Гісторыя цывілізацый старажытнага свету Вучэбны дапаможнік для 5 класа

Гісторыя цывілізацый старажытнага свету

Вучэбны дапаможнік для 5 класа
Выдавец: Народная асвета
Памер: 318с.
Мінск 1993
93.36 МБ
Плямёны мясцовых жыхароў перасяляюцца на ўсход, бліжэй да вільготнай даліны Ніла. Спачатку яны засялілі берагі заходніх яго прытокаў, дзе захавалася расліннасць і вадзілася дзікая жывёла. Потым былі асвоены краі нільскай даліны як афрыканскімі плямёнамі, так і прышэльцамі з Пярэдняй Азіі. Ужо ў V—IV тысячагоддзях да н. э. яны жылі асела, сеялі ячмень і пшаніцу, гадавалі быкоў, авечак, свіней.
Перасяленне людзей на берагі Ніла стала магчымым з пачаткам вытворчасці медных прылад працы. Асобныя плямёны насыпалі гаці, капалі абвадняльныя канавы, рабілі вадасховішчы. Так пачаўся пераход да абвадняльнага земляробства. Гэта значна змяніла жыццё нільскіх плямён, якія
сталі хутка ператварацца ў сельска-суседскія абшчыны. Павелічэнне ўраджайнасці дазволіла збіраць збожжа і гадаваць жывёлы больш, чым было неабходна для жыцця.
Пераход да абвадняльнай сельскай гаспадаркі паскорыў узнікненне старажытнаегіпецкай цывілізацыі.
4.	Прыродныя багацці краіны. Акрамя мяккай глебы, урадлівасць якой абнаўлялася кожны год пасля паводкі, Егіпет меў і іншыя прыродныя багацці. У гарах паблізу ад даліны было шмат розных парод каменя. Яго выкарыстоўвалі ў будаўніцтве, рабілі прылады працы і ўпрыгожанні. 3 KaMena егіпцяне рабілі самыя вялікія ў свеце скульптуры вагой да 1000 тон.
Шмат медзі здабывалі на Сінайскім паўвостраве і ў гарах на ўсход ад даліны Ніла. На паўднёвых межах Егіпта знаходзілі вельмі многа золата.
3 гліны рабілі пасуду. У будаўніцтве шырокае прымяненне атрымала гліняная цэгла.
Егіпцяне шырока выкарыстоўвалі трыснёг, у асаблівасці — папірус. 3 яго вязалі лодкі, ужывалі ў будаўніцтве. Потым навучыліся рабіць значна распаўсюджаны ў старажытнасці матэрыял для пісьма. Маладыя пабегі папірусу скарыстоўвалі ў ежу.
Але ў Егіпце вельмі рана зніклі лясы. Драўніну прывозілі з далёкіх краін Азіі і Афрыкі. Здалёк прывозілі серабро, волава, жалеза.
У дэльце і ў гістарычны час вадзіліся бегемоты, кракадзілы, дзікі, было шмат птушкі. Ніл кішэў рыбай.
3 глыбокай старажытнасці егіпцяне вельмі ўдала выкарыстоўвалі прыродныя багацці сваёй краіны.
Егіпет перад паводкай Нілу. (Паводле П. Мельгунова)
Трэба бачыць Егіпет у пару найбольшага спаду вады ў Ніле, каб зразумець, што зрабілася б з гэтай краінай, калі б яна пазбавілася сваёй карміліцы-ракі. Да гэтага часу ўзровень вады ў Ніле зніжаецца да такой ступені, што ён далёка спадае ў свае вузкія берагі. Яго мутныя, глеістыя, лянівыя воды зусім пазбаўляюцца ўсякага руху. Абодва берагі ператвараюцца ў пясчаныя мелі ці крутую чорную гразь, да апошняй ступені перасохшую і патрэсканую на сонцы. За імі няма нічога, акрамя пяску і голай бязводнасці пустыні.
С л о ў н і к.
Мінерал — прыроднае рэчыва, звычайна цвёрдае, якое ўваходзіць у склад зямной кары.
?	1. Якую ролю адыгрываў Ніл у жыцці старажыт-
ных егіпцян? 2. Як была заселена людзьмі даліна Hi­na? 3. Назавіце галоўныя прыродныя багацці Егіпта.
§ 8. Асноўныя заняткі старажытных егіпцян
1.	Удасканаленне абвадняльнага земляробства. Старажытнейшыя егіпцяне засялілі далёка не ўсю даліну Ніла. Значная яе частка была пакрыта балотамі, заросшымі трыснягом і хмызняком. Асабліва шмат іх было ў дэльце.
