Гісторыя цывілізацый старажытнага свету
Вучэбны дапаможнік для 5 класа
Выдавец: Народная асвета
Памер: 318с.
Мінск 1993
«Пры гэтым вы ведаеце таксама і тое, што калі грэкі цярпелі якія-небудзь крыўды ад лакедэманян ці ад нас, то яны пераносілі гэтыя крыўды ўсё ж такі ад сапраўдных сыноў Грэцыі, і ўсялякі адносіўся тады да гэтага такім жа дакладным чынам, як, калі б, напрыклад, законны сын, які атрымаў у валоданне вялікае багацце, пачаў распараджацца чым-небудзь нядобра і няправільна: усялякі палічыў бы яго заслугоўваючым за гэта самае ганьбавання і асуджэння, але ніхто не рашыўся б гаварыць, што ён не мае права рабіць. А вось калі б раб ці які-небудзь падкідыш пачаў марна траціць і матаць багацце, на якое не меў права, тады, о Геракл! — наколькі ж болып абуральным і больш вартым гневу прызналі б вы гэта ўсё! Але аб Філіпе і аб тым, што ён робіць зараз, не мяркуюць* такім чынам, хаця ён не толькі не грэк і нават нічога агульнага не мае з грэкамі, а і варвар — то ён не з такой краіны, якую можна было б назваць з павагай, але гэта — няшчасны македанянін, ураджэнец той краіны, дзе раней і раба нядрэннага немагчыма было купіць».
Ісакрат (афінскі прамоўца, жыў у 436—338 гг. да н. э.) аб Філіпе
«Калі я раздумваў сам-насам аб гэтым, я прыйшоў да вываду, што Афіны змогуць захаваць
стан міру толькі ў тым выпадку, калі найбуйнейшыя дзяржавы вырашаць, спыніўшы міжусобіцы, перанесці вайну ў Азію і калі яны пажадаюць дабіцца ў варвараў тых пераваг, якія яны зараз імкнуцца атрымаць у элінаў...
А зараз перайду да самога прадмета прамовы. Я хачу сказаць, што неабходна, не забываючы таксама аб асабістых інтарэсах, паспрабаваць прымірыць паміж сабой дзяржавы аргосцаў, лакедэманян, фіванцаў і нашу. Калі ты здолееш аб’яднаць іх у саюз, то без цяжкасцей прывядзеш да згоды і іншыя. Усе ж яны знаходзяцца ў залежнасці ад упамянутых і пры пагрозе небяспекі звяртаюцца да аднаго з іх за дапамогай і атрымліваюць яе там. Таму, калі ты схіліш да разважлівасці толькі чатыры дзяржавы, то і астатніх пазбавіш ад многіх бед...
Таму я лічу, што табе карысна ўзначаліць вайну супраць яго (персідскага цара), у той час як астатнія такія маладушныя. Усе іншыя патомкі Геракла, якія скаваны дзяржаўнымі законамі, абавязаны падпарадкавацца той дзяржаве, у якой яны жывуць, а ты, аказаўшыся як бы вольным чалавекам, павінен лічыць сваёй айчынай усю Эладу...»
Плутарх аб адукаванасці Аляксандра
«Таму цар Філіп прызваў Арыстоцеля, самага славутага вучонага з грэчаскіх філосафаў, і за навучанне Аляксандра расплаціўся з ім вельмі прыгожым і дастойным спосабам: Філіп аднавіў ім жа самім разбураны горад Стагіру, адкуль Арыстоцель быў родам...
Мне здаецца, што і любоў да лёкарства Арыстоцель усяляў Аляксандру болып, чым хто-небудзь. Другі цар цікавіўся не толькі адцягненым бокам гэтай навукі, але, як можна зрабіць вывад з яго пісем, прыходзіў на дапамогу захварэўшым сябрам,
назначаў розныя спосабы лячэння і лекавы рэжым. Наогул Аляксандр ад прыроды быў схільны да вывучэння навук і чытання кніг. Ен лічыў і нярэдка гаварыў аб гэтым, што вывучэнне «Іліяды»— добры сродак для дасягнення ваеннай доблесці. Спіс «Іліяды», выпраўлены Арыстоцелем і вядомы пад назвай «Іліяда са шкатулкі», ён ’заўсёды меў пры сабе, хаваючы яго пад падушкай разам з кінжалам...
