Гісторыя цывілізацый старажытнага свету
Вучэбны дапаможнік для 5 класа
Выдавец: Народная асвета
Памер: 318с.
Мінск 1993
У канцы V ст. да н. э. было пабудавана новае памяшканне для паседжанняў савета 500 — Булеўтэрый. Прамавугольнае памяшканне 22,5X17,5 м з чатырма калонамі мела праходы паміж радамі лавак. Унутры стаялі статуі Зеўса Булея (саветніка) і Афіны Булеі (саветніцы). У старым Булеўтэрыі хавалі архіў дзяржаўных папер.
У самым вялікім памяшканні Геліэі (суд) змяшчалася 1500 суддзяў. У IV стагоддзі да н. э. каля сцяны Геліэі быў пабудаваны вадзяны гадзіннік. На вышэйшым узроўні знаходзіўся каменны басейн з вадой, якая выцякала ў размешчаную ніжэй вертыкальную шахту. Сцяжок на паплаўку паказваў узровень вады і такім чынам вызначаў час.
3 сярэдзіны VI ст. да н. э. грэкі распісвалі керамічныя вазы, якія захаваліся лепш, чым драўляныя дошкі. На цёмным фоне паверхні малявалі чырвонай краскай юнакоўспартсменаў, майстэрні, школы і іншае. Захаваўся малюнак «Карабель Адысея, які
8 Зак. 390
плыве міма вострава Сірэн». Знакамітым быў жывапісец па вазах Эўфроній. У V ст. да н. э. жывапісец Апаладор вынайшаў краску, для якой прымяняўся жаўток яйца. Яго малюнкі на сценах і драўляных дошках мелі цені, перспектыву. Пра майстра Зеўксіса сталі вядомы анекдот. Ен намаляваў вінаград так, што птушка прылятала яго дзяўбці.
2. Скульптура. Наватарам у скульптурным майстэрстве быў Паліклет. Ен стварыў статую « Дарыфор» («Кап’яносьбіт») і юнака з павязкай спартыўнага пераможцы (440— 410 гг. да н. э.). Паліклет матэматычна вылічыў, як велічыні членаў чалавечага цела (даўжыня галавы, ступні, пальца і іншыя) суадносяцца паміж сабой і ўсёй фігурай чалавека. Паліклет вынайшаў правілы перадачы аблічча рэальнага грамадзяніна поліса, героя ці бога. Дарыфор развіты фізічна, багаты духоўна, як свабодны грамадзянін, ён гатовы пастаяць за Айчыну. Гэтаму служылі алімпійскія гульні.
Назіранні за людзьмі, жывёламі паказвалі, што яны без руху становяцца не толькі непрыгожымі, але і няздольнымі да жыцця. Філосафы выразілі гэтую думку кароткім азначэннем: рух — спосаб жыцця. Скульптар Мірон увасобіў гэтую думку ў статуі «Дыскабол» («Кідальнік дыска»). Мірон улавіў імгненне, калі дыск вылятае з рукі спартсмена. Міфы і паэты апісвалі вобразы продкаў, герояў, алімпіёнікаў, багоў і багінь. Скульптары рабілі іх фігуры з гліны, мармуру, бронзы такімі, якімі ўяўлялі ў сваіх думках.
Твар і іншыя аголеныя часткі цела рабі-
ліся з падфарбаванай слановай косці, вочы — з каляровых камянёў. Залатыя валасы, бровы, вейкі ўпрыгожвалі твар. У залатым адзенні скульптура выглядала святочнай. Спалучэнне матэрыялаў і фарбаў рабіла скульптуру натуральнай.
Стварэнне вобразаў багоў і герояў — адзін напрамак у скульптуры. Другі прысвечаны гістарычным асобам: гісторыкам Герадоту, Фукідзіду, палітычнаму дзеячу Перыклу, філосафу Сакрату і іншым. Вобразы гістарычных асоб маюць партрэтныя рысы. Нават па копіях, якія захаваліся, можна іх пазнаць. Злыя языкі людзей, якія хацелі адхіліць ад улады Перыкла, абражалі яго за тое, што ў яго была доўгая галава. Мастак сумеў скрыць гэты фізічны недахоп Перыкла. Ен падняў баявы шлем, які звычайна прыкрывае і твар, на галаву. Галава зрабілася доўгай нібыта ад шлема.
Гіпакрат даказаў, што гімнастыкай можна лячыць людзей. А спартыўныя трэніроўкі рабілі цела не толькі моцным, але і прыгажэйшым. Спорт, медыцына, мастацтва гарманічна развівалі і выхоўвалі грамадзяніна. Але карысталіся гэтым у асноўным багатыя рабаўладальнікі, якія мелі вольны час і матэрыяльныя сродкі. Большая частка грамадзян у Афінах была назіральнікамі ўсяго гэтага.
