• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя цывілізацый старажытнага свету Вучэбны дапаможнік для 5 класа

    Гісторыя цывілізацый старажытнага свету

    Вучэбны дапаможнік для 5 класа

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 318с.
    Мінск 1993
    93.36 МБ
    «Махабхарата» складаецца з дванаццаці частак. У ёй апавядаецца аб барацьбе за ўпраўленне царствам паміж прадстаўніка-
    мі двух знатных родаў. Пяць братоў Пандаваў, сыны цара Панду, змагаюцца з прадстаўнікамі рода Каўраваў. Старэйшы з Пандаваў прайграў ім царства ў косці, і ўсе браты былі прагнаны з краіны. У паэме апавядаецца аб вандраваннях братоў, іх прыгодах, бойках з Каўравамі. Пасля многіх намаганняў Пандавы вярнулі сабе царства.
    «Рамаяна» апавядае аб жыцці і подзвігах царэвіча Рамы. Ворагі прагналі яго з роднага дома. Ен разам з жонкай-прыгажуняй Сітай і братамі апынуўся ў лесе. Тут яны змагаліся са злымі дэманамі і веліканамі і заўсёды перамагалі. Аднойчы, калі Рама і яго браты адсутнічалі, цар злых дэманаў украў Сіту. Даведаўшыся аб гэтым, Рама і браты збіраюць войска. Ім дапамагаюць малпы, мядзведзі і нават самі багі. У іх ліку быў і бог агню Агні. Ен і пасылае вогненную калясніцу для паядынку з царом дэманаў. Рама перамагае і вызваляе Сіту.
    Акрамя вялікіх паэм, старажытныя індыйцы пакінулі дзівосныя казкі, байкі, міфы і легенды. Многія з гэтых твораў перакладзены на шмат сучасных моў.
    3.	Рэлігіі Старажытнай Індыі. Ведыйская цывілізацыя стварыла адразу дзве вялікія рэлігіі — індуізм і будызм. Індуізм бярэ свае пачаткі з Ведаў. Менавіта Веды — першыя і галоўныя кнігі індуізму. Індуізм I тысячагоддзя да н. э. адрозніваецца ад сучаснага. Але гэта розныя гістарычныя ступені адной рэлігіі. Яе паклоннікі, індуісты, у той час верылі не ў аднаго бога, a шанавалі многіх. Галоўнымі сярод іх былі
    бог агню Агні, грозны бог вод Варуна, богпамочнік і ахоўнік усяго — Мітра. Быў і бог багоў, вялікі разбуральнік — шасцірукі Шыва. Яго параўноўваюць са стараіндыйскім богам — апекуном жывёлы. Вобраз Шывы — доказ узаемасувязі культур тубыльнага насельніцтва і прышлых арыяў.
    Акрамя таго, нараўне з багамі, шанаваліся Веды, мова санскрыт і брахманы, ахоўнікі культуры і святых Ведаў. Іх лічылі жывымі багамі.
    Прыкладна ў VI стагоддзі да н. э. у Індыі з’яўляецца новая рэлігія, якая з часам стане сусветнай. Названа яна ў гонар першага яе прыхільніка — царэвіча Сідкарты. Яго празвалі «Буда» — «асвечаны». У будызме няма багоў, ён не прызнае нічога, што існуе. Адзіным богам з’яўляецца Буда. Яго за тое і шануюць, што ён першым гэта зразумеў.
    Будызм вельмі хутка распаўсюдзіўся ў старажытнаіндыйскім грамадстве. У III стагоддзі да н. э. будызм прыняў імператар Ашока. Але ў пачатку нашай эры ён быў выцеснены з краіны індуізмам і стаў распаўсюджвацца ў больш усходніх краінах.
    Менавіта ў гэты час і ствараецца галоўная святая кніга сучаснага індуізму — Бхагават-Гіта — «Бажэсцвенная песня».
    Такім чынам, Ведыйская цывілізацыя з'яўляецца адным з самых бліскучых дасягненняў чалавецтва за ўсю яго гісторыю.
    !	1. Чаму індыйская цывілізацыя другой паловы
    II — I тысячагоддзя да н. э. называецца «Ведыйскай»? 2. Што вы ведаеце аб мове Ведыйскай цывілізацыі?
    3.	Якія літаратурныя творы ведыйскай пары вы ведаеце? 4. Якія асаблівасці старажытных індыйскіх рэлігій?
    Старажытнаіндыйская мудрасць.
    Як пчала, набраўшы соку, адлятае, не пашкодзіўшы кветкі, яе фарбаў і паху, дык хай і чалавек так абыходзіцца з іншымі лд)дзьмі.
    Добра сказанае слова іншаму чалавеку, які разумее добрае, гэтак жа прыемна, як прыгожая і духмяная кветка.
