Гісторыя цывілізацый старажытнага свету
Вучэбны дапаможнік для 5 класа
Выдавец: Народная асвета
Памер: 318с.
Мінск 1993
Аб падзенні Ніневіі. (Паводле Бібліі)
«Гора табе, горад крывавы, поўны ашуканства, бесперапынных грабяжоў! Чутны лясканні бізуноў, іржанне коней і грукат хуткіх калясніц! Нясецца конніца, зіхаціць меч і блішчыць кап’ё! Шмат забітых і горы трупаў. Усе натыкаюцца на іх. Ніневія разбурана! Хто будзе шкадаваць яе? Бо хто не адчуў на сябе злосці тваёй?»
3. Старажытныя арыі. У другой палове III тысячагоддзя да н. э. у стэпах паміж рэкамі Дунаем і Волгай рассяліліся шматлікія плямёны арыяў. Яны былі качэўнікіжывёлаводы. Тут, у стэпах, яны першымі прыручылі каня і зрабілі яго адным з галоўных памочнікаў чалавека.
Ішоў час, арыі ўсё далей рассяляліся за Волгу. У канцы III тысячагоддзя да н. э. яны канчаткова падзяліліся на дзве часткі — усходнюю і заходнюю.
Усходнія арыі перасяліліся далей на паўднёвы ўсход і ў II тысячагоддзі да н. э. дасягнулі Індыі. А заходнія ў канцы
II тысячагоддзя да н. э. рушылі на паўднёвы захад і пасяліліся на ўсход ад Міжрэчча. Тут яны падзяліліся на некалькі плямён, буйнейшым з якіх былі персы. Гэта мясцовасць пачала называцца Іранам, што азначае «краіна арыяў».
4. Стварэнне Персідскага царства. Персы, як і іх продкі, былі качэўнікамі. Але к пачатку I тысячагоддзя да н. э. ва ўрадлівых далінах Ірана з’явіліся і персы-земляробы. Менавіта ў іх упершыню ў Іране з’явілася жалеза. Гэта паскорыла рост насельніцтва і пераход усё большай колькасці людзей да земляробства. Сталі ўтварацца першыя дзяржавы.
У сярэдзіне VI стагоддзя да н. э. уладар адной з персідскіх дзяржаў Кір з дынастыі Ахеменідаў змог падпарадкаваць сабе суседзяў і абвясціў сябе царом. Ен стварыў моцнае і дысцыплінаванае войска, яго асновай была конніца і пешыя стралкі з лука. Шмат што ў арганізацыі войска Кіра было падобна на армію Асірыі.
3 часам персідская армія стане мацнейшай у Пярэдняй Азіі. У 538 годзе да н. э. Кір захапіў Вавілон. Многія з вавілонян не пярэчылі гэтаму. Яна бачылі ў Кіры магутнага саюзніка і заступніка.
He спыніліся заваёвы і пасля смерці Кіра. Персы ўварваліся ў Егіпет і ў 525 годзе да н. э. захапілі яго. Так утварылася вялікае і моцнае царства, празванае Персідскай дзяржавай.
5. Персідская дзяржава ў канцы VI — пачатку V стагоддзя да н. э. Пасля захопу Егіпта межы Персідскай дзяржавы пашырыліся ад ракі Інда да Эгейскага мора
і Паўночнай Афрыкі. Царом персаў у гэты час стаў Дарый I.
Дзяржава была падзелена на часткі — сатрапіі. Кожнай з іх кіраваў сатрап — управіцель. Галоўным абавязкам сатрапа быў збор падаткаў. Падаткі на карысць цара і арміі былі вельмі вялікімі. Акрамя гэтага, шмат юнакоў забіралі ў царскае войска. 3 таго часу слова «сатрап» атрымала яшчэ адзін сэнс — «мучыцель», «жорсткі чалавек». У гэтым сэнсе слова ўжываецца і цяпер.
Дарый I пачаў адбіваць залатую манету са сваёй выявай. Пры ім узнікла конная пошта — коннікі, якія скакалі з усіх канцоў дзяржавы са звесткамі цару і назад з царскімі загадамі.
Персідскія парадкі ў многіх заваяваных краінах замянілі больш жорсткія законы і звычаі. Але незадаволеных сатрапамі і іх прыслужнікамі заставалася вельмі шмат. Часта па ўсёй дзяржаве выбухалі паўстанні. Яны жорстка і хутка падаўляліся.
Нягледзячы на велізарныя памеры дзяржавы, Дарый I марыў аб яе пашырэнні. Асабліва яго вабілі заможныя грэчаскія гарады. Таму з пачатку V стагоддзя да н. э. Персідская дзяржава пачала рыхтавацца да новага вялікага паходу. На гэты раз — на Балканскі паўвостраў.
