Гісторыя цывілізацый старажытнага свету Вучэбны дапаможнік для 5 класа

Гісторыя цывілізацый старажытнага свету

Вучэбны дапаможнік для 5 класа
Выдавец: Народная асвета
Памер: 318с.
Мінск 1993
93.36 МБ
Пантаміма — грэчаскае слова — перайманне; у Рыме драматызаваны танец аднаго акцёра на сюжэт міфалогіі.
?	1. Чаму Рыму неабходны былі крывавыя відо-
вішчы? 2. Як вы разумееце лозунг «Хлеба і відовішчаў!»? 3. Чаму гладыятарскія баі і цкаванне драпежнікамі былі любімымі відовішчамі рымлян? 4. Раскажыце, як праходзілі марскія баі. 5. Чаму тэатр быў для рымлян менш любімым, чым для грэкаў? 6. Чаму грамадскія відовішчы рымлян не былі прыняты пазнейшымі цывілізацыямі?
Гладыятары Рыма. (Паводле апавядання A. М. Штаерман «У амфітэатры»)
...Якое гэта відовішча, калі гладыятары перад пачаткам боя праходзяць па арэне, бліскаючы дарагой зброяй і вітаючы імператара словамі: «Будзь здароў, імператар, ідучыя на смерць вітаюць цябе!»
Колькі прафесійных байцоў гіне, не дачакаўшыся ўдачы! Раненых без жалю дабіваюць. I жыццё гладыятараў вельмі цяжкае: за малейшую правіннасць — розгі, катаванне; яны заўсёды пад стражай; іх гаспадары баяцца, каб не паднялі мяцеж гэтыя моцныя, адчайныя людзі, як калісьці пры Спартаку. I бегчы ім няма ніякай магчымасці. Калі мёртвых байцоў адносяць з арэны, раб выпрабоўвае іх раскаленым жалезам, каб, прыкінуўшыся забітымі, яны не спрабавалі ўцячы.
Паводле даследаванняў нямецкага гісторыка Г. Хёфлінга («Рымляне. Рабы. Гладыятары». М.,. 1992. С. 53)
У гонар імператара Траяна з нагоды перамогі над дакамі (Румынія) былі арганізаваны грамадскія відбвішчы, якія цягнуліся 123 дні, на працягу гэтых чатырох месяцаў ён паслаў змагацца 10 000 гладыятараў, баі якіх перамяжоўваліся з цкаваннем 10 000 дзікіх драпежных звяроў.
Па прыказу Траяна адзін раз выступала 350, а другі — «усяго толькі» 202 байцы, затое трэці раз, сапраўды вар’яцкімі былі прадстаўленні, якія цягнуліся 117 дзён, на арэну была выведзена 4941 пара гладыятараў! Усяго ж з 106 па 114 г. н. э. па меншай меры 23 000 гладыятараў змагаліся адзін з другім не на жыццё, а на смерць, выконваючы волю імператара. Безумоўна, народу падабаліся такія бітвы на арэне, так што і наступныя імператары прадпрымалі ўсё магчымае для таго, каб не ўпасці тварам у гразь.
* * *
Сапраўды знамянальнай падзеяй было святкаванне тысячагоддзя Рыма ў 248 г. н. э., калі Філіп Араб выставіў тысячы гладыятараў, якія потым тысячамі трупаў пакрылі арэны.
Плутарх. Цэзар. 55
Пасля трыумфаў Цэзар «прыняўся раздаваць салдатам багатыя падарункі, а народу арганізавалі пачастункі і гульні. На 22 000 сталах былі арганізаваны пачастункі для ўсіх грамадзян. Гульні — гладыятарскія баі і марскія пабоішчы — ён даў у гонар сваёй памёршай дачкі Юліі».
Марскія баі. Паводле даследаванняў нямецкага гісторыка Г. Хёфлінга («Рымляне. Рабы. Гладыятары». М„ 1992. С. 91—94)
Цэзар першы арганізаваў незвычайныя для рымлян марскія баі ў сувязі са сваім чатырохкратным трыумфам. Гэты спектакль праходзіў на возеры, спецыяльна для гэтага выкапаным на Марсавым полі. Тысячы матросаў і дзве тысячы грабцоў на розных сапраўдных караблях адчаянна змагаліся з «ворагам». Адзін флот прадстаўляўся як егіпецкі, другі як фінікійскі. Рымскі пісьменнік Святоній піша: «на ўсе гэтыя відовішчы адусюль сцякалася столькі народу, што многія прыезджыя начавалі ў палатках па вуліцы і завулках, а даўка была такая, што многія былі задушаны насмерць, у тым ліку два сенатары».