Вялікія плошчы зямлі ў даліне засыпалі пяскі пустыні. Для атрымання дастатко-
вай колькасці ўрадлівых глеб трэба было выканаць вялікую папярэднюю работу. Гэту складаную задачу паспяхова вырашылі сваімі намаганнямі многія пакаленні егіпцян.
Для асушэння балот спачатку высякалі хмызнякі. Потым гэтыя нізіны агароджвалі валам з гліны, перамешанай з сечаным трыснягом. У гэтым вале рабіліся вароты. У час паводкі праз іх прапускалася толькі неабходная для паліву вада.
У патрэбных выпадках капаліся каналы да тых урадлівых мясцін, куды не даходзіла паводка.
Даліну Ніла паміж берагамі ракі і ўзвышшамі пустыні дзялілі падоўжнымі і папярэчнымі насыпамі і валамі на прамавугольнікі. У час разліву Ніла яны запаўняліся вадой. Праз некалькі месяцаў рачны глей асядаў. Калі была патрэба, праз вароты і каналы спускалі ў Ніл лішак вады.
Абвадняльныя каналы і іншыя збудаванні часта бурыла паводка. Іх пастаянна засыпаў пясок з пустыні. Таму яны патрабавалі догляду і ўзнаўлення. Гэта цяжкая праца егіпецкіх земляробаў спрыяла атрыманню высокіх ураджаяў.
2.	Земляробства — галоўны занятак егіпцян. 3 удасканаленнем абваднення сельская гаспадарка дасягае больш высокага ўзроўню. Галоўнымі земляробчымі культурамі былі збожжавыя — ячмень і пшаніца. Пад іх выкарыстоўвалі глебы непасрэдна па берагах Ніла, якія добра абвадняліся паводкай. Іх таксама сеялі на высокіх землях з ужываннем вільгаці спецыяльна пракапаных каналаў.
Мяккія вільготныя глебы Егіпта добра апрацоўваліся звычайнай матыкай і лёгкім драўляным ралам. Вельмі простай была сама сяўба. Пасля высеву зерня ў глебу па полю праганялі авечак, ці коз, ці свіней. Яны ўтоптвалі зярняты ў глебу. Потым матыкамі жанчыны прыкопвалі тыя зярняты, якія засталіся на паверхні глебы.
Жалі толькі адны каласы. Малацілі з дапамогай жывёл, праганяючы іх па раскладзеным на ўтрамбаванай зямлі калоссі.
Звычайна на мяжы з пустыняй разбівалі сады і агароды. Для іх паліву капалі калодзежы і сажалкі. Расцілі фінікавыя пальмы, інжыр, вінаград, гранаты, яблыні. 3 агародніны былі вядомы цыбуля, часнок, салат, агуркі, рэдзька, рэпа.
Важнай земляробчай культурай быў лён, таму што ўсе егіпцяне насілі палатнянае адзенне і ўжывалі ў ежу льняны алей. 3 хатніх жывёл выключнае значэнне мелі аслы і буйная рагатая жывёла. Іх гадавалі не толькі для атрымання мяса і малака. Яны шырока выкарыстоўваліся пры земляробчых работах і для перавозкі цяжараў. Разводзілі коз, авечак, свіней. У птушніках трымалі гусей, качак, курэй.
Егіпцяне сталі першымі ў свеце пчалярамі. Яны ўмелі рабіць вуллі, садзіць у іх пчол і качаць мёд.
Вольныя земляробы складалі большасць насельніцтва краіны. Але жылося ім нялёгка. Улады забіралі значную частку ўраджаю.
Лёс селяніна. (Паводле П. Мельгунова)
Чарвяк з’ядае палову ячменю, бегемот астатняе.
Шмат у полі мышэй, налятае саранча, есць скаціна, крадуць вераб’і. Гора селяніну! Што засталося ў гумне — знеслі зладзеі.
А тут зыходзіць на бераг пісар. Ен хоча забраць ураджай. Яго прыслужнікі з палкамі, а негры з плёткамі. I кажуць: «Давай ячмень!» А яго ўжо няма.
Тады яны пачынаюць біць селяніна. Потым звязалі і кінулі ў калодзеж. Спусцілі ўніз галавой. Скруцілі жонку і дзяцей. Яго суседзі ад страху разбягаюцца.
3.	Рамёствы і абмен у Егіпце. Збор высокіх ураджаяў, павелічэнне колькасці жывёлы спрыялі адыходу часткі егіпцян ад земляробства і жывёлагадоўлі. Яны перайшлі да іншых працоўных заняткаў, у якіх з’явілася патрэба. Гэта, напрыклад, выплаўка і апрацоўка медзі, вытворчасць складаных прылад працы, зброі, упрыгожанняў, лодак. Выканаўцаў гэтых спраў завуць рамеснікамі.