    Як з вялікага вораху кветак можна зрабіць шмат вянкоў, так і чалавек, з моманту нараджэння, можа зрабіць шмат добрых спраў.
    У кветак пах не распаўсюджваецца супраць ветру. Людское дабро пранікае ўсюды.
    Паляўнічы і пара галубкоў. (Легенда з індыйскай кнігі Махабхарата.)
    Жыў у Індыі паляўнічы. Са хцівасцю лавіў ён птушак у лесе, каб прадаваць на рынку. Пры гэтым ён разлучаў птушыныя сем’і, забыўшыся на закон багоў.
    Аднойчы ў лесе пачалася страшэнная бура. У гэты момант паляўнічы выпадкова злавіў знясіленую галубку. Бура скончылася, але ўжо надыходзіла ноч і ён павінен быў правесці яе ў лесе. На дрэве, пад якім ён сеў, жыў галубок. Галубок бядуе па зняволенай галубцы.
    «Куды загінула мая
    Галубка, вечная падружка?
    Такая страшная пара!
    Як выйдзе жывенькаю птушка?
    Што мне з жыцця, калі яго He будзе ўжо з кім каратаці? Жыццё і свет тады — не свет, I сам не свой у сваёй хаце».
    Галубка пачула галубка, але просіць, каб ён быў гасцінным гаспадаром для госця-паляўнічага. Гэта закон багоў.
    Галлё сухое і лісткі
    Збірае, колькі сілы мае, Кудысьці злётаў па агонь, Развёў і госця зноў пытае.
    А паляўнічы да яго: «Дай есць, галодны я сягоння».
    Тут бедньі галубок схмурнеў: He знае, дзе яду спагоне. Падумаў трохі галубок I штосьці выдумаў такое... «Спакоен,— кажа,— госцік, будзь. I голад твой я заспакою».
    Сказаўшы гэта, над агнём Ен тройчы звольна акруціўся I, як маланка, як страла, Ў агонь, як ёсць, жыўцом зваліўся...
    Паляўнічага ахапіў жах. Ен спаліў свае прылады і адпусціў галубку.
    «Дружок ужо на свеце тым;
    3 кім варкаваць, як даўней, буду? Нядолю-долю з кім дзяліць?.. Жыццё ўжо мне няспыннай жудай. Пайду за ім, пайду к яму. Прымі мяне к сабе, мой любы!» I з гэтым словам, як і ён, Звалілася ў агонь-загубу.
    Страх і жаль устрос паляўнічым. Ен ужо ніколі не лавіў птушак. Зрабіўшыся жабраком, ён пакутаваў за грахі. А галубкі, якія выканалі закон багоў, зрабіліся святымі.
    Аддзел IV.
    Гісторыя старажытнакітайскай цывілізацыі
    § 22. Узнікненне старажытнакітайскай цывілізацыі
    1.	Краіна і насельніцтва. Кітайская цывілізацыя ўзнікла на ўсходзе азіяцкага кантынента. Людзі асвоілі тэрыторыі шырокіх прыморскіх раўнін, па якіх цякуць вялікія рэкі — Хуанхэ і Янцзы. Паступова з усходу на захад, уверх па цячэнню гэтых рэк, рэльеф Кітая ўздымаецца. Раўніна пераходзіць у нагор’і, а затым і ў скалістыя горныя хрыбты на захадзе краіны.
    Найбольш урадлівай з’яўляецца даліна Хуанхэ. На працягу стагоддзяў гэта працавітая рака прыносіла з нагор’яў сярэдняга Кітая лёс. Ад часцінак жоўтага лёсу, які нясе рака, яна і атрымала сваю назву — Хуанхэ («Жоўтая рака»). Сваім колерам лёс вельмі падобны на пясок, які моцна зляжаўся. Сёння з яго складаюцца берагі і даліна Хуанхэ. Але, у адрозненне ад пяску, лёс з’яўляецца даволі ўрадлівай глебай. Яе апрацоўка не патрабуе значных намаганняў, галоўнае, каб было дастаткова вільгаці.
    Таму жыццядзейнымі для Кітая былі не толькі воды ракі, але і дажджы, якія прыходзілі з усходу ад бязмежных прастораў Ціхага акіяна. Чым далей на захад, тым менш выпадае ападкаў. Таму гэтыя раёны часта наведваюць моцныя засухі.
    Але не толькі жыццё неслі сезоны даж-
    джоў. Іх ваду ўбірала ў сябе рака-волат, і яе жоўтыя хвалі лёгка разбуралі берагі і ўтваралі новае рэчышча. Пры гэтым гінулі дзесяткі кітайскіх паселішчаў. Таму мясцовыя жыхары баяліся Хуанхэ і звалі яе «ракой, якая блукае», «ракой тысячы бедстваў». Нават старажытнакітайскі іерогліф «няшчасце» выконваўся як разліўшаяся вада. Гэтыя з’явы знайшлі адлюстраванне ў міфах аб вялікіх драконах, якія жывуць у вадзе гэтай ракі.
