Гісторыя цывілізацый старажытнага свету
Вучэбны дапаможнік для 5 класа
Выдавец: Народная асвета
Памер: 318с.
Мінск 1993
5. Другі алігархічны пераварот і паражэнне Афін. Алігархі Афін пад кіраўніцтвам Крыцыя ўстанавілі праўленне «Трыццаці» тыранаў. Такую назву праўленне атрымала па колькасці тыранаў. Тыраны пастанавілі, што кожны з «Трыццаці» можа забіць багатага грамадзяніна, метэка, а маёмасць яго прысвоіць. Ферамен, іх таварыш, запратэставаў супраць такога тэрора — і Ферамена пакаралі смерцю. Тыраны сабіралі грошы на ўтрыманне ўвайшоўшага ў Афіны спартанскага гарнізона. Жыхары галадалі. У 404 г. да н. э. сцены Афін былі зрыты. Саюзнік Спарты Карынф патрабаваў знішчыць Афіны як поліс. Спарта пабаялася ўзмацнення Карынфа і не згадзілася. Афінскі саюз распусцілі, флот выдалі Спарце. «Вызваленне» былых афінскіх саюзнікаў закончылася тым, што цяпер яны павінны былі ўносіць дань Спарце, а не Афінам. Дэмакраты Афін уцякалі ў дэмакратычныя Фівы. У хуткім часе яны пасля адыходу з Афін спартанскага гарнізона выгналі алігархаў і аднавілі дэмакратычны лад у Афінах.
Спарта і яе пелапанескія саюзнікі перамаглі, а Грэцыя ў цэлым прайграла. У 495—487 гг. пачалася Карынфская вайна. Карынф і Афіны — былыя ворагі — разам ваявалі супраць Спарты. Войны паміж грэкамі прывялі да таго, што мір быў заключаны на ўмовах, якія прадыктаваў
персідскі цар. Пасля Пелапанескай вайкы яе ўдзельнікі ніколі не змаглі дасягнуць былой магутнасці.
С л о ў н і к.
Кантрыбуцыя — лац. «падатак» на пераможаную дзяржаву.
Тэрор — лац. «страх», насілле, фізічнае знішчэнне людзей.
! 1. Чаму афінскія саюзнікі былі незадаволены Афі-
намі? 2. За што судзілі Перыкла? 3. Чаму Арыстафан сам выканаў ролю Клеона ў тэатры? 4, Для чаго афіняне адправіліся ў Сіцылію? 5. Як вы дакажаце, што алігарх.і адмянілі дэмакратычны лад у Афінах?
6. Чаму Персія дапамагала то Спарце, то Афінам?
Фукідзід аб грамадзянскай вайне на Керкіры.
У 425 г. да н. э. на востраве Керкіра, які быў саюзнікам Афін, пачалася грамадзянская вайна. Пацярпеўшыя паражэнне алігархі Керкіры ўмацаваліся на гары Істоне. Афіняне дапамаглі керкірскім дэмакратам. Яны захапілі Істону. Яе абаронцы, іх сем’і ўцяклі на другое ўзвышша. Афінскія стратэгі патрабавалі здачы ў палон на ўмовах, што палонных вывезуць у Афіны, і там Народны сход вырашыць іх лёс. Афінскія караблі вывезлі іх спачатку на востраў Пціхію. Афінскія воіны ахоўвалі алігархаў, каб яны не ўцяклі, а таксама ад нападу керкірскіх дэмакратаў. Афіняне выставілі яшчэ адну ўмову. Калі хто-небудзь адзін з палонных захоча ўцячы, адказваць будуць усе. Афіняне перастануць абараняць іх ад керкірскіх дэмакратаў. Афіняне ўвялі кругавую паруку, каб палонныя самі сябе вартавалі. Тады керкірскія дэмакраты пайшлі на хітрасць. Яны падаслалі свайго чалавека пад выглядам
алігарха, які быццам бы можа выратаваць палонных на сваім караблі. Палонныя згадзіліся. Дагавор страціў сілу. Як забівалі керкірскія дэмакраты керкірскіх алігархаў (гэта паняцці гісторыка Фукідзіда), даведаемся са слоў яго самога, якія працытуем: «Атрымаўшы палонных у свае рукі, керкіране (дэмакраты) зачынілі іх у вялікім памяшканні і потым сталі выводзіць іх адтуль па дваццаць чалавек зараз; звязаўшы іх адзін з другім, яны праводзілі іх паміж двума радамі гаплітаў, размешчаных з абодвух бакоў. Гапліты білі і калолі пленнікаў, калі хто пазнаваў у тым, хто праходзіў, свайго ворага. Па баках ішлі людзі з бічамі ў руках і падганялі тых, хто вельмі павольна рухаўся наперад. Каля шасцідзесяці чалавек былі такім чынам выведзены і забіты, аб чым не ведалі тыя, хто застаўся ва ўпамянутым памяшканні. Палонныя думалі, што іх выводзяць для таго, каб перамясціць у якое-небудзь другое месца. Калі ж зняволеныя здагадаліся і ад некага даведаліся аб тым, што адбылося, яны