• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя цывілізацый старажытнага свету Вучэбны дапаможнік для 5 класа

    Гісторыя цывілізацый старажытнага свету

    Вучэбны дапаможнік для 5 класа

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 318с.
    Мінск 1993
    93.36 МБ
    6.	Тыранія Пісістрата. Але паміж грамадзянамі пачалася жорсткая барацьба, якая цягнулася некалькі дзесяцігоддзяў. Стварылася тры групоўкі знатных родаў, якія ўзначальвалі Лікург, Мегакл і Пісістрат. Шмат грамадзян было перабіта. Загінулі Лікург і Мегакл. У 560 г. да н. э. уладу захапіў Пісістрат. Ен устанавіў тыранію, гэта значыць сваю асабістую ўладу. Спачатку Пісістрат адабраў уладу ў арыстакратаў, раздаў землі часткі загінуўшай знаці земляробам. Будаўніцтва храмаў Афіны, Зеўса, Апалона і іншых грамадскіх пабу-
    доў забяспечвала працай рамеснікаў. Ганчары сталі вырабляць прыгожую чырвонафігурную кераміку, якую Афіны ўсюды прадавалі. Афіны сталі мацнейшай дзяржавай. А сыны Пісістрата Гіпарх і Гіпій узмацнілі жорсткасць сваёй улады і не змаглі яе ўтрымаць. Знатныя юнакі Гармодзій і Арыстагітон у 514 г. да н. э. забілі Гіпарха. Пачалася новая грамадзянская вайна.
    7.	Рэформы Клісфена. Па запрашэнню аднаго знатнага афінскага роду Спарта ўвяла ў Афіны атрад сваіх гаплітаў. Знатны Клісфен узначаліў выступленне афінян супраць спартанцаў. Гіпій вымушаны быў уцячы ў Персію. А Клісфен у 508— 500 гадах да н. э. правёў новыя рэформы. Ен раздзяліў тэрыторыю на 10 новых выбарчых акруг. Старадаўнія знатныя роды, якія звычайна жылі на адной тэрыторыі, былі запісаны ў розныя акругі, раздроблены. Яны страцілі магчымасць угаворваць абшчыннікаў галасаваць за іх і іх прапановы. Народны сход выбіраў па 50 членаў савета ад кожнай акругі. Савет складаўся з 500 чалавек. Ад кожнай акругі выбіралі аднаго стратэга. Военачальнікаў стала 10. Выбіраліся 6 тысяч суддзяў. Клісфен прыняў закон аб астракізме (галасаванне «чарапкамі»). Калі які-небудзь стратэг ці архант за сапраўдныя дзяржаўныя заслугі атрымліваў такую вялікую павагу ў грамадзян, што мог скарыстаць яе ў асабістых мэтах, тады назначалі суд чарапкамі.
    Судзілі не за тое, што ён ужо зрабіў злачынства. Кожны з 6 тысяч суддзяў тайна пісаў імя такога чалавека на чарапку і кідаў у урну. Калі большасць выказвалася за выгнанне, такі чалавек
    на 10 гадоў пакідаў Афіны. Сям’я яго заставалася дома, маёмасць належала выгнанніку. Клісфен зрабіў яшчэ адзін крок у развіцці рабаўладальніцкай дэмакратыі ў Афінах, падрыхтаваўшы іх да адпору персідскай агрэсіі.
    Слоўнік.
    Архант — кіруючы.
    Дэмас — народ.
    Эўпатрыды — маючыя «знатных бацькоў».
    Медымн — 52,5 л сыпкіх ці вадкіх цел.
    Дэмакратыя — улада народа, ад слоў «дэмас» і «кратос» («улада»).
    ?	1. Хто і чыімі прыладамі працы апрацоўваў
    зямельныя надзелы спартыятаў? 2. Чаму становішча перыекаў можна лічыць прывілеяваным у параўнанні са становішчам ілотаў? 3. Як ахоўваў прыватную ўласнасць Драконт? 4. Па якіх адрозненнях падзялялі людзей эўпатрыды і Салон? 5. За што быў забіты Гіпарх? 6. Як Клісфен раз'яднаў знатныя роды?
    Плутарх аб крыпціях у Спарце
    «Так званая крыпція — калі яна сапраўды з’яўляецца адным з устанаўленняў Лікурга, як лічыць Арыстоцель,— паслужыла, мабыць, прычынай, з-за якой узнікла ў Платона падобнае меркаванне аб канстытуцыі і яе аўтару.
