Гісторыя цывілізацый старажытнага свету
Вучэбны дапаможнік для 5 класа
Выдавец: Народная асвета
Памер: 318с.
Мінск 1993
Трохі пазней былі напісаны творы Карнелія Тацыта (55—120 гг.), буйнейшага рымскага гісторыка, які апавядае аб пажары Рыма летам 64 г. Ен гаворыць, што імператар Нерон зваліў усю віну на «людзей, ненавісных за іх мярзотнасці, якіх чэрнь называла хрысціянамі. Хрыстос, ад якога паходзіць гэтая назва, быў пакараны смерцю пры Тыберыі пракуратарам Понціем Пілатам, але падаўленыя шкодныя забабоны зноў вырваліся наверх і распаўсюдзіліся не толькі па Іудзеі, дзе гэтае зло атрымала пачатак, але і па Рыму...» (Аналы. XV, 44).
Гэта месца ў Тацыта аб Хрысце і яго вучэнні не можа быць пазнейшай устаўкай ужо таму, што з такой пагардай і нянавісцю гаворыцца аб хрысціянах, іпто ні ў аднаго хрысціяніна не паднялася б рука пісаць так аб сваёй веры.
Сведчанні Тацыта прызнаны сапраўднымі большасцю вучоных, але некаторыя вучоныя адвяргаюць іх сапраўднасць таму, што гэта прамы шлях да гістарычнасці заснавальніка хрысціянства — Хрыста.
Сучаснік Тацыта Святоній (70—140 гг.) — рымскі гісторык, у біяграфіі «Нерон», апісваючы карысныя мерапрыемствы імператара, адносіць да іх прасле298
даванне «хрысціян, людзей, якія вераць у новыя і шкодныя забабоны» (Нерон, 16). У біяграфіі Клаўдзія ён таксама паведамляе аб узнікненні сярод рымскіх іудзеяў перапалоху «з-за нейкага Хрэста» (Клаўдзій, 25). Як і Тацыу, ён называе іх «хрэсціяне».
Пліній Малодшы (61 —113 гг.) — упраўляючы рымскай правінцыяй Віфініяй. Па сваіх абавязках яму прыходзілася праследаваць хрысціян. У пісьме да імператара Траяна Пліній апісвае жыццё хрысціян і іх малітвы. Ен сведчыць: «маліліся Хрысту як быццам бы Богу». Гэта значыць, што Пліній ведаў аб існаванні Хрыста як чалавека, у адваротным выпадку ён гаварыў бы проста аб «Богу Хрысце» (Пісьмы. X, 96, 6—7).
Атэісты сцвярджаюць, што цытуемае месца з твора Плінія — падробка, але ў працах Тэртуліяна, які жыў у III стагоддзі, мы знаходзім пацвярджэнне доказу Плінія.
Акрамя разгледжаных намі звестак-сведчанняў аб Ісусе Хрысце, ёсць важныя паведамленні ў яўрэйскай свяшчэннай кнізе «Талмуд». Іх даследаваў беларускі вучоны М. М. Нікольскі.
He трэба адхіляць і сведчанняў апостала Паўла. Рэальнасць яго як гістарычнай асобы не ставілася пад сумненне нават атэістамі. Між тым Павел быў малодшым сучаснікам Ісуса.
Падвядзём вынікі. Шсьмовыя крыніцы сведчаць аб тым, што пры імператары Тыберыі і пракуратары Пілаце ў Іудзеі жыў прапаведнік Богачалавек Ісус з Назарэта. Яго вучэнне прыцягнула многа паслядоўнікаў, але ва ўлад ён выклікаў падазрэнні і варожасць. Ахоўнікі закона выдалі яго Понцію Пілату і той пакараў смерцю Ісуса як «Цара Іудзейскага», небяспечнага для Рыма. Пасля смерці Назараніна загадкавыя з’явы пераканалі вучняў, што Хрыстос уваскрэс, што ён сапраўды зба-
віцель, абяцаны прарокамі. Так нараджалася хрысціянства, рэлігія, якая стала хутка распаўсюджвацца па ўсёй Рымскай імперыі.
ф Хто са старажытных аўтараў пакінуў сведчанні аб Ісусе Хрысце?
