Гісторыя цывілізацый старажытнага свету
Вучэбны дапаможнік для 5 класа
Выдавец: Народная асвета
Памер: 318с.
Мінск 1993
Веданне імі раслін і спосабаў іх выкарыстання з’яўляецца сапраўды чаруючым. Тубылец у любой мясцовасці краіны заўсёды знаходзіць выйсце з цяжкага становішча, тады як іншаземец скарэй за ўсё памёр бы ў неабсяжных стэпах.
3. Узнікненне рэлігіі ў першабытных людзей. «Чалавек разумны» працягваў існаваць у вельмі жорсткіх прыродных умовах. Шмат людскіх жыццяў забіралі эпідэміі небяспечных хвароб, магутныя паводкі, вывяржэнні вулканаў, землетрасенні.
У час навальніц ад маланак пачыналіся велізарныя пажары, якія нішчылі ўсё жывое на вялікіх лясных абшарах. Марскія
штормы і ўраганы заўсёды былі небяспечнымі для рыбакоў. Калі статкі жывёл знікалі з акружэння паляўнічых, надыходзіла галодная смерць.
Чалавек не разумеў прыродных прычын, якія выклікалі гэтыя магутныя небяспечныя з’явы. Але ён імкнуўся дадумацца да іх вытокаў. Гэта прывяло да веры ў звышнатуральныя істоты, якія кіруюць усімі страшэннымі прыроднымі з’явамі і жыццём людзей. Яны сталі імкнуцца задобрыць гэтых магутных уладароў сусвету. Так пачалі ўзнікаць першабытныя рэлігійныя вераванні.
Людзям здавалася, што ўся прырода населена нябачнымі магутнымі духамі, ці дэманамі. Самыя моцныя з іх атрымалі назву багоў.
3 адкрыццём земляробства і жывёлагадоўлі змяніліся рэлігійныя ўяўленні. Галоўнае месца сярод шматлікіх багоў занялі тыя, хто спрыяў поспеху ў гэтых занятках. Адным з іх стаў бог Сонца, ад якога залежала зямная цеплыня. Лічылі, што бог навальніц і грому даруе неабходную для палявых раслін вільгаць. З’явіліся ўяўленні аб багах, якія спрыялі пастухам і жывёлагадоўлі.
Першабытныя вераванні. (Сведчанне эскімоса вучонаму)
Мы не веруем, мы баімся. Мы баімся духа зямлі, які выклікае непагадзь і вымушае нас з боем выдзіраць ежу ў мора і зямлі. Мы баімся багіні месяца. Мы баімся галечы і голаду ў халодных хібарах са снегу. Мы баімся вялікай жанчыны, якая жыве на дне мора і пануе над марскімі жывёламі. Мы
баімся хваробы, якую заўсёды сустракаем каля сябе.
He смерці мы баімся, а пакуты. Мы баімся зламысных духаў жыцця, паветра, мора, зямлі, якія здольны дапамагчы злым ведзьмарам зрабіць шкоду людзям.
Мы баімся духаў пакойнікаў, як і духаў жывёл, якіх мы забілі. Мы баімся ўсяго, што бачым вакол сябе. Мы баімся ўсіх нябачных рэчаў, якія таксама вакол нас.
4. Вобразы старажытных багоў. Багі ўяўляліся першабытным людзям у самым фантастычным выглядзе. Гэта відаць па каменных фігурах, якія знаходзяць археолагі. Падобныя драўляныя постаці бачылі этнографы ў першабытных народаў сучаснасці.
Фігуры першабытных багоў звычайна завуцца ідаламі, ці істуканамі.
Яны мелі чалавечы выгляд, але з наўмысна змененым абліччам. Былі ідалы з велізарнай галавой і зусім маленькім тулавам жанчыны ці мужчыны. Былі і са страшэнным выразам твару з вялікім ротам і шматлікімі выскаленымі зубамі. Сустракаліся ідалы з тулавам чалавека і галовамі звера, кракадзіла, рыбіны.
Людзі звярталіся да такіх багоў з просьбамі, якія завуцца малітвамі. Малітвы мелі самы просты жыццёвы сэнс. Чалавек прасіў поспеху ў паляванні, дажджу ў час засухі, выратавання ад голаду і хвароб.
Лічылася, што багі маюць звычайныя людскія патрэбы, што і ім трэба есці і піць. Таму да ідалаў прыносілі жывёл, збожжа, іншую ежу, Ахвяравалі і людзей, забіваючы іх каля ідала.