    Заключалася ж яна ў наступным: час ад часу кіраўнікі дзяржавы рассылалі па краіне юнакоў з ліку найбольш кемлівых, якія мелі пры сабе толькі кінжалы і самы неабходны запас прадукт^ў. Днём яны адпачывалі, хаваючыся ва ўтульных месцах, ноччу ж, пакінуўшы свае сховішчы, хапалі ілотаў на дарогах і забівалі іх. Яны таксама часта нападалі на сельскія мясцовасці і забівалі самых моцных і мужных ілотаў. Так
    Фукідзід у «Гісторыі Пелапанескай вайны» расказвае аб тым, як самых мужных ілотаў спартанцы ўзнагародзілі вянкамі ў знак таго, што яны сталі свабоднымі. Яны абыходзілі храмы багоў адзін за другім, а некалькі пазней усе зніклі (а было іх больш за дзве тысячы), так што ні тады, ні пасля ніхто не мог растлумачыць, якім чынам яны загінулі. Арыстоцель расказвае, што эфоры, займаючы пасаду, перш за ўсё аб’яўлялі вайну ілотам, каб забойства іх адбывалася на законнай падставе. Ды і ў астатнім яны абыходзіліся з імі надзвычай сурова і жорстка; так яны прымушалі іх піць у вялікай колькасці нязмешанае з вадой віно і, прыводзячы на сісіціі, паказвалі юнакам, наколькі агідная загана п’янства. Яны прымушалі іх спяваць непрыстойныя песні і танцаваць брыдкія танцы; песні і танцы, якія ўжывалі свабодныя, ілотам былі забаронены».
    Ксенафонт (жыў у 433—355 гг. да н. э.) аб уладзе цароў у Спарце
    «Я хачу яшчэ расказаць, якія ўзаемаадносіны Лікург устанавіў паміж царамі і абшчынай грамадзян, бо царская ўлада — адзіная, якая застаецца менавіта такой, якой яна была ўстаноўлена з самага пачатку. Другія дзяржаўныя ўстанаўленні, як усялякі можа пераканацца, ужо пераўтварыліся і працягваюць пераўтварацца нават цяпер. Лікург прадпісаў, каб цар, які вёў сваё паходжанне ад бога, выконваў усе грамадскія ахвяраванні ад імя дзяржавы. Ен таксама павінен быў весці войска туды, куды яму загадае радзіма. Цару даецца права браць ганаровую частку ахвяраванай жывёліны. У гарадах перыекаў цару дазваляюць браць сабе дастатковую колькасць зямлі, каб ён меў усё неабходнае, але не быў багацей, чым належыць. Каб цары не харчаваліся дома,
    Лікург прадпісаў ім удзельнічаць у грамадскіх трапезах. Ен дазволіў ім атрымліваць двайную порцыю не для таго, каб цары елі больш за другіх, а для таго, каб яны маглі ўшанаваць ядой таго, каго пажадаюць. Акрамя таго, Лікург даў права кожнаму цару выбраць для сваёй трапезы двух таварышаў, якія называліся піфіямі. Царам таксама было дадзена права атрымліваць парася ад кожнай свінні, якая апарасілася; гэта было зроблена для таго, каб у цара ніколі не было недахопу ў ахвяраваных жывёлах, калі ў яго ўзнікне нёабходнасць параіцца з багамі. Сажалка, якая знаходзілася паблізу ад царскага дому, забяспечвала вадой. Наколькі гэта карысна, ведаюць тыя, хто не мае такога вадаёма. Пры з’яўленні цара ўстаюць усе, акрамя эфораў, якія працягваюць сядзець на сваіх крэслах. Эфоры і цар штомесячна абменьваюцца клятвамі: эфоры прысягаюць ад імя поліса, цар — ад свайго імя. Цар клянецца кіраваць у адпаведнасці з законамі, якія ўстаноўлены ў дзяржаве, а поліс абавязуецца захоўваць царскую ўладу недатыкальнай, пакуль цар будзе верны сваёй клятве. Вось так ушаноўваюць цара ў Спарце пры яго жыцці».
