• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя цывілізацый старажытнага свету Вучэбны дапаможнік для 5 класа

    Гісторыя цывілізацый старажытнага свету

    Вучэбны дапаможнік для 5 класа

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 318с.
    Мінск 1993
    93.36 МБ
    Да гэтага часу людзі рассяліліся па ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды. Жыццё ў розных прыродных умовах стала адбівацца на іх знешнім выглядзе. «Людзі paay мныя» сталі адрознівацца паміж сабой па колеру скуры. Пачалі ўтварацца розныя расы. Так, у Афрыцы ўзнікла чарнаскурая раса. Еўрапейцы, у іх ліку і славяне, набылі белы колер скуры. Жоўтая раса стварылася ў Азіі.
    3.	Узнікненне мастацтва. Прыкладна 30 тысяч гадоў таму назад «чалавек разумны» пачаў займацца мастацкай дзейнасцю. Самыя старажытныя малюнкі розных памераў археолагі знайшлі ў цяжкадаступных скалістых пячорах на поўдні Францыі і Іспаніі. На сценах і столях пячор захаваліся шматлікія малюнкі такіх жывёл, як маманты, саблязубыя тыгры, алені, бізоны, кабаны, дзікія коні. Некаторыя карціны былі намаляваны некалькімі фарбамі прыроднага
    паходжання — жоўтай, чырвонай, бурай, чорнай.
    Старажытныя майстры навучыліся спрытна абіваць выступы і ўпадзіны на скалах, надаючы ім аб’ёмны знешні выгляд дзіка, мядзведзя ці іншай жывёлы.
    Тут жа знойдзены зусім маленькія фігуркі дзікіх жывёл з рога і косці. Іх выразалі з дапамогай невялікіх, але вельмі вострых крамянёвых разцоў і скрабкоў.
    Нават сучасных мастакоў здзіўляе высокі ўзровень мастацкай дасканаласці ў паказе дзікіх жывёл у сцэнах палявання. «Чалавек разумны» тых часоў меў вострую назіральнасць, добра ведаў асаблівасці цялеснай будовы жывёл і іх павадкі.
    Заняткі мастацтвам дадатна спрыялі развіццю духоўных якасцей чалавека. Ен рабіўся больш добрым і спачувальным. Нас не можа не ўзрушыць, напрыклад, такі малюнак старажытнага мастака з Паўночнай Афрыкі: сланіха хобатам абараняе сланяня ад нападу львіцы.
    Мастацкая дзейнасць чалавека — яшчэ адно адрозненне яго ад прадстаўнікоў жывёльнага свету.
    4.	Утварэнне радавых абшчын. 3 паяўленнем «чалавека разумнага» жыццё людзей было яшчэ вельмі цяжкім. Калі шанцавала, паляўнічыя здабывалі шмат мяса і шкур. Але вельмі часта яны заставаліся ні з чым. У такіх выпадках ад голаду маглі выратаваць толькі блізкія людзі, якія паспяхова займаліся збіральніцтвам ці рыбалоўствам. Людзі пачалі бачыць перавагу ў больш цесных і сталых сувязях паміж сабой. Сумесная праца і агульная барацьба з цяжкас-
    цямі і небяспекамі спрыялі ператварэнню першабытнага статка ў пастаянны і добра арганізаваны калектыў. Так, прыкладна 30 тысяч гадоў таму назад утварыліся роды, ці радавыя абшчыны. Гэта групы людзей у 50—160 асоб, якія жылі ў вялікай пячоры ці ў некалькіх збудаваннях. Яны лічыліся сваякамі — родзічамі, таму што паходзілі ад аднаго продка.
    Асноўным заняткам мужчын было паляванне, лоўля рыбы і вытворчасць прылад працы. Жанчыны збіралі карысныя расліны, гатавалі ежу, шылі адзенне са шкур. Яны гадавалі маленькіх дзяцей, якія з трохчатырох гадоў дапамагалі дарослым. Дзеці збіралі плады, зерне, выкопвалі спажыўныя карані, падносілі сухое галлё да вогнішчаў.
    Уся здабытая ежа і іншыя сродкі для існавання належалі ўсяму роду. Ежу справядліва размяркоўвалі паміж усімі родзічамі.
    Для мастацтва гэтага часу характэрна распаўсюджванне касцяных і гліняных фігурак жанчын. Гэта сведчыць аб вялікай павазе да жанчыны-маткі, удзячнасці ёй за вельмі патрэбную і цяжкую працу на карысць усёй радавой абшчыне.
    Вялікай павагай карысталіся і старэйшыны — самыя дасведчаныя і вопытныя члены роду. Яны вучылі моладзь, кіравалі вытворчасцю прылад працы, паляваннем, размеркаваннем здабычы.
