Гісторыя цывілізацый старажытнага свету
Вучэбны дапаможнік для 5 класа
Выдавец: Народная асвета
Памер: 318с.
Мінск 1993
Нават без разгадкі пісьмовых тэкстаў вучоным вядома, што ў III і першай палове II тысячагоддзя да н. э. у даліне Інда існавала вялікая дзяржава. Жыхары дзяліліся на некалькі грамадскіх класаў. Дакладна невядома, хто быў на чале дзяржавы. Але вялікую ролю ў жыцці грамадства адыгрывалі жрацы.
У рэлігіі старажытныя індцы пакланяліся багіні-матцы і трохтварнаму богу, апекуну жывёлаводаў. Абогатварыліся некаторыя расліны і жывёлы, асабліва бык і аднарог. Магчыма было пакланенне вадзе як жыватворнай сіле. Аб гэтым сведчаць шматлікія культавыя басейны ў гарадах Махенджа-Дара і Харапа. Верылі ў замагільнае жыццё.
Такім чынам, ужо ў III тысячагоддзі
да н. э. у Індыі існавала цывілізацыя, утварылася вялікая дзяржава з грамадскімі класамі. Жыхары даліны Інда стварылі вялікую гарадскую культуру, падобную егіпецкай і месапатамскай.
С л о ў н і к.
Джут — травяністая расліна, валокны якой ідуць на выраб грубых тканін, вяровак.
Ювел'ір — майстар, які вырабляе ўпрыгожанні з каштоўных металаў, з каштоўнымі камянямі.
Аднардг — марская жывёліна сямейства дэльфінавых з доўгім біўнем у верхняй сківіцы.
? 1. Якім заняткам спрыяла прырода Індыі ў ста-
ражытнасці? 2. Чаму старажытнейшыя дзяржавы ўзніклі ў даліне Інда? 3. Чым адрознівалася жыццё старажытньіх індцаў ад жыцця іншых старажытных цывілізаваных народаў III —пачатку II тысячагоддзя да н. э.?
Як захаваў жыццё продак усіх індыйцаў. (Паданне аб сусветным патопе)
Ен меў імя Ману. Раніцай, калі ён мыўся, яму ў рукі трапілася малюсенькая рыбка. Яна сказала яму чалавечым голасам: «Вырасці мяне, і я выратую цябе. Праз некаторы час усё жывое згубіць сусветны патоп. А я аднаго цябе выратую». «Але як мне цябе вырасціць? — спытаў Ману. Рыбка адказала: «Пакуль мы маленькія, нас амаль заўсёды глынаюць вялікія рыбіны. Спачатку ты мяне гадуй у жбане. Калі мне стане цесна — выкапай мне звычайную яму і дзяржы мяне ў ёй. Калі і там мне стане цесна, выпусці мяне ў мора. Там я ўжо буду ў бяспецы».
Гэта парода рыб, з рогам над вачыма, вельмі хутка расце. Яна сказала Ману: «Наступіць год, у якім
адбудзецца патоп. Таму ты паслухай мяне і збудуй карабель. Калі патоп пачнецца — узыдзі на яго і я цябе выратую». Ману ўсё так і зрабіў.
Ужо ў час патопу рыба прыплыла да карабля Ману, прычапіла канат карабля да свайго рогу і пацягнула яго да вялікай поўночнай гары. На самым версе расло вялікае дрэва. Рыба сказала Ману: «Прывяжы карабель да дрэва, каб вада не знесла яго ўніз, пакуль ты будзеш на гары. А як толькі вада пачне спадаць — ты паволі спускайся ўніз.
Такім чынам ён спусціўся. 3 тых пор гэты склон гары завецца «Сход Ману». Патоп тады згубіў усё, толькі адзін Ману і застаўся ў жывых.
§ 20. Прыход арыяў і каставы лад у Старажытнай Індыі
1. Пранікненне арыяў. Вы ўжо ведаеце, што арыйскія плямёны падзяліліся на дзве часткі. Заходнія арыі накіраваліся на паўднёвы захад у Іран. А ўсходнія ў сярэдзіне II тысячагоддзя да н. э. з паўночнага захаду праніклі ў Індыю. Арыі былі качэўнікамі і таму рухаліся дастаткова хутка. Першыя з індаарыяў, ці ўсходніх арыяў, яшчэ паспелі застаць апошнія гарады індскай цывілізацыі. Жыхароў гэтых гарадоў прышэльцы-качэўнікі празвалі дасамі, ці «чужымі». Часта арыі да мясцовых жыхароў ставіліся варожа.
