Гісторыя цывілізацый старажытнага свету
Вучэбны дапаможнік для 5 класа
Выдавец: Народная асвета
Памер: 318с.
Мінск 1993
6. Малая пелапанеская вайна. Мір паміж персамі і грэкамі яшчэ не быў заключаны, а вайна пачалася паміж самімі грэчаскімі полісамі. Ваявалі Спарта і яе саюзнікі, з аднаго боку, Афіны і іх саюзнікі, з другога. Афіны, дзякуючы магутнаму флоту, перашкаджалі гандляваць другім грэчаскім полісам. Вайна вялася з 457 па 446 гг. д'а н. э. У час гэтай Малой пелапанескай вайны Афіны перанеслі агульнасаюзную казну з вострава Дэлас у Афіны і пачалі траціць яе не толькі на вайну супраць персаў, а і на свае патрэбы.
7. Значэнне перамогі грэкаў. Афіны паслалі вялікі атрад караблёў на дапамогу Егіпту, які хацеў вызваліцца ад персідскага ўладарніцтва. Аднак афіняне былі разгромлены. Кімон вярнуўся з выгнання ў 454 г. да н. э. і нанёс паражэнне персідскаму флоту пры востраве Кіпр. У 449 г. да н. э. сілы Персіі і Афін падарваліся, і яны заключылі мір. Персія адмовілася ад сваіх уладанняў у Малой Азіі, але захавала вялікі востраў Кіпр. Персідскі флот страціў права заходзіць у Эгейскае мора. Невялікія грэчаскія полісы перамаглі міравую персідскую дзяржаву таму, што змагаліся за сваё жыццё, каб не стаць рабамі персаў. Гэта ўсведамлялі, па сведчанню паэта Эсхіла, гісторыкаў Герадота і Плутарха, самі грэкі.
Усё, што адбывалася ў грэчаскіх полісах у час грэка-персідскіх войнаў і ў наступным паўстагоддзі, знаходзілася пад іх уплывам.
С л о ў н і к.
Гегемднія — грэч. панаванне, першынство.
? 1. Якія полісы Грзцыі выканалі патрабаванне nep-
cay даць «зямлі і вады»? 2. Хто з грэкаў перамог персаў пры Марафоне, а які поліс спазніўся на дапамогу? 3. Як спартанскі цар Леанід захаваў грэчаскую армію пры Фермапілах? 4, У чым абвінавацілі Фемістокла? 5. Што страціла Персія па міру 449 г. да н. э.?
Марафонская бітва. (Апісанне Герадота)
«Калі персы ўбачылі, што афіняне нападаюць на іх бягом, яны падрыхтаваліся к таму, каб даць ім адпор. Персам здавалася, што на афінян напала якоесьці пагібельнае шаленства, яны ж асмеліліся кінуцца бягом на праціўніка, нягледзячы на тое, што іх было вельмі мала і яны не мелі ні конніцы, ні лучнікаў. Так думалі варвары. Тым часам афіняне ўсім войскам уступілі ў рукапашны бой і змагаліся з варварамі доблесна. Наколькі нам вядома, афіняне былі першымі з элінаў, якія атакавалі праціўніка бягом, афіняне былі таксама першымі, якія не задрыжалі ад выгляду мідыйскага адзення і ад выгляду воінаў, адзетых па-мідыйску. Да таго часу ўжо адно імя мідыйцаў наганяла жах на элінаў. Бітва пад Марафонам працягвалася доўга. У цэнтры баявога строю, дзе з боку варвараў стаялі персы і сакі, перамагло войска цара. Атрымаўшы перамогу, персы прарвалі строй афінян і пагналі іх у глыбіню мацерыка. Але на абодвух флангах перамога была на баку афінян
і платэйцаў. Перамогшы праціўніка, яны сталі праследаваць бягучых варвараў, а самкнуўшы абодва флангі, уступілі ў бой з тымі варварамі, якія прарвалі цэнтр, і ў гэтай сутычцы афіняне перамаглі. Прымушаных уцякаць персаў афіняне праследавалі і забівалі, пакуль не дасягнулі мора. Тут яны патрабавалі агню і кінуліся на караблі...»