пачалі звяртацца да афінян з просьбаю, калі пажадана, забіць іх; адмаўляліся выходзіць з памяшкання і аб’явілі, што па меры сіл не дапусцяць, каб хто-небудзь увайшоў у яго. Керкіране і самі не мелі на ўвазе ламацца ўнутр сілай, а ўзышлі на дах, разабралі столь, кідалі ўніз чарапіцу і стралялі з лукаў. Заняволеныя засцерагаліся, як маглі, прычым большая частка з іх самі пазбаўлялі сябе жыцця: адны ўсаджвалі сабе ў шыю кінутыя ў іх стрэлы, другія душылі сябе паясамі ад ложкаў, якія там знаходзіліся, ці палоскамі матэрыі, адарванымі ад гімаціяў (плашчоў).-.. Калі наступіў дзень, керкіране склалі трупы ўдоўж і ўпоперак на калёсы і вывезлі іх за горад; усіх жанчын, якія былі захоплены ва ўмацаванні, яны зрабілі рабынямі». Фукідзід лічыць, што
афінскія стратэгі садзейнічалі збіванню безабаронных.
Арыстоцель аб праўленні трыццаці тыранаў у Афінах у 404 г. да н. э.
«Але калі яны ўмацавалі сваю ўладу ў дзяржаве, яны не сталі літаваць нікога з грамадзян, а забівалі ўсіх, хто толькі вылучаўся па маёмасці ці па паходжанню, ці карыстаўся павагай. Так яны рабілі, стараючыся незаўважана ўстараніць небяспечныя элементы і жадаючы грабіць іх маёмасць. Так, за кароткі час яны загубілі не менш паўтары чысячы чалавек.
Калі, такім чынам, у дзяржаве справы сталі ісці ўсё горш і горш, Ферамен, які абураўся тым, што адбывалася, стаў угаворваць сваіх таварышаў спыніць такі нястрыманы спосаб дзеянняў і прадаставіць удзел у кіраванні лепшым людзям. Яны спачатку запрацівіліся гэтаму, а потым, калі ў народзе распаўсюдзіліся чуткі аб прамовах Ферамена і да яго спачувальна стала адносіцца большасць жыхароў, яны спалохаліся, каб ён не стаў прастатам (заступнікам) народа і не скінуў іх панаванне... Наступіла ўжо зіма, калі Фрасібул (правадыр дэмакратаў) заняў Філу. Трыццаць вывелі супраць іх сваю армію, але вярнуліся, пацярпеўшы няўдачу. Пасля гэтага яны вырашылі наогул усіх грамадзян абяззброіць, а Ферамена загубіць... Пасля пакарання смерцю Ферамена яны адабралі зброю ва ўсіх, акрамя трох тысяч, і наогул ва ўсіх адносінах сталі праяўляць жорсткасць і злачынную схільнасць. Накіраваўшы паслоў у Лакедэмон, яны абінавачвалі Ферамена і прасілі сабе дапамогі. Калі лакедэманяне выслухалі гэтых паслоў, яны паслалі гармостам (правіцелем) Калібія з атрадам прыкладна каля семісот воінаў. Яны прыйшлі і сталі гарнізонам на Акропалі».
§ 32. Рабства. Разарэнне сялян і рамеснікаў
1. Прымяненне працы рабоў. У V—IV стагоддзях да н. э. у грэчаскіх полісах рабы працавалі ў розных галінах гаспадаркі. Вядомы афінскі стратэг Нікій, якога сіцылійцы прыгаварылі да смерці, аддаваў у арэнду 1000 сваіх рабоў, якія дабывалі сярэбраную руду. Руднік быў уласнасцю поліса. Бацька прамоўцы Дэмасфёна валодаў дзвюма майстэрнямі нажоў і баявых мячоў, у якіх працавала 32 і 20 рабоў. Шмат рабоў працавала ў ганчарных майстэрнях, на будаўніцтве, выконваючы цяжкую працу. Але былі і дзяржаўныя рабы. Пасля Саламінскай бітвы афіняне купілі 300 скіфскіх стралкоў, якія служылі паліцэйскімі. Багатыя грамадзяне, якія працавалі на дзяржаўных пасадах, мелі рабоўпамочнікаў, абучаных грамаце. У вучонага Арыстоцеля была жонка-рабыня Герпіліда. Дзяржава не прызнавала такую жонку законнай. Але Герпіліда мела чатыры рабыні і раба Пірэя. Філосаф Сакрат належаў да разраду зеўгітаў, але раба не меў. Зеўгіты мелі аднаго-двух рабоў, як раней Гесіёд. Большасць фетаў рабоў не мела. Бясспрэчна, становішча розных рабоў было неаднолькавае. Іх і называлі грэкі па-рознаму. Асноўнай назвай раба ў V стагоддзі да н. э. было «дулой» — «несвабодны». Рабоў называлі таксама «чалавеканогімі».. Асобную катэгорыю складалі ваеннапалонныя, таму што іх маглі выкупіць родзічы. Па прыблізных падліках, у Афінах рабы складалі трэцюю частку насельніцтва. Пераважалі рабы-мужчыны.