5. З’яўленне веры ў душу чалавека. Асваен-
не сельскай гаспадаркі і рамяства, пераход да аселасці значна палепшылі жыццё людзей. З’явілася больш часу для разумовай дзейнасці, і чалавек пачаў імкнуцца атрымаць адказы на галоўныя пытанні жыцця. Яго стала цікавіць, чаму людзі паміраюць. Чаму спячы нагадвае пакойніка? Чаму падобна на смерць страта прытомнасці пры хваробе ці пры сутыкненні з дзікім зверам?
Але чалавек, які спаў, прачынаецца і памятае, што ён бачыў у сне. Той, хто губляе прытомнасць, вяртаецца да жыцця. А памёршыя назаўсёды расстаюцца з ім.
Узнікла ўяўленне, што ў целе чалавека знаходзіцца галоўная ўмова жыцця — яго душа. Яна нябачная, падобная на паветра. Душа можа пакінуць чалавека часова — тады ён засынае ці траціць прытомнасць. 3 адлётам душы назаўсёды — чалавек памірае. Яго душа атрымлівае самастойнае існаванне і можа перасяляцца ў іншых людзей, жывёл і нават раслін. Такія першабытныя ўяўленні аб чалавечай душы атрымаюць развіццё ў рэлігіях старажытных цывілізацый.
Такім чынам, у заключную пару першабытнаабшчыннага ладу чалавецтва асвоіла земляробства, жыв'ёлагадоўлю і вытворчасць металічных рэчаў. Гэта галоўныя ўмовы для ўзнікнення старажытных цывілізацый.
С л оўнік.
ЭпідЭмія — шырокае распаўсюджанне якой-небудзь заразнай хваробы.
Шторм — моцны вецер, бура на моры, акіяне. Ураган — вецер разбуральнай сілы.
Фантастычны — створаны ўяўленнем, неверагодны, выдуманы.
? 1. Назавіце асноўныя здольнасці першабытнага
чалавека. 2. У якіх умовах складаліся першабытныя вераванні людзей? 3. Якімі ўяўляліся старажытнаму чалавеку вобразы першых багоў? 4. Што спрыяла ўзнікненню ўяўлення аб чалавечай душы?
Лічэнне гадоў у гісторыі
1. Як лічылі час у старажытнасці. Неабходнасць ліку часу разумеў яшчэ першабытны чалавек. Ад гэтага залежала ўся яго гаспадарчая дзейнасць. Таму і лік часу вялі ў сувязі з гаспадарчымі справамі. Годам лічылі прамежак часу паміж зборамі ўраджаю ці з’яўленнем новай травы на выпасах.
Потым людзі заўважылі, што лік часу можна весці па Сонцу ці Месяцу. Спачатку так лічылі толькі дні (ад усходу да заходу Сонца) і месяцы (ад поўні да поўні), а затым і гады.
3 цягам часу ўзнікалі новыя сістэмы ліку часу. Пачалі адлік часу ад асабліва памятнай падзеі. Год, у якім адбылася такая падзея, лічыўся першым. Наступныя гады былі другім, трэцім і так далей.
Быў распаўсюджаны і лік часу па гадах праўлення цароў. У розных краінах быў розны лік гадам. Гэта было вельмі нязручна. 2. Сучасны лік часу ў гісторыі. Наша эра. Каля дзвюх тысяч гадоў назад, адпаведна паданню, нарадзіўся Ісус Хрыстос. Таму ад года яго нараджэння і вядуць сучасны адлік часу. Усё, што адбылося пасля нараджэння Ісуса Хрыста, завецца нашай эрай,
а скарочана пішацца н. э. Калі мы чытаем 1945 ці 1067 год, то значыць, што столькі год нашай эры адбылося.
Але шмат падзей было да нараджэння Ісуса Хрыста. Лічыцца, што яны адбыліся да нашай эры, а пішацца да н. э.
Да нашай эры адлік гадоў ідзе ў адваротны бок. Напрыклад: пісьмо ўзнікла 3 тысячы гадоў да н. э. Ці амаль 5 тысяч гадоў назад, таму што гадоў нашай эры адбылося амаль дзве тысячы. Сто гадоў у гісторыі называюць стагоддзе, а дзесяць стагоддзяў — тысячагоддзе.
Задачы да ліку гадоў у гісторыі. 1. Які год быў раней: 50 год да н. э. ці 50 год н. э.? 2. Рым быў заснаваны ў 753 годзе да н. э. Колькі гадоў назад адбылася гэта падзея? Колькі стагоддзяў? 3. Вялікае егіпецкае царства ўтварылася каля 1500 года да н. э., а дзяржава Аляксандра Македонскага — каля 325 года да н. э. Колькі часу прайшло паміж гэтымі падзеямі? 4. Рым быў заснаваны ў 753 годзе да н. э., а Мінск — у 1067 годзе н. э. На колькі гадоў Рым старажытнейшы за Мінск? На колькі стагоддзяў?
