Гісторыя цывілізацый старажытнага свету
Вучэбны дапаможнік для 5 класа
Выдавец: Народная асвета
Памер: 318с.
Мінск 1993
Амаль па ўсяму Егіпту з павагай ставіліся да кракадзіла. Паляванне на яго было забаронена. Прыручаных кракадзілаў упрыгожвалі каштоўнымі камянямі і залатымі пацеркамі. Маленькія кракадзільчыкі вы-
хоўваліся ў храмах у спецыяльных сажалках. Іх кармілі ўсім салодкім і смачным. Калі кракадзіл раптоўна паміраў, яго хавалі з вялікімі ўшанаваннямі.
Вялікай пашанай карысталіся такія птушкі, як каршун, шулёнак, ібіс, а з насякомых гнаявік (скарабей).
Святымі лічыліся быкі, каровы, бараны. Але іх было вельмі шмат у кожнай мясцовасці. У такіх выпадках па ўсёй краіне выбіралі толькі аднаго па вельмі дакладных прыкметах. Бык павінен быць чорнай Macri;!, але з белай плямай на лбе і з сівенькімі валаскамі на хвасце. Звычайна, пасля доўгіх пошукаў і даследавання, такога быка знаходзілі. Яго вялі ў самую першую сталіцу Егіпта, горад Мемфіс. Там быў спецыяльны храм, дзе бык у стане свяшчэннай асобы прабываў усё жыццё. У дзень яго смерці аб’яўлялася жалоба. Яго клалі ў саркафаг (труна) велізарных памераў і пераносілі ў асобы склеп.
Такія ўяўленні характэрны для першабытных рэлігій. Толькі ў Егіпце было шмат прыкладаў, калі багі мелі чалавечае тулава і галаву жывёлы.
2. Вера ў замагільнае жыццё. Егіпцяне ўяўлялі, што калі захаваць цела памёршага, то душа будзе жыць. Для гэтага з цела пакойніка вымалі ўнутранасці і клалі іх у чатыры пасудзіны, а цела на 70 дзён апускалі ў саляны раствор. Потым залівалі духмянымі смоламі, захутвалі ў палатняныя тканіны і клалі ў саркафаг мумію. Так завуць апрацаванае такім чынам цела.
Егіпцяне ўяўлялі замагільны свет поўным адлюстраваннем зямнога. I там памёр-
шаму пагражалі тыя ж небяспечнасці, што і на зямлі: змеі, кракадзілы, голад, жахі і нават новая смерць. Але не кожная душа трапляе на той свет. Душы памёршых судзіць бог замагільнага свету. Ен на вагах вызначае, грэшна ці бязгрэшна жыў чалавек на зямлі. Грэшніка яшчэ да замагільнага свету чакае знішчэнне ў страшэнных муках.
3. Абогатварэнне фараонаў. Яшчэ ў часы пабудовы пірамід жрацы распаўсюдзілі павер’е, што кожны чалавек можа быць жорстка пакараны фараонам нават на вялікай адлегласці. Што сам фараон толькі напалову чалавек, таму што яго бацькам з’яўляецца вярхоўны бог Ра. Што ўсё зямное, чалавечае ён атрымаў ад сваёй маці, простай жанчыны. Таму ў тытуле кожнага фараона ёсць словы: «сын Ра».
Кожны фараон, як і іншыя багі, меў свае храмы, жрацоў. Яму прыносілі ахвяры, ён меў свае святы. Пры смерці ён траціў жыццё як чалавек. Як бог ён пераходзіў да іншых багоў.
Такія ўяўленні наўмысна прыдумвалі і распаўсюджвалі сярод народа жрацы. Каб людзі баяліся ўлад і пакорна ім служылі. 4. Абогатварэнне ракі Ніл. Вам вядома, што ад разліваў Ніла залежала жыццё і дастатак усяго егіпецкага народа. Простыя людзі непасрэдна залежалі ад яго паўнаводнасці. Ім хацелася, каб кожны год ён прыносіў як мага больш вады. Ніл, па-егіпецку Хапі, быў самым паважаным богам сярод простага народа.
Слоўнік.
Саркафаг — грабніца ў выглядзе труны (звычайна з каменю).
Тытул — ганаровае званне, якое прысвойвалася прывілеяваным асобам.
’ 1. Калі з'явіліся ўяўленні, што жывёла можа быць
богам? 2. Ці была ўжо ў Егіпце дзяржава, калі пачалі абогатвараць фараона?
Урывак з Герадота аб кульце жывёл
Калі ў доме памрэ кошка, дык усе яго жыхары павінны агаліць сабе бровы. Калі ж памрэ сабака, дык усе стрыгуць сабе валасы на галаве і ўсім целе.
