• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя цывілізацый старажытнага свету Вучэбны дапаможнік для 5 класа

    Гісторыя цывілізацый старажытнага свету

    Вучэбны дапаможнік для 5 класа

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 318с.
    Мінск 1993
    93.36 МБ
    I без жадання цяжка ўздыхаю.
    Як брудзен свет! Ніхто не ведае мяне, I душу адчыніць я не магу нікому.
    Я ведаю, што я памру, но перад смерцю, Сябе шкадуючы, я не адступлю.
    Няхай з глыбі стагоддзяў мудрацы
    Узорам велічным прадстануць прад вачамі.
    Частка трэцяя. Гісторыя антычнай цывілізацыі
    Аддзел I. Старажытная Грэцыя
    Раздзел I. Ранняя Грэцыя
    § 26. Крыта-мікенскае грамадства і яго культура
    1.	Прырода Грэцыі. Старажытныя грэкі насялялі поўдзень Балканскага паўвострава, астравы Эгейскага і Міжземнага мораў, заходняе ўзбярэжжа Малой Азіі. Усюды былі зручныя бухты для стаянкі караблёў. Цераз Крыт грэкі дасягалі Егіпта, а праліў Басфор Фракійскі выводзіў іх у Чорнае мора.
    Амаль трэць Балкан складаюць горы. Урадлівых далін мала. Грэкам заўсёды не хапала ўласнага хлеба. Грэкі вырошчвалі ячмень, аліўкі, вінаград. Казінае малако, сыр — самая распаўсюджаная ежа.
    У Лаконіцы залягалі жалезная руда, на в. Эўбея — медзь, у Атыцы — серабро і белы мармур. Добрая гліна знаходзілася ўсюды. Большасць насельніцтва жыла ў гліняных мазанках.
    2.	Палацы на Крыце і Балканах у III— II тыс. да н. э. Грэчаскія плямёны ахейцы і іянійцы прыйшлі з прыдунайскіх раёнаў у канцы III тысячагоддзя. Уі 1900 г. англійскі вучоны Эванс у час раскопак адкрыў трохпавярховы Кноскі палац на Крыце. Велічыня і планіроўка палаца былі такімі, што чалавек не мог знайсці самастойна вы-
    хад. Грэкі назвалі яго лабірынтам («заблытанасцю»). У падземным паверсе размяшчаліся майстэрні і кладоўкі, у якіх хаваліся зброя, запасы харчавання. Палац быў цэнтрам дзяржавы, якой кіраваў цар. Малюнак аднаго з цароў захаваўся на тынкоўцы ўнутранай сцяны. Цару Мінасу, як расказана ў міфе, падначаленыя плямёны адпраўлялі чалавечыя ахвяры. У палацы хаваўся Мінатаўр, які і пажыраў юнакоў. Захаваўся малюнак Мінатаўра — фантастычнай істоты, чалавека з бычынай галавой. Ен увасабляў бажаство грознай стыхіі землетрасення, бушуючага мора і іншых сіл прыроды. На другім малюнку паказана гульня з сапраўдным быком, якому людзі пакланяліся як увасабленню сіл прыроды. Верылі ў існаванне многіх багоў. Іх узначальвала «вялікая багіня», «уладарніца». Так яе называлі. Захавалася статуэтка багіні, трымаючай змей. Яна лічылася вялікай мацерай людзей, жывёл і раслін. Цар быў вярхоўным жрацдм.
    Навокал палаца размяшчаліся паселішчы прымітыўных глінабітных хацін беднякоў. Сяляне і рабы аддавалі ў палац частку жывёлы, зерня, аліўкавага алею, віна. Яны будавалі дарогі, арашальныя каналы. Лішкі вырабаў рамеснікаў ішлі на продаж у Егіпет, Сірыю, на Кіпр.
    3.	Мікены і Пілас. Цэнтрам ахейцаў былі Мікены на Пелапанескім паўвостраве. Нямецкі археолаг Г. Шліман у 1876 г. раскапаў магілы Мікенскай цытадэлі. Ен знайшоў залатыя пярсцёнкі, посуд, зброю, панцыры з ліставога золата, залатыя маскі пахаваных людзей. Падобныя палацы знахо-
    дзіліся ў суседнім Тырынфе, у Піласе (Паўднёва-Заходні Пелапанес) і іншых месцах. Яны былі невялічкімі, але незалежнымі дзяржавамі. Цытадэлі будаваліся з вялізных камянёў. Таўшчыня сцен дасягала 4,5 м. Унутры сцен будавалі казематы. У такіх месцах таўшчыня сцяны складала 17 м.
    Вучоныя знайшлі ключ к разуменню таблічак знакаў лінейнага складовага пісьма. У Пілоскім архіве зарэгістравана каля 1500 жанчын-рабынь і дзяцей. Вядомы невялікія атрады рабоў-мужчын. «Рабы і рабыні бога», гэта значыць храма, арандавалі дзялянкі зямлі абшчыны ці багатых людзей. Свабодныя сяляне і рамеснікі складалі асноўную масу насельніцтва. Дварцовыя чыноўнікі выдавалі кавалям бронзу і іншую сыравіну. Яны сачылі, куды *расходаваўся кожны наканечнік кап’я ці стралы. Так цар кантраляваў усё.
