Гісторыя цывілізацый старажытнага свету
Вучэбны дапаможнік для 5 класа
Выдавец: Народная асвета
Памер: 318с.
Мінск 1993
асабістай улады. 3 гэтай мэтай ён у 49 г. да н. э. рушыў сваё войска на Рым, каб звергнуць уладу сената. Сваю армію сенат даручыў палкаводцу Пампею, але Цэзар так хутка дзейнічаў, што Пампей не змог арганізаваць абарону Рыма. Бедната Рыма падтрымала Цэзара, на яго бок стала і частка рабаўладальнікаў. Цэзару амаль не было супраціўлення і ён з арміяй заняў амаль усю Італію.
Цэзар — пераможац у грамадзянскай вайне — усталяваў асабістую ўладу. Сенат і консулы выконвалі яго волю. Сябе Цэзар назваў імператарам. Яму як цару ставілі статуі побач са статуямі багоў, на манетах чаканілі яго партрэты. За верную службу Цэзар шчодра ўзнагародзіў сваіх воінаў. Многія сенатары былі незадаволеныя такой уладай і хацелі захаваць Рэспубліку, у якой яны былі б ва ўладзе. Узнікла змова сенатараў. На адным з паседжанняў сената змоўшчыкі забілі Гая Юлія Цэзара. Так няўдала скончылася спроба Цэзара ўстанавіць у Рыме асабістую ўладу. Гэтыя падзеі паказалі, якой нетрывалай была Рэспубліка. Жыццё патрабавала новых форм кіравання такой вялікай дзяржавай.
2. Праўленне Актавіяна Аўтуста. Забойства Цэзара не сустрэла падтрымкі рымлян. Яны не жадалі абараняць Рэспубліку, таму што ўлада і там належала некалькім дзесяткам багатых фамілій арыстакратаў. Паміж гэтымі сем’ямі пачалася барацьба за ўладу. Узначальвалі гэтую барацьбу Антоній і Актавіян. У 30 г. да н. э. Актавіян перамог і быў абвешчаны імператарам. 270
Хаця дзяржава прадаўжала называцца Рэспубліка, але Актавіян падпарадкаваў сваёй волі сенат, Народны сход, консулаў. Яны выконвалі яго волю. Па яго прапанове сенат прысвоіў яму ганаровае імя Аўгуст.
Праўленне імператара Актавіяна Аўгуста — гэта па сутнасці воля і ўлада аднаго чалавека. Імперыя з такой формай праўлення называецца манархіяй. Аўгуст ўзмацніў уладу рабаўладальнікаў не толькі ў Рыме, але і ў правінцыях.
Пры пераемніках Аўгуста імперыя прадаўжала расшыраць свае ўладанні: на заваёваных тэрыторыях былі створаны новыя правінцыі. У старажытным свеце не было такой вялікай дзяржавы, як Рымская імперыя, якая размяшчалася на тэрыторыі трох кантынентаў: Еўропы, Азіі, Афры^сі.
С л о ў н і к.
Імператар — лацінскае слова — павяліцель, палкаводзец; тытул галавы дзяр^кавы.
Аўгўст — лацінскае слова — свяшчэнны, узвышаны, вялікі.
Манархія — грэчаскае слова — адзінаўладдзе, самадзяржаўе.
! 1. Чаму ў Рыме наспела неабходнасць устанаўлен-
ня ўлады палкаводцаў? 2. Дзякуючы чаму Цэзар прыйшоў да ўла^ы? 3. Якая ўлада была ўстаноўлена ў Рыме пасля забойства Цэзара? 4. Якія адрозненні Рымскай імперыі ад Рэспублікі?
Гай Юлій Цэзар. (Плутарх. Мараліі. Афарызмы цароў і палкаводцаў, 90, 1—15)
1. Гай Цэзар падлеткам папаў у рукі піратаў. Ад яго патрабавалі вялікі выкуп; ён рассмяяўся, што
піраты самі не ведаюць, каго схапілі, і сам назначыў удвая болыпы. А знаходзячыся ў іх пад стражаю ў чаканні грошай, ён патрабаваў ад іх цішыні і маўчання, калі ён спіць; складаў вершы і прамовы, чытаў ім услых, а калі яны недастаткова захапляліся, абзываў іх невукамі і варварамі і са смехам пагражаў іх павесіць. Так ён неўзабаве і зрабіў: калі выкуп быў дастаўлены і яго адпусцілі, ён сабраў у Азіі людзей, напаў на разбойнікаў, захапіў іх і распяў.