Трупы кошак трэба адвезці ў горад Бубасціс і пахаваць там у свяшчэнных пакоях. Сабак жа хаваюць кожны ў сваім горадзе ў свяшчэнных дамавінах.
Жыхары Фіў лічаць боствам кракадзіла. Там трымаюць па аднаму хатняму кракадзілу. У вушы яму навешваюць завушніцы са шкла з золатам, a пярэднія лапы апранаюць у пярсцёнкі. Яму надаюць адмыслова прыналежную да яго свяшчэнную ежу. Пакуль ён жыве, гаспадары вельмі ўважліва клапоцяцца аб ім, а пасля смерці бальзаміруюць і хаваюць у свяшчэннай дамавіне.
Усхваленне Ніла
Слава табе, Хапі!
Ты прыйшоў у гэту зямлю.
З’явіўся, каб ажывіць Егіпет.
Калі ты ўзбіраеш у сябе ваду, о Хапі,
Табе прыносяць ахвяры,
Прыводзяць бьікоў на закланне, Адкармліваюць птушак для цябе, Ловяць для цябе львоў у пустыне, Даруюць табе выдатныя рэчы.
Таксама як прыносяць ахвяры Хапі, Прыносяць іх кожнаму богу.
3 хронікі сярэдзіны III тысячагоддзя да н. э.
Аднойчы вялікі фараон, які быў роўны багам сваёй магутнасцю, прыняў удзел у вялікім свяце. Выпадкова нейкі вяльможа занадта блізка падышоў да яго. Раптам скіпетр фараона трапіў яму на нагу. Усе закалаціліся ад жаху, бо ўдар свяшчэннага скіпетра павінен быў забіць бедалагу на месцы. На шчасце, фараон гучна прамовіў: «Заставайся непарушны!» Гэта імгненна здзейснілася — крананне магічнага скіпетра Яго Вялікасці не прынесла вяльможы аніякай шкоды.
§12. Навука і адукацыя ў Старажытным Егіпце
Усе значныя культурныя адкрыцці егіпцяне зрабілі першымі ў свеце. Ім не было ў каго вучыцца. У егіпцян рана з’явілася агульнае ўяўленне аб усіх асноўных галінах ведаў. Пра гэта сведчыць стварэнне першай у свеце энцыклапёдыі, напісанай 3 тысячы гадоў таму назад. Яна мела наступныя раздзелы: неба, вада, расліны, жывёлы, іншаземныя народы. Да нашага часу захаваліся навуковыя працы па медыцыне, астраноміі, матэматыцы. Першым і галоўным адкрыццём егіпцян было стварэнне пісьменнасці.
1. Пісьменнасць у Старажытным Егіпце. Ужо ў IV тысячагоддзі да н. э. было адкрыта так многа карысных ведаў, што іх нельга было ўтрымаць у памяці. З’явілася неабходнасць у іх захаванні для перадачы наступным пакаленням. Гэта і прывяло да ўтварэння адной з самых старажытных сістэм пісьма на свеце.
Спачатку егіпцяне больш малявалі, чым
пісалі, як мы. Калі трэба было азначыць пэўнае слова, рабілі маленькі малюнак. Усім былі зразумелымі намаляваныя фігуркі льва, арла, піраміды, плуга. Такім чынам пісалі і больш складаныя паняцці. Так, чалавечае вока са слязамі значыла «плакаць», а чалавек са звязанымі рукамі — «палонны». Гарызантальная палоска з зоркай над ёй чыталася, як «ноч».
Потым пісьмо значна спрасцілася. Асобныя словы-малюнкі сталі чытаць толькі як склады з двума ці трыма гукамі. З’явіліся знакі-літары, якія азначалі на пісьме толькі адзін зычны гук. Егіпцяне прапускалі на пісьме галосныя гукі.
Асобныя знакі-малюнкі завуцца іербгліфамі. На пісьме ўжывалася каля 750 іерогліфаў. Іншаземцы часцей за ўсё бачылі егіпецкія іерагліфічныя тэксты, высечаныя на сценах палацаў і храмаў, на скульптурах і іншых прадметах з каменя.