Розніліся індаарыі і індцы і колерам скуры. У арыяў яна была светлай, у індцаў — цёмнай.
Паступова знікаюць індскія пасяленні, а самі індцы змешваюцца з індаарыямі. К пачатку I тысячагоддзя да н. э. Індыю засяляў адзін народ — індыйцы. Менавіта
яны і былі заснавальнікамі новай цывілізацыі і культуры. Развіваючыся, яна праіснавала потым амаль тры тысячы гадоў. Прамымі нашчадкамі гэтай цывілізацыі стаў сучасны індыйскі народ і яго суседзі. 2. Гаспадарчае жыццё індыйцаў. Цывілізаваныя індскія гарады знікалі. Арыі ж значна адставалі ад індцаў у гаспадарчым развіцці. Асноўным іх заняткам заставалася жывёлагадоўля. Як вы памятаеце, арыі былі першымі, хто прыручыў каня. Разводзілі таксама кароў. Усе прылады працы былі меднымі і каменнымі. Вялікі ўплыў на жыццёвы лад аказвалі войны.
3 пранікненнем у Індыю індаарыі многія ўменні запазычылі ў тубыльных жыхароў. Яны хутка прыстасаваліся да мясцовых прыродных і кліматычных умоў.
К канцу II — пачатку I тысячагоддзя да н. э. індыйцы ў асноўным перайшлі да земляробства. Узнаўляліся пасевы пшаніцы, ячменю, проса. У I тысячагоддзі да н. э. зноў асвоілі бавоўну і джут. Асабліва добрыя ўраджаі збіралі земляробы даліны ракі Ганг.
Разам з канём і каровай сваё месца ў гаспадарцы занялі слон, авечка, каза і асёл. Значна дапамагалі чалавеку ў барацьбе з непралазнымі джунглямі сланы.
Хутка асвоіўшы бронзу, ужо ў пачатку I тысячагоддзя да н. э. індыйцы навучыліся здабываць жалеза. Тапары і іншыя прылады працы з жалеза паскорылі асваенне новых зямель. Будаваліся плаціны і каналы для адводу лішкаў вады.
Неўзабаве адрадзілася рамяство. Акрамя вытворчасці вырабаў з бронзы, жалеза,
медзі, былі добра развіты ганчарная справа і ткацтва. Індыйцы рабілі настолькі якасныя баваўняныя тканіны, што адзенне з іх можна было прасунуць праз маленькі пярсцёнак. Гэтыя тканіны былі вельмі дарагімі. У гонар багіні пашы Сіты іх назвалі «сіцец». Разам з паркалем ткаліся і больш простыя баваўняныя тканіны.
Лічыцца, што індыйцы першымі навучыліся рабіць цукар з цукровага трыснягу.
Гандаль быў развіты слаба. Ен абмяжоўваўся абменам таварамі паміж суседнімі пасяленнямі.
3. Грамадскі лад індыйцаў у канцы II— I тысячагоддзя да н. э. Прышлыя ў Індыю плямёны індаарыяў перамешваліся з мясцовым насельніцтвам. 3 цягам часу сталі ўзнікаць суседскія абшчыны. Але кроўныя сувязі захоўваліся і ў межах абшчын. Арыі, як і раней, дзялілі людзей на «сваіх» і «чужых». Як захопнікі яны паставілі «чужых» у залежны ад сябе стан спачатку ў абшчыне, а потым і ў індыйскім грамадстве.
Быў падзел і сярод саміх арыйскіх плямён. Яшчэ з другой паловы II тысячагоддзя да н. э. усе арыі падзяліліся на тры няроўныя па свайму грамадскаму становішчу групы — варны. Першай і самай высокай варнай былі брахманы — жрацы, настаўнікі, знатакі правіл грамадскага жыцця. Другая варна — кшатрыі. Яе складала ваенная знаць. У трэцюю варну ўваходзілі земляробы, рамеснікі і гандляры. У пачатку I тысячагоддзя да н. э. з’явілася і чацвёртая варна — шудры, што значыць слугі. У гэтую варну ўваходзілі ўсе неарыі.
Яны павінны былі прыслужваць тром першым варнам.
Але самымі горшымі лічыліся недатыкальныя. Яны не ўваходзілі ні ў адну з варн і выконвалі самую «чорную» працу.
