• Часопісы
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 4: 1917—1941 гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 352с.
    Мінск 1990
    130.27 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    Нягледзячы на перашкоды, варожасць буржуазных улад, цэнзуру, судовыя працэсы і матэрыяльныя цяжкасці, праца на ніве беларускага культурнага адраджэння не заціхала. Кожны рабіў гіасільны ўклад у скарбніцу роднай культуры. У Вільні набіраў сілу і пашыраўся Беларускі музей — культурная ўстанова, што канцэнтравала вакол сябе ўсіх свядомых беларусаў. Сябра Я. Драздовіча П. Сергіевіч у сваіх успамінах пазней напіша: «Як мурашачкі з усіх куточкаў Беларусі збіралі людзі, неслі на вечныя сховы каштоўнасці, рэшткі старой культуры дзеля агульнай карысці. Хто што мог: хто старадаўнюю зброю і гаспадарскія прылады, хто вырабы з дрэва і старасвецкія іконы і абразы, а хто і рукапісныя старадаўнія кніжкі» 70. Я. Драздовіч рупна збірае экспапаты, каб папоўніць музей творамі народнага мастацтва, займаецца раскопкамі гарадзішчаў, запісвае фальклор, стварае шматлікія альбцмы замалёвак народнага побыту, адзення, прылад працы. У 1926 г., атрымаўшы невялікую грашовую суму ад Беларускага навуковага таварыства, едзе ў экспедыцыю на Піншчыну, дзе стварае серыю малюнкаў — тыпажоў сялян, запісвае народную лексіку для «Беларускага этнаграфічнага слоўніка».
    69 Дзённікі Я. Драздовіча захоўваюцца ў аддзеле рэдкай кнігі Фундаментальнай бібліятэкі АН БССР імя Я. Коласа.
    70 Уласны архіў П. Сергіевіча. Захоўваецца ў сям’і П. Сергіевіча ў г. Вільнюсе.
    171. Я. Драздовіч. Успаміны аб радзіме. 1944—1945. МСБК АН БССР
    На працягу трох гадоў ён абышоў амаль усю Заходнюю Беларусь: наведаў Мір, Трокі, Меднікі, Крэва, Гальшаны, Ліду. Замалёўвае бачапае — легендарныя курганы і замчышчы. З’яўляюцца унікальныя альбомы графікі, прысвечаныя старажытным беларускім замкам.
    3 1926 г. Я. Драздовіч працуе выкладчыкам малявання ў Віленскай беларускай гімназіі. Гуртуе вакол сябе маладых мастакоў, арганізуе мастацкую студыю-майстэрню, у якой займаліся Раман Семашкевіч, Мікола Васілеўскі, Васіль Сідаровіч і інш. Яны супрацоўнічалі ў рэвалюцыйна-дэмакратычным друку як графікі. Захавалася некалькі жывапісных эцюдаў і пейзажаў В. Сідаровіча, па якіх цяжка вызначыць творчае аблічча мастака. Жывапісец і скульптар Р. Семашкевіч таксама пісаў на заходнебеларускую тэматыку — аб барацьбе народа за сацыялыіае і пацыяналыіае вызваленне, Сярод яго
    жывапісных твораў можна адзначыць партрэт Антона Грыневіча, створапы ў 1920 г. У Дзяржаўным мастацкім музеі БССР захоўваецца партрэт В. Таўлая, напісаны Р. Семашкевічам у 1932 г.
    Студыя-майстэрня пры Віленскай беларускай гімназіі праіснавала нядоўга. Многія з навучэнцаў разумелі, што сапраўднай прафесійнай адукацыі ў Заходняй Беларусі ім не атрымаць. М. Васілеўскі і В. Сідаровіч у пачатку 30-х гадоў перайшлі ў Савецкую Беларусь, дзе пэўны час працягвалі вучобу ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме.
    У гэтыя ж гады Я. Драздовіч устанаўлівае трывалую сувязь з Інстытутам беларускай культуры. Яго супрацоўніцтва з навуковымі цэнтрамі Савецкай Беларусі працягвалася каля васьмі гадоў. Увесь гэты час мастак рэгулярна дасылаў у Мінск замалёўкі драўлянай архітэктуры, прадметаў сялянскага побыту і рэчаў гаспадарскага ўжытку. Запісваў іх назвы, рабіў абмеры, занатоўваў рэчы матэрыяльнай культуры. Акадэмія навук БССР неаднаразова ўзнагароджвала Я. Драздовіча прэміямі за мастацкія і навуковыя працы.