3 пачаткам выкарыстання металаў вялікім попытам карысталіся прадукты працы металургаў. На ўсход ад даліны Ніла ўзніклі іх сталыя пасяленні ля медных залежаў.
Рамесная справа даволі складаны занятак. Ей трэба доўга вучыцца. Звычайна бацькі перадавалі сакрэты рамяства дзецям з ранняга ўзросту.
Узнікла неабходнасць у абмене прадуктамі працы паміж земляробамі, жывёлаводамі і рамеснікамі. Для абмену таварамі патрэбны сродкі перамяшчэння. У Егіпце выдатным шляхам зносін быў Ніл. Па ім увесь год на лодках перавозілі збожжа, пра-
дукты жывёлагадоўлі, медзь, драўніну і рамесныя вырабы.
Рамеснікам было зручна сяліцца ў тых месцах, дзе было лягчэй выменяць свае вырабы на ўсё неабходнае. Так па берагах Ніла ўзнікаюць і множацца гарады.
Такім чынам, ужо ў IV тысячагоддзі да н. э. егіпцяне дабіліся вялікіх поспехаў ў вытворчасці ўсяго самага неабходнага для жыцця. Яны дасягнулі парога цывілізацыі.
С л оўнік.
Інжыр — паўднёвае дрэва з сакавітымі салодкімі пладамі.
!	1. Якім чынам егіпцяне пераўтварылі даліну Ніла
на сваю карысць? 2. Якія расліны і жывёлы разводзіліся егіпцянамі? 3. Як у Егіпце пачаўся абмен таварамі?
§ 9. Утварэнне дзяржавы ў Старажытным Егіпце
1.	Канец першабытнаабшчыннага ладу ў Егіпце. 3 пераходам да аселасці і асваеннем абвадняльнага земляробства значна змянілася жыццё нільскіх плямён. Яны сталі ператварацца ў сельска-суседскія абшчыны. Былыя племянныя правадыры і радавыя старэйшыны захавалі права кіравання абшчынамі.
Зямля племені была падзелена паміж асобнымі сем’ямі. Яны мелі ўласныя прылады працы і жывёлу. Самастойна апрацоўвалі свае палі і збіралі ўраджай, частку якога аддавалі на карысць усёй абшчыне.
Пад кіраўніцтвам правадыроў і старэй-
шын намаганнямі ўсёй абшчыны ствараюцца і абнаўляюцца абвадняльныя збудаванні.
3 цягам часу даліна Ніла была густа заселена, з’явіліся заможныя і бедныя абшчыны. Паміж імі пачынаюцца жорсткія кровапралітныя войны за багацці і зямлю. .
Ад тых часоў захаваліся малюнкі на каменных дошчачках. На іх бачны ваенныя сутычкі на сушы і вадзе, шматлікія статкі захопленай жывёлы, доўгія чэргі звязаных вяроўкамі палонных. Раней палонных забівалі. Калі праца людзей стала болып прадукцыйнай, палонным захоўвалі жыццё і ператваралі іх у рабоў. Рабоў егіпцяне звалі «жывыя забітыя».
У гэтай доўгай, упартай барацьбе моцныя абшчыны падпарадкоўваюць сабе слабейшых суседзяў. З’яўляюцца буйныя аб’яднанні абшчын на чале з правадыром мацнейшай з іх. Ён ператвараецца ў цара невялікай дзяржавы. Цэнтрам яе рабіўся ўмацаваны горад, дзе быў царскі палац, храм галоўнага бога гэтай мясцовасці, кірмаш. Тут жылі і працавалі рамеснікі, стаяла царскае войска.
Усяго к канцу VI тысячагоддзя да н. э. было больш за сорак падобных дзяржаў. Іх насельніцтва складалася са знатных людзей, вольных грамадзян рознай заможнасці і рабоў.
2.	Узнікненне адзінай егіпецкай дзяржавы. Бесперапынныя войны шматлікіх маленькіх егіпецкіх дзяржаў працягваліся некалькі стагоддзяў. Яны скончыліся ўтварэннем дзвюх вялікіх дзяржаў, якія падзялілі ўсю краіну. Гэта Ніжнеегіпецкае і
Верхнеегіпецкае царствы. Першаму належала дэльта, а другому ўвесь паўднёвы Егіпет. Цары паўночнага царства насілі карону бёлага колеру, а паўднёвага — чырвонага. 3 утварэннем адзінай дзяржавы злучаная чырвона-белая карона гэтых царстваў стала знакам царскай улады да канца старажытнаегіпецкай гісторыі.