4. Ен плакаў, чытаючы аб справах Аляксандра Македонскага, а на пытанні сяброў сказаў: «У мае гады ён перамог ужо Дарыя, а я нічога яшчэ не зрабіў».
5. Ен праязджаў з сябрамі нязначны гарадок у Альпах, і яны пацікавіліся, няўжо і тут ідзе барацьба і саперніцтва аб першынстве; Цэзар спыніўся, задумаўся і сказаў: «Сапраўды, я сам аддаў бы перавагу быць першым тут, чым другім у Рыме».
6. Справы адважныя і вялікія, гаварыў ён, трэба рабіць, а не абдумваць.
7. I ён выступіў з Гальскай правінцыі на Пампея цераз Рубікон са словамі: «Жэрабя кінута!»
12. Разбіўшы адным ударам Фарнака Пантыйскага, ён напісаў сябрам: «Прыйшоў, убачыў, перамог».
13. За вячэраю аднойчы зайшла размова, якая смерць лепшая; Цэзар сказаў: «Раптоўная».
ф Якім вы ўяўляеце сабе Цэзара па прачытаных афарызмах?
Узвышэнне Цэзара. (Паводле апавядання гісторыка Д. П. Калістава)
...Рымская рабаўладальніцкая рэспубліка перажывала глыбокі ўпадак. Цяжкі ўдар нанесла ёй грознае паўстанне рабоў пад кіраўніцтвам Спартака. Стала зразумела, што сенат, выбраныя службовыя асобы, існуючыя судьі і турмы не ў сілах утры-
маць у паслухмянасці рабоў і свабодную беднату, гэта значыць усіх тых, чыёй працай ствараўся дабрабыт Рыма. Уплыў сената быў вельмі падарваны. Палітычныя дзеячы перад выбарамі не саромеліся адкрыта падкупляць выбаршчыкаў... Рымская рэспубліка разлагалася. Гэта адчувалі цяпер усе. Многія знакамітыя і багатыя людзі марылі аб моцнай уладзе, аб ваеннай дыктатуры. Яны гатовы былі паступіцца сваімі грамадзянскімі правамі і свабодай, абы гэта ўлада засцерагала іх інтарэсы, забяспечыла цвёрды парадак і захавала веру ў заўтрашні дзень...
У гэты цяжкі для Рымскай рэспублікі час на палітычнай сцэне паявіўся Гай Юлій Цэзар... Абставіны ў Рыме, аднак, дапамаглі ажыццяўленню яго славалюбівых задумак. Аб магутнасці і славе Цэзар марыў з юнацкіх гадоў. Ен не мог без пачуцця зайздрасці глядзець на статуі Аляксандра Македонскага ці чытаць апісанне яго паходаў. Усё гэта напамінала Цэзару, што ён яшчэ нічым не праславіўся ў тым узросце, калі Македонскі-заваёўнік ужо валодаў паловай свету...
У Цэзара былі падставы спадзявацца на ажыццяўленне сваіх задумак. Ен, выхадзец са знатнага роду Юліяў, вёў сваё паходжанне ад багіні Венеры, быў сваім чалавекам у коле правячай знаці. Ужо толькі гэта давала яму магчымасць хутка рухацца па службовай лесвіцы. Цэзар не быў моцнага здароўя, але быў вынослівы і поўным энергіі. У яго было мала грошай, але знатнае паходжанне дапамагала атрымаць у доўг усё, што трэба было для яго раскошнага жыцця. Заўсёды прыгожа адзеты, элегантны, смекалісты, пастаянна раскідваючы грошы, узятыя ў доўг, Цэзар быў добра вядомы сярод багатай і знатнай моладзі Рыма...
Цэзар разумеў, што без падтрымкі простага народа яму не ўдасца дабіцца ўлады.. Вось чаму гэты
арыстакрат пачынае збліжацца з рымскімі дэмакратамі... Самалюбівы малады чалавек пачаў шукаць прыхільнасць простага народа. Ен наладзіў для грамадзян раскошныя абеды, пышныя відовішчы, дармавыя раздачы хлеба. Цэзар не толькі патраціў на гэта ўсе астаткі свайго багацця, але залез у вялікія даўгі. Ен стараўся завербаваць сабе паплечнікаў у народны сход. Значная частка рымскіх беднякоў ужо даўно не мела пастаяннага заробку і жыла за кошт вось такіх выпадковых падачак ад дзяржавы і багатых рабаўладальнікаў. Гэтых беднякоў з пагардай называлі гарадской чэрню...
Цэзар вельмі добра разумеў, што ў руках вопытнага палітыка такая падкупленая дробнымі падачкамі гарадская бедната можа стаць вялікай сілай...