    «Гэта надзвычай арыгіяальны, цікавы і таленавіты чалавек, які ў нашых умовах жыцця сланяецца, не знаходзячы сабе месца. Арыгінальпыя яго карціны, напісаныя тушшу, акварэльнымі і алейнымі фарбамі на гістарычныя і касмічныя тэмы, не толькі здзіўляюць сваім новым бачаннем свету, але і змушаюць задумацца над тым, што акружае чалавека. Зарысоўкі ж яго народных тканін, дываноў, паясоў, зробленыя падчас бясконцых вандровак па Заходняй Беларусі і падараваныя музею,— рэдкі скарб, якому некалі і цаны не будзе» 71,— так напіша Максім Танк пра мастака Язэпа Драздовіча.
    У 30-я гады сацыялыіа-палітычныя варункі ў Заходпяй Беларусі пагоршыліся. Буржуазная Польшча
    чыпіла расправу над беларускім нацыяналыіым рухам. Была ліквідавана рэвалюцыйна-дэмакратычная арганізацыя «Беларускі пасольскі сялянска-работніцкі клуб «Змаганне». Многія актывісты, паслапцы ў сейм, былі кінуты ў турмы, прайшлі праз Лукішкі. Улады вялі наступлепне на апошнюю легалыіую арганізацыю вызваленчага руху — кулыурна-асветніцкае Таварыства беларускай школы, праз якое рэвалюцыйна-дэмакратычныя сілы змагаліся за правы працоўных. Ліквідаваліся беларускія школы і рэвалюцыйна-дэмакратычныя арганізацыі, згортвалася дзейнасць беларускіх клубаў і таварыстваў. Атмасфера ўціску ўплывала і на Я. Драздовіча. Многія з тых, хто яго падтрымліваў і духоўна і матэрыяльна, былі кінуты за краты — становішча мастака было невыносна цяжкім. Нягледзячы на гэта, у 1930 г. орган Таварыства беларускай школы «Беларускі летапіс» і часопіс «Калоссе» змясцілі артыкул П. Сергіевіча, у якім падводзіліся вынікі 25-гадовай працы Я. Драздовіча.
    У 1933 г. мастак назаўсёды пакідае Вільню і вяртаецца на родную Дзісеншчыну, дзе ў бясконцых клопатах і праходзіць яго жыццё. Тут, «паміж Мнютай і Аутай» (па вобразнаму выказванню Я. Драздовіча), нарадзіліся многія яго графічныя і жывапісныя творы 72.
    Доўгі час жыве мастак у сям’і свайго брата ў Антаполлі. He парывае сувязей з блізкімі і роднымі яму аднадумцамі: паэтам Міхасём Машарай, што жыў у Таболах, Япкай Пачопкам з Летпікаў (паэт, журналіст, аграном, чые «зацемкі» не раз друкаваліся па старопках віленскіх газет), з Базылём Рабізам са Шкунцікаў (пастаянны карэспандэнт часопіса
    71 Танк М. Лісткі календара. 2-е выд Мн., 1970. С. 178.
    72 Марачкін А. Зямныя крокі // Маладосць. 1979. № 1. С. 159-165.
    «Беларуская борць», які падоўгу мог слухаць касмічныя фантазіі мастака). Тут ён стварае скульптурныя партрэты А. Грыпевіча, Я. Пачопкі, М. Машары.
    Талент Драздовіча асабліва ярка выявіўся ў графічных творах. Нямала ён зрабіў і ў жывапісе. Яшчэ ў 20-я гады мастак звяртаецца да адлюстравання гістарычнага мінулага народа, яго славутых сыноў. Ён быў першаадкрывальнікам вобраза Усяслава Полацкага ў заходнебеларускім жывапісе, аб чым сведчыць партрэтны эцюд «Усяслаў Полацкі сядзіць у парубе пад палатамі кіеўскага князя» (1923). У рамантызаванай волатаўскай постаці Усяслава адчуваюцца моц натуры, няскораная воля і розум. Рысы ўзнёсласці і рамантызму характэрны і для іншых жывапісных твораў мастака.
    Таксама першым у Заходняй Беларусі звярнуўся Я. Драздовіч да вобраза беларускага першадрукара і асветпіка Францыска Скарыны. Ужо ў 1927 г. ён піша яго партрэт для Радашковіцкай беларускай гімназіі, якая насіла імя вялікага асветніка.