    У сярэдзіне XV стагоддзя да н. э. вывяржэнне вулкана на в. Фера (сучасны Сантарын, размешчаны на поўнач ад Крыта) разбурыла паселішчы. Кноскі дварэц вытрымаў. 3 поўдня Балканскага паўвострава грэкі-ахейцы ўварваліся на Крыт і захапілі яго. Яны перанялі ад крыцян лінейнае пісьмо, рэлігію, жывапіс, навучыліся будаваць водаправоды і каналізацыю.
    У 1240—1230 гг. да н. э. ахейцы разбурылі Трою на ўзбярэжжы Малой Азіі. Траянцы таксама адно з грэчаскіх плямён. Траянская вайна і іншыя войны аслабілі ахеян.
    На рубяжы XIII—XII стагоддзяў да н. э. грэчаскае племя дарыйцаў, фракійцы і ілі-
    рыйцы, якія прыйшлі з паўночнай часткі Балкан, апусташылі поўдзень Балкан. Паступова дарыйцы засялілі Пелапанес.
    Аб жыцці грэкаў у XI — сярэдзіне VIII стагоддзя да н. э. мала звестак. Пастаянныя сувязі паміж Тырынфам і Аргасам (апошні таксама знаходзіўся ў Пелапанесе) з іншымі маленькімі дзяржавамі перапыніліся.
    4.	Эпас. Зараз пад эпасам разумеюць сукупнасць твораў, аб'яднаных агульнай тэмай. Такой тэмай у паэме «Іліяда» была Траян ская вайна, а ў «Адысеі» — вандраванні цара Адысея пасля вайны. Гэтыя паэмы стваралі многія людзі, а апрацаваў адзін таленавіты паэт. Дакладна невядома, што гэта быў менавіта Гамер.
    У «Іліядзе» і «Адысеі» ёсць даставерныя звесткі, а таксама казкі, паэтычны вымысел. Ужо старажытныя грэкі сумняваліся, ці быў гістарычнай асобай цар Мікен Агамемнан — галоўнакамандуючы грэчаскімі войскамі.
    Гамер расказвае, колькі караблёў направіла кожная грэчаская дзяржава ахейскіх грэкаў супраць Троі. Па думцы Гамера, Пілас падпарадкоўваўся Агамемнану. Пілоскія дакументы гэта не пацвярджаюць.
    5.	Міфы. Спачатку ўзніклі міфы. Яны захаваліся ў эпасе.
    Першабытны чалавек думаў і гаварыў аб тым, што бачыў, успрымаючы вонкавы выгляд акружаючых яго прадметаў, напрыклад дуба, кіпарыса, сасны. У такога чалавека пераважалі зрокавыя ўражанні. Ен не ўмеў яшчэ назваць гэта адным словам «дрэвы». Ен не ўжываў слова «жывёлы», а кожны раз называў каня, казу, авеч-
    ку і іншых. Чалавек не адрозніваў нават сябе ад раслін, жывёл, ад усяго астатняга. Міф — такі расказ, у якім чалавек з дапамогай народнай фантазіі пераносіў роднасныя адносіны паміж людзьмі на ўсю прыроду, на ўвесь свет. У міфе расказчык не ставіў пытанні і не шукаў адказы, чаму расліны і жывёлы растуць, змяняюцца. Міфы паклалі пачатак пазнанню навакольнага свету.
    3 цягам часу людзі накапілі шмат такіх ведаў. Асабліва шанавалі расказы бацькоў, старэйшых людзей. Складаюцца вусныя апавяданні, эпас, больш дасканалы спосаб пазнання, чым міф.
    6.	Рэлігія. Гамер ставіць пытанні і дае адказы. Напрыклад, ён лічыў, што Зеўс-грамавержац рабіў чалавека рабом. Свабодным людзям бог дараваў багацце. Зеўс на савеце ўсіх багоў вырашаў, ці пачынаць вайну паміж. ахейцамі і траянцамі. Багіні Гера, родная сястра і жонка Зеўса, і Афіна, бог Пасейдон панесліся з нябёс дапамагаць ахейцам. Багі Апалон і Арэс, багіня палявання Артэміда сталі на бок траянцаў. Ba­ri і багіні, «душой нязгодныя» адзін з другім, непасрэдна самі ўдзельнічалі ў бітвах. Каб апраўдаць уладарніцтва знаці над абшчыннікамі, Гамер сцвярджае, што Ахіл, цар і герой ахейцаў,— сын цара Пелея і марской багіні Фетыды. А траянскі цар Эней кажа Ахілу: «Я — сын Анхіза і Афрадыты». Анхіз — цар траянскі, Афрадыта — багіня любві. Эней пры гэтым заўважае: ведаем, што мы сыны багінь, але самі не бачылі сваіх бацькоў. Такое мысленне, усведамленне, пры якім людзі гавораць аб
    тым, што ніколі не бачылі, прынята называць рэлігіяй. Гэта слова ўжываў рымскі вучоны Цыцэрон. Яно мела шмат значэнняў. Бліжэйшымі да сучаснага значэння гэтага слова з’яўляюцца «сумленнасць», «набожнасць». У сучаснай навуцы існуе іншае вызначэнне рэлігіі. Рэлігія — фантастычнае адлюстраванне ў свядомасці людзей прыроды і адносін паміж людзьмі. Людзі не маглі растлумачыць жывёльнага, расліннага свету. Стварылі фантастычную фігуру Мінатаўра — чалавека з бычынай галавой. Анак пазней большасць багоў і багінь у скульптуры рабіліся падобнымі да сапраўдных людзей. Людзі не маглі растлумачыць, чаму з’явіліся свабодныя і рабы, багатыя і бедныя.