    Ксенафонт аб выхаванні спартанцаў
    «Я хачу расказаць, як выхоўвалі дзяцей у Спарце і ў іншых месцах... Мерай харчавання дзяцей яны лічаць умяшчальнасць іх страўнікаў. Замест таго каб прыстаўляць да кожнага хлопчыка рабоў-педагогаў, Лікург устанавіў, каб хлопчыкамі распараджаўся чалавек з ліку тых, каму дазволена займаць самыя высокія пасады ў дзяржаве. Ен называецца педаномам. Лікург даручыў педаному сабіраць дзяцей і, наглядаючы за імі, строга караць тых, хто акажацца нядбайным. Лікург даў яму бічаносцаў з ліку юнакоў, каб яны, калі патра-
    буецца, каралі дзяцей. Таму ў Спарце дзеці вельмі паслушныя і вызначаюцца вялікай скромнасцю. Замест таго каб распешчваць ногі дзяцей абуткам, Лікург патрабаваў умацоўваць іх хаджэннем басанож. Ен лічыў, што, адказаўшыся ад абутку, яны значна лягчэй будуць падымацца ўгару і больш бяспечна спускацца ўніз. Прызвычаеныя хадзіць басанож, яны лягчэй, чым абутыя, будуць прыгаць, падскокваць і хутчэй бегаць. Замест таго каб расслабляць цела адзеннем, Лікург пастанавіў, каб яны на працягу ўсяго года насілі адзін і той жа гімацый. Ен лічыў, што так юнакі будуць лепш падрыхтаваны і да жары і да холаду. Ен рэкамендаваў ірэну мець такую колькасць ежы, каб яго выхавальнікі ніколі не наядаліся да перасыці. Ен хацеў, каб ежа не абцяжарвала іх і каб яны прывыкалі жыць у нястачы. Лікург лічыў, што выхаваныя такім чынам юнакі, калі ўзнікне неабходнасць, лягчэй змогуць пераносіць цяжкасці. Больш таго, калі будзе загадана, яны змогуць расцягнуць запас хлеба на большы прамежак часу і менш будуць мець патрэбу ў прыправах; яны прыстасуюцца да ўсялякай ежы, і спосаб жыцця іх будзе больш здаровы. Лікург аддаваў перавагу, каб ежа садзейнічала росту юнакоў і рабіла іх целы больш гібкімі, лічачы, што гэта будзе лепш, чым калі яны будуць таўсцець ад ежы. Ен не хацеў прымушаць юнакоў празмерна пакутаваць ад голаду, але не даваў магчымасці атрымліваць без працы тое, у чым яны мелі патрэбу; таму ён дазволіў ім красці, каб яны не пакутавалі ад голаду».
    Плутарх аб забойстве дзяцей у Спарце
    «Бацька не меў права выхоўваць сваё дзіця, але павінен быў прыносіць нованароджанага ў вызначанае месца, якое называлі лесхой, дзе засядалі старэйшыя філы. Уважліва агледзеўшы яго
    і знайшоўшы моцным і дужым, яны дазвалялі яго выкормліваць, назначыўшы яму ўчастак зямлі (клер) з ліку 9 тысяч надзелаў. Калі ж дзіця аказвалася брыдкім і кволым, яны загадвалі выкінуць яго ў месце, якое называецца Апацэты (прадонне паблізу Тайгета), паколькі лічылі, што яму самому будзе лепш не жыць, а для дзяржавы стане толькі абузай чалавек, які ад нараджэння аказваўся слабым і брыдкім. Па гэтай прычыне жанчыны абмывалі нованароджаных не вадой, а віном, выпрабоўваючы такім спосабам іх здароўе. Бо існуе павер’е, што дзеці, паражоныя эпілепсіяй і іншымі хваробамі, паміраюць ад нязмешанага віна, у той час як здаровыя атрымліваюць яшчэ болыпую сілу і жыццяздольнасць».
    Арыстоцель аб барацьбе паміж знаццю і народам у Афінах у пачатку VI ст. да н. э.
    «Пасля таго на працягу доўгага часу адбываўся разлад паміж знаццю і народам. Трэба мець на ўвазе, што наогул дзяржаўны лад быў алігархічным, але галоўнае было тое, што бедныя знаходзіліся ў заняволенні не толькі самі, а таксама іх дзеці і жонкі. Называліся яньі пелатамі і шасцідольнікамі, таму што на такіх арэндных умовах апрацоўвалі палі багацеяў. Уся ж зямля наогул была ў руках нямногіх. Пры гэтым, калі гэтыя беднякі не аддавалі арэнднай платы, можна было забраць у кабалу і іх саміх, і дзяцей. Ды і пазыкі ва ўсіх забяспечваліся кабалой аж да часу Салона. Ен першы зрабіўся прастатам (абаронцай) народа. Зразумела, з тагачасных умоў дзяржаўнага жыцця самым цяжкім і горкім для народа было рабскае становішча. Між іншым, і ўсім астатнім ён быў таксама незадаволены, таму што ні ў чым, можна сказаць, не меў сваёй долі».
    Арыстоцель аб раздоры ў Афінах
    «3 прычыны таго, што існаваў такі дзяржаўны парадак і большасць народа была ў заняволенні ў нямногіх, народ паўстаў супраць знатных. Раздор быў моцны, і доўгі час адны змагаліся супраць другіх; нарэшце, яны выбралі сумесна пасрэднікам і архантам Салона і даручылі яму ўладжванне дзяржавы, пасля таго, як ён склаў элегію, якая пачыналася словамі: