Гісторыя цывілізацый старажытнага свету
Вучэбны дапаможнік для 5 класа
Выдавец: Народная асвета
Памер: 318с.
Мінск 1993
4. Адукацыя. Як сведчаць егіпецкія мастацкія творы, у краіне быў высокі ўзровень пісьменнасці. Адзінай сістэмы адукацыі не існавала. Школы былі пры храмах і дзяржаўных установах. He было асобных школьных будынкаў. Вядомы прыклады, калі дзеці пачыналі хадзіць у школу ва ўзросце пяці гадоў.
Спачатку вучылі пісаць і чытаць. Малодшым школьнікам для практыкавання ў пісьме выдавалі разлінаваныя гліняныя чарапкі ці плоскія каменныя дошчачкі. Каштоўны папірус атрымлівалі толькі вучні старэйшага ўзросту. Кожны вучань самастойна рыхтаваў чарніла чорнага і чырвонага колераў. Асноўны тэкст пісалі чорным колерам, а чырвоным — загалоўкі і першыя радкі.
Настаўнікаў па асобных прадметах амаль не было. У асноўным вучылі пісцы. Абавязковым было вывучэнне на памяць вядомых мастацкіх і рэлігійных твораў.
Існавалі вышэйшыя школы для будучых ваенных і паслоў у іншыя краіны. У іх вучні павінны былі хутка адказваць на такія, напрыклад, пытанні: Колькі патрэбна цаглін для пабудовы пляца пэўных памераў? Як паставіць на п’едэстал вялікую скульптуру? Колькі патрэбна людзей для перавозкі калоны пэўнай даўжыні і вагі?
У такіх школах вучылі музыцы, плаванню, скачкам, бегу.
Пры фараоне былі людзі з добрым веданнем замежных моў.
Такім чынам, старажытныя егіпцяне амаль першымі і самастойна стварылі дасканалую для свайго часу пісьменнасць, дабіліся значных поспехаў у медыцыне, матэматыцы, астраноміі. Іх каляндар амаль не ад розніваецца ад таго, якім карыстаемся мы. Яны ўмелі выхоўваць адукаваных людзей.
С л о ў н і к.
Энцыклапёдыя — навуковая даведачная кніга. Астрандмія — навука аб нябесных целах.
Сістэма — дакладны парадак.
? 1. На якіх матэрыялах пісалі старажытныя егіп-
цяне? 2. Чым былі вядомы егіпецкія медыкі ў старажытным свеце? 3. Якія прадметы вывучаліся ў школах Старажытнага Егіпта?
Праслаўленне пісцоў.
Мудрыя пісцы
У часы пераемнікаў саміх багоў Прадказваючыя будучыню, Іх імёны захаваюцца навек.
Яны адышлі, завяршыўшы свой час, Пазабываны ўсе іх сваякі.
Яны не будавалі сабе піраміды з медзі
I надмагільных помнікаў з бронзы.
Яны не пакінулі пасля сябе нашчадкаў, Дзяцей, захаваўшых іх імёны.
Але яны пакінулі сваю спадчыну ў напісаным, У запаветах, зробленых імі.
3 Зак. 390
§13. Літаратура, архітэктура і мастацтва ў Старажытным Егіпце
1. Літаратура. Яна не толькі адна з самых старажытных у свеце. Літаратура егіпцян існавала і ўдасканальвалася на працягу каля 2500 гадоў. Захаваліся казкі, аповесці, байкі, вершы рознага зместу. Імёны выдатных пісьменнікаў і паэтаў, як і вучоных, у краіне памяталі тысячагоддзямі.
Рана былі запісаны і шырока вядомы народныя казачныя паданні аб добрых і злых багах прыроды. Такія творы завуцца міфамі. Найбольш папулярным быў міф пра бога плоднасці Асірыса, яго жонку Ісіду і іх сына Гора. Лічылася, што Асірыс адкрыў для людзей земляробства, садаводства і вінаградарства. Стварыў ячмень і пшаніцу і, наогул, быў богам усёй карыснай расліннасці.
Але ў гэтай сям’і існаваў злы вораг — бог Сет, які ўяўляў сабой пякучыя пустыні і іх едкія пяскі. У самым канцы лета Сет гвалтоўна забівае Асірыса. У краіне ўсё перастае радзіць, пачынаюць дзьмуць сухавеі з пустынь, несучы хмары гарачага пяску. Потым Ісіда знаходзіць цела мужа і плача па ім. Простыя егіпцяне верылі, што ад слёз Ісіды і пачынае разлівацца Ніл. Што ад гэтых слёз ажывае Асірыс і ў краіне ўсё зноў пачынае радзіць. Сын Гор помсціць за гвалт над бацькам і забівае злога Сета. Тады знікаюць спякотныя вятры з пясчаных пустынь. Для простага люду канчаецца галодная пара.