Яшчэ больш раскошныя марскія відовішчы арганізаваў імператар Аўгуст. На гэты раз спецыяльна на правым беразе Тыбра было выкапана вялікае возера (557X536 м). Пасярэдзіне возера быў насыпаны востраў, які дазваляў выконваць мастацція тактычныя манеўры суднаў. У крывавую бойку на пацеху шматтысячнаму натоўпу выступалі ўзброеныя «афіняне», з аднаго боку, з другога — «персы». Дзесяткі двухі трохпалубных, яшчэ болып невялікіх караблёў удзельнічала ў гэтых баях.
*
* *
Імператар Клаўдзій праз 50 гадоў на Фуцыянскім возеры, як паведамляе рымскі гісторык Тацыт: «...падрыхтаваў ваенныя трохпалубныя і чатырохпалубныя караблі, пасадзіў на іх 19 тысяч чалавек; каля берагоў возера з усіх бакоў .былі расстаўлены плыты, каб ваюючым некуды было бегчы, але ўнутры гэтай агароджы заставалася многа прасторы для намаганняў грабцоў, для мастацтва кармавых, для нападзення караблёў адзін на аднаго і для ўсяго астатняга, без чаго не абыходзяцца марскія баі. На плытах стаялі падраздзяленні імператарскай гвардыі і падраздзяленні конніцы, на іх жа былі ўзведзены высунутыя ўперад умацаванні з гатовымі да дзеяння катапультамі і балістамі, тады як астатнюю частку возера сцераглі маракі на палубных караблях»...
ф 1. Падрыхтуйце вусна апавяданне па аднаму з прыведзеных тэкстаў. 2. Выкажыце свае адносіны да цкавання драпежнікамі людзей, асуджаных на пакаранне смерцю.
Значэнне рымскай цывілізацыі ў развіцці еўрапейскіх народаў
(Ад сусветнай велічнасці да падзення — шлях рымскай цывілізацыі)
Гісторыя велічнага Рыма вам ужо знаёма. Ад невялікага паселішча-горада, якое заснаваў легендарны Ромул у 753 г. да н. э., да сусветнай дзяржавы-імперыі на трох кантынентах: Еўропы, Азіі і Афрыкі — такі шлях старажытнай рымскай цывілізацыі. Першапачатковы горад-поліс Рым — 308
правобраз дзяржавы ў даліне р. Тыбра — пераходзіў ад першабытна-радавой абшчыны да больш арганізаванага грамадства — суседскай тэрытарыяльнай абшчыны. У выніку развіцця прылад працы і працоўнай дзейнасці плямёнаў паляпшаліся ўмовы жыцця. Усё гэта вяло да больш арганізаванага грамадства, якое атрымала назву царскі перыяд рымскай цывілізацыі (ад Ромула і да выгнання Тарквінія Гордага). Гэта той час, калі цары разам з сенатам і Народным сходам упраўлялі грамадствам. А ў гаспадарцы ўсталёўвалася прыватная ўласнасць на ворную зямлю. У сацыяльным асяроддзі прайшлі вялікія змены — гэта выдзяленне патрыцыяў і плебеяў і паяўленне патрыярхальнага рабства.
У выніку такіх вялікіх перамен у жыцці Рымскага поліса багатыя людзі — гэта перш за ўсё патрыцыі — хацелі палітычнай улады. Як раз час прывёў іх да выспеўшага жадання кіраваць грамадствам. Выгнаўшы цара (610 (609) г. да н. э.), рымляне выбралі сваіх прадстаўнікоў — консулаў. Так была ўстаноўлена Рэспубліка ў Рыме. Консулы, Народны сход і сенат — гэта багатыя людзі, якія кіравалі грамадствам. Але плебеі ў барацьбе за ўладу, а перш за ўсё за зямлю, таму што толькі зямля рабіла чалавека багатым, дабіліся права выбіраць сваіх абаронцаў-заступнікаў — народных трыбунаў. У далейшых сваіх патрабаваннях і ў барацьбе з патрыцыямі плебеі вырашылі і яшчэ шэраг пытанняў: выбіраць аднаго консула ад плебеяў, уступаць у шлюб з патрыцыямі, выбіраць жрацоў, часткова атрымалі зямлю на дзяржаўным
полі. Так плебеі ўраўняліся ў палітычных правах з патрыцыямі, але яшчэ доўга вялі барацьбу за зямлю. Валоданне зямлёю давала права і ганаровай службе ў арміі. Дзякуючы арміі і сваёй ваяўнічасці Рым пакарыў спярша ўсе плямёны Апенінскага паўвострава і стаў перад праблемай заваявання іншых краін свету. На працягу некалькіх стагоддзяў пастаянных войнаў рымляне ўжо ўладары ўсяго Міжземнамор'я. Велічная дзяржава Рэспубліка нават не адпавядала сваёй назве. У гэтай дзяржаве патрэбна была новая арганізацыя палітычнай улады кіравання сусветнай дзяржавай. Так складвалася імперыя на чале з манархам, з новымі органамі ўлады, якія адпавядалі сусветнай дзяржаве.