Фермапільская бітва. (Апісанне Герадота)
«Лакедэманяне праявілі ў бітве надзвычайную доблесць, яны паказалі, што з’яўляюцца ўмелымі воінамі і змагаюцца з няўмелым ворагам. Зусім нечакана для ворага лакедэманяне раптам паварочвалі спіны і, здавалася, усім войскам кідаліся на ўцёкі. Заўважыўшы гэта, варвары з крыкам і шумам пачыналі іх праследаваць. Але як толькі яны даганялі лакедэманян, тыя паварочваліся тварам да ворага і знішчалі вялікае мноства варвараў. У спартанцаў таксама былі ахвяры, але невялікія. Паколькі персы ніяк не маглі прабіцца, нягледзячы на атакі, якія яны прадпрымалі асобнымі атрадамі, і на ўсялякія іншыя спробы, яны вымушаны былі адступіць.
Расказваюць, што ў час гэтых атак цар, які назіраў за ходам бітвы, тры разы ўскокваў з крэсла, ахоплены жахам за сваё войска. Так змагаліся яны ў той дзень, і на наступны дзень варвары не дасягнулі вялікага поспеху».
Пастанова афінскага Народнага сходу перад Саламінскай бітвай
«Багі!
Пастанавілі савет і народ.
Прапанову ўнёс Фемістокл, сын Неокла, з дэма Феарыі. Горад даверыць Афіне, заступніцы Афін, і ўсім іншым багам, каб яны ахоўвалі і абаранялі краіну. Самі ж афіняне і ксены, якія жывуць у Афінах, няхай перавязуць дзяцей і жанчын у
Трэзену (пад заступніцтва Пітфея, архагета краіны). А старых і маёмасць няхай перавязуць на Саламін.
Казначэі і жрыцы няхай застаюцца на Акропалі, ахоўваючы маёмасць багоў.
Усе астатнія афіняне і ксены, дасягнуўшыя паўналецця, няхай узыдуць на падрыхтаваныя караблі і змагаюцца супраць варвараў за свабоду сваю і іншых элінаў разам з лакедэманянамі, карынфянамі, эгінетамі і іншымі элінамі, якія пажадаюць раздзяліць агульную небяспеку».
§ 30. Развіццё рабаўладальніцкай дэмакратыі ў Афінах і Перыкл
1. Роля дэмаса ў Афінах і яго самасвядомасць. Фемістокл прыцягнуў да службы на флоце фетаў, якія па колькасці пераўзыходзілі багатыя разрады грамадзян. Флот адыграў рашаючую ролю ў перамозе над персамі. Плутарх захаваў для патомкаў выказванне афінян перад Платэйскай бітвай: «А ў нас ранейшая зброя і ранейшая сіла ў руках, і толькі адвагі прыбавілася, дзякуючы перамогам; і змагаемся мы не проста за зямлю і за свой горад, як тады, а за трафеі пры Марафоне і на Саламіне, каб усе паверылі, што яны пастаўлены не Мільтыядам і не Лёсам, а афінянамі».
2. Рэформы Перыкла і вызначэнне дэмакратыі. Перыкл прадоўжыў палітыку Фемістокла. Ен перамог знатнага Кімона. Кімон бясплатна аддаваў бедным плады садоў, ежу і адзенне. А Перыкл прапанаваў праграму ўдзелу ўсіх грамадзян у кіраўніцтве полісам. У 457 г. да н. э. зеўгітам прадаставілі права быць выбранымі на пасаду
арханта. Каб дабіцца гэтага, з часоў Салона спатрэбілася 137 гадоў. Арханты, члены савета 500, 6000 суддзяў, воіны і матросы атрымлівалі жалаванне з казны. Сыны загінуўшых на вайне да 18 гадоў выхоўваліся за кошт дзяржавы, а потым ім выдавалі бясплатна зброю. Багатыя ж за свае грошы будавалі караблі, праводзілі спаборніцтвы гімнастаў і ўдзельнікаў харавых спеваў. Такія кіраўнікі, як Кімон, Перыкл і іншыя праходзілі ўсебаковае навучанне за свой кошт, каб кіраваць дзяржавай, войскам, вайсковым атрадам, караблём, пабудаваным за свой кошт. Гэта была іх праца на карысць поліса, грамадская павіннасць. Той, хто хацеў жыць у раскошы, нічога не робячы, траціў сваё багацце і выбываў з кола грамадзян, кіруючых дзяржавай. Земляробы і рамеснікі, гандляры таксама працавалі і служылі ў апалчэнні. Так праяўляўся агульны інтарэс афінскіх грамадзян да жыцця ў полісе. Права фета стаць архантам ці стратэгам было запісана, але ажыццявіць фет яго не мог. Калі таленавіты, але бедны Лахет выбіраўся стратэгам, то падаваў у Народны сход спіс усяго неабходнага для выканання сваіх абавязкаў. Арыстафан яго за гэта высмейваў. Усе, хто атрымліваў жалаванне, працавалі на карысць поліса, а не жабравалі.
