Гісторыя цывілізацый старажытнага свету Вучэбны дапаможнік для 5 класа

Гісторыя цывілізацый старажытнага свету

Вучэбны дапаможнік для 5 класа
Выдавец: Народная асвета
Памер: 318с.
Мінск 1993
93.36 МБ
Таму асобны род сам не мог праіснаваць. Ен жыў неразлучна з суседнімі свойскімі родамі, якія складалі племя.
Племя было мнагалюдным і складаным грамадствам. Яго галоўнымі справамі кіраваў савет старэйшых людзей. Яны азначалі месцы палявання для асобных родаў, выбіралі мясціны для новых палёў і выпасу хатніх жывёл. Старэйшыны ўладкоўвалі ўсе галоўныя жыццёвыя справы. Іх сумленнасць і сапраўды карысныя намаганні для ўсяго племені выклікалі давер і павагу людзей. ,Таму ўсе сапляменнікі дакладна выконвалі іх загады. Для рашэння найбольш значных для племені спраў старэйшыны склікалі сход усіх дарослых мужчын.
Прымітыўнае земляробства
«Некалькі дарожак накрэст падзялялі вялікі абгароджаны абшар на надзелы, на якіх узвышаліся вельмі акуратна размешчаныя, даволі высокія паўкруглыя клумбы. Яны мелі каля 75 см у дыяметры... У кожнай клумбе былі пасаджаны розныя расліны, такія, як: салодкая бульба, цукровы трыснёг, тытунь і шмат іншай зелені...
Клумбы насыпаны са старанна здробненай зямлі. Усяго гэтага дасягаюць, як я ўбачыў, вельмі проста, але з вялікімі намаганнямі, з дапамогай самых простых прылад: простага завостранага кала даўжынёй больш за 2 м... і вузкай лапаты ў 1 м даўжынёй.
I вось з чаго складаецца працэс апрацоўкі
[зямлі]. Двое, трое ці больш мужчын становяцца ў рад і ўсе разам утыкаюць свае калы як мага глыбей у зямлю. Потым таксама разам уздымаюць прадаўгаватую глыбу зямлі. Затым ідуць далей і вывальваюць цэлыя рады такіх глыб. Некалькі чалавек таксама пры дапамозе калоў разбіваюць гэтыя глыбы на драбнейшыя. За імі рухаюцца жанчыны... вузкімі лапатамі разбіваюць вялікія камякі зямлі, робяць клумбы і нават пераціраюць зямлю рукамі».
1	1. Які ўплыў зрабіў канец ледніковага перыяду
на жыццё чалавецтва? 2. Якія поспехі адбыліся ў паляванні? 3. Дзе і калі ўзнікла земляробства? 4. Як узнікла жывёлагадоўля? 5. За што паважалі племянных старэйшын?
§ 5. Канец радавога ладу
1.	Адкрыццё металургіі. Першымі металамі, вядомымі чалавеку, сталі метэарытнае жалеза, самародныя золата і медзь. Раней за ўсё чалавек пачаў апрацоўваць самародную медзь метадам халоднай коўкі. Першыя медныя вырабы зроблены прыкладна 10 тысяч гадоў таму назад.
Потым медзь апрацоўвалі ў гарачым стане, куючы самародкі пасля нагрэву ў кастрышчах. Хутка заўважылі, што медзь даволі лёгка выплаўляецца з руды. Яе было зручна разліваць у раней зробленыя з гліны і каменя формы. Так пачалі адліваць тапары, кінжалы, упрыгожанні і іншыя вырабы.
3 пачаткам апрацоўкі медзі канчаецца каменны век і адкрываецца век металаў. Пастаянны выраб меднай зброі і прылад працы пачынаецца ў Пярэдняй Азіі пры-
кладна 7 тысяч гадоў таму назад. У іншых краінах медны век пачаўся на некалькі тысячагоддзяў пазней.
Медзь у прыродзе сустракаецца даволі рэдка. Яна лічылася вельмі дарагім металам для вырабу розных рэчаў. Нягледзячы на мяккасць, медзь дала магчымасць рабіць больш дасканалыя прылады працы і зброю: лапаты, сярпы, пілы, наканечнікі коп’яў і стрэл. 3 медзі ўпершыню сталі рабіць цвікі, дрот, ліставы метал, трубы і інш.
Зламаныя каменныя прылады выкідвалі. А затупленыя медныя рэчы можна было перарабляць на новыя.
Здабыча медзі з руды і яе апрацоўка спрыялі ўзнікненню вельмі важнай прафесіі — кавальства.
