Гісторыя цывілізацый старажытнага свету
Вучэбны дапаможнік для 5 класа
Выдавец: Народная асвета
Памер: 318с.
Мінск 1993
ГІСТОРЫЯ ЦЫВІЛІЗАЦЫЙ СТАРАЖЫТНАГА СВЕТУ
Г. I. Даўгяла, М. С. Корзун, К. А. Рэвяка
ГІСТОРЫЯ ЦЫВІЛІЗАЦЫЙ СТАРАЖЫТНАГА СВЕТУ
ВУЧЭБНЫ ДАПАМОЖНІК ДЛЯ 5 КЛАСА
Дапушчаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
МІНСК «НАРОДНАЯ АСВЕТА» 1993
ББК 63.3(0)Зя721
Д21
УДК 931 (075.ЗГ
Выдадзена ў аўтарскай рэдакцыі
Г. I. Даўгяла — «Што такое гісторыя», «Жыццё першабытных людзей», «Цывілізацыі Старажытнага Усходу»;
М. С. Корзун — «Старажытная Грэцыя»;
К. А. Рэвяка — «Як працаваць з падручнікам», «Старажытны Рым».
У падрыхтоўцы раздзелаў «Старажытная Індыя» і «Гісторыя старажытнакітайскай цывілізацыі» прымалі ўдзел аспіранты Белдзяржуніверсітэта Перзаіпкевіч A. В. і Прохараў A. А.
„ 4306020600—086
Д М 303(03)—93 4°"93
ISBN 5-341-01146-5
© Г. I. Даўгяла, М. С. Корзун, К. А. Рэвяка, 1993
Што такое гісторыя
У наш час пра ўсе важныя падзеі можна даведацца па тэлебачанню, радыё, прачытаць у газетах. Але як дакладна даведацца аб самых галоўных і цікавых падзеях, якія адбыліся, напрыклад, сто, тысячу і нават мільён гадоў таму назад?
На гэтыя пытанні дае адказы навука гісторыя. Гісторыя — старажытнае грэчаскае слова. У перакладзе на беларускую мову яно азначае «даследаванне» і «расказ пра падзеі».
Гісторыяй называюць навуку, якая вывучае, як жылі у далёкім мінулым розныя народы, якія падзеі адбываліся у іх жыцці, як і чаму мянялася жыццё людзей і стала такім, як цяпер.
У 5-м класе вы будзеце вывучаць сусветную гісторыю старажытных цывілізацый. Тэрмін «цывілізацыя» паходзіць ад лацінскага слова «цывіліс» — грамадзянін.
Цывілізацыя — буйное ўтварэнне чалавечага грамадства на пэўнай тэрыторыі, якое ўзнікла ў выніку рознабаковай дзейнасці людзей. Гэта дзейнасць уключае: жывёлагадоўлю, земляробства, рамяство, рэлігію і ўвогуле ўсю культуру чалавека, а таксама дзяржаву.
Дзяржава — гэта спецыяльнае грамадскае ўтварэнне, якое арганізуе працоўную дзейнасць людзей і мае сваёй мэтай абме-
жаванне жаданняў кожнага чалавека на карысць усяго калектыву. Дзяржава абараняе агульныя інтарэсы ад знешніх ворагаў.
3 гісторыі цывілізацый вы даведаецеся, як і калі на Зямлі ўзнікла чалавечае грамадства. Вы даведаецеся аб першых дзяржавах, першых вялікіх гарадах, пачатках навукі, архітэктуры, розных мастацтваў і літаратуры. У старажытны час узнікаюць такія вядомыя сучасныя рэлігіі, як хрысціянства, індуізм і будызм.
Але вы даведаецеся і аб кровапралітных войнах, жорсткіх уладарах-захопніках, гвалтах над простым народам, цяжкім прыгнёце рабоў. Апошнія змагаліся за сваю чалавечую годнасць, часта паўставалі супраць прыгнятальнікаў.
Якім чынам сучасныя гісторыі даведваюцца аб жыцці людзей у самым далёкім мінулым?
Час захаваў вельмі цікавыя вялікія паэтычныя творы, дзе апавядаецца аб старажытных падзеях. Так, у паэмах «Іліяда» і «Адысея» ёсць шмат звестак аб гісторыі старажытных грэкаў. На працягу некалькіх тысячагоддзяў людзі чыталі і перадавалі нашчадкам старажытнаіндыйскія паэмы «Махабхарата» і «Рамаяна».
У Бібліі, якая больш вядома як святарная кніга, захаваліся дакладныя звесткі аб гісторыі і культуры многіх народаў старажытнасці.
