• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя цывілізацый старажытнага свету Вучэбны дапаможнік для 5 класа

    Гісторыя цывілізацый старажытнага свету

    Вучэбны дапаможнік для 5 класа

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 318с.
    Мінск 1993
    93.36 МБ
    Шматгадовая барацьба за раўнапраўе плебеяў з патрыцыямі ўвянчалася поспехам: плебеі дабіліся права штогод выбіраць сваіх абаронцаў — народных трыбўнаў. Трыбун меў вялікія паўнамоцтвы: нала248
    жыць вёта на распараджэнне сената ці консула адносна плебеяў. У доме народнага трыбуна заўсёды былі адчынены дзверы, дзякуючы чаму плебеі ў любы момант маглі знайсці ў яго абарону сваёй асобы ці правоў.
    Плебеі ў барацьбе з патрыцыямі атрымалі права выбіраць консулаў, уступаць у шлюб з патрыцыямі, выбіраць жрацоў, часткова атрымалі зямлю на абшчынным полі. 3 цягам часу плебеі сталі паўнапраўнымі грамадзянамі Рыма, але яны, дабіўшыся ўраўнення ў палітычных правах з патрыцыямі, яшчэ доўга вялі барацьбу за права карыстацца зямлёй з дзяржаўнага поля.
    3.	Рымскія грамадзяне і ганаровая служба. У Рымскай Рэспубліцы кожны грамадзянін мог удзельнічаць у выбарах і быць выбраным ва ўсе дзяржаўныя органы. Але за пасаду, нават самую высокую, нічога не плацілі. Любая дзяржаўная пасада — гэта гонар. Прадстаўнікі ўсіх дзяржаўных пасад выконвалі абавязкі бясплатна, прычым з вялікай адказнасцю. Часта прадстаўнікі вышэйшых органаў улады — консулы, сенатары і іншыя — нават аддавалі свае немалыя грошы на арганізацыю грамадскіх відовішчаў, будаўніцтва дарог, мастоў, тэатраў, цыркаў.
    Ганаровая служба дзяржаве, а гэта значыць і ўсяму грамадству, была ідэалам кожнага грамадзяніна, але яна была для многіх недаступнай: жыццё патрабавала сродкаў існавання. Толькі заможныя людзі маглі быць выбранымі ў магістраты. Знявага службовых асоб дзяржаўных органаў
    сурова каралася рымскімі законамі, таму што разглядалася як знявага Рымскай дзяржавы.
    4.	Рымскае войска. Вялікім гонарам у Рымскай Рэспубліцы была служба ў арміі. Дасягнуць дабрабыту ў жыцці і павагі ў грамадстве было магчыма толькі дзякуючы вайсковай службе. У дзяржаўныя органы ўлады выбіралі толькі тых, хто адслужыў пэўны тэрмін у войску. Армія камплектавалася толькі з тых юнакоў, сем’і якіх мелі вызначаную ў грошах пэўную маёмасць. Такая мера была ўведзена таму, што воін поўнасцю павінен сябе забяспечыць зброяй, а кавалерысты, акрамя таго, і канём са збруяй. Служба ў арміі працягвалася з 17да 50-гадовага ўзросту.
    Беднякам не дазвалялася служба ў пяхоце і конніцы, яны маглі служыць толькі ў флоце, воіны якога былі на поўным дзяржаўным утрыманні. Служба ў флоце для рымляніна была нават знявагай.
    Усё рымскае войска падзялялася на легіёны, у кожным было па 4,5 тысячы (да 6 тыс.) воінаў. Легіён падраздзяляўся на невялікія атрады і мог весці бой на любой мясцовасці. У легіён уваходзіла лёгкаўзброеная і цяжкаў зб роеная пахота, а таксама конніца,
    Суровая дысцыпліна, фізічная загартоўка воінаў рабілі непераможнай рымскую армію. Такая баяздольная армія невялікай дзяржавы-горада садзейнічала расшырэнню тэрыторыі, а Рым станавіўся на чале другіх плямёнаў Італіі.
    C жо ў н і к.
    Магістрат — лацінскае слова — начальнік, кіраўнік; дзяржаўны орган улады.
    Трыбўн — народны заступнік; абаронца плебеяў.
    Вёта — лацінскае слова — забараняю.
    Легіён — лацінскае слова — баявая адзінка рымскай арміі.
    !	1. Якія групы (класы) склалі рымскае грамадства?
    2.	Чаму ў Рыме была пастаянная барацьба паміж плебеямі і патрыцыямі? 3. Якой уладай валодаў народны трыбун? 4. Што азначае ганаровая служба магістрата? 5. Хто мог служыць у рымскай сухапутнай арміі? у флоце?
    Узнікненне плебейскага трыбуната. (Ціт Лівій. Рымская гісторыя ад заснавання горада. II, 23—24, 32—33)
    «Плебеі, узрушаныя бясчынствам патрыцыяў, пакінулі Рым і пайшлі на Свяшчэнную гару (недалёка ад горада); тут ...узмацніўшы лагер валам і рвом, узяўшы толькі неабходнае для пражыцця, яны трымаліся некалькі дзён спакойна... У горадзе распаўсюдзілася моцная паніка, і ўзаемны страх трымаў усіх у напружаным становішчы... ПІто будзе далей, калі тым часам распачнецца якая-небудзь знешняя вайна? Тут, безумоўна, застаецца надзея толькі на згоду грамадзян! Праўдай ці няпраўдай, але яе трэба аднавіць у дзяржаве! 3 гэтай нагоды было вырашана адправіць да плебеяў пасрэдніка Мяненія Агрыпу, чалавека, які валодаў дарам слова, прыемнага плебеям, з асяроддзя якіх ён сам паходзіў...
    Затым пачаліся перагаворы аб прымірэнні і дадзена была згода на выстаўленую плебеямі ўмову, каб у іх былі свае недатыкальныя Mari-
    страты, якія мелі б права аказваць дапамогу супраць консулаў, і каб ніхто з патрыцыяў не мог займаць гэтую пасаду. Такім чынам, былі выбраны два народныя трыбуны... і быў прыняты закон аб недатыкальнасці іх».
    9 Чаму плебеі пакінулі Рым і чаго яны дабіліся сваім выхадам з горада?
    Арганізацыя рымскага войска. (Палібій. Усеагульная гісторыя, IV, 19—42)
    Палібій (каля 201—120 гг. да н. э.) — грэчаскі гісторык, доўгі час жыў у Рыме, напісаў «Усеагульную гісторыю» у 40 кнігах, многія з якіх не захаваліся. Сведкай многіх падзей ён быў сам і яскрава апісаў іх.
    ...Калі ў вызначаны дзень навабранцы збяруцца, самых маладых з іх трыбуны залічваюць у лёгкаўзброеныя, наступныя за імі — у так называемыя гастаты (капейшчыкі), людзі найбольш квітнеючага ўзросту — у прынцыпсы (галоўныя воіны, цяжкаўзброеныя), а старэйшых — у трыарыі (цяжкаўзброеныя воіны другой лініі, пасля прынцыпсаў). Такія ў рымлян і ў такой колькасці дзяленні кожнага легіёна (баявой адзінкі арміі, у яго ўваходзіла 3000 цяжкаўзброеных і 1200 лёгкаўзброеных воінаў)...
    Самым маладым з салдат трыбуны загадваюць узбройвацца мячом, дроцікам і лёгкім шчытом. Шчыт моцна збіты і для абароны дастаткова вялікі. На від ён круглы... Лёгкаўзброеныя, акрамя таго, носяць на галаве гладкую шапку, падчас воўчую скуру, як для прыкрыцця галавы, так і для таго, каб даць асобным начальнікам магчымасць адрозніць па гэтаму знаку мужных у бітвах ад нядбайных...
    Воіны другога ўзросту, так называемыя гастаты былі ўзброены: шчытом, мячом з трывалым 252
    клінком, двума кідальнымі коп’ямі; носяць яшчэ панажы і нагруднікі. Ба.гацейшыя замест нагрудніка да даспехаў прыбаўляюць кальчугу. Аналагічна узброены прынцыпсы і трыарыі...
    ...Баязлівасцю і ганьбай для салдата з’яўляюцца вось якія праступкі: калі хто дзеля атрымання адзнакі несправядліва прыпіша сабе перад трыбунамі доблесны паступак: калі хто па баязлівасці пакіне пост, на які ён пастаўлены, ці таксама па баязлівасці кіне якую-небудзь зброю ў запале бітвы. Вось чаму іншыя салдаты, стоячы на пасту, асуджваюць сябе на верную смерць і нават пры мнагалікім ворагу не пакідаюць свае пасты з-за страху пакарання, якое чакае іх пасля вяртання з поля бітвы. Другія, хто згубіў у баі шчыт ці меч, альбо якую-небудзь іншую зброю, кідаюцца, як апантаныя, у рады ворага альбо ў надзеі прыдбаць згубленае, альбо ў свядомасці, што толькі смерць можа пазбавіць іх ад непазбежнай ганьбы і зняваг сваіх жа таварышаў.
    9 1Якая зброя была ў воінаў лёгкай пяхоты? 2. Якая зброя была ў воінаў цяжкай пяхоты? 3. Якія паступкі для воіна былі самымі ганебнымі?
    § 40. Рым — уладар Міжземнамор’я
    1.	Рымляне — гаспадары Італіі. У выніку войнаў Рым значна расшырыў сваю тэрыторыю і колькасна павялічыў насельніцтва. Даволі дасканалая армія ажыццяўляла лозунг урада «раздзяляй і ўладарнічай!». Сутнасць гэтых слоў — сеяць разлады сярод італікаў, пазбаўляць адзінства розныя плямёны. Такое становішча спрыяла параўнаўча лёгкай перамозе ў войнах з італікамі. У пераможаных рымляне адбіралі
    большую частку ворнай зямлі і пашы. TaKia землі паступалі ў дзяржаўны фонд, а часткова захопліваліся багатымі арыстакратамі-рабаўладальнікамі. Львіная доля зямель адводзілася для заснавання калоній — паселішчаў рымскіх грамадзян.
    За некалькі дзесяцігоддзяў рымляне пакарылі і далучылі да сваіх уладанняў большасць італійскіх плямён. Але асабліва жорсткай была барацьба ў паўднёвай Італіі. Там грэчаскія гарады звярнуліся за знешняй дапамогай: запрасілі цара Піра — сваяка Аляксандра Македонскага. Пір таксама марыў аб стварэнні сусветнай дзяржавы і ахвотна згадзіўся на дапамогу ў вайне з Рымам. Прыбыўшы з вялікай арміяй і баявымі сланамі, Пір дабіўся значных перамог. Але адна з перамог каштавала яму большай паловы яго арміі, яна ў гісторыі атрымала назву «Пірава перамога» — раўназначна паражэнню.
    Рымляне не палі духам, прызвалі ў легіёны столькі свежай сілы, што змаглі атрымаць перамогу над варожай арміяй. 3 разгромам Піра і грэкаў Рым стаў уладаром усёй Італіі. Толькі вузкі праліў аддзяляў уладанні Рыма ад багатага вострава Сіцылія.
    2.	Становішча ў Заходнім Міжземнамор’і. Сіцылію ў старажытнасці называлі «жытніцай». He абдзелены быў востраў і добрымі бухтамі, якія былі прыстасаваны пад прыстані. Усё садзейнічала развіццю марскога транспарту і гандлю. Стаўшы гаспадаром усёй Італіі, Рым выношваў планы далучэння Сіцыліі да сваіх уладанняў. Але на востраве ўжо была моцная самастойная
    дзяржава Сіракузы, астатняя тэрыторыя была захоплена Карфагенам.
    Магутная дзяржава Карфаген на паўночным беразе Афрыкі захапіла амаль усе тэрыторыі Міжземнамор’я. Каварныя планы Рыма займець багатыя землі Сіцыліі і выйсці ў Міжземнае мора не маглі не сутыкнуцца з інтарэсамі Карфагена. Спрэчка, якая ўзнікла паміж дзвюма моцнымі рабаўладальніцкімі дзяржавамі, магла быць вырашана ў тыя часы толькі вайной. 3. Барацьба Рыма з Карфагенам. Вайна ўзнікла ў 264 г. да н. э. Яна атрымала назву Пунічнай, таму што рымляне карфагенян называлі пунійцамі. Вайна працягвалася з перапынкамі 118 гадоў і закончылася толькі ў 146 г. да н. э. Вайна падраздзяляецца на тры вайны ці перыяды.
    У выніку пераможнай для рымлян першай вайны былі атрыманы астравы Сіцылія, Сардынія, Корсіка. Гэта былі першыя заморскія зеМлі, правінцыі Рыма. Але Карфаген хутка ўзнавіў свае сілы і магутнасць, а страты астравоў кампенсаваў захватам зямель і плямёнаў Пірэнейскага паўвострава. Гэта і прывяло да наступнай вайны, якая ўвайшла ў гісторыю як другая Пунічная, ці Ганібалава вайна. Ганібал — палкаводзец пунійцаў, яшчэ ў дзяцінстве даў клятву быць вечным ворагам Рыма. Гэтай клятве ён застаўся верны да канца свайго жыцця. Да нашага часу захаваўся крылаты выраз «Ганібалава клятва», што азначае быць верным сваёй ідэі, мэце ўсё жыццё.
    Нечакана для рымлян Ганібал павёў сваю армію з Пірэнейскага паўвострава сухапутным шляхам цераз горы Альпы.