3 развіццём рамяства, ростам насельніцтва і ўскладненнем грамадскага жыцця ўнутры варн узнікла больш дробнае дзяленне па роду заняткаў, якое атрымала назву каст. Чалавек пападаў у пэўную касту ад нараджэння. Калі ты нарадзіўся ў сям’і брахмана, ты — брахман. Калі ў сям’і шудр — ты заўсёды шудра.
Далейшае развіццё індыйскага грамадства прывяло ў сярэдзіне I тысячагоддзя да н. э. да ўтварэння царстваў на чале з раджамі. Па-старажытнаіндыйску раджа значыць «цар». А ў канцы IV стагоддзя да н. э. у Індыі ствараецца велізарная па тэрыторыі дзяржава.
Такім чынам, у I тысячагоддзі да н. э. у Індыі была створана яшчэ адна цывілізацыя. Пазней яна пераўзышла дасягненні індскай цывілізацыі. У гэты час склаўся каставы лад, які захаваўся да нашых часоў. Узнікла магутная дзяржава.
? 1. Хто такія індаарыі? 2, Чаму буйнейшыя пася-
ленні ўзніклі ў даліне Ганга? 3. Што такое касты, чым яны адрозніваюцца ад варн?
Грамадскі лад старажытных індыйцаў па Законах Ману
Дзеля ўсеагульнага дабрабыту Брахма стварыў са сваіх вуснаў, рук, ног і ступняў адпаведна брахмана, кшатрыя, вайш’я ды шудру. Для кожнага з іх былі ўстаноўлены адпаведныя заняткі.
Навучанне, вывучэнне Ведаў, ахвярапрынашэн-
ні сабе і іншым, даванне і атрыманне міласціны Брахма ўсталяваў брахманам. Брахман заўсёды першы.
Ахова падданых, даванне міласціны, ахвярапрынашэнне, вывучэнне Ведаў і недалучэнне да людскіх прыхамацей Брахма замацаваў за кшатрыямі. Але ні пры якіх умовах кшатрый не мае дазволу браць больш за чацвёртую частку ўраджаю сваіх падданых.
Жывёлагадоўлю, а таксама даванне міласціны, ахвярапрынашэнне, вывучэнне Ведаў, гандаль, грашовыя справы ды земляробства Брахма падаў вайш’ям.
Але ж толькі адзіны занятак Брахма пакінуў шудрам — быць у згодзе з першымі трыма.
§ 21. «Веды» — вялікі пачатак
Гісторыя індаарыяў, а з I тысячагоддзя да н. э. і ўсіх індыйцаў непарыўна звязана з Ведамі. Веды — святарныя кнігі старажытных індыйцаў. Само слова «Веды» дакладна супадае па сэнсу з беларускім «веды».
Усяго Ведаў было чатыры: Bedа гімнаў, Веда мелодый, Веда аб прынясенні ахвяр і Веда парад. Яны прызначаліся для штодзённага жыцця. Гэтыя Веды былі абавязковымі для кожнага індыйца, іх карыснасць ніколі не аспрэчвалася. Самі кнігі былі састаўлены паміж 1500 і 1000 гадамі да н. э. Усё далейшае духоўнае жыццё старажытных індыйцаў стваралася на аснове Ведаў. Таму індыйскую культуру I тысячагоддзя да н. э. называюць Ведыйскай культурай, а саму цывілізацыю — Ведыйскай цывілізацыяй.
1. Санскрыт — мова Ведыйскай культуры. Адным з найбольш значных дасягненняў Ведыйскай культуры з’яўляецца мова санскрыт. Гэта слова ў перакладзе азначае «дасканалы». Менавіта на ёй гаварылі індаарыі, менавіта на ёй напісаны Веды і ўсе астатнія творы індыйскай літаратуры. У ёй ёсць словы, падобныя на беларускія і рускія. Напрыклад, «веды», «швета» — «свята», «брахман» — «рахманы», па-руску — «кроткнй».
На аснове санскрыту была створана своеасаблівая пісьменнасць. Алфавіт налічвае 48 літар, з якіх — 12 галосных. Усе словы на пісьме, за рэдкім выключэннем, пішуцца злітна. Падзел робіцца толькі на радкі.
3 санскрыту ўзніклі многія сучасныя мовы Індыі — хіндзі, урду, бенгальская і іншыя.
Творцамі і апекунамі санскрыту лічыліся багі і брахманы. Кожны чалавек, які прызнаваў сябе арыем, павінен быў ведаць гэту мову. «Чужыя», як і шудры і недатыкальныя, пазбаўляліся магчымасці вывучаць гэту мову пад страхам жорсткай кары. 2. Літаратура. Акрамя Ведаў, якія лічыліся асновай