Гісторыя цывілізацый старажытнага свету
Вучэбны дапаможнік для 5 класа
Выдавец: Народная асвета
Памер: 318с.
Мінск 1993
Аб развіцці вавілонскай медыцыны сведчыць праца, выкананая на 40 таблічках. Яна складаецца з пяці частак. Найбольш цікавай і карыснай з’яўляецца тая, дзе пералічаны прыкметы розных хвароб. Вядомы кіраўніцтвы для ўрачоў па хваробах
вушэй, вачэй, дыхальных шляхоў, хваробах печані, страўніка. У Міжрэччы ўжо ў III тысячагоддзі да н. э. з’явілася эмблема бога здароўя ў выглядзе дзвюх змей вакол жэзла. Гэта вельмі падобна на сучасны сімвал медыцыны. Вавілонскіх урачоў за іх уменні ахвотна запрашалі ў іншыя старажытныя краіны.
3. Фінікійцы і ўзнікненне алфавіта. На ўсходніх берагах Міжземнага мора жыў невялікі па колькасці народ — фінікійцы. Яны насялялі вельмі багатую мясцовасць. На ўзбярэжжы мора былі выдатныя ўмовы для земляробства і садаводства. Паблізу раслі кедравыя і дубовыя гаі. Тут канчаліся галоўныя караванныя і пачыналіся марскія гандлёвыя шляхі. Вось чаму тут узніклі багатыя гандлёвыя гарады, самым вядомым з якіх быў Цір.
Гарадскія жыхары займаліся гандлем і рамяством. Асабліва ўмела фінікійцы апрацоўвалі металы і ткалі далікатныя ваўняныя тканіны. Яны фарбавалі іх у вынайдзеную ў старажытнасці вельмі прыгожую фарбу — пурпур. Гэтыя тканіны незвычайнага чырвонага колеру ўжываліся ў многіх краінах толькі царамі і знаццю.
Але больш за ўсё фінікійцы славіліся мараплаваннем і караблебудаваннем. Яны не толькі добра ведалі краіны па берагах Міжземнага мора, але і выплывалі ў Атлантычны акіян і дасягалі далёкіх мясцін у Еўропе і Афрыцы. Вялікімі былі геаграфічныя веды фінікійцаў. На берагах і астравах Міжземнага мора яны заснавалі шэраг сваіх сяленняў — калоній. Самай багатай і вялікай з іх стаў Карфаген.
Фінікійцы зрабілі важкае культурнае вынаходства. Яны стварылі самую простую пісьменнасць. Як вам вядома, самыя старажытныя пісьменнасці ўзніклі ў Егіпце і Паўднёвым Міжрэччы ў IV тысячагоддзі. Але яны былі складанымі і грувасткімі, змяшчалі сотні пісьмовых знакаў.
Фінікійцы ўдасканалілі егіпецкае пісьмо, у якім некаторыя знакі абазначалі не толькі словы, але і зычныя гукі. Яны прыдумалі алфавіт, які складаўся з 22 зычных гукаў-літар. 3 самага пачатку літары знешне нагадвалі малюнкі прадметаў ці жывых істот. Пазней фінікійскі алфавіт быў прыстасаваны для пісьма на розных мовах. Беларускі алфавіт таксама мае фінікійскае паходжанне.
Найбольш значныя дасягненні старажытнай культуры Пярэдняй Азіі былі ўспрыняты пазнейшымі цывілізацыямі.
Герадот аб плаваннях фінікійцаў.
Па загаду егіпецкага фараона Неха ў VI ст. да н. э. фінікійцы зрабілі плаванне вакол Афрыкі. У гэты час быў пабудаваны канал, які звязаў Ніл з Чырвоным морам.
Фінікійскія караблі з Міжземнага мора падняліся па Нілу, а потым па каналу выйшлі ў Чырвонае мора. Караблі паплылі на поўдзень уздоўж афрыканскага ўзбярэжжа. Каб не страціць шлях і не згубіцца ў бязмежным акіяне, фінікійцы плылі так, каб заўсёды бачыць берагі Афрыкі.
Плаванне было вельмі працяглым. Вясной караблі падыходзілі да берага. Фінікійцы апрацоўвалі зямлю і чакалі збору ўраджаю. Назапасіўшы харчоў, яны плылі далей. На трэці год караблі прайшлі праз Гібралтарскі праліў і ўвайшлі ў
Міжземнае мора. Хутка яны былі ўжо ў Егіпце. Гэта было доказам таго, што Афрыка з усіх бакоў абкружана морамі.
С лоўнік.
Бібліятэчны каталог — спіс кніг, складзены ў пэўным парадку. ,
Калбнія — паселішча жыхароў дзяржавы ў іншых краінах.