Знаходзячыся ўжо ў Азіі, Аляксандр даведаўся, што Арыстоцель абнародаваў у кнігах некаторыя з гэтых вучэнняў, і напісаў яму адкрытае пісьмо ў абарону філасофіі, тэкст якога апавяшчае: «Аляксандр Арыстоцелю жадае дабрабыту! Ты паступіў няправільна, калі абнародаваў вучэнні, прызначаныя толькі для вуснага выкладання. Чым жа мы будзем адрознівацца ад астатніх людзей, калі тыя самыя вучэнні, на якіх мы былі выхаваны, зробяцца агульным здабыткам? Я хацеў бы пераўзыходзіць іншых не столькі магутнасцю, колькі ведамі аб вышэйшых прадметах. Будзь здароў!»
«Расказваюць, што аднойчы на царскім баляванні пры вялікім зборы запрошаных Калісфен (сваяк Арыстоцеля, які як гісторык удзельнічаў у паходах Аляксандра) даручыў сказаць хвалебную прамову за кубкам віна ў гонар македанян, і ён гаварыў на гэтую тэму з такім красамоўствам, што прысутныя стоячы апладзіравалі і кідалі яму свае вянкі. Тады Аляксандр прывёў словы Эўрыпіда аб тым, што прыгожа гаварыць аб вельмі прыгожым прадмеце — справа няцяжкая, і сказаў: «Цяпер пакажы нам сваю сілу, сказаўшы абвінаваўчую прамову супраць македанян, каб, пазнаўшы свае памылкі, яны сталі лепшымі». Тут ужо Калісфен загаварыў па-іншаму, у адкрытай прамове ён прад’явіў македанянам многія абвінавачванні. Ен сказаў, што разлад сярод грэкаў быў
адзінай прычынай поспехаў Філіпа і яго ўзвышэння, і ў доказ сваёй слушнасці прывёў верш: «Часта ў разладах пашана выпадае на долю нягодніку». Гэтай прамовай Калісфен выклікаў супраць сябе лютую нянавісць з боку македанян, а Аляксандр сказаў, што Калісфен паказаў не столькі сілу свайго красамоўства, колькі сілу сваёй варожасці да македанян... Між іншым, дзякуючы таму, што Калісфен упарта, як належыць філосафу, змагаўся супраць звычкі падаць ніц перад царом і адзін асмельваўся адкрыта гаварыць аб тым, што вызывала патаемнае абурэнне ў лепшых і старэйшых з македанян...» Ворагі Калісфена ўзвялі паклёп, што Калісфен удзельнічае ў змове супраць Аляксандра. Арыштаваны Калісфен памёр у турме.
Плутарх. 3 біяграфіі Аляксандра. У час бітвы на рацэ Гранік
«Многія кінуліся на Аляксандра, якога лёгка было пазнаць па шчыту і па султану на шлеме: з абодвух бакоў султана было па пяру дзіўнай велічыні і белізны. Пушчаны ў цара дроцік прабіў згіб панцыра, але да цела не дакрануўся. Тут на Аляксандра кінуліся адначасова два персідскія военачальнікі, Рэсак і Спітрыдат. Ад аднаго цар ухіліўся, але кап’ё ад удару аб панцыр зламалася, і Аляксандр узяўся за меч. Спітрыдат, спыніўшы каня з боку ад змагаючыхся і хутка прыпадняўшыся ў сядле, нанёс Аляксандру ўдар персідскай шабляй. Грэбень шлема з адным з пер’яў адляцеў і шлем ледзьве вытрымаў удар, так што лязо шаблі даткнулася да валасоў Аляксандра. Спітрыдат зноў прыпадняўся, але перса апярэдзіў Кліт, па прозвішчу Чорны, які пракалоў яго наскрозь кап’ём. Адначасова ўпаў і Рэсак, якога Аляксандр паразіў мячом...»