Уплыў Цэзара ў народным сходзе рос... Раскошныя відовішчы змяняліся адно другім, будаваліся прыгожыя будынкі... Праз некаторы час Цэзар прапанаваў правесці новы закон аб надзяленні зямлёй бяднейшых многасямейных грамадзян... Цяпер перад Цэзарам адкрыліся шырокія магчымасці задаволіць сваё непамернае самалюбства і прагу ўлады.
ф 1. Дзякуючы чаму Цэзар дабіўся ўлады? 2. Што садзейнічала ўзвышэнню Цэзара?
§ 43. Усе дарогі вядуць у Рым
1. Апошнія заваяванні Рымскай імперыі. Пасля смерці імператара Аўгуста Рымам кіравалі імператары, якія атрымалі ўладу ў спадчыну ці захапілі яе з дапамогай арміі. Слова «імператар» набыло новы сэнс — так называлі ўладароў Рымскай дзяржавы. Праўленне імператараў значна ўзмацніла панаванне рабаўладальнікаў не толькі ў 274
Вечным Горадзе, але і на ўсёй тэрыторыі дзяржавы, а гэта значыць і ў правінцыях.
Рымскія законы сурова каралі рабоў за непаслухмянасць, а калі раб забіваў гаспадара, то ўсіх рабоў гэтага рабаўладальніка каралі смерцю. Былі выпадкі, калі каралі смерцю сотні рабоў. Безумоўна, рабаўладальнікі і Рыма, і правінцый падтрымлівалі імператарскую ўладу.
Усё цяжэй было Рыму весці войны за расшырэнне тэрыторыі імперыі, ахоўваць граніцы такой вялікай дзяржавы і падаўляць паўстанні. Таму ў пачатку II ст. н. э. імператар Траян здзейсніў апошнія паходы з мэтай расшырэння граніц імперыі. Ён заваяваў і далучыў да Рыма тэрыторыю дакаў (сучасная Румынія) і здзейсніў паход на Усход, дайшоўшы аж да Міжрэчча, але вярнуўся з арміяй на падаўленне паўстанняў у правінцыях.
Пасля заваяванняў імператара Траяна рымская імперыя была вымушана перайсці да абароны сваіх неабсяжных уладанняў. 2. Імператарскі Рым. Сталіца імперыі — Рым ужо ў канцы I ст. да н. э. быў самым буйным горадам не толькі Міжземнамор’я, але і ва ўсім старажытным свеце. Жыхароў горада было больш за мільён. Цэнтр горада — Палацінскі ўзгорак з форумам. Усе галоўныя вуліцы, як сонечныя прамяні, сыходзіліся на форуме. Таксама і ўсе дарогі з далёкіх і блізкіх правінцый вялі ў сталіцу. Яшчэ ў тыя далёкія часы была створана прымаўка: «усе дарогі вядуць ў Рым». I сапраўды, сухапутныя і марскія шляхі вялі ў Вечны Горад. Сюды прыязджалі і плылі на караблях купцы, іншаземныя дыпламаты,
шматлікія грузавыя караблі з сыравінай і рабамі; прыбывалі і адпраўляліся палкаводцы з арміяй і т. п.
На Палаціне былі пабудаваны палацы імператараў, якія зіхацелі золатам, мармурам і каштоўнымі камянямі. Ад назвы палацінскіх палацаў паходзяць беларускія словы «палац» і «палата». На форуме, у гонар свайго кіравання і каб праславіць сябе, імператары ставілі розныя помнікі, рабілі збудаванні, статуі, аркі, фантаны. Цэнтр горада ўжо ў тыя часы стаў сапраўдным цікавым музеем імперыі пад адкрытым небам. Гонарам рымлян былі збудаванні для грамадскіх відовішчаў: цыркі, тэатры, іпадромы, стадыёны. Усе гэтыя велічныя будынкі стаялі сярод цяністых паркаў, фантанаў, якія асвяжалі паветра, і шматлікіх прыгожых статуй.
3. Аслабленне імперыі і яе заняпад. Рабства было адной з прычын пагоршання становішча імперыі. Рабы не былі зацікаўлены добра працаваць, каб гаспадар атрымаў багаты ўраджай ці шмат вырабаў у майстэрні. Нявольнікаў усё роўна дрэнна кармілі і адносіліся да іх са знявагай. 3 цягам часу рабства стала тормазам развіцця сельскай гаспадаркі, а таксама і рамяства. Праца рабоў станавілася нявыгаднай, таму рабаўладальнікі шукалі новых форм арганізацыі працы — гэта значыць вядзення гаспадаркі і прамысловасці, заснаваных не на працы рабоў, а на працы свабодных людзей.