Егіпцяне вельмі любілі чытаць прыгодніцкія аповесці, апавяданні аб падарож66
жах у далёкія афрыканскія краіны і ў Пярэднюю Азію.
I дзеці і дарослыя захапляліся казкамі «Два браты», «Аб праўдзе і крыўдзе», «Красамоўны селянін», «Аб пацярпеўшым караб лекру шэнне ».
Прыкладна ў XVIII стагоддзі да н. э. невядомы егіпецкі паэт напісаў наступныя вершаваныя радкі:
Створан помнік мною. Ен больш трывалы, Чым медзь, ён вышэй царскіх пірамід.
Пройдзе яшчэ 18 стагоддзяў, і гэтыя радкі самым дакладным чынам паўторыць вядомы рымскі паэт Гарацый у вершы аб вышыні яго паэтычнай творчасці. А яшчэ праз 18 стагоддзяў геніяльны рускі паэт A. С. Пушкін прачытаў твор Гарацыя і напісаў вядомы свой верш «Я памятннк воздвнг себе нерукотворный».
Такім чынам, вялікія егіпецкія паэты пісалі такія цудоўныя вершы, што іх глыбокі змест не страціўся да нашай пары.
Егіпецкія павучэнні.
Вучонасцю дарма не выхваляйся!
He лічы, што адзін усё ведаеш!
He толькі ў мудрых —
У нявопытных шукай парады.
Мастацтва не ведае мяжы.
Ці можа мастак дасягнуць вяршынь майстэрства?
2. Егіпецкая архітэктура. Скульптура. Акрамя пірамід, у Старажытным Егіпце былі створаны самыя вялікія каменныя збуда-
ванні. Было пабудавана шмат велізарных храмаў. Некаторыя з іх па сваіх памерах пераўзышлі самыя вялікія піраміды.
Старажытныя іншаземныя падарожнікі лічылі самым вялікім будынкам у Егіпце храм на беразе Мерыдава возера. Ен быў пабудаваны ў XIX стагоддзі да н. э. на поўдзень ад дэльты Ніла і меў 3000 вялікіх памяшканняў. За гэта яго празвалі «Лабірынтам». Потым яго доўгі час не рамантавалі. Яшчэ ў старажытнасці «Лабірынт» разабралі на матэрыял для пазнейшых пабудоў.
Да нашых часоў захаваліся вялікія руіны 11 храмаў каля былой сталіцы егіпецкай дзяржавы горада Фівы. Яны занялі плошчу ў 1 кіламетр даўжынёй і 500 метраў шырынёй уздоўж усходняга берага Ніла. Там захаваўся сапраўдны лес з соцень самых высокіх і тоўстых каменных калон у свеце, пастаўленых за ўсю гісторыю чалавецтва. Іх вышыня вагаецца ад 16 да 22 метраў. Самыя тоўстыя маюць у дыяметры 7 метраў. На месцы, дзе стаіць толькі адна такая калона, можа змясціцца 100 чалавек.
Сапраўдным цудам сусветнай архітэктуры з’яўляецца пячорны храм на поўдні Егіпта ў Абу-Сімбеле. Яго вялікае нутро выразана ў сярэдзіне вялікай каменнай гары. Перад уваходам пастаўлены чатыры аднолькавыя скульптуры фараона Рамсеса II у сядзячым стане. Іх вышыня дасягае 20 метраў. Скульптуры такой вышыні былі і ў іншых месцах Егіпта.
У наваколлі храмаў і палацаў археолагі знайшлі сотні тысяч каменных скульп-
тур і статуэтак. Кідаецца ў вочы, што егіпецкія мастакі з вялікай далікатнасцю імкнуліся перш за ўсё перадаць выраз твару чалавека. Статуі размалёўвалі, вочы ў некаторых выпадках рабілі з крышталю і каштоўных камянёў.
3 II тысячагоддзя да н. э. фараоны і знаць пачалі будаваць грабніцы, добра схаваныя глыбока пад зямлёй. Калісьці ў іх многія памяшканні былі пакладзены вялікія каштоўнасці. 3 цягам часу ўсё гэта было разрабавана. Але на сценах і столі захаваліся шматлікія рэльефы і малюнкі. Адзін вядомы вучоны назваў іх «энцыклапедыяй егіпецкага жыцця». Тут намалявана і выразана амаль усё. Бачны земляробы за працай, рамеснікі розных прафесій у сваіх майстэрнях. Гэта зроблена так дакладна, што лёгка даведацца, як егіпцяне выплаўлялі з руды медзь, рабілі цэглу, будавалі дамы, караблі. Цікавыя сцэны адпачынку егіпцян. Бачна, на якіх музычных інструмянтах яны ігралі, як танцавалі, лавілі рыбу і палявалі на драпежных звяроў і кракадзілаў.