    172. Я. Драздовіч. У свет па навуку. Ф. Скарына. 1944. МСБК АН БССР
    173. Я. Драздовіч. Выгнанне непажаданага князя ў Полацку. 1948. МСБК АН БССР
    Партрэт дэманстраваўся на выстаўках у Навагрудку, Радашковічах, Вільні і інш. Па кампазіцыйнаму рашэнню ён нагадвае вядомую гравюру з Бібліі Ф. Скарыны (1517— 1519). Драздовіча цікавіць не толькі знешняе падабенства і атрыбуты скарынінскай эпохі, а найперш унутраная характарыстыка вобраза. Партрэт выкананы лаканічна, шырокімі плоскасцямі эмацыянальна насычанага колеру.
    Мастак не пакідае працу над скарынінскай тэматыкай. У пачатку 40-х гадоў ён піша невялікія па памерах карціны «У свет па навуку», «Са свету з навукай», «Францыск Скарына ў сваёй друкарні ў Вільні», «Кніганабыўцы ў друкарні Францыска Скарыны». Ва ўсіх гэтых творах з асаблівай цеплынёй і дакладнасцю перададзена атмасфера тых далёкіх часоў. Асабліва ўдалай уяўляецца
    карціна «У свет па навуку» (япа вядома і пад іпшай назвай — «Развітанне з родным Полацкам»), Справа на пярэднім краі стаіць малады Скарына ў даматканым свойскім адзенні, на плячы невялічкая торбачка — прыпасы на дарогу. У задуменні ўглядаецца ён у родны Полацк, дзе за шырокай Дзвіною віднеюцца вежы белакаменнай Сафіі, іншыя полацкія саборы. Карціна вытрымана ў серабрыста-зелепаватай гаме, выразная па малюнку, дасканалая па форме.
    3 партрэтаў Я. Драздовіча трэба асобна адзначыць твор «Францішак Багушэвіч» (1930). Яго кампазіцыйнае рашэнне, каларыт, выяўлеяне формы нагадваюць беларускую парсуну XVI—XVII стст. Мастак паказвае Багушэвіча ў сталым узросце, з доўгай барадой і вусамі, са светлым, крыху прытомленым позіркам вачэй.
    Вобраз паэта пададзены на фоне ўзору дэкарыраванага народнага ткацтва. Вялікае значэнне мастак надае аздабленню рамы, якая сваімі разьбянымі элементамі арганічна спалучаецца з агульнай вобразнай структурай карціны, не парушаючы яе цэласнасці73.
    Пачуццё роднай гісторыі, глыбокае яе вывучэнне дало Я. Драздовічу магчымасць стварыць карціны аб слаўным мінулым свайго народа: «Песня Баяна», «Выгнанне непажаданага князя ў Полацку», «Персцень Усяслава Чарадзея», «Пажар Гара-
    дзішча». Яны былі напісаны ў канцы 30-х — пачатку 40-х гадоў на Дзісспшчыне ў Антаполлі і Забаліпе.
    Значнае месца ў творчасці Я. Драздовіча займае і пейзаж 74. He ўсе яго краявіды роўныя па мастацкіх якасцях; іншы раз бракуюць мастаку залішняя дэталізацыя і спрошчанасць кампазіцыйнай схемы. Тым пе менш лепшыя працы сведчаць пра адметны і самабытны талент.
    174. Я. Драздовіч. Сустрэча вясны на Сатурне. 1932. МСБК АН БССР
    73 На адваротным баку партрэта напісапа: «Партрэт Багушэвіча (М. Бурачка), маляваў з памяці 1897 г. у фальварку Кміты». Дарэчы, амаль кожную карціну мастак суправаджаў надпісам на адваротным баку. Надпіс нёс дадатковую інфармацыю — дзе пісаўся твор, з якой нагоды, калі. Я. Драздовіч падпісваў свае творы па-беларуску, што гаворыць не толькі пра яго нацыянальную свядомасць; у часы, калі польскія ўлады глядзелі на культуру «крэсаў усходніх» як на неад’емпую частку польскай культуры, Я. Драздовіч падкрэсліваў сваю прыналежнасць да беларускага парода.
    Я. Драздовіч з’яўляецца таксама пачынальнікам касмічнай тэмы ў беларускім выяўленчым мастацтве. Праз усё жыццё пранёс ён вялікую
    74 Некаторыя яго краявіды дайшлі да нашага часу і экспануюцца на яго радзіме ў Музеі мастацтва і этнаграфіі, што ў в. Гарадзец Шаркоўшчынскага р-па, а таксама ў краязнаўчым музеі Гермапавіцкай сярэдпяй школы: «Беразвецкі кляштар», «Рэчка Мнюта», «Лужэцкі тракт».
    175. Я. Драздовіч. Трывеж. 3 цыкла «Жыццё на Месяцы». 1932—1933. МСБК АН БССР