самых яркіх прадстаўнікоў нашай мастацкай школы, які заслугоўвае асобнага, манаграфічнага даследавання.
Адначасова з Я. Горыдам у часопісе «Маланка» ў якасці карыкатурыста супрацоўнічаў I. Маразовіч (псеўданім Янка Маланка). Гэта таксама быў вельмі здольны прадстаўнік сатырычнай графікі, вострыя, злабадзённыя малюнкі якога вылучаюцца глыбінёй задумы, вобразнасцю, выразнай графічнай мовай. Цікавая карыкатура, дзе ён звяртаецца да кампазіцыі з двух малюнкаў 103. На першым у цэнтры — беларускі селянін, які жахліва пазірае на сквапныя, пражэрлівыя рукі, што з усіх бакоў цягнуцца да яго: «Дай! Дай! Дай!» —
гэта патрабаванні буржуазнага ўрада Пілсудскага, бюракратаў, чыноўнікаў, папоў, ксяпдзоў. «Штодзепь працягваюць да мяне дзесяткі рук з дамагапнем — Дай! Дай! Дай!» — гаворыць подпіс. На другім малюнку той жа селянін трымае ў руках «Дэкларацыю аб адкрыцці беларускіх школ». Але яго патрабаванні не выкананы, на гэты раз рука міпістра асветы працягвае яму... дулю.
Калі б I. Маразовіч пакінуў нам толькі адзін гэты сатырычны малюпак, яго імя і творчасць не маглі б не зацікавіць мастацтвазнаўцаў — настолькі трапная, глыбокая, надзённая яго карыкатура. Яна вабіць не толькі вялікай актуальнасцю тэмы, але і выдатным выкананнем. Скупымі штрыхамі мастак дасягае рэдкай выразнасці і экспрэсіўнасці. 3 сапраўднай сімпатыяй адлюстраваны ў ёй беларус у характэрнай нацыянальнай вопратцы.
Мала мы пакуль што ведаем і пра В. Сідаровіча, сатырычныя малюнкі якога таксама з’яўляліся на старонках «Маланкі». Як і I. Маразовіч, ён часам звяртаўся да карыкатур, у якіх сюжэт разгортваўся паступова. У працы «Два пасты» 104 на першым малюнку паказаны «праўдзівы пост»: пасярэдзіне беднай сялянскай хаты з выбітымі шыбамі змарнелы, худы і галодны беларускі селянін. Хата пустая, голая; прывідам глядзіцца сярод галечы вечны працаўнік. На наступным малюнку — другі «пост»: у шыкоўнай абстаноўцы п’юць і смачна закусваюць папы — сталы згінаіоцца ад смачнай ежы.
Кампазіцыя гэтай карыкатуры пабудавана на кантрасце. 3 вялікай сімпатыяй паказаны беларускі селянін, які супрацьпастаўляецца тлустым панам.
Да графікі пярэдка звярталіся і жывапісцы Заходняй Беларусі. Значнае месца займала яна ў творчасці
103 Малапка. 1926. № 15. С. 1.
104 Маланка. 1926. № 7. С. 4.
194. М. Сеўрук. Лета. 1938. ДММ ВССР
М. Сеўрука 105. Цяжка прыгадаць іншага беларускага жывапісца, які б з аднолькавым поспехам пісаў акварэллю, працаваў у дрэварыце, афорце, медзярыце, кніжнай графіцы і малюнку. Многія гравюры майстра сёнпя ўжо сталі класічнымі.
Як мастак-прафесіянал М. Сеўрук мала меў сабе роўных. Выдатны рысавальшчык, ён у той жа час цудоўна кампанаваў свае творы, валодаў добрай тэхнікай.
У рэчышчы рамантычнага рэалізму выкананы М. Сеўрукам станковыя гравюры. На іх ва ўсёй сваёй бязлітаснай праўдзе паўстае нялёгкае жыццё працоўных. Але не маты-
106 У «Пераліку твораў» мастака, складзеным у 1976—1978 гг., названа 100 работ: малюнкаў (у тым ліку вугалем, сангінай), гравюр на дрэве, лінарыце, метале. Храналагічна спіс выглядае так: 30-я гады — 47 работ, 40-я — 30, 50-я — 13, 60-я — 17; 70-я — 3 (Сеўрук М. Пералік твораў. Захоўваецца ў архіве аўтара).