    Такім чынам, родам, ці радавой абшчынай, завецца калектыў сваякоў, якія паходзілі ад агульнага продка, супольна працавалі і мелі агульную маёмасць.
    Такі парадак жыцця старажытных людзей, калі яны супольна працуюць, маюць агульную маёмасць і аб'ядноўваюцца ў статак ці род, называецца першабытнаабшчынным ладам. Людзей гэтай пары называюць першабытнымі людзьмі.
    Род. (Паводле Л. Г. Моргана)
    «...Такім чынам, род уяўляе сабой супольнасць кроўных сваякоў, якія паходзяць ад аднаго агульнага продка.
    Першапачаткова сваякі былі звязаны адзін з адным мацярынскім паходжаннем. У старажытным родзе лік паходжання абмяжоўваўся жаночай лініяй. Род ахопліваў усіх такіх асоб, якія вялі паходжанне ад адной праматкі па жаночай лініі. Ен уключаў, такім чынам, гэту праматку з яе дзецьмі, дзяцей яе дачок і дзяцей яе патомкаў да бясконцасці...
    Пры ліку паходжання па мужчынскай лініі род ахопліваў усіх асоб, якія вялі сваё паходжанне ад агульнага прапродка і яго дзяцей, дзяцей яго сыноў і дзяцей яго патомкаў па мужчынскай лініі да бясконцасці...»
    ?	1. Якім чынам праца спрыяла ўдасканаленню
    чалавека? 2. Чым «чалавек разумны» адрозніваўся ад «чалавека ўмелага»? 3. Якім было самае старажытнае мастацтва? 4. У чым радавая абшчына адрознівалася ад чалавечага статка? 5. Як размяркоўваліся працоўныя абавязкі ў родзе?
    Раздзел II.
    Фарміраванне ўмоў для ўзнікнення першых цывілізацый
    § 4. Першыя земляробы і жывёлаводы
    1.	Пацяпленне на Зямлі і яго ўплыў на жыццё чалавецтва. Каля 13 тысяч гадоў таму назад на Зямлі значна пацяплела. На поўначы Еўропы пачаў раставаць ляднік. Тундры паволі зарасталі лясамі і хмызнякамі, больш паўнаводнымі рабіліся рэкі. Прывычныя да холаду жывёлы адышлі на поўнач. Зусім вымерлі маманты. Паступова вывеліся статкі вялікіх траваедных жывёл. Чалавек быў вымушаны перайсці да палявання на аленяў, дзікоў і іншых болып дробных звяроў. Людзі працягвалі займацца рыбнай лоўляй і збіраннем ягад, грыбоў, арэхаў, карысных раслін.
    Вялікія змены ў клімаце і прыродным асяроддзі пачалі адбывацца ў краінах на поўдзень ад Еўропы, Пярэдняй Азіі і паўночнай Афрыкі. У ледавіковы перыяд вятры з поўначы зімой і ўлетку прыганялі сюды дажджавыя хмары. Тут было цёпла і вільготна. Быў багаты раслінны і жывёльны свет і добрыя ўмовы для палявання і збіральніцтва.
    Але з пацяпленнем клімату амаль перасталі выпадаць дажджы ў Пярэдняй Азіі. Сталі высыхаць лясы і стэпы, знікаць рэкі і азёры. Пачалі ўтварацца такія вялікія сучасныя пустыні, як Аравійская і Сахара. Значна пагоршыліся ўмовы жыцця тубыльных людзей.
    2.	Новыя вынаходкі «чалавека разумнага». Каля 12 тысяч гадоў таму назад людзі навучыліся рабіць малюсенькія, памерам усяго ў 1—3 см, завостраныя крамянёвыя пласцінкі правільных геаметрычных форм. У археалогіі яны завуцца мікралітамі, што значыць «маленькія апрацаваныя камяні».
    Іх выраб спрыяў вынаходству лука і стрэл з маленькімі вострымі наканечнікамі. Паляўнічыя атрымалі меткую і дальнабойную прыладу, больш дасканалую, чым звычайнае кап’ё. 3 лука на адлегласці можна было забіваць як вялікіх, так і дробных жывёл і птушак.
    У гэты час вынайшлі сякеру, прывязаўшы рубіла да драўлянай ручкі. 3 яе дапамогай секлі дрэвы і апрацоўвалі іх.
    Для рыбнай лоўлі навучыліся вязаць плыты, а з тоўстых і доўгіх бярвён выдзёўбвалі лодкі. 3 дапамогай прылад з мікралітаў выразалі з косці рыбалоўныя кручкі, плялі сеткі.