? 1. Раскажыце аб найбольш значных пабудовах
Вавілона. 2. Якім прадметам вучылі ў школах і вучылішчах старажытнага Міжрэчча? 3. Назавіце асноўныя дасягненні фінікійцаў.
Апісанне школы (дома таблічак) у Старажытнай Месапатаміі
У доме таблічак наглядальнік
Зрабіў мне заўвагу: «Чаму ты спазніўся?»
Я напалохаўся, сэрца маё хутка закалацілася, Падышоўшы да настаўніка, я скланіўся да зямлі. Бацька дома таблічак паглядзеў маю таблічку, Ен быў ёй незадаволены і ўдарыў мяне.
Бацька дома таблічак паклаў перада мною іншую таблічку.
Было на гэтай таблічцы і тое, чаго я не разумеў, Чаго не змог прачытаць.
Тады наглядальнік зрабіў мне заўвагу: «Чаму ты размаўляў без дазволу?» — I ўдарыў мяне.
Настаўнік сказаў:
«Чаму ты кланяўся без дазволу?» — I ўдарыў мяне.
Чалавек з палкай сказаў:
«Чаму ты ўстаў без дазволу?»
— I ўдарыў мяне...
Лёс пісца абрыд мне,
Лёс пісца я ўзненавідзеў.
4 Зак. 390
Ц
Аддзел III.
Старажытная Індыя
§19. Індская цывілізацыя
1. Месцазнаходжанне і прырода Старажытнай Індыі. На поўдні Азіі, за Гімалайскім хрыбтом, размешчана дзіўная краіна — Індыя. Яе гісторыя налічвае ўжо амаль 8 тысяч гадоў. Але сучасная Індыя адрозніваецца па сваіх памерах ад старажытнай краіны пад гэтай назвай.
Па сваёй плошчы Старажытная Індыя была прыкладна роўнай Егіпту, Месапатаміі, Малой Азіі, Ірану, Сірыі, Фінікіі і Палесціне, разам узятым.
Натуральна, што на такой велізарнай тэрыторыі былі разнастайныя прыродныя ўмовы.
На захадзе працякала рака Інд. Дажджы выпадалі параўнальна рэдка. Але ўлетку былі вялікія паводкі. Былі тут і прасторныя стэпы.
На ўсходзе неслі свае воды ў Індыйскі акіян рэкі Ганг і Брахмапўтра. Тут заўсёды ішлі праліўныя дажджы, а ўся зямля была пакрыта гразкімі балотамі і джунглямі — непраходнымі зараснікамі дрэў і хмызнякамі, дзе нават удзень пануе змрок. Тут вадзіліся тыгры, пантэры, сланы, атрутныя змеі і мноства разнастайных насякомых.
Сярэдзінная і паўднёвая часткі Індыі
ў старажытнасці ўяўлялі сабой гарыстыя прасторы, дзе заўсёды было спякотна і выпадала многа дажджоў.
Але багацце вільгаці далёка не заўсёды было карысным. Густая расліннасць і балоты былі цяжкай перашкодай для старажытных земляробаў, якія мелі каменныя і медныя тапары. Таму першыя сталыя пасяленні ўзнікаюць у Індыі на менш лясістым паўночным захадзе краіны. У даліны Інда была і яшчэ адна перавага. Яна была размешчана бліжэй да старажытных цывілізацый Пярэдняй Азіі, што палягчала сувязі і гандаль з імі.
2. Цывілізацыя даліны Інда. Яшчэ ў пачатку XX стагоддзя вучоныя нічога не ведалі аб існаванні ў Індыі старажытнай цывілізацыі. Першыя археалагічныя раскопкі пачаліся ў 1921 годзе, калі была адкрыта вялікая культура. Яе ўзрост быў прыкладна аднолькавым з Егіпецкай і Шумерскай цывілізацыямі.
Былі знойдзены гарады, пабудаваныя яшчэ ў III тысячагоддзі да н. э. Некаторыя з іх пераўзышлі па памерах тагачасныя егіпецкія гарады. Гэта дзве сталіцы самай вялікай дзяржавы III тысячагоддзя да н. э., якія зараз называюць Махенджа-Дара і Харапа. Адлегласць паміж імі складала крыху менш за 650 кіламетраў. Яны знаходзіліся ў сярэдзіне вялікай тэрыторыі, на якую працягнулася Індская цывілізацыя.
Колькасць насельніцтва Махенджа-Дары і Харапы было прыкладна аднолькавым — каля 100 тысяч чалавек. Абодва гарады таксама складаліся з дзвюх частак. Гэта ўмацаваны цаглянай сцяной верхні горад.