На працягу VI стагоддзя да н. э. у Пярэдняй Азіі ўтварылася новае магутнае царства — Персідская дзяржава, якая неўзабаве ператворыцца ў сусветную.
Дарый I сам аб сабе.
Гаворыць Дарый-цар: «Па волі бога для праў-
діівага я сябр, для несправядлівага я вораг. Маё жаданне — справядлівасць. Я не запальчывы. Калі я ў гневе, я цвёрда трымаю яго ў сваёй душы, я цвёрда паную над сабою. Я не жадаю, каб слабы цярпеў несправядлівасць праз моцнага. Але я не жадаю, каб і моцны цярпеў несправядлівасць праз слабага. Як кіраўнік войска — я выдатны кіраўнік войска. Я маю нястомную моц у руках і нагах, як коннік — я выдатны коннік. О, падданы, ведай, якая мая перавага. He лічы хлуснёй тое, што я зрабіў».
ф Што ставіць сабе ў заслугу Дарый I? Чаму мена-
віта гэта важна для яго падданых?
Надпіс Дарыя I каля Суэцкага канала.
«Гаворыць Дарый — цар: Я перс. 3 Персіі я заваяваў Егіпет. Я загадаў выкапаць гэты канал ад ракі Ніла, якая цячэ ў Егіпце, да мора, якое даходзіць да Персіі. Потым гэты канал выкапалі, як я загадаў. I караблі паплылі з Егіпта праз гэты канал у Персію. Такой была мая воля».
С л о ў н і к.
Рэльёф — выпуклы адбітак, малюнак на роўнай паверхні.
! 1. Назавіце важнейшыя вынікі ўжывання жалез-
ных прылад працы. 3. У чым бачна жорсткасць асірыйцаў да заваёваных народаў? 3. Хто такія арыі? 4. Што вы ведаеце аб Персідскай сусветнай дзяржаве?
Магутнасць і жорсткасць цароў старажытнага Міжрэчча. (Паводле Бібліі)
«Вавілоняне народ жорсткі і нестрымальны, які ходзіць па ўсёй зямлі і заваёўвае чужыя пасяленні. Страшны і грозны ён, хутчэй барсаў яго
коні, яны спрытней вячэрніх ваўкоў. Скача ў розныя бакі яго конніца. Здалёк яна з’яўляецца, налятае, як арол на здабычу.
Ідзе ён для рабаўніцтва, бярэ палонных як пясок. Над царамі ён здзекуецца, князі яму служаць пасмешышчам. Над усякай крэпасцю ён смяецца — насыпае абложны вал і бярэ яе. Усіх ён чапляе як вудай, захоплівае ў невады свае, пры гэтым радуецца і святкуе».
Служба сувязі ў Персідскай дзяржаве
Няма ў свеце нічога хутчэйшага за гэтых пасланцоў, бо вельмі добра ўладкавана паштовая служба ў персаў. На працягу ўсяго шляху ў іх стаяць коні і людзі, гэткім чынам на кожны дзень падарожжа даводзіцца асобны конь і чалавек. Hi снег, ні дождж, ні спякота, ні нават ноч не ў стане перашкодзіць кожнаму конніку пераадолець з як мага большай хуткасцю адпаведны адрэзак шляху. Першы пасланец перадае звестку другому, другі — трэцяму. Гэтак звестка пераходзіць з рук у рукі, пакуль не дасягне адрасата.
§ 18. Культура Пярэдняй Азіі ў I тысячагоддзі да н. э.
1. Вавілон і яго пабудовы. Жыхары старажытнай Пярэдняй Азіі навучыліся будаваць добра ўладкаваныя гарады. У іх былі шырокія вуліцы, якія перасякаліся пад прамымі вугламі. Яны былі абсаджаны пальмамі і іншымі раслінамі.
Вельмі раскошнымі і вялікімі былі гарады-сталіцы — Ніневія і асабліва — Вавілон. Ён у плане ўяўляў амаль правільны прамавугольнік даўжынёй у 8 кіламетраў і шырынёй — у 4 кіламетры. Рака Еўфрат дзяліла
Вавілон на дзве паловы. Яны злучаліся шырокім мастом, апоры якога ўстаялі да нашых часоў. Горад акружаў шырокі і глыбокі роў, запоўнены вадой і абкладзены цэглай. Горад абаранялі два рады шырокіх сцен з зубчастымі вежамі. У сценах, вышыня якіх дасягала 100 метраў, было 8 варот, ад якіх ішлі прамыя і шырокія вуліцы.