    Паляванню спрыяла прыручэнне сабакі. Ен высочваў і гнаў звера, пільна вартаваў сваіх гаспадароў і іх жыллё. Сабака стау першай хатняй жывёлай.
    3.	Узнікненне земляробства. У розных месцах Пярэдняй Азіі і ў наш час сустракаюцца зараснікі дзікіх ячменю і пшаніцы. Старажытныя людзі рана звярнулі ўвагу на збожжавыя як на карысную і смачную ежу. Маючы цвёрдую абалонку, зерне добра захоўвалася. Археолагі ў вялікай колькасці знайшлі нажы для жніва. Лязо іх утваралі мікраліты, устаўленыя ў касцяныя ручкі.
    Але каб прыгатаваць з зярнят ежу, трэ-
    ба было абавязкова разбурыць абалонку, якая не пераварвалася ў страўніку. Для гэтага людзі ўжывалі каменныя цёркі і ступкі. Іх таксама знайшлі пры раскопках. Дзікія збожжавыя доўгі час збіраліся і ўжываліся мясцовымі жыхарамі.
    Прыкладна 11 тысяч гадоў таму назад людзі навучыліся самі сеяць і збіраць збожжавыя.
    Спачатку для апрацоўкі глебы карысталіся палкамі-капалкамі. Потым пачалі рабіць вузкія драўляныя лапаты і матыкі з наканечнікамі з рога і косці. Жалі сярпамі з рога і косці з каменнымі ўкладышамі.
    У старажытным земляробстве самую цяжкую работу выконвалі мужчыны. Жанчыны рабілі ўсё астатняе. 3 Пярэдняй Азіі земляробства распаўсюдзілася ў іншыя краіны.
    4.	Прыручэнне жывёл. Паляванне з лукам і дапамогай сабакі спрыяла здабычы большай колькасці мяса. З’явілася магчымасць дакормліваць маладняк дзікіх жывёл непасрэдна каля жылля ў загонах з жэрдак. Гэта паскорыла прыручэнне жывёл.
    Людзі з часам заўважылі, што козы і авечкі лёгка даюць прыплод у няволі. Яны і сталі першай хатняй жывёлай. Потым былі прыручаны каровы і свінні.
    Поспехі земляробства спрыялі хуткаму выкормліванню хатніх жывёл. Гэта дазволіла пастаянна выкарыстоўваць іх мяса, малако, шкуры. Паступова паніжалася роля палявання ў жыцці «чалавека разумнага».
    Жывёлаводства ўзнікла прыкладна ў той жа час, як і земляробства. Як сведчыць археалогія, вельмі рана з’явіліся народы,
    якім адначасова было вядома земляробства і жывёлагадоўля. Іх адкрыццё з’яўляецца самым значным поспехам чалавецтва за ўсю яго гісторыю. Да гэтага часу людзі толькі карысталіся багаццямі Зямлі, беручы неабходнае для сябе з нежывой прыроды, расліннага і жывёльнага свету. Земляробы і жывёлаводы сваім розумам і працай пачалі вырабляць самыя неабходныя для жыцця прадукты.
    5.	Жыццё ў першых пасёлках земляробаў і жывёлаводаў. Амаль увесь год земляробы павінны былі працаваць на сваіх палях. Каля іх будавалі сталае жыллё. Спачатку гэта былі плеценыя з галін дрэў хаціны, абмазаныя глінай. Потым іх змянілі чатырохвугольныя глінабітныя збудаванні. У іх з камянёў і гліны рабілі ачагі. Адпаўшыя ад іх абпаленыя кавалкі гліны выкарыстоўвалі як першы посуд. Потым з гліны пачалі рабіць і абпальваць посуд для захавання вадкасцей, збожжа і варкі ежы.
    Галоўным матэрыялам для вырабу асноўных прылад заставаўся камень. Каля 7 тысяч год назад яго навучыліся свідраваць, падсыпаючы пясок пад свідравальнік, зроблены з полай косці.
    Людзі спрытна плялі карзіны, вяроўкі, сеткі з пруткоў, воласу, палосак скуры і інш. 3 пляцення развілося прадзенне з воўны і льну. 3 атрыманых нітак рабілі тканіны на даволі простым станку. 3 тканін шылі адзенне больш зручнае, чым са шкур.
    6.	Род і племя. Земляробства і жывёлагадоўля былі справай шматлікіх калектываў.
    На малюнках старажытных людзей бачна, што першых пастухоў было больш, чым кароў. Вялікіх намаганняў патрабавала падрыхтоўка залежнай зямлі пад палі, будаванне агароджаў з бярвён і жэрдак.