    Паўднёвыя землі па берагах Янцзы таксама вельмі ўрадлівыя. Але ў старажытныя часы тут было шмат густых лясоў. Таму па яе берагах людзі пачалі сяліцца пазней.
    На поўнач ад даліны Хуанхэ за невялікімі гарамі раскінуліся шырокія стэпы і пустыні. Там жылі вандроўныя плямёны жывёлаводаў. Гэтыя плямёны часта рабілі набегі на земляробчых кітайцаў.
    2.	Першыя звесткі аб старажытнакітайскай цывілізацыі. Узнікненне старажытнакітайскай цывілізацыі адносяць да II тысячагоддзя да н. э. У гэты час у сярэднім цячэнні Хуанхэ з’явіліся першыя земляробы. Матыкамі яны апрацоўвалі мяккую глебу ў пойме ракі. Сеялі ў асноўным проса і пшаніцу, ужывалі агародніну. Частку прадуктаў давала і жывёлагадоўля.
    Аб маёмаснай розніцы паміж людзьмі мы ведаем з археалагічных даследаванняў магіл па берагах Хуанхэ. У адны магілы разам з нябожчыкам ставіліся толькі гаршкі з ежай. Другія магілы ўяўлялі сабой падземныя збудаванні. У пасмяротны шлях нябожчык браў не толькі ежу, але і
    залатыя рэчы, багатую зброю, коней. Разам з гаспадаром хавалі і яго падначаленых, каб яны служылі яму на тым свеце. Па ўсяму відаць, што некаторыя з іх былі ўжо рабамі ці палоннымі.
    Рэчы, знойдзеныя ў магілах, сведчаць аб добрым развіцці рамяства. Многія прылады працы і зброі рабілі з бронзы.
    Сапраўднага майстэрства кітайскія рамеснікі дасягнулі ў вырабе шаўковых тканін. Ніткі для гэтай тканіны давалі так званыя шаўкоўнічныя чарвякі — шаўкапрады. Патрэбны былі значныя намаганні і цярпенне, каб атрымаць «ураджай».
    Кітайцы выпрацавалі і самастойную сістэму пісьма.
    У гэты ж час з’явіліся першыя гарады. Часта гарады аддзяляліся ад ракі землянымі дамбамі, каб засцерагчыся ад паводак. Услед за гарадамі ўзніклі і першыя дзяржавы. Складалася цывілізацыя.
    3.	Эканамічны ўздым у Кітаі ў сярэдзіне I тысячагоддзя да н. э. К сярэдзіне I тысячагоддзя да н. э. налічвалася ўжо некалькі самастойных дзяржаў. Усе яны вялі паміж сабой працяглыя войны. Таму гэты перыяд у гісторыі Кітая атрымаў назву «Ваюючыя царствы».
    Нягледзячы на бесперапынныя войны, насельніцтва Кітая адчувала сваю блізкасць. Ва ўсіх дзяржавах размаўлялі на розных дыялектах адной мовы. Палітычнае кіраванне і сацыяльныя адносіны былі вельмі падобныя. Такім чынам ствараліся ўмовы для збліжэння.
    Войны не маглі перашкодзіць і гаспадарчаму развіццю. Пачаўся вялікі экана116
    мічны ўздым. У V стагоддзі да н. э. жалеза прыйшло на змену бронзе. Жалезныя прылады працы і зброя хутка распаўсюджваліся ў кітайскім грамадстве.
    Аб развіцці гандлю сведчыць узнікненне грошай з металу.
    Адбываліся змены і ў земляробстве. Быў створаны плуг з жалезным наканечнікам. 3 поўдня ў Кітай прыйшла тэхніка апрацоўкі рысу. Ен цяпер прыносіў па 2—3 ураджаі ў год. Гэта значна павялічыла колькасць прадуктаў. У апрацоўцы палёў пачалі выкарыстоўваць быкоў. «Жывёлы, якія выкарыстоўваліся для ахвярапрынашэнняў у храмах, зараз працуюць на палях»,— так гаворыць сучаснік.
    Усё гэта дало магчымасць пачаць засваенне больш аддаленых ад Хуанхэ зямель. Каб забяспечыць будучы ўраджай вадой, рабіліся ірыгацыйныя каналы. Разам з павышэннем ураджайнасці расла і колькасць насельніцтва. Даліна Хуанхэ была заселена цяпер вельмі шчыльна. Шмат гарадоў налічвала ўжо дзесяткі тысяч жыхароў.
    ?	1. Чаму першыя земляробы пасяліліся ў даліне