Але егіпцяне першымі вынайшлі вельмі зручны матэрыял для пісьма, падобны на нашу паперу. Яго рабілі з трыснягу пад назвай папірус. Ен густа рос па берагах Ніла, на балотах дэльты, дасягаючы ў вышыню 3—6 метраў. Сцябліны папірусу рэзалі на доўгія вузкія палоскі, накладвалі іх краямі адна на другую і склейвалі ў лісты, якія сушылі. Для напісання вялікіх тэкстаў лісты папірусу склейвалі ў доўгія палосы. Даўжыня самых вядомых сучасным вучоным папірусаў вагаецца ад 10 да 45 метраў. Добра гнуткія лісты і палосы папірусу скручваліся ў трубкі. Іх звычайна захоўвалі ў гліняных жбанах. Пісалі чарацінкай ці пэндзлікам з трыснягу, чарнілам.
Трэба памятаць, што беларускае слова «папера» паходзіць ад старажытнаегіпецкага «папірус».
Як была прачытана старажытнаегіпецкая пісьменнасць.
Мова і пісьменнасць старажытных егіпцян былі забыты шмат стагоддзяў таму назад. Многія вучоныя рабілі спробы раскрыць гэтыя тайны. У пачатку XIX стагоддзя ў Еўропу прывезлі вельмі цікавы надпіс. Ен высечаны на вялікім камені адразу на егіпецкай і грэчаскай мовах.
Яго стаў даследаваць вельмі здольны малады вучоны Шампальён. Ен да гэтага часу вельмі хутка вывучыў шмат розных моў. У' гэтым тэксце ўласныя імёны абведзены паўкруглай рамкай. Шампальён першым у свеце ў 1822 годзе прачытаў TaKia вядомыя з гісторыі імёны, як Клеапатра, Тутмас. Ен напісаў першы падручнік і слоўнік старажытнаегіпецкай мовы. Шампальёна справядліва лічаць заснавальнікам сучаснай навукі аб гісторыі і культуры старажытнаегіпецкай цывілізацыі.
2. Медыцына ў Егіпце. Асабліва шанавалі ў краінах старажытнага свету егіпецкіх урачоў. Іх запрашалі на службу ў іншыя дзяржавы. У егіпцян былі ўрачы па розных хваробах. Гэта заўважыў яшчэ грэк Герадот, калі быў у Егіпце: «Кожны ўрач лечыць толькі адну хваробу. Таму ўсюды ў іх шмат урачоў. Адны лечаць вочы, другія галаву, трэція зубы, чацвёртыя страўнік, пятыя — унутраныя хваробы».
Урачоў вучылі ў «дамах жыцця», якія існавалі пры храмах. Там вучні перапісвалі папірусы медыцынскага зместу, напрыклад «Кніга сэрца», «Кніга хвароб вачэй».
Лячэнне пачыналі з апытання, потым рабілі агляд і мералі пульс. Урач быў павінен шчыра сказаць хвораму наступнае: 1) «Гэта хвароба, якую я буду лячыць», 2) «Гэта хвароба, з якой я буду змагацца» і 3) «Гэту хваробу нельга вылечыць».
3. Матэматыка. Зарадзіўшыся ў глыбокай старажытнасці, егіпецкая матэматыка аказала ўплыў на развіццё матэматычнай навукі ў суседніх краінах, перш за ўсё ў Грэцыі. Гісторык Герадот сведчыць: «Мяркую, што ў Егіпце была вынайдзена геаметрыя і адтуль яна прыйшла ў Грэцыю». Вядомы грэчаскі матэматык Архімед шмат гадоў вучыўся ў Егіпце.
Матэматыка развілася з практычных патрэб. 3 узнікяеннем дзяржавы амаль увесь год па вёсках хадзілі чыноўнікі-пісцы з прыслужнікамі. Яны вялі падлік жывёлы, вымяралі засеяныя палі, каб вылічыць велічыню падатку з кожнага селяніна. Так узнікла вялікая патрэба ў арыфметыцы.
Захаваліся зборнікі егіпецкіх матэматычных задач. Ва ўмове адной з іх гаворыцца аб 7 дамах, аб 7 катах у кожным доме, аб 7 мышах, з’едзеных кожным катом, аб 7 каласках, з’едзеных кожнай мышшу, аб 7 мерах зерня, якія дае кожны колас. Умова: колькі мер збожжа выратавалі каты? Адказ: 19 507.
3. Астраномія. Ей сталі цікавіцца для ўдасканальвання календара з развіццём земляробства. Таксама трэба было дакладна вызначаць пачатак разліву Ніла, які наступае роўна праз год. Егіпцяне склалі карту зорнага неба. Па зорках находзілі шлях у моры і пустыні.
Егіпецкі каляндар састаўлен на астранамічнай аснове. Год, які налічваў 365 дзён, яны падзялілі на 12 месяцаў. Ноч складалася з 12 гадзін. Дзень таксама дзяліўся на 12 гадзін.
Егіпцяне вынайшлі сонечныя і вадзяныя гадзіннікі.