Спрэчка Кліта з Аляксандрам на баляванні
Калі Аляксандр заўважыў, што Кліт, мабыць, хоча апраўдаць самога сябе, называючы баязлівасць бядою, Кліт ускочыў з месца і ўсклікнуў: «Але гэта самая баязлівасць выратавала цябе, народжаны багамі, калі ты ўжо падставіў сваю спіну мячу Спітрыдата! Дзякуючы ж крыві македанян і гэтым вось ранам, ты так узняўся, што адрокся ад Філіпа, называеш сябе сынам Амона (бога Егіпта)... Аляксандр жа, звярнуўшыся да Ксенадоха Кардыйскага і Арцемія Калафонскага, сказаў: «Ці не здаецца вам, што грэкі прагульваюцца сярод македанян, нібы паўбагі сярод дзікіх звяроў?» Кліт не сунімаўся, ён патрабаваў, каб Аляксандр пры ўсіх выказаў тое, што думае, альбо каб ён не запрашаў больш да сябе на баляванне людзей свабодных, якія прывыклі гаварыць адкрыта, а жыў сярод варвараў і рабоў, якія будуць пакланяцца яго персідскаму поясу і беламу хітону. Аляксандр ужо не мог стрымаць гнеў: схапіўшы ляжаўшы каля яго яблык, ён кінуў яго ў Кліта і пачаў шукаць свой кінжал... Кліта, не жадаючага ўступіць, сябры з цяжкасцю выштурхнулі з балявальнай залы, але ён зноў увайшоў праз другія дзверы, з найвялікшай дзёрзкасцю чытаючы ямбы з «Андрамахі» Еўрыпіда:
Які дрэнны наш звычай, калі трафей
У элінаў ставіць войска пераможцаў Паміж ляжачых ворагаў, то не тыя Праслаўлены, якія працавалі, А правадыр адзін сабе хвалу бярэ.
Тут Аляксандр выхапіў кап’ё ў аднаго целаахоўніка і, кінуўшы яго ў Кліта, які адкінуў завесу і ішоў насустрач цару, пракалоў дзёрзкага наскрозь. Кліт громка застагнаў і ўпаў, і гнеў Аляксандра адразу ж згас. Аляксандр апамятаўся і ўбачыў
сяброў, якія маўкліва стаялі навокал, выцягнуў з трупа кап’ё і паспрабаваў усадзіць яго сабе ў шыю, але яму перашкодзілі — целаахоўнікі схапілі яго за рукі і гвалтоўна аднеслі яго ў спальню. Усю ноч Аляксандр плакаў...»
Рымскі гісторык Курцый Руф (па думцы многіх вучоных, каля 50 г. н. э. напісаў «Гісторыю Аляксандра») аб барацьбе палкаводцаў Аляксандра паміж сабой за ўладу
«Воіны ўпарта крычалі, што не пацерпяць ніякага цара, акрамя законнага наследніка, і патрабавалі запрасіць Арыдэя (зводнага брата Аляксандра).
Варожа настроены да Пердзіка (палкаводзец Аляксандра) Мелеагр (камандзір Аляксандра) прывозіць Арыдэя ў палац, і салдаты вітаюць яго і абвяшчаюць яго царом пад іменем Філіпа...
Лёс штурхаў македонцаў да міжусобіц, бо многія дабіваліся царскай улады... Пердзік бачыў сваё выратаванне толькі ў гібелі Мелеагра... Вырашана было падвергнуць войска ачышчэнню па звычаю продкаў, і выпадак здаваўся падыходзячым, так як былі спынены разлады. Абрад ачышчэння воінаў македонскія цары спраўлялі наступным чынам. На поле, куды выводзілася войска, па абодвух краях кідалі вантробы рассечанага сабакі; у прамежак паміж кінутымі вантробамі ставілі воінаў: з аднаго боку — коннікаў, з другога — фалангу. У назначаны для гэтага свяшчэннага абраду дзень цар з коннікамі і сланамі размясціўся супраць пяхоты, якой камандаваў Мелеагр... Войскі зыходзіліся, і адлегласць, якая раздзяляла два фронты, была невялікай. Тут цар з атрадам коннікаў, падскакаўшы да пяхоты, патрабаваў па падгаворванню Пердзіка выдачы на пакаранне смерцю зачыншчыкаў разладу, якіх ён, здавалася, павінен
быў засцерагаць. У выпадку адказу цар гразіў павесці на пяхоту ўсю конніцу і сланоў. Пяхота аслупянела ад нечаканага няшчасця. I сам Мелеагр, падобна сваім паплечнікам, разгубіўся і страціў мужнасць... Тады Пердзік, убачыўшы, што яны ашаломлены і цалкам разгублены, аддзяліў каля 300 чалавек ад астатніх і паставіў перад сланамі. Гэта былі тыя, хто паследаваў за Мелеаграм, калі ён пакінуў першы сход воінаў, які адбыўся пасля смерці Аляксандра. Сланы патапталі ўсіх іх, прычым Філіп не забараняў гэтага, хаця і не заахвочваў... Позна разгадаўшы вераломства Пердзіка, Мелеагр заставаўся тады спакойна ў страі, таму што насілле не было накіравана непасрэдна супраць яго. У хуткім часе ён згубіў надзею на выратаванне і ўбачыў, што ворагі рыхтуюць яму пагібель ад імя чалавека, якому ён сам надаў чын цара, Мелеагр уцёк у храм і там быў забіты...»