§ 46. Грамадскія відовішчы рымлян
1. Неабходнасць арганізацыі грамадскіх відовішчаў. На працягу ўсіх перыядаў гісторыі рымскае грамадства з задавальненнем успрымала самыя разнастайныя відовішчы: гладыятарскія і марскія баі, цкаванне драпежнікамі людзей, асуджаных на пакаранне смерцю, паляванні на звяроў у цырку; цырк, тэатр, іпадром. Мэта гэтых прадстаўленняў — выхаванне рымлян у духу патрыятызму, жорсткасці, сіле. Рымлянін павінен мець перавагу і сілу перад пакоранымі народамі. Жорсткасць і абыякавасць да крыві, забойстваў і пакут іншых, цвёрдасць волі і характару — галоўныя рысы рымляніна, а таксама і рымлянкі. Таму для рымскага грамадства такія віды мастацтва былі самымі любімымі.
Заваёўваючы ўсё новыя тэрытсфыі, Рыму неабходна была непераможная армія, яе воіны павінны быць непрымірымымі да ўсіх тых, хто не падпарадкоўваўся сіле, а аказваў супраціўленне. 3 такімі людзьмі яны распраўляліся вельмі жорстка: іх проста знішчалі. Тыя народы, якія без супраціўлення пераходзілі ў рымскае ўладарніцтва, атрымлівалі спачуванне: жыццё захоўвалася. Аб гэтым пісалі нават такія знакамітыя рымскія паэты, як Вергілій:
«Ты ж народы павінен вясці, рымлянін, уладай сваёю.
Вось мастацтвы твае — берагчы пакорных і ўтаймоўваць гордых».
Рымскае грамадства таму і патрабавала: «Хлеба і відовішчаў!», але відовішчаў з забойствамі, пакутамі, праліццём крыві. Улада давала народу тое, што ён хацеў. Апетыт, як вядома, прыходзіць у час яды, таму колькасць усякага роду грамадскіх прадстаўленняў пастаянна ўзрастала. Пры Аўгусце гладыятарскія баі і тэатральныя прадстаўленні займалі 66 дзён у год, пры Марку Аўрэлію ўжо 135, а ў IV стагоддзі іх колькасць узрасла да 175 і болей дзён; вясёлыя мерапрыемствы для народа праходзілі, такім чынам, кожныя два дні.
Бедната Рыма, накормленая бясплатнымі раздачамі не толькі хлеба, а і да хлеба, была задаволена яшчэ і велічнымі прадстаўленнямі ў тэатрах, цырках, іпадромах, амфітэатрах. Арганізатары такіх прадстаўленняў былі ўпэўнены ў падтрымцы і правядзенні любога выгаднага для сябе рашэння ў Народным сходзе ці сенаце. He трэба забываць, што ў адной толькі сталіцы — імператарскім Рыме было не менш за 300 тысяч беднаты, якая жыла падачкамі і патрабавала «хлеба і відовішчаў!». Гэта была грозная і магутная палітычная сіла, якую нельга было не ўлічваць уладам. 2. Гладыятарскія баі і цкаванне драпежнікамі — любімейшы адпачынак рымлян. Гладыятары, вывучаныя ў спецыяльных школах майстэрству фехтавання, валоданню зброяй і фізічна загартаваныя муж-
чыны, заўсёды, выходзячы на арэну, звярталіся да імператара з клічам: «Будзь здароў, імператар, ідучыя на смерць вітаюць цябе!» Для імператара і яго сям’і былі спецыяльныя месцы ў час правядзення ўсіх грамадскіх відовішчаў. Галоўная зброя гладыятара — меч, але былі баі з віламі-трызубцамі і сецямі, якія накідваліся на праціўнів:а. Пераможаны гладыятар, але цяжка паранены, спецыяльным жэстам, падняццем рукі, прасіў памілавання ў гледачоў і імператара. Тыя ж у большасці выпадкаў патрабавалі выкрыкам «дабіць!» з апушчанай правай рукой і адтапыраным вялікім пальцам.
Гладыятарскія баі амаль заўсёды дапаўняліся цкаваннем драпежнымі звярамі асуджаных на пакаранне смерцю, але часцей за ўсё гэта былі хрысціяне. У амфітэатрах і цырках пад арэнай знаходзіліся спецыяльныя памяшканні для драпежнікаў, людзей-смяротнікаў і трупаў людзей і жывёлін. Адсюль у любую хвіліну з дапамогай машын-пад’ёмнікаў дастаўлялі звяроў, паляўнічых і асуджаных. 3 розных бакоў на арэне з’яўляліся групы звяроў-драпежнікаў, даўно не кормленых і гатовых накінуцца на няшчасных.