Вялікі Рым з дастатковай колькасцю сыравіны, шырокім рынкам для гандлю і незлічонай колькасцю рабоў так хутка развіваўся ў гаспадарчым жыцці, што нават многія сучасныя вучоныя называюць імператарскі Рым капіталістычнай дзяржавай. Вялікія змены адбыліся і ў светапоглядах людзей, якія ад язычаскай рэлігіі перайшлі да хрысціянства. Новая рэлігія хрысціянства ад праследуемай стала дзяржаўнай рэлігіяй імператарскага Рыма.
Але, сапраўды, нічога ў свеце не вечна. 3 цягам часу тыя ж умовы, якія прывялі Рым да такой магутнасці і велічнасці, яны ж і аслабілі яго і загубілі. Барацьба рабоў з рабаўладальнікамі, нявыгаднасць рабскай працы, замена рабскай працы новымі формамі (рабы з хацінамі, вольнаадпушчанікі, пекулій, калоны і г. д.), масавыя паўстанні ў правінцыях — усё гэта пад310
рывала ўстоі магутнай дзяржавы. Цяжкасці імперыі яшчэ дапаўняліся знешнімі фактарамі — варвары, вандруючыя народы, не толькі парушалі граніцы, але і сяліліся на землях рымскіх правінцый. Яны робяць паходы на Вечны Горад і разбураюць яго. У 476 годзе пала Заходняя Рымская імперыя, але гэта не падзенне дасягненняў здабыткаў старажытнай рымскай цывілізацыі. Яны жывуць і ў наш час: пісьменства (алфавіт, якім карыстаюцца многія народы свету); бетон, які так шырока прымяняецца ў будаўніцтве ва ўсім свеце; хрысціянская. рэлігія, якая стала сусветнай яшчэ ў імперыі; літаратура і аратарскае мастацтва, якія пераняты ўс'ёй Еўропай. He трэба забываць і таго, што рымляне навучылі будаваць дарогі, масты, тэрмы (лазні), пракладваць водаправоды.
ЦІ ВЕДАЕЦЕ ВЫ ГІСТОРЫЮ СТАРАЖЫТНАЙ РЫМСКАН ЦЫВІЛІЗАЦЫІ?
Асноўныя перыяды гісторыі Рыма
Тэрыторыя Рымскай дзяржавы
Змены ў гаспадарцы
Дасягненні ў культуры
Парадак кіравання дзяржавай
Важнейшыя падзеі і іх даты






Запоўніце гэту табліцу.
Па гісторыі старажытнай Рымскай цывілізацыі вы можаце прачытаць кнігі, указаныя ў канцы вучэбнага дапаможніка.
ХРАНАЛАГІЧНАЯ ТАБЛІЦА ПА ГІСТОРЫІ СТАРАЖЫТНАН РЫМСКАН ЦЫВІЛІЗАЦЫІ
Асноўныя перыяды
Стагоддзі
Галоўныя падзеі і даты
I Царскі перыяд Старажытнай Рымскай цывілізацыі
II Рымская рабаўладальніцкая Рэспубліка
III Рымская імперыя	<
' VIII	753 г. да н. э. Засна-
да н. э. ванне Рыма згодна з легендай і археалогіяй
да н. э.
VI	-4 509 г. да н. э. Устанаў-
да н. э. ленне Рэспублікі ў Рыме
V да н. э.
IV да н. э.
III	4 264 г. да н. э.—146 г.
да н. э. да н. э. Войны Рыма з II	Карфагенам (Пунічныя
да н. э. войны)
I	4 74—-71 гг. да н. э.
да н. э. Паўстанне рабоў на чале Спартака
4 30 г. да н. э. Прыход да ўлады імператара Аўч	густа
/	1	Нараджэнне	Ісуса
Хрыста, распаўсюджанне хрысціянства
II	4 Пачатак стагоддзя —
апошнія заваёвы Рыма III	пры імператару Траяну
IV	325 г. Хрысціянст-
ва — дзяржаўная рэлігія імперыі
4 395 г. Падзел імперыі на Заходнюю і Усходнюю
ч V	4 410 г. Узяцце і разбу-
рэнне Рыма готамі
4 476 г. Падзенне Заходняй Рымскай імперыі
Літаратура
I.	Для настаўніка
Всеобіцая нсторня. Обработанная «Сатнрлконом».— Л., 1990.