Афінская дэмакратыя забяспечвала правы грамадзян, бо галоўныя пытанні вырашаў Народны сход. 14 разоў падрад кожны год Перыкла перавыбіралі першым стратэгам. У 451 г. да н. э. Перыкл правёў закон, па якому грамадзянінам лічыўся толькі той, у каго бацька і маці былі афі-
нянамі. У 445 г. 5000 чалавек былі асуджаны на продаж у рабства за незаконнае прысваенне грамадзянскіх правоў. A 14 000 грамадзян сталі прэтэндэнтамі на атрыманне бясплатнага хлеба ў гэтым годзе. У 431 г. у Атыцы жыло 40—47 тысяч грамадзян мужчын, а ўлічваючы жанчын і дзяцей,— 120—140 тысяч душ. Калі памерлі ад хваробы два дарослыя сыны Перыкла ад першай жонкі, то яго сын Перыкл, якога нарадзіла другая жонка Аспазія, не лічыўся грамадзянінам, бо Аспазія была метэчкай, хаця і багатай, таленавітай. Перыкл звярнуўся да Народнага сходу, які дараваў яго сыну грамадзянскія правы.
Гісторык Фукідзід, сучаснік Перыкла, даў навуковае вызначэнне дэмакратыі свайго часу: «Называецца гэты лад дэмакратычным, таму што ён трымаецца не на меншасці, а на большасці грамадзян». Гэта значыць, што перавага аддаецца поглядам, інтарэсам, патрабаванням большасці грамадзян. Той, хто хацеў правесці закон супраць дэмакратыі і суддзі гэта маглі даказаць, пазбаўляўся грамадзянскіх правоў. Паняцце «дэмакратыі» («улады народа») узнікае ў сярэдзіне V стагоддзя, да н. э., хаця пачатак ёй палажыў яшчэ Салон. 3 тых часоў грэкі і людзі ўсяго свету ў наш час ужываюць гэта слова. Змест дэмакратыі залежыць ад будовы дзяржаў, ад канкрэтных дзеянняў іх кіраўнікоў і грамадзян.
3. Прывілеі грамадзян і супольная праца ўсіх жыхароў. Аспазія нарадзілася ў Мілеце. Кожны, хто назаўсёды пасяляўся ў Афінах, лічыўся метэкам. Метэкі былі свабоднымі людзьмі, але грамадзянскіх правоў 174
не мелі. Валодаць зямлёй, домам, памяшканнем майстэрні яны не мелі права. Наогул спартанец, карынфянін або грамадзянін іншага поліса не мог купіць зямлю ў Афінах, а афінянін — у іншым полісе. Валодаць зямлёй, домам — выключнае права грамадзян. Афінянін можа прадаць зямлю толькі другому афіняніну. Паверхня зямлі належыць грамадзяніну, а яе нетры — полісу. Гэта дало падставу назваць такую прыватную ўласнасць на зямлю і іншую нерухомую маёмасць сумеснай прыватнай уласнасцю актыўных грамадзян. Грамадзяне вымушаны ствараць такое аб'яднанне, поліс, каб трымаць у паслушанні рабоў, метэкаў, незадаволеных беднякоў. Метэкі маглі валодаць рабамі, караблямі, займацца гандлем і рамяством. Таму яны пасяляліся ў Афінах, якія былі цэнтрам рамяства, гандлю, навукі і мастацтва. Метэкі адмаўляліся ад перавагі грамадзянства ў сваім полісе. Яны разам з грамадзянамі-афінянамі служылі ў апалчэнні, але не ўдзельнічалі ў Народным сходзе, не выбіраліся ні на якія дзяржаўныя пасады. Улады Афін заўсёды стараліся, каб прыязджалі метэкі, бо яны ўсе сілы аддавалі рамесніцкай і гандлёвай дзейнасці, узбагачаючы Афіны. Сам Перыкл запрасіў Кефала, бацьку вядомага прамоўцы Лісія, прыехаць з Сіракуз. Кефал пакінуў сынам майстэрню шчытоў, у якой працавала 120 рабоў. Захаваўся надпіс на стэле, які пералічвае 94 рамеснікі, якія будавалі храм. 3 іх — 45 метэкаў, 9 — чужаземцаў, 20 — рабоў, 20 — грамадзян. Іх сумесная праца стварала багацце Афін.
С л о ў н і к.
Казна — грашовыя і іншыя сродкі дзяржавы. Палітыка — мастацтва кіраўніцтва дзяржавай.