Арыстоцель падзяліў прылады працы на неадушаўлёныя (тапары, ткацкія чаўнакі і іншыя) і адушаўлёныя (рабы). Калі б ткацкія чаўнакі самі ткалі, панам не патрэбны былі б рабы»,— пісаў Арыстоцель.
2. Крыніцы рабства. Вайна была асноўнай крыніцай рабства. Арыстоцель так апраўдваў рабства: «Паляваць трэба як на дзікіх жывёл, так і на тых людзей, якія, будучы ад прыроды прызначанымі да падпарадкавання, не жадаюць падпарадкавацца; такая вайна па прыродзе сваёй справядлівая». Арыстоцеля не цікавіць, чаму прызначаныя для рабства людзі не хочуць падпарадкавацца. Ен адмаўляе іх права на свабоду. Арыстоцель у адрозненне ад Гамера не адводзіць ніякай ролі богу Зеўсу ў лёсе раба. Прычынай рабства ён лічыць прыроду чалавека. Але і Гамер, і Арыстоцель — абодва апраўдваюць рабства.
На грэчаскія рынкі прывозілі рабоў з Паўночнага Прычарнамор’я, з Фракіі, Малой Азіі. Жыхароў усіх гэтых месц грэкі пагардліва лічылі варварамі. Рабоў прадавалі як жывыя прылады працы, як скаціну. Дэмасфен паведамляе, што адзін кваліфікаваны раб-мужчына каштаваў 200 драхм. Гапліт, цяжкаўзброены пехацінец, за адзін дзень службы атрымліваў 1 драхму. За дзіця плацілі 72 драхмы. Рабы ніколі не каштавалі так танна, каб іх не трэба было шанаваць так, як гаспадар шануе рабочую жывёлу. Каб рабы лепш адносіліся да працы, ім абяцалі водпуск на свабоду за заслугі. Такія
рабы станав'ійіся вольнаадпушчанікамі. Арыстоцель завяшчаў не прадаваць сваіх хлопчыкаў-рабоў, якія яму служылі, а адпусціць на свабоду. Ен абяцаў свабоду тром рабам сваёй дачкі пасля выхаду яе замуж. Сярод іх быў раб Алімпій з сынам. Значыць, у Алімпія была рабская сям’я. Нараджэнне рабынямі дзяцей таксама было крыніцай рабства. Дзеці рабоў — уласнасць гаспадара. Рабоў, якія наогул не ведалі свабоды, гаспадары цанілі як найбольш пакорлівых.
Крыніцай рабства былі міжгрэчаскія войны і нават унутраныя. 3 асаблівай жорсткасцю вялася Пелапанеская вайна. Спартанцы ўзялі асадай саюзныя Афінам маленькія Платэі. Яны ўчынілі над палоннымі суд, задаючы кожнаму ваеннапалоннаму адно пытанне: «Ці зрабіў ты якую паслугу Спарце і яе саюзнікам?» Адказ быў вядомы. Ваюючыя на баку Афін не маглі аказаць такую паслугу. Так спартанцы пакаралі смерцю 200 палонных платэйцаў і 25 афінян. Платэйскія жанчыны сталі рабынямі.
Спартанскі палкаводзец Калікратыд узяў прыступам Мефімну на востраве Лесбасе. Ен не дазволіў прадаць мефімнян у рабства. «Ніхто з элінаў не будзе рабаваны»,— сказаў Калікратыд. Афіняне ж былі прададзены ў рабства. Значыць, не прыналежнасць да элінаў вырашала справу. Афіняне — асноўныя ворагі Спарты ў час Пелапанескай вайны. Афіняне пакарылі нейтральны ў вайне востраў Мелас, заселены раней спартанскімі каланістамі. Фукідзід піша: «Афіняне забілі ўсіх захопленых