Ніжняя частка не была ўмацаванай. Шырыня вуліц даходзіла да 10 метраў. У абодвух гарадах былі вялікія збожжасховішчы. Напэўна, старажытныя жыхары даліны Інда збіралі добрыя ўраджаі.
Росквіт цывілізацыі прыходзіцца на час з 2300 па 1900 гады да н. э. Затым жыццё ў даліне Інда паступова заціхае. Прыблізна ў 1750 годзе да н. э. жыхары пакінулі Махенджа-Дару. Цывілізацыя канчаткова знікае да сярэдзіны II тысячагоддзя да н. э. Прычыны гэтай з’явы вучоным пакуль невядомы.
Раскопкі ў Махенджа-Дара.
У 1921 —1922 гг. ля ракі Інд пачаліся раскопкі. Праводзіў іх археолаг Д. Маршал. Адразу ён зразумеў, што зрабіў вялікае адкрыццё. У трох кіламетрах ад ракі быў раскапаны горад, які меў каля пяці кіламетраў у даўжыню і прыблізна столькі ж у шырыню. Ад ракі яго абаранялі штучныя насыпы. Сам горад быў падзелены на дванаццаць прыблізна аднолькавых кварталаў, ці «астравоў». Кожны з іх быў 384 м з поўначы на поўдзень і 228 м з усходу на захад. Кожны «востраў» у сваю чаргу меў роўныя прамыя вуліцы. Цэнтральны «востраў» у заходняй частцы быў штучна ўзняты на пануючую вышыню каля 6—12 метраў. Гэта ўзвышша было пабудавана з гліны і сырой цэглы. Сам жа «востраў» наогул быў умацаваны квадратнымі вежамі, якія таксама былі зроблены з цэглы. Гэта была галоўная частка горада.
Такім чынам была адкрыта найстаражытнейшая цывілізацыя Індыі, якая да гэтага часу захоўвае шмат сваіх таямніц.
3. Гаспадарка старажытных індцаў. Галоў-
100
ным заняткам жыхароў даліны Інда было земляробства. Але яны не ведалі арашэння, якое шырока выкарыстоўвалася ў той час у Егіпце ці Міжрэччы. Часта разліваўся Інд, ды і дажджы тут не былі рэдкасцю. Расцілі пшаніцу, ячмень, гарох, проса, джут і, упершыню ў свеце, бавоўну. Для вырошчвання гэтых культур хапала вільгаці.
Жывёлагадоўля была падсобным заняткам, але добра развітым. Разводзілі кароў, авечак, коз, свіней, аслоў. Ужо прыручылі сланоў і курэй. Коні сталі вядомы на закаце цывілізацыі.
Рамяство ў індскіх гарадах таксама было дастаткова развітым. Для вырабу прылад працы выкарыстоўвалі бронзу і свінец. Жалеза яшчэ не ведалі. Упрыгожанні рабілі з золата.
Асвоілі плаўку і пайку медзі і сплаваў. Вядома было і мастацкае ліццё. Знойдзены нажы, наканечнікі коп’яў і стрэл, тапары і шмат іншага. Добра рабілі каменныя рэчы.
Важную ролю адыгрывалі прадзенне і ткацтва. Ужо тады Індыя вывозіла баваўняныя тканіны ў суседнія краіны. Расквітнела ганчарная справа. Высокага ўзроўню майстэрства дасягнулі ювеліры. Яны апрацоўвалі каштоўныя металы і камяні, слановую косць і ракавіны.
Высокага ўзроўню дасягнуў сухапутны. і марскі гандаль. У 1950 годзе археолагі знайшлі першы ў гісторыі чалавецтва спецыяльны порт стаянкі караблёў у час адліву мора.
Найбольш актыўны гандаль ішоў з Паўднёвым Міжрэччам. Сюды з Індыі выво-
зілі бавоўну, вырабы з косці, каштоўных камянёў. У Індыю прывозілі ячмень, агародніну, фрукты. Былі гандлёвыя сувязі нават з востравам Крыт у Міжземным моры. Індыйскія вырабы траплялі ў Егіпет. Напэўна, індцы гандлявалі і з суседнімі качавымі народамі і нават пабудавалі горад на рацэ Амудар’я.
4. Грамадскі лад і культура. Пакуль мала звестак аб грамадскім ладзе і культуры індскіх гарадоў. Справа ў тым, што яшчэ не разгадана пісьменнасць старажытных індцаў. Іх першыя надпісы з’явіліся каля 2400 года да н. э. У пісьме індцаў было 396 знакаў-іерогліфаў. Яны пісаліся на медных таблічках або на гліняных чарапках. Агульны лік іерогліфаў у адным надпісе рэдка перавыпіаў 10 знакаў, а найбольшая колькасць — 17.