Нават найстаражытнейшыя людзі пакінулі пасля сябе сляды сваёй дзейнасці. Час захаваў рэшткі іх касцей і некаторыя зробленыя імі рэчы, а таксама астаткі жыл-
ля і людскія пахаванні. Адкрыты зробленыя старажытнымі людзьмі малюнкі і выразаныя касцяныя фігуркі жывёл і чалавека.
Гісторыкі кажуць: «Пакажыце нам косці старажытнага чалавека, і мы скажам, якім ён быў. Пакажыце нам рэчы старажытнага чалавека, і мы скажам, чым ёй займаўся, што ўмеў рабіць». Па старажытных малюнках можна ўзнавіць працоўную дзейнасць старажытных людзей, іх звычаі. Рэчы старажытных людзей, нават рэшткі чалавечых шкілетаў, завуць рэчавымі гістарычнымі крыніцамі.
Але ў наш час знайсці месцы жыхарства старажытных людзей вельмі цяжка. За тысячы гадоў яны былі засыпаны шматметровым пластом пылу і зямлі, параслі лесам і травой. Часта над імі потым будавалі новыя населеныя пункты. Каб знайсці рэчавыя гістарычныя крыніцы, трэба рабіць раскопкі. Гэтай працай займаюцца прадстаўнікі навукі, якая завецца археалогіяй, што значыць «навука аб старажытнасці». Робяць раскопкі і даследуюць рэчавыя крыніцы вучоныя археолагі.
Разам са старажытнымі рэчамі археолагі знаходзяць і пісьмовыя тэксты рознага зместу. Самыя старажытныя з іх былі напісаны каля 5 тысяч гадоў таму назад. Лепш за іншыя захаваліся надпісы, зробленыя на камені, гліняных дошчачках і чарапках. У большасці выпадкаў мовы, на якіх былі зроблены гэтыя надпісы, забыліся. Але ў наш час вучоныя авалодалі сакрэтамі іх чытання і пачалі перакладаць на сучасныя мовы. Пісьмовыя тэксты на розных стара-
жытных мовах з’яўляюцца вельмі каштоўнымі гістарычнымі крыніцамі. Да нашага часу захаваліся пісьмовыя гістарычныя крыніцы, ці гістарычныя дакументы, разнастайнага зместу. Гэта гаспадарчыя запісы, законы, апісанні гістарычных падзей, навуковыя і літаратурныя творы і інш. Пісьмовыя крыніцы даюць самы падрабязны і каштоўны матэрыял для гісторыкаў старажытнасці.
Да новага часу на вялікіх адлегласцях ад краін Еўропы, на далёкіх астравах і ў цяжкадаступных месцах, працягвалі жыць людзі ва ўмовах старажытнейшага грамадства. Яны не ведалі металаў, карысталіся каменнымі прыладамі працы, займаліся паляваннем і збіраннем пладоў, клубняў, спажыўных каранёў, яек птушак. Большасць такіх народаў была знішчана за апошнія стагоддзі. Але да гэтага часу вучоныя вывучылі іх штодзённае жыццё, звычаі і вераванні. Жыццё гэтых плямён было вельмі падобна на жыццё старажытнейшых людзей, аб якіх даведаліся археолагі.
Навука, якая вывучае Жыццё розных народаў, называецца этнаграфіяй, што значыць «апісанне народаў».
Больш падрабязна з рознымі гістарычнымі крыніцамі вы пазнаёміцеся пры вывучэнні асобных старажытных краін.
Вывучаючы гісторыю старажытных цывілізацый, вы даведаецеся пра гісторыю і культуру цывілізацый Усходу і антычную цывілізацыю (ад лацінскага слова «антыквуус» — старажытны). Такім чынам, наш дапаможнік складаецца з трох вялікіх частак: 1) гісторыя першабытнага грамад-
ства, 2) гісторыя цывілізацый Старажытнага Усходу, 3) гісторыя антычнай цывілізацыі. Трэцяя частка складаецца з двух аддзелаў: а) гісторыя старажытнай цывілізацыі грэкаў і б) гісторыя старажытнай цывілізацыі рымлян.
! 1. Назавіце галоўныя крыніцы нашых ведаў пра
гісторыю старажытнага свету. 2. Што значыць па-беларуску словы археалогія і этнаграфія? 3. Назавіце асноўныя віды пісьмовых гістарычных крыніц. 4. Што вы чыталі аб працы археолагаў? Што вы чыталі аб паляўнічых і збіральніках новага часу?