    С л о ў н і к.
    Міф — грэч. расказ.
    Эпас — грэч. слова, мова, апавяданне.
    Аракул — жрэц, прадказанне жраца, месца, дзе яно даецца.
    Пантэон — храм, сход усіх багоў.
    !	1. Як аднесліся грэкі да Траянскай вайны ў VI ст.?
    2.	Чым адрозніваліся палац і паселішчы вакол яго? 3. Што перанялі грэкі ад крыцян і мікенян? 4. Ha Ka­ro падзялялася насельніцтва Крыта і Піласа? 5. Што называецца міфам, эпасам, рэлігіяй?
    Міфы аб багах апавядаюць пра іх фантастычнае нараджэнне і такое ж нерэальнае, прыдуманае іх жыццё. Зеўс — бацька алімпійскай сям’і багоў і людзей. Прадракальнік сказаў бацьку Зеўса Крону, што ўласны сын пазбавіць яго ўлады. Вось чаму Крон праглынаў сваіх дзяцей. Маці вырашыла
    выратаваць нованароджанага Зеўса. Яна спавіла камень і дала яго Крону, які, не разабраўшыся, праглынуў камень. Зеўса патаемна выхавалі на востраве Крыт. Жонка Зеўса Меціда («Мысль»), дачка Акіяна, падрыхтавала чароўнае піццё. Крон выпіў яго, адрыгнуў камень і дзяцей. Але Зеўс даведаўся, што сын ад Меціды пазбавіць улады яго самога. Зеўс паступіў мудрэй Крона: ён праглынуў цяжарную жонку. У выніку з галавы Зеўса нарадзілася багіня Афіна. Цэлы ланцуг жудасных фантазій! Багі і багіні нараджаліся, але не так, як людзі. Дзеля захавання ўлады багі-бацькі глыталі ўласных дзяцей.
    Зеўс раздзяліў уладу над светам з братамі. Пасейдон правіў морам, Аід — падземным светам і царствам мёртвых. Гера, царыца багоў, як і Зеўс, валодала воблакамі і бурай, громам і маланкай і пасылала ўраджай. Яна дапамагала, як думалі грэкі, рожаніцам. Зеўс і Гера нарадзілі Арэса, бога вайны. Старажытнагрэчаскі паэт Гесіёд лічыў Геру сёмай жонкай Зеўса. У Зеўса было многа жонак, як у траянскага зямнога цара Прыяма. Старэйшая багіня Лето нарадзіла Зеўсу Апалона, Артэміду. Апалон — бог дзвярэй, потым, у гамераўскую эпоху, пакравіцель арыстакратаў. Артэміда — уладарніца звяроў, дрэў і расліннасці.
    Гамер апісаў дванаццаць галоўных багоў і багінь, якія жылі на гары Алімп. Акрамя іх, было многа другарадных багоў. Гамер не ўвёў у алімпійскі пантэон багоў Дыяніса, сына Зеўса і царэўны Сямелы. Пасля смерці маці Зеўс вынасіў яшчэ ненарадзіўшагася Дыяніса ў сваім сцягне. Садаводы стваралі вобраз Дыяніса ў выглядзе пня, земляробы — у выглядзе быка ці казла. Значыць, быў час, калі людзі пакланяліся дрэвам і жывёлам. Яшчэ пазней Дыяніса сталі паказваць барадатым мужчынам, затьім — юнаком. Гамер таму не лічыў
    Дыяніса алімпійскім богам, што яму пакланяліся земляробы, абшчыннікі. Яны думалі, што Дыяніс дапамагае вырасціць ураджай усялякай расліннасці, вінаграду, зрабіць крэпкае віно. А Гамер праслаўляў арыстакратаў-воінаў, пірацкія паходы, маляўніча апісваў, як ахейскі герой Ахіл валачэ забітага Гектара, прывязаўшы ногі да калясніцы. He выпадкова ў пачатку V ст. да н. э. адносіны да такіх гераічных учынкаў змяніліся, бо арыстакратыя страціла ўладу. На гераічны эпас напісалі пародыю «Вайна жаб і мышэй». I ў гэтай паэме дзейнічае Арэс, «вайны падбухторшчык». Зеўс насмешліва запытаў Афіну, ці жадае яна прыйсці на дапамогу мышам. Афіна адмовілася, бо мышы ліжуць яе лампаднае масла і пагрызлі адзенне. У гэтай «вайне воляю Зеўса канец наступае».