Адным з цудаў свету была статуя бога Зеўса ў Алімпіі, дзе праводзіліся Алімпійскія гульні. Скульптар Фідзій зрабіў яе з пласцінак золата і слановай косці на драўлянай аснове. Статуя размяшчалася ў храме, столь якога падымалася на вышыню 17 м. Амаль да столі даходзіла галава ста-
туі бога Зеўса, які сядзеў на троне. У правай руцэ Зеўс трымаў фігуру Нікі, у левай — жазло. Храм не меў вокан. Святло праз дзверы падала на басейн з аліўкавым алеем. Адбітае паверхняй басейна, як люстэркам, яно асвятляла фігуру бога. Паломнікі не ведалі гэтага. Здавалася, што статуя сама выпраменьвае святло. Вадкасць падтрымлівала пастаянную вільготнасць у храме, каб пласцінкі з золата і слановай косці не адваліліся ад перасохлага ці набраклага дрэва. Захаваўся толькі відарыс статуі на ManeTax.
У 285 г. да н. э. майстар Харэт з горада Лінда (в. Родас) стварыў бронзавую статую Геліяса, юнага, светазарнага і магутнага бога Сонца. На каркасе з каменю і жалеза ўмацоўваліся бронзавыя лісты. Вышыня статуі складала 37 метраў. Яна стаяла каля ўваходу ў гавань горада і адначасова служыла маяком для мараходаў.
Старажытнарымскі прамоўца Цыцэрон і красамоўца Квінтыліян (жыў у I ст. да н. э.) адводзілі Фідзію як мастаку самастойную ролю. Цыцэрон пісаў:
«Калі гэты мастак ствараў вобраз Зеўса ці Афіны, то нідзе не шукаў мадэлі, якую ён мог бы пераймаць, а ў сябе самім чэрпаў ён найбольш яркія па прыгажосці вобразы; і тое, што ён упэўнена знаходзіў у сябе, накіроўвала яго майстэрскую руку».
Квінтыліян пісаў:
«Прыгажосць яго статуі Афіны і Зеўса прыдавала навізну нават і культавым уяўленням аб іх, так дасканала мастак разумеў высакародства і велічнасць багоў».
С лоўнік.
Булеўтбрый — ад грэч. «булэ» — савет, памяшканне, дзе засядаў савет.
Тэарэтык — ад грэч. «тэорыя» — «назіранне», чалавек, які распрацоўвае пытанні аб ведах людзей, абагульняе вопыт, стварае правілы.
! 1. Якія архітэктары пабудавалі Парфенон? 2. Якія
ролі выконвалі грэчаскія храмы? 3. Чым займаліся вучоныя ў Музейёне? 4. Назавіце цуды свету, створаныя грэкамі. 5. Якія якасці грамадзян паказалі аўтары скульптур «Дарыфор» і «Дыскабол»?
Роля старажытных грэкаў у развіцці сусветнай гісторыі і культуры.
У II тысячагоддзі да н. э. раннякласавае грамадства на Крыце, у Мікенах і Піласе было падобным на грамадства Старажытнага Усходу. Яно мела зносіны з краінамі Усходу. Кноскі дварэц быў цэнтрам манархічнай дзяржавы, гэта значыць дзяржавы, якой кіраваў толькі цар. Асноўнае насельніцтва жыло родавымі абшчынамі. Абшчыннікаў прымушалі працаваць на цара і арыстакратаў. У цэнтралізаванай дзяржаўнай гаспадарцы таксама працавалі рабы. У ахейскай Грэцыі цары і арыстакраты былі ў асноўным спажыўцамі таго, што стваралі працоўныя. Таму гэтыя дзяржавы былі разбураны і заваяваны дарыйцамі.
У пачатку першага тысячагоддзя ў Грэцыі ўзнікае новая дзяржаўнасць — гораддзяржава, поліс. Ен забяопечыў хуткае і ўсе-
баковае развіццё гаспадаркі і грамадскага жыцця. Поліс быў заснаваны на антычнай форме ўласнасці, якая спалучала прыватную ўласнасць грамадзяніна з поліснай уласнасцю ўсёй абшчыны грамадзян. Антычная ўласнасць грунтавалася на горадзе, які быў пасяленнем земляробаў, рамеснікаў і гандляроў. Большая частка насельніцтва жыла ў горадзе. Жыхары карысталіся дабротамі гарадскога жыцця і ўпарадкавання. У палітычным жыцці афіняне далі ўзор дэмакратычнага ладу. Правы і абавязкі кожнага грамадзяніна былі дакладна вызначаны.
Спарта не мела горада. Яе грамадзяне жылі ў пяці пасёлках. Дзякуючы працы ілотаў і перыёкаў, яны былі арганізаваны паваеннаму.
Цяжка знайсці якую-небудзь галіну грамадскага жыцця сучаснай Еўропы і ўсяго свету, для якой не знайшлося б узору ў старажытнасці. Архітэктар Гіпадам будаваў горад па рэгулярнаму плану. Прамыя вуліцы, кварталы, цэнтральная плошча, галоўны храм, грамадскія пабудовы, тэатр, стадыён — усё гэта было ў антычным горадзе, як і ў сучасным.
У свеце ўзоры грэчаскай культуры не толькі проста пераймаліся, але і служылі развіццю новых напрамкаў. Карынфская калона імітуецца на варотах стадыёна «Дынама» ў Мінску, упрыгожвае Палац прафсаюзаў. Тэатральныя маскі, якія ўжываліся грэчаскімі акцёрамі, цяпер упрыгожваюць фасад Беларускага тэатра імя Янкі Купалы. У канцы XIX стагоддзя невядомы беларускі аўтар выкарыстаў старажытнагрэ-
часкія вобразы ў парадыйнай паэме «Тарас на Парнасе».
Аднак поліс цікавіўся развіццём здольнасцей толькі грамадзяніна. Толькі ў гэтым сэнсе ён клапаціўся аб чалавеку. Жанчыны, дочкі і жонкі грамадзян не мелі правоў. Свабоднае насельніцтва, напрыклад метэкі ў Афінах, перыекі ў Спарце, не дапускаліся да дзяржаўных спраў. А рабы не лічыліся нават і за людзей. Гэта стрымлівала развіццё грамадства і прывяло поліс да гібелі. Незацікаўленасць рабоў у працы, без якой не магла б развівацца і культура Грэцыі, праявілася і ў дзяржаве Аляксандра Македонскага. Тым не менш супольная праца свабодных і рабоў, грамадзян і неграмадзян, забяспечыла высокі ўзровень грамадскага жыцця і гаспадаркі, матэрыяльнай культуры. Гэта дае падставу называць сукупнасць дасягненняў ва ўсіх галінах грамадскага жыцця полісаў грэчаскай цывілізацыяй.
Як вы засвоілі гісторыю Старажытнай Грэцыі?
XVII—XV стст. да н. эЎ Існаванне «дварцоў» на Крыце, у Мікенах, Шласе
1240—1230 гг. да н. э. Траянская вайна
X—IX стст. да н. э. Распаўсюджанне ўдасканаленых жалезных прылад працы. Разлажэнне першабытнай абшчыны
VIII—VI стст. да н. э. Канчатковае ўтварэнне рабаўладальніцкай дзяржавы (поліса)
Раскажыце аб лабірынце ў Кносе і яго ўпрыгожаннях.
У якіх паэмах расказана аб Трдянскай вайне і яе героях? Як адносіліся да подзвігаў яе герояў Гамер, аўтар «Вайны «жаб і мышэй», Аляксандр Македонскі? Што такое эпас і міф?
Якія віды рамяства развіваюцца ў гэты час? Хто такія феты? Як Гамер называе багатых і знатных людзей? Karo і як ператварылі ў рабоў? Што Гамер лічыў асноўнай прычынай рабства?
Хто працаваў у гаспадарцы Гесіёда? Хто і як станавіўся даўгавым рабом? Як адносіліся да фізічнай працы сучаснікі Гесіёда? Што, па думцы Гесіёда, было прычынай багацця і беднасці? Якія адносіны існавалі паміж арыстакратамі і абшчыннікамі? Назавіце пасяленні грэкаў у Паўночным Прычарнамор’і. Чыёй працай карысталіся спартанцы? Чаму дзяржаўны лад Спарты называюць алігархічным?
VI ст. да н. э.
Стварэнне рабаўладальніцкай дэмакратыі ў Афінах
V ст. да н. э. Барацьба грэкаў супраць персідскай агрэсіі. Умацаванне дэмакратыі ў Афінах. Рост супярэчнасцей паміж Спартай і Афінамі
Другая палова V ст.— першая палова IV ст. да н. э. Росквіт поліса і яго крызіс
Другая палова IV ст. да н. э. Стварэнне грэка-македонскай дзяржавы на Балканах і на Усходзе