Гісторыя цывілізацый старажытнага свету
Вучэбны дапаможнік для 5 класа
Выдавец: Народная асвета
Памер: 318с.
Мінск 1993
для атрымання вострых краёў. Яны выкарыстоўваліся для вытворчасці прылад працы з дрэва, косці, рогу.
Гэта простая прылада працы рабілася і выкарыстоўвалася без значных змен сотні тысяч гадоў. Толькі мільён гадоў назад з’явілася больш дасканалая і шырока распаўсюджаная галечная прылада працы — ручное рубіла. Яго рабілі вялікімі сколамі з абодвух бакоў галькі для атрымання вострага ляза. 3 яго дапамогай выкопвалі спажыўныя карэнні, сяклі галіны дрэў, разбіралі тушы жывёл, выскрабалі шкуры. Рубіла выкарыстоўвалі і як ударную прыладу.
Рубілам высякалі з дрэва дубіны для палявання і палкі-капалкі. 3 іх дапамогай удасканальвалася збіральніцтва і паляванне на хворых і адбіўшыхся ад статка траваедных жывёл — зубраў, аленяў, дзікоў і іншых. Найстаражытнейшыя людзі існавалі пераважна збіральніцтвам. Паляванне мела выпадковы характар і адыгрывала дапаможную ролю пры здабыцці ўсяго неабходнага для жыцця.
4. Першабытны чалавечы статак. Як і вышэйшыя жывёлы, першыя людзі жылі статкамі. Іх існаванне было цяжкім і небяспечным. Збіральніцтва давала не вельмі спажыўную ежу, частымі былі хваробы і голад, смерць ад кіпцюроў драпежнікаў. Сярэдняя працягласць жыцця чалавека складала не больш за 20 гадоў.
Недасканалыя прылады працы і цяжкасці пры здабыванні ежы вымушалі Beepi вандроўны спосаб жыцця. Толькі ў рэдкіх выпадках найстаражытнейшыя людзі
стала сяліліся ў тых мясцінах, дзе было лягчэй здабываць ежу.
Колькасць асоб у статку не перавышала 20—30 чалавек. Састаў яго не быў пастаянным. Людзі часта сыходзіліся і разыходзіліся.
Першабытныя чалавечыя статкі маглі існаваць толькі ў цёплых краінах, дзе было больш багатае прыроднае асяроддзе і не было вялікай патрэбы ў адзенні і жыллі.
Збіральніцтва. (Апісанне тубыльнага племені кубу з в. Суматры)
«У асноўным кубу жывуць вандроўным жыццём і бесперапынна бадзяюцца па сваёй акрузе ў пошуках спелых лясных пладоў. Там, дзе іх напаткае вечар, яны плятуць з галін дрэва просты парасон, які ахоўвае іх ад непагадзі.
Увесь свой час і намаганні яны трацяць на пошукі ежы. Харчуюцца фруктамі, ягадамі, каранямі і клубнямі, якія выкопваюць вострымі палкамі. 3 задавальненнем ядуць і яшчарак, жаб, вусеняў і лічынкі жукоў...
Здараецца ім спусташаць птушыныя гнёзды з пяшчотнымі птушанятамі, лавіць у ручаях рыбу, ракаў, крабаў, знаходзіць тлустых слімакоў і ракавіны... Паляванне і рыбная лоўля адыгрываюць у побыце кубу нязначную ролю, таму што ў іх няма патрэбных прылад. Каб запоўніць свае страўнікі, ім трэба было працягла і напружана займацца збіраннем ежы... Калі ежы шмат, яны ядуць да адвалу, да знясілення, але часта кладуцца спаць нашча...
Кубу яшчэ не дайшлі да думкі, што можна пакінуць на потым некалькі бананаў ці клубняў. Яны збіраюць роўна столькі, каб замарыць голад, і з’ядаюць без астачы тое, што назбіралі».
! 1. Чым продкі чалавека адрозніваліся ад астатніх
жывёл? 2. Назавіце асноўную прыкмету чалавека.
3. Якімі прыладамі працы карысталіся найстаражытнейшыя людзі? 4. Назавіце галоўныя заняткі людзей гэтага часу. 5. Якія цяжкасці былі ў жыцці найстаражытнейшьіх чалавечых статкаў?
§ 2. Старажытнейшыя людзі і іх заняткі
1. Авалоданне агнём. Чалавек, у адрозненне ад жывёл, з часам перастаў баяцца агню. Ен авалодаў ім, адчуўшы яго вялікую карысць. Спачатку людзі бралі агонь ад лясных пажараў і вывяржэнняў вулканаў. Агонь пільна вартавалі і імкнуліся падтрымліваць яго ўвесь час. Пры зменах месца пасялення асцярожна пераносілі тлеючыя галавешкі на новыя кастрышчы, дзе хаваліся ад сцюжы і непагадзі.
На агні людзі смажылі і пяклі ёжу. Яна рабілася больш смачнай і карыснай, а чалавек больш моцным і працаздольным.
Агонь ратаваў людзей ад драпежнікаў. Чалавек з палаючай галінай атрымаў магчымасць пужаць звяроў і вымушаў іх адступаць. 3 дапамогай агню людзі асвоілі вельмі зручныя для тых часоў месцы жыхарства — пячоры. Да гэтага ў іх сяліліся такія буйныя і небяспечныя звяры, як пячорныя мядзведзі і львы.
На агні рабіліся і ўдасканальваліся драўляныя і касцяныя прылады працы спосабам абпальвання.
3 часам людзі заўважылі, што пры моцным шараванні аднаго вельмі сухога кавалка дрэва аб другі з’яўляецца тленне. Простае дзьмуханне дае магчымасць даволі хутка
распаліць сухое лісце, траву. Так людзі навучыліся самастойна здабываць агонь і паспяхова карыстацца ім пры паляванні.
Карыстанне агнём яшчэ больш павялічыла перавагу чалавека над жывёльным светам.
Здабыванне агню жыхарамі Камчаткі ў XVIII стагоддзі.
«Агонь яны здабывалі з выкарыстаннем вельмі простых сродкаў. Гэта сухія драўляныя дошчачкі, на краях якіх свідравалі ямачкі. У іх ставілі таксама сухія кругленькія палачкі, якія з націскам хутка круцілі. Калі з’яўляліся іскрынкі — падносілі скамечаную сухую траву і моцна дзьмулі да атрымання агню. Усе гэтыя прылады абгортвалі берастам і заўсёды насілі з сабой...»
2. Развіццё прылад працы. Хуткае ўдасканаленне асноўных дадатных якасцей чалавека пачалося прыкладна сто тысяч гадоў таму назад. Мужчыны гэтага часу мелі рост каля 160 см і моцную фізічную будову. Мускулатура была больш развітой, чым у сучаснага чалавека. Гэта сведчыць аб тым, што людзі тысячагоддзямі вымушаны былі займацца цяжкай фізічнай працай. Вялікіх памераў дасягнуў аб’ём мозга — ад 1200 да 1600 см3. Чалавек стаў здольным рабіць шмат разнастайных прылад працы.
Людзі навучыліся ўдала падбіраць пароды каменя для вытворчасці прылад працы. Лепшым з іх быў крэмень. Пачаткова яму надавалі правільную прызматычную форму, ад якой адколвалі доўгія, тонкія і лёгкія пласціны з вострымі краямі. 3 іх потым рабіліся нажы, скрэблы, праколкі. 3 дрэва і
косці выточвалі рукаяткі. Потым людзі навучыліся прымацоўваць вострыя каменныя наканечнікі да драўляных коп'яў. Пры паляванні іх кідалі з адлегласці.
Дасканалыя крамянёвыя прылады працы дазволілі рабіць з касцей і рога шылы і іголкі. Прыкладна 20—30 тысяч гадоў таму назад чалавек навучыўся выразаць з косці і рога гарпуны — зазубраныя наканечнікі коп’яў, якія застравалі ў целе жывёлы. 3 гарпуном чалавек займаўся і рыбалоўствам. 3 берага ён падпільноўваў вялікую рыбу і ўсаджваў у яе гарпун.
Перыяд у жыцці чалавецтва, калі асноўныя прылады працы рабіліся з каменя, завуць каменным векам. Ен цягнуўся звыш 2 мільёнаў гадоў.
3. Пахаладанне на Зямлі. Каля ста тысяч гадоў таму назад прырода ўчыніла жорсткае выпрабаванне для людзей, якія жылі ў Еўропе і на поўначы Азіі. Рэзка пахаладала. Падоўжыліся зімы з моцнымі маразамі, за кароткае лета не паспявалі раставаць снягі і льды. Паўночная Еўропа пакрылася льдамі таўшчынёй больш за два кіламетры.
Абшары на поўдзень да Чорнага і Міжземнага мораў ператварыліся ў тундру. Зніклі цеплалюбівыя жывёлы. На іх месцы пасяліліся статкі велізарных, аброслых шэрсцю сланоў — мамантаў, паўночных аленяў і зубраў.