Адным з самых крывавых прадстаўленняў было 100-дзённае свята з нагоды адкрыцця Калізея. Пяць тысяч розных дзікіх звяроў было прывезена з заморскіх краін для пацехі рымлян. Многа было праліта крыві, многа было пакут і знявечаных людзей і звяроў, яшчэ больш было трупаў, якіх рабы баграмі скідвалі ў спецыяльныя памяшканні пад арэнай. Але ўсё гэта было
такім захапляючым, цікавым, непаўторным для гледачоў, што яны доўга гаварылі аб незвычайных відовішчах і чакалі новых, яшчэ больш незвычайных.
Толькі Рым сваёй сілай і ўладай сумеў паставіць у асобы від мастацтва мукі, боль, пакуты, забойства. Такое мастацтва было неабходна для заваявання народаў і ўладарніцтва. Забаронены былі крывавыя відовішчы дзякуючы хрысціянству ў V стагоддзі.
Гэты від мастацтва з падзеннем Рыма, на шчасце народаў, ніколі больш не быў адноўлены ні адной пазнейшай цывілізацыяй. Але адгалоскі засталіся і па сённяшні дзень у іспанскай карыдзе.
3. Марскія баі на пацеху натоўпу. He меншай папулярнасцю ў грамадстве карысталіся марскія баі, якія вяліся як сапраўдныя. За аснову боя звычайна бралі якінебудзь марскі бой мінулай вайны. У такіх баях удзельнічалі сапраўдныя баявыя караблі, транспартныя судны, баявая тэхніка, маракі і марская пяхота.
Для такіх відовішчаў спецыяльна было выкапана Фуцыянскае возера каля Рыма, дзе ў тысячагадовы юбілей горада былі праведзены самыя раскошныя марскія баі. Амфітэатр Калізей таксама быў месцам правядзення такіх прадстаўленняў. Яго арэна апускалася і вельмі хутка запаўнялася вадой па падземных канавах з ракі Тыбр. На такія відовішчы ў Рым прыязджалі не толькі з блізкіх гарадоў, але нават з правінцый.
4. Тэатр, цырк, іпадром. Меней усяго рымляне любілі тэатр, у якім ужо даўно пера-
сталі ставіць нудныя і сумныя трагедыі і нецікавыя камедыі. Для гледачоў, безумоўна, мала было крыві і пакут на сцэне, жыццё патрабавала больш жорсткасці. Таму тэатр і не карыстаўся поспехам, як у грэкаў.
У рымскім тэатры звычайна на сцэне выступалі танцоры, якія выконвалі пантаміму на матывы міфаў грэкаў, як «Суд Парыса». Танцор так па-мастацку выконваў усе ролі, што глядач бачыў і Парыса, і багінь, якія з’явіліся перад ім, каб вырашыць спрэчку, хто з іх самая прыгожая.
Былі жартоўныя прадстаўленні з народнага жыцця, у якіх можна было бачыць і спрытнага рыбака, і дурнога суддзю, і разумнага рамесніка, і праставатага селяніна.
Арэна цырка была прадастаў лена выдрасіраваным жывёлінам, а больш за ўсё паляванню на звяроў, прывезеных з джунгляў Афрыкі і Азіі. Гэтыя відовішчы былі вельмі займальнымі, іх любілі рымляне. Тут на фоне сапраўднай прыроды, якая так па-мастацку была прадстаўлена на арэне, было многа жывёл і людзей, а яшчэ больш пакут і крыві.
Вялікім поспехам карысталіся прадстаўленні на іпадромах — гэта спаборніцтвы на калясніцах. Бег на калясніцах, запрэжаных 2, 4, 6, 8 дарагімі коньмі, з сапраўдным майстэрствам кіравання вазніцы, быў захапляючым і запамінальным для гледачоў. Такія скачкі на іпадромах і ў цырках часта ператвараліся ў кучы паломаных калясніц і горы мяса загінуўшых коней і вазакоў.
Вядомых наезнікаў, атрымаўшых сотні перамог, і іх коней, з якімі некаторыя выйгралі для сваіх гаспадароў сотні прызоў, ушаноўвалі як багоў. Ім ставілі статуі з ганаровымі надпісамі, у якіх пералічвалі іх перамогі. Некаторыя надпісы захаваліся да нашага часу.
С л о ў н і к.
Іпадрдм — грэчаскае слова — конская дарога, месца спаборніцтва з коньмі.
Цырк — лацінскае слова — круг; месца грамадскіх прадстаўленняў.
Кармавы — упраўляючы суднам.
Карыда — іспанскае слова — бой быкоў.
Катапўльты, баЛісты — лаціна-грэчаскія словы — ваенныя кідальныя машыны.