Прасторная галоўная дарога, па якой праводзіліся мнагалюдныя шэсці, вяла да высокіх двайных варот. Яны былі выкладзены кафляй — сінімі і аранжавымі пліткамі з бліскучай паверхняй. На такім фоне былі рэльефы львоў з выскаленымі зубамі, свяшчэнных быкоў і фантастычных звяроў.
У цэнтры Вавілона знаходзіўся вялікі царскі палац. Яго сцены былі выкладзены кафлямі з яркімі залацістымі рэльефамі. Асабліва пышна былі ўпрыгожаны сцены прыёмнай палаца, дзе стаяў трон вавілонскага цара.
Побач з палацам узвышалася дзіўная пабудова — вядомыя ў старажытнасці «вісячыя сады», якія лічылі «цудам свету». Яны былі размешчаны на шырокай чатырохпавярховай уступчатай вежы. Там на * асоба ўмацаванай падлозе паверхаў быў насыпаны тоўсты пласт урадлівай зямлі. На ёй раслі пальмы, дзівосныя расліны і пладовыя дрэвы, а таксама кветкі. Да кожнага паверха быў праведзены водаправод для арашэння садоў. У яго рабы качалі ваду з Еўфрата з дапамогай умела зробленых водапад’ёмных прыстасаванняў.
У сярэдзіне ўзвышалася Вавілонская
вежа. Гэта быў уступчаты сяміярусны храм галоўнага бога Вавілона, вышынёй у 90 метраў. Кожны ўступ быў афарбаваны ў асобны колер, а самы верхні — пазалочаны. На вежу ўзыходзілі па знешніх лесвіцах, на кожным ярусе былі пляцоўкі.
Простых вавілонян пераконвалі ў тым, што ў памяшканні на версе вежы жыве сам бог са сваёй жонкай. Права ўваходу сюды мелі толькі вярхоўныя жрацы. 3 храмавых вежаў Вавілоніі жрацы назіралі за рухам зорак і планет.
Ва ўсім старажытным свеце Вавілон славіўся сваімі базарамі, дзе гандлявалі таварамі з усяго свету.
2. Развіццё навуковых ведаў. Галоўнымі цэнтрамі пісьменнасці былі школы пры палацах і храмах. Школа называлася «дом таблічак». Дырэктара школы звалі «бацькам дома таблічак», а вучняў — «сынамі дома таблічак». Акрамя іншых настаўнікаў, у школах быў настаўнік малявання, а таксама «выхавацель з лазой», які наглядаў за паводзінамі вучняў і наведваннем імі ўрокаў.
У школе за партамі з гліны і каменя сядзелі вучні, будучыя пісцы, чыноўнікі, суддзі, рахункаводы.
Акрамя звычайных школ, былі і вышэйшыя вучылішчы. У іх прымалі толькі пісьменных юнакоў. Тут вывучалі такія прадметы, як святарныя навукі, астраномію, прыродазнаўства, фізіку, хімію, медыцыну.
Патрэбы школ і вучылішч абслугоўвалі бібліятэкі «гліняных кніг». Там таблічкі захоўваліся ў гліняных жбанах і скрынях, а таксама ў карзінах з лазы. Яны былі
размешчаны ў строгім парадку і з суправаджальнымі надпісамі. Да нашага часу захаваліся бібліятэчныя каталогі. У іх назвы буквароў, іншых падручнікаў, слоўнікаў вавілонскай мовы і замежных моў.
У школах вучылі ліку і вымярэнням. Захаваліся зборнікі задач. Іх рашалі з ужываннем дробных лікаў. Былі вядомы ўзвядзенне ў ступень, здабыванне кораня, рашэнне ўраўненняў з адным і двума невядомымі. Вучоных-матэматыкаў называлі «мудрыя пісцы лічбаў».
Геаметрыя служыла і практычным мэтам. Трэба было вылічаць памеры поля, колькасць збожжа для высеву. Кожны год пасля паводак, якія змывалі межы палёў, неабходна было занава перамяраць плошчы надзелаў. Трэба было вылічваць колькасць грунту для ўзвядзення плаціны. Вызначаць грузапад’ёмнасць карабля, ёмкасць карзіны, бочкі, жбана.
Назіранне за зоркамі і планетамі і за пераменамі ў прыродзе прывяло да складання першых астранамічных і метэаралагічных даведнікаў. Гэтыя назіранні прывялі да з’яўлення календара. Час абароту Месяца вакол Зямлі складаў месяц. Яго было прынята дзяліць на 4 часткі, ці тыдні. У вавілонян, як і ў нас, быў сямідзённы тыдзень. Яны паспяхова прадказвалі зацьменні Месяца і Сонца.