2.	Пераход да плужнага земляробства. Земляробы заўважылі, што ўраДжаі павялічваюцца, калі сеяць зерне ў глыбокія доўгія барозны. Для іх атрымання некалькі чалавек цягнулі за сабой вялікую матыку, якую звалі ручным ралам. Потым да рала прымацавалі ручкі. Налягаючы на іх, можна было паглыбіць баразну. Так вынайшлі плуг. Пазней у плуг пачалі ўпрагаць быкоў ці аслоў.
Выкарыстанне цяглавай жывёлы спрыяла павелічэнню плошчы палёў і палепшыла якасць іх апрацоўкі. Значна ўзрасла ўраджайнасць.
Пераход да плужнага земляробства, як і здабыча і апрацоўка металаў, спрыялі павышэнню вытворчасці працы. Так завецца колькасць прадуктаў працы, якую чалавек можа зрабіць у пэўны час.
3.	Узнікненне суседскіх абшчын. Распаўсюджванне плужнага земляробства змяніла адносіны паміж свойскімі сем’ямі ў радавых абшчынах. Асобныя сем’і атрымалі большую самастойнасць. Маючы цяглавую жывёлу і земляробчыя прылады, яны атрымалі магчымасць пракарміць сябе ўласнай працай.
Але захоўвалася абшчынная ўласнасць на зямлю, агульныя выпасы для жывёлы. Асобныя сем’і бралі драўніну, палявалі і збіралі расліны, ягады і грыбы ў абшчынных лясах.
Засталіся і сумесныя абавязкі па ператварэнню залежнай зямлі ў абшчынныя палі, збудаванню ірыгацыйных канаў, ахове калектыўнай маёмасці.
Перыядычна старэйшыны перадзельвалі абшчынную зямлю на асобныя сямейныя надзелы, якія апрацоўваліся кожнай сям’ёй уласнымі прыладамі працы і цяглавымі жывёламі. Сем’і самастойна збіралі ўраджай і самі карысталіся ім.
Так вялікія радавыя абшчыны пачалі дзяліцца на дробныя гаспадаркі асобных сямей. Свойскія адносіны паміж імі змяніліся на суседскія з агульнымі абавязкамі. Суседская абшчына прыйшла на змену радавой. Яе складалі сяляне-абшчыннікі, якія мелі свае гаспадаркі.
4.	Пераход да качавога жывёлаводства. Паступова частка плямён адсялілася ў стэпы і пачала займацца тут выпасам жывёлы ў прыродных умовах.
3 ростам пагалоўя статкаў жывёла хутка з’ядала стэпавую траву і племя мяняла месца выпасу. Разам з сабой перавозілі на
запрэжаных быкамі вазах жанчын, дзяцей і ўсю маёмасць. Жылі ў лёгкіх шатрах са шкур ці ў кібітках. Так жывёлаводы пераходзілі да качавога стану жыцця.
Пры зручных выпадках земляробы і качавыя пастухі абменьваліся прадуктамі сваёй працы. За хлеб і агародніну жывёлаводы аддавалі земляробам лішкі жывёлы, шэрсці і шкур.
Спачатку жывёла была агульнай маёмасцю качавых родаў. Потым статкі былі падзелены паміж родзічамі. Але пасьба заставалася сумеснай справай уладальнікаў жывёлы.
Поспехі ў земляробстве, жывёлагадоўлі і рамястве спрыялі хуткаму павелічэнню колькасці людзей на Зямлі. Паскорылася рассяленне чалавецтва амаль па ўсіх кантынентах.
5.	Узнікненне няроўнасці паміж плямёнамі. Выдзяленне знаці. Асобныя земляробчыя і жывёлаводчыя плямёны жылі ў розных умовах. На Зямлі існуюць лепшыя і горшыя прыродныя асяроддзі, больш і менш урадлівыя глебы. Таксама рознай якасці былі выпасы для жывёлы. Таму з часам з’явіліся багатыя і бедныя плямёны. Грабежніцкія войны за землі і багацці становяцца звычнай з’явай. Ствараюцца саюзы сяброўскіх плямён.
Жыццё плямён перабудоўваецца на вайсковы лад. На першы план выходзяць ваенныя правадыры. Яны ва ўласных інтарэсах карыстаюцца перавагамі сваёй пасады і ваеннымі поспехамі. Ім дастаецца болыпая і лепшая частка ваеннай здабычы.