Як працаваць з падручнікам
Памятайце, тое, на што трэба звярнуць асаблівую ўвагу і добра запомніць, выдзелена або тлустым шрыфтам, або пісьмовым, які называецца курсівам.
Праверце, ці правільна вымаўляеце вы новыя словы, імёны і назвы, звярніце ўвагу на пастаўленыя ў іх націскі, а таксама на слоўнік пасля параграфа. У кожным параграфе змешчаны дадатковыя матэрыялы: крыніцы аб гэтых падзеях, даследаванні вучоных ці проста цікавыя звесткі з апавяданняў вучоных-гісторыкаў. Пасля чытання параграфа падрыхтуйце адказы на пытанні да яго. Дадатковыя матэрыялы ўзбагацяць вашы веды па тэме ўрока, тым больш што гэтыя матэрыялы цікавыя і лёгка запамінаюцца.
He старайцеся завучваць матэрыял на памяць. Трэба ўмець расказваць яго сваімі словамі. У расказе не забывайце прыводзіць даты, імёны, назвы. Пастарайцеся дапоўніць яго тым, аб чым вы даведаліся з дадатковага матэрыялу і з расказу настаўніка на ўроку.
У школьным падручніку немагчыма напісаць пра ўсе падзеі гісторыі старажытных цывілізацый. Акрамя дапаможніка, ёсць многа іншых кніг па гісторыі. Найболып цікавыя для вас кнігі названы ў канцы дапаможніка.
Частка першая.
Жыццё першабытных людзей
Раздзел I.
Першабытныя збіральнікі і паляўнічыя
§ 1. Жыццё найстаражытнейшых людзей
1. Продкі чалавека. Каля 3 мільёнаў гадоў назад' ва Усходняй Афрыцы жылі істоты, якія выразна адрозніваліся ад усіх жывёл. Яны перасоўваліся пераважна на задніх канечнасцях і жылі ў адкрытай раўніннай мясцовасці.
Гэты тып продкаў чалавека атрымаў назву аўстралапітэкі, што азначае «паўднёвыя малпы». Але яны былі больш падобны на старажытнейшых людзей, чым на дасканалых малпаў. Пры росце каля 1,25 м яны мелі аб’ём мозга значна большы, чым у малпаў — каля 550—600 см3.
Акрамя збірання пладоў, карэнняў, раслін, яны палявалі на дробных жывёл. Археолагі знайшлі невялікія чарапы і косці, расколатыя імі з дапамогай вострых камянёў. Верагодна, пры здабыванні ежы яны карысталіся яшчэ палкамі, рагамі і косткамі жывёл.
Прамая паходка продкаў чалавека вызваліла пярэднія канечнасці для больш складанай дзейнасці. 3 часам яны пачалі ператварацца ў рукі.
2. Найстаражытнейшыя людзі. Каля 2 міль-
ёнаў гадоў назад ва Усходняй Афрыцы жыла чалавекападобная істота, якая значна адрознівалася ад сваіх папярэднікаў больш развітымі пярэднімі канечнасцямі. Кісць рукі мела ббльшы вялікі палец, чым у лапы малпы. Будова чэрапа і пабольшаны аб’ём мозга (каля 680 см 3) набліжалі яе да сучаснага чалавека.
Але самае важнае, што ён меў здольнасць пастаянна і мэтанакіравана рабіць прылады працы і карыстацца імі. Гэта галоўнае сведчанне ўзнікнення працы — асноўнай прыкметы чалавека. Найстаражытнейшы чалавек атрымаў назву «чалавек умел ы».
На працягу некалькіх мільёнаў гадоў паволі мяняўся знешні выгляд і паляпшаліся здольнасці найстаражытнейшых людзей. Больш упэўненай рабілася прамая паходка, павялічваліся аб’ём мозга і рухомасць кісці рукі. Чалавек станавіўся больш моцным і знешне дасканалым.
Паступова людзі рассяляліся з Афрыкі ў цёплыя краіны на поўдні Еўропы і Азіі. Агульная колькасць іх была невялікай, і асобныя групы людзей былі аддзелены адна ад адной вялікімі прасторамі.
3. Прылады працы і заняткі найстаражытнейшых людзей. Першыя прылады працы ўяўлялі сабой груба абабітыя валуны і даробленыя да зручнага карыстання доўгія косці буйных жывёл. Адначасова чалавек звярнуў увагу на галькі як добры матэрыял для вырабу простых прылад працы. Гэта падоўжанай яйцападобнай формы камяні, гладка адшліфаваныя за доўгі час рачнымі ці марскімі хвалямі. Камяні крыху аббівалі