У гэтых суровых умовах жыцця людзі не толькі выжылі, але і ўдасканаліліся. Там, дзе не было пячор, стала неабходным будаваць жыллё. Археолагі знайшлі рэшткі збудавання гэтага часу з жэрдак, касцей і
біўняў маманта і рагоў, якія пакрываліся звярынымі шкурамі. Спатрэбілася цёплае адзенне, якое шылі з апрацаваных шкур жывёл. Замест нітак ужывалі сухажыллі.
4. Рост ролі палявання. Удасканаленне каменных і касцяных прылад працы павялічыла вынікі палявання. Яно дазволіла чалавеку здабываць большую колькасць спажыўнай ежы. Групы мужчын пачалі паляваць на статкі дзікіх аленяў, быкоў і коней.
Высачыўшы статак, паляўнічыя знянацку пужалі жывёл прарэзлівымі гукамі і палаючымі факеламі, гналі іх да абвеснага абрыву ці ў вузкія цясніны. У такіх выпадках жывёлы самі разбіваліся ўшчэнт.
Жывёл наўмысна гналі і да іншых паляўнічых, якія з коп’ямі і гарпунамі сядзелі ў засадзе. Гэта было вельмі небяспечным заняткам, і шмат людзей гінула ад раз’юшаных статкавых жывёл.
Людзі палявалі і на такіх гігантаў жывёльнага свету, як маманты. На шляхах іх пастаянных пераходаў выкопвалі велізарныя ямы-пасткі. Накрывалі зверху жэрдкамі, а потым галлём і ў самы патрэбны момант пужалі маманта кіданнем каменняў, гукамі і агнём. Калі масіўная жывёліна пападала ў пастку, яе дабівалі коп’ямі.
Паспяховае загоннае паляванне давала шмат мяса, тлушчу і шкур. Але такое здаралася не часта, голад быў пастаянным спадарожнікам старажытнейшых людзей. Тым не менш ужыванне мясной ежы дадаткова спрыяла павелічэнню фізічных і разумовых здольнасцей чалавека.
Загоннае паляванне
«У Сібіры мядзведзяў палююць з дапамогай ям, у якія забіваюць абпаленыя і гладка завостраныя калы. Мядзведзя вымушаюць хутка бегчы, і ён, набегшы на яму, валіцца жыватом на кол».
? 1. Якую карысць атрымалі людзі ад авалодання
агнём? 2. Якія поспехі былі дасягнуты старажытнейшымі людзьмі пры вытворчасці каменных і касцяных прылад працы? 3. Як адбіўся ледніковы час на жыцці старажытнейшых людзей^ 4. Успомніце асаблівасці палявання на статкавых жывёл і мамантаў.
§ 3. Узнікненне радавога грамадства
1. Удасканаленне чалавека ў выніку працоўнай дзейнасці. Выраб больш дасканалых прылад працы і карыстанне імі спрыялі развіццю самога чалавека. Здабыча агню, апрацоўка каменя, дрэва, косці, шыццё адзення рабілі больш спрытнымі чалавечыя рукі з добра развітым вялікім пальцам. 3 яго дапамогай людзі аднолькава зручна і дакладна карысталіся танюсенькай касцяной іголкай і цяжкімі каменнымі прыладамі.
Жыццё ўдасканальвала даследчыя здольнасці людзей. Ім трэба было трапна знаходзіць месцы, дзе раслі харчовыя і лекавыя расліны, вадзіліся жывёлы і дзе на іх зручна было паляваць.
Удасканаленне прылад працы, змяншэнне іх вагі дазволілі будаваць жыллё ў найбольш прыгодных умовах. Гэта значна павялічыла плошчу выкарыстання чалавекам прыродных багаццяў.
Загоннае паляванне патрабавала спрыту,
хуткасці і зладжаных дзеянняў дастаткова вялікіх па колькасці асоб калектываў. Да палявання на моцных і небяспечных статкавых жывёл трэба было папярэдне старанна падрыхтавацца. Грамадскае жыццё рабілася складаным і зладжаным. Яно спрыяла развіццю розуму і мовы людзей.
2. З’яўленне «чалавека разумнага». Прыкладна 30—40 тысяч гадоў таму назад склаўся чалавек сучаснай будовы і выгляду. За вялікія працоўныя здольнасці і валоданне асэнсаванай мовай яго сталі зваць «чалавекам разумным». У рост ён дасягаў 175 см, а аб’ём мозга стаў у два разы большым, чым у «чалавека ўмелага». Паходка зрабілася прамой і ўпэўненай.