Частка другая.
Цывілізацыі Старажытнага Усходу
Аддзел I. Старажытны Егіпет
§ 7. Прырода і насельніцтва Старажытнага Егіпта
1 . Геаграфічнае становішча Старажытнага Егіпта. Граніцы краіны акрэсліла сама прырода Паўночна-Заходняй Афрыкі. Амаль дакладна з поўдня на поўнач цячэ самая доўгая рака свету — Ніл. Яго даліна вузкая, шырыня вагаецца ад 1 да 20 км.
3 захаду і ўсходу да берагоў ракі блізка падыходзяць невысокія горы. За імі на тысячы кіламетраў цягнуцца вялікія пустыні.
Каля 200 км да ўпадзення ў Міжземнае мора Ніл раздзяляецца на некалькі рукавоў, і ўтвараецца шырокая пладаносная даліна. Яна мае выгляд раўнабедранага трохвугольніка, падобнага на грэчаскую літару дэльта. Таму так і завуць з даўніх часоў Паўночны Егіпет.
У 1200 км на поўдзень ад Міжземнага мора на плыні Ніла ўзвышаюцца каменныя скалы, ці парогі. У старажытнасці яны былі вялікай перашкодай для плавання ў паўднёвыя краіны.
У гістарычны час былі населены толькі даліна і дэльта Ніла. Дажджы ў Егіпце амаль не выпадаюць. Ніл з’яўляецца адзінай крыніцай вільгаці. Таму ўжо некаль-
кі тысячагоддзяў не забываецца трапны выраз, што «Егіпет ёсць падарунак ракі Ніл». 2. Роля Ніла ў жыцці егіпцян. Старажытныя егіпцяне не ведалі, што Ніл мае два вялікія вытокі — Белы і Блакітны Ніл. Яны пачынаюцца ў далёкіх краінах Усходняй і Сярэдняй Афрыкі.
Невядома было ім і тое, чаму так хутка і шырока разліваецца рака з сярэдзіны ліпеня па верасень пры зусім блакітным небе. У гэты час надыходзіць лета ў афрыканскіх краінах. Пачынаецца пара цёплых ліўняў і раставання горных леднікоў. Буйная вада цераз усе парогі імкліва цячэ на поўнач. Яна нясе з сабою вялікую колькасць шматкоў трапічнай расліннасці. Вада набывае прывабны зялёны колер.
Потым воды расталых леднікоў прыносяць у Ніл распушчаныя ў вадзе горныя мінералы чырвонага колеру. Вада ракі хутка чырванее.
У час паводкі ўзровень вады ў Ніле ўздымаўся ў некаторыя гады да 14 м. За чатыры месяцы вада прыносіла ў даліну вялікую колькасць прыродных угнаенняў. Яны асядалі на залітыя вадой палі. Толькі ў сярэдзіне лістапада рака ўваходзіць у свае звычайныя берагі. Тады і пачыналася сяўба, ураджай збіралі вясной.
За тысячагоддзі паводкі стварылі ў вузкай даліне Ніла магутны пласт мяккай урадлівай Глебы бліскучага чорнага колеру. Таму жыхары звалі сваю краіну «HopHaft зямлёй» у адрозненне ад навакольных каменна-пясчаных пустынь.
3. Засяленне даліны Ніла. Але не адразу краіна стала заможнай і прыветлівай для
людзей. Яшчэ 8—10 тысяч гадоў таму назад клімат Паўночнай Афрыкі быў не такі сухі, як пазней. У час апошняга ледніковага перыяду тут пастаянна выпадалі дажджы, былі багатая расліннасць і жывёльны свет. Вадзіліся сланы, жырафы, антылопы, страусы, буйвалы.
3 захаду, з боку Сахары, у Ніл упадалі паўнаводныя прытокі. Тады яго даліна была вялікім балотам. Тут ляталі хмары камароў, разносячы на суседнія прасторы ліхаманку. Было многа драпежных звяроў, атрутных змей, крыважэрных і бязлітасных кракадзілаў, магутных і не менш небяспечных бегемотаў.
Прыкладна 6—7 тысяч гадоў таму назад у Паўночнай Афрыцы амаль перасталі выпадаць дажджы. Стала знікаць буйная расліннасць. Стэпы пачалі ператварацца ў пустыні.