Багатыя ваенныя правадыры і старэй-
шыны складаюць пануючы пласт грамадства — знаць. Яны перадавалі сваю знатнасць, багацце і пасады ў спадчыну сваім сынам. Стан у грамадстве цяпер вызначалі не чалавечыя здольнасці і вопыт, а паходжанне са знатнай сям’і.
3 часам знаць павялічыла свае багацці і ўстанавіла сваю ўладу над плямёнамі і сялянскімі абшчынамі.
Утварэнне новых плямён. (Паводле Л. Г. Моргана)
Новыя плямёны, роўна як і новыя роды, утвараліся пастаянна шляхам натуральнага прыросту колькасці сапляменнікаў. Гэта вельмі простая з’ява. Спачатку адбывалася паступовае перасяленне людзей з якога-небудзь густанаселенага племяннога цэнтра. Паколькі гэта працягвалася з года ў год, на некаторай адлегласці ад першапачатковага знаходжаНня племені збіралася значнае насельніцтва. 3 цягам часу інтарэсы і пачуцці перасяленцаў павінны былі адасобіцца. Потым узнікалі адрозненні ў мове. За гэтым надыходзіла раз’яднанне і незалежнасць, хаця тэрыторыі старога і новага плямён гранічылі паміж сабой. Так утваралася новае племя.
?	1. Як спрыялі вытворчасці працы апрацоўка ме-
дзі і вынаходства плуга? 2. Што садзейнічала ўзнікненню суседскіх абшчын? 3. Як з'явілася племянная знаць?
§ 6. Уяўленні першабытных людзей аб навакольным свеце
1.	Першыя людзі ў прыродным асяроддзі. Старажытнейшыя людзі не адчувалі сваёй перавагі над жывёламі, раслінамі і нежывой прыродай. Яны верылі, што камні рас-
туць і, як жывёлы, здольны нараджаць падобных да сябе. Былі ўпэўнены, што жывёлы і расліны маюць сваю мову і гутараць паміж сабой.
Уся прырода была для першых людзей велізарнай жывой істотай, якая ўсё добра адчувала. Яна магла быць як у лагодным настроі, так і злавацца ў адказ на паводзіны нават асобнага чалавека. Людзі былі ўпэўнены, што з часам яны могуць ператварыцца ў розных жывёл і раслін. Такія ўяўленні аб прыродзе захоўваліся доўгі час.
Нават з утварэннем радавога ладу людзі верылі, што продкамі асобных родаў сталі пэўныя жывёлы і расліны. Так узніклі такія назвы, як, напрыклад, род бусла, ваўка, аленя. Калі аднойчы вучоны паказаў тубыльцу Аўстраліі фотакартку яго сародзіча, той упэўнена сказаў: «Гэта такі ж кенгуру, як і я».
2.	Веды і ўменні старажытных людзей. Ужо збіральнікі і паляўнічыя добра ведалі карысныя і шкодныя расліны, шляхі пераходаў, павадкі і месцы знаходжання жывёл. Разгадвалі іх сляды. Ноччу знаходзілі дарогу па зорках. Ім былі вядомы змены пор года. Ведалі прыкметы перамен надвор’я.
3 ужываннем раслінных, жывёльных і мінеральных сродкаў яны лячылі страўнікавыя захворванні, прастуды, залечвалі раны, пераломы касцей. Навучыліся рабіць халодныя і гарачыя прымочкі, ратавалі жыццё пры атрутных укусах, выдалялі хворыя зубы.
У мове старажытных людзей былі тысячы назваў розных жывёл, птушак, змей, дрэў, траў, розных камянёў. Але яны не
вельмі хутка лічылі. Марудна складалі і множылі. Лепш было з дзяленнем. 3 гэтым дзеяннем яны часцей сутыкаліся ў жыцці пры падзеле здабычы.
У навакольнай прыродзе яны ведалі як усё карыснае, так і шкоднае і небяспечнае.
Здольнасці першабытных людзей. (Пра тубыльцаў Аўстраліі)
Іх умельства высачыць жывёлу добра вядома. Аднак цяжка ўявіць сабе ўсё майстэрства ў гэтай справе, калі не бачыць іх за гэтай працай. Тубылец не толькі імгненна распазнае сляды жывёл і птушак.
Паглядзеўшы на напрамак свежых слядоў ці панюхаўшы ўваход у нару, ён можа адразу адказаць, ці ёсць там жывёла.
3 самага ранняга дзяцінства хлопчыкі і дзяўчынкі практыкуюцца ў вызначэнні кожнага следу, пакінутага любой жывой істотай. Жанчыны часта забаўляюцца, з выключнай дакладнасцю малюючы рукамі на пясчанай глебе сляды розных жывёл.