вы роспачы і адчаю, а вера ў чалавека, яго будучыню, шчырае мастакоўскае захапленне людзьмі працы пануюць тут. Сялянская праца — асноўная тэматыка графічных і алейпых твораў М. Сеўрука. Да ліку лепшых з іх адносіцца дрэварыт «Вяртанне з працы» (1938). Стройная ся~ лянская дзяўчына падвячоркам вяртаецца з поля дамоў. У працавітых руках капаніца, кошык з бульбай. Сціплы задуменны твар, навярэджаныя рукі. У постаці адчуваюцца сіла і грацыя. Аркуш закампанаваны і награвіраваны выдатна. Жывыя разнастайныя штрыхі пераканаўча перадаюць фактуру зямлі, крутыя аблокі на небе, пластыку вобраза, сціплае адзенне працаўніцы. Гэта, думаецца, лепшая ксілаграфія ў беларускай графіцы.
Праўдай жыцця, глыбокім эмацыяналыіым зместам уражвае і дрэварыт «Лета» (1938). На пярэднім плане кампазіцыі стомлепая жняя, пры-
лёгшы на зямлю, корміць дзіця. Побач, нізка схіліўшыся, працуе старая жанчына. У кантрастным супастаўленні вобразаў прачытваецца глыбокі сэнс твора, выкананага смелай, упэўненай рукой таленавітага майстра.
Сярод медзярытаў мастака вылучаецца «Пейзаж рамантычны» (1937) — бурлівы, неспакойны, дыпамічны па манеры выканання; сярод лінарытаў — «Хаты пад Вілейкай» (1937) — вельмі цёплы па настрою твор, выкананы жыва, у стылі абразной гравюры.
з лепшых твораў беларускай кніжнай графікі тых часоў 106.
«Цьшкаграфскі голад» прымушаў мастакоў Заходпяй Беларусі выконваць вокладкі ў тэхніцы лінарыта — адзінага даступнага ў той час друкарскага матэрыялу. У гэтай тэхніцы зроблена вокладка да зборпіка песень Р. Шырмы «Наша песня» (1938). Спяваючы жніўную песню, дзяўчыпа-беларуска жне жыта. Меладычныя лініі, якімі акрэслена пастава мала-
195. М. Сеўрук. Хаты пад Вілейкай.
1937. ДММ БССР
У 1936 г. М. Сеўрук зрабіў адметную па кампазіцыі вокладку да зборніка вершаў Максіма Танка «На этапах»: доўгую і сумпую беларускую дарогу, што ўецца між задуменных палеткаў і шэрых сялянскіх хат, жорстка і няўмолыіа перагарадзіў штык. Гэта, несумненна, адзін
дой жняі, здаецца, перадаюць саму рытміку народнага песеннага меласу.
Да 30-х гадоў адносіцца манумен-
106 Больш падрабязна аб графічных творах М. Сеўрука гл.: Шматаў В. Ф. Ёп жыў у Нясвіжы // Літ. і мастацтва. 1979. 6 ліп.
талыіая графічная серыя партрэтаў сангіпай, у адмысловай скульптурнай форме якіх заўважаюцца ўрокі Л. Сляндзінскага. Партрэтная серыя М. Сеўрука, па сутнасці, не мае ў нашым мастацтве аналогій. (Толькі
196. М. Сеўрук. Вокладка зборніка еершаў М. Танка «На этапах». 1936
П. Сергіевіч у алоўкавых эцюдах да палатна «Кастусь Каліноўскі» ў нечым набліжаецца да Сеўрука). Але малюнкі апошняга, думаецца, болып моцныя, уражлівыя, нацыянальна адметныя. Яны зачароўваюць гледача глыбінёй адлюстравання характараў і паэтызацыяй чалавечай асобы, мастакоўскім захапленнем чалавечай годнасцю («Вясковая дзяўчына ў хустцы», 1935; «Партрэт юнака», 30-я гг.; «Юная», 1944; «Жняя», 1944).
Сярод акварэльных работ мастака асабліва высокай ацэнкі заслугоў-
вае серыя «Купальшчыцы» (30-ягг.). Невялікія па памерах лісты прывабліваюць высакароднай каларыстычнай гамай, пластыкай прыгожых, крыху стылізаваных фігур, кампазіцыйным майстэрствам. Перад намі, здаецца, эскізы да манументальных фрэсак; выявам цесна на лісце паперы, і яны як бы просяцца ў вялізлую залу, на сцяну.
У цэлым графічная спадчына М. Сеўрука вялікая і значная. Высокі прафесіяналізм і мастацкая культура вызначаюць яго работы сярод твораў астатніх мастакоў.
У галіне графікі плённа працаваў таксама жывапісец Пётра Сергіевіч, які аформіў зборнікі вершаў М. Машары «На сонечны бераг» (1934), «Вяселле» (1934), «На прадвесні» (1935), зрабіў вокладкі да заходнебеларускага часопіса «Нёман» (1932, № 2, 3). Цікавыя таксама замалёўкі Сергіевіча беларускіх тыпаў — падрыхтоўчыя малюнкі да карцін, прысвечаных Кастусю Каліноўскаму 107.