Але лепей за ўсё егіпцяне малявалі родную прыроду. Лятаючых і плаваючых птушак, дробных і буйных драпежнікаў, рачную глыбіню з рознымі рыбамі і раслінамі.
Егіпцяне не толькі дасягнулі высокага майстэрства у літаратуры, будаўніцтве і выяўленчым мастацтве. Яны сталі добрымі настаўнікамі для іншых старажытных цывілізаваных народаў.
С л о ў н і к.
Архітэктар — майстар па будаўніцтву будынкаў; архітэктура — майстэрства будаваць і ўпрыгожваць будынкі.
Статуэтка — невялікая скульптурная фігурка, якая звычайна служыць упрыгожаннем.
Статуя — скульптурны вобраз чалавека, групы людзей ці жывёл.
? 1. Якім чынам прырода адлюстравалася ў міфах
егіпцян? 2. Назавіце найбольш значныя дасягненні егіпцян у будаўніцтве і скульптуры. 3. Што малявалі старажытныя егіпцяне?
Археалагічныя раскопкі ў Паўднёвым Егіпце.
3 1960 года на самым поўдні Егіпта з’явіліся археолагі з дзесяткаў краін свету. Тут пачала будавацца вельмі высокая плаціна на Ніле для стварэння вялікага вадасховішча, даўжынёй каля 500 кіламетраў. Недалёка ад гэтых мясцін былі вельмі багатыя ў старажытнасці залатаносныя руднікі, і час захаваў сапраўдныя цуды архітэктуры. Але глыбокае штучнае возера затапляла вядомы Пячорны храм фараона Рамсеса II у Абу-Сімбеле. Знікаў пад вадой вялікі востраў, дзе захаваўся храм багіні Ісіды. Некалькі цікавых збудаванняў было за межамі ErinTa. Яны таксама затапляліся нільскай вадой.
Да нашага часу ўсе гэтыя збудаванні выратаваны. Большасць з іх перанесена на больш высокія месцы па берагах вадасховішча.
Археолагі правялі шматлікія раскопкі. Знойдзены тысячы цікавых помнікаў старажытнай егіпецкай цывілізацыі.
Аддзел II.
Цывілізацыі старажытнай Пярэдняй Азіі
Пярэдняй Азіяй называюць заходнюю частку Азіяцкага мацерыка, якая мяжуецца з Міжземным і Чорным морамі. Большасць тэрыторый яе складаюць горы і пласкагор’і, паміж якімі працякаюць магутныя рэкі Еўфрат і Тыгр. Абедзве ракі бяруць пачатак у гарах на поўдзень ад Каўказа і ўпадаюць у Персідскі заліў. Краіну, размешчаную па іх сярэднім і ніжнім цячэннях, яшчэ ў старажытнасці назвалі Міжрэччам. Па-грэчаску — Месапатаміяй. Яе называюць таксама Двурэччам.
§14 . Адкрыццё цывілізацыі старажытнага Міжрэчча
1. Першыя звесткі аб старажытнай цывілізацыі Міжрэчча. Вучоныя пакуль што не могуць адказаць на пытанне: дзе раней узнікла цывілізацыя — у Егіпце ці ў Міжрэччы? Прыродныя ўмовы іх прыкладна аднолькавыя. Абедзве краіны размешчаны ў далінах вялікіх рэк, якія ніколі не перасыхаюць, і акружаны непрыветлівымі спякотнымі пустынямі. Калі казаць аб Егіпце, то тут да нашых дзён захаваліся велізарныя піраміды, спісаныя іерогліфамі сцены велічных храмаў, небывалыя па памерах скульптуры фараонаў. У Міжрэччы ж даволі рэдка сустракаюцца адзінокія паўразваленыя цагляныя пабудовы сярод узгорыстай пустыні і балот.
«Бацька гісторыі» Герадот амаль у адзін і той жа час наведаў і Егіпет і Міжрэчча. Абедзве краіны ў аднолькавай ступені ўразілі яго сваёй культурай. Пры гэтым у Міжрэччы ён заўважыў і некаторыя перавагі перад Егіптам. Герадоту ўяўлялася, што ў Міжрэччы збіраюць самыя вялікія ў свеце ўраджаі. Але асабліва яго зачараваў горад Вавілон: не проста самы моцны і магутны, але і самы прыгожы з усіх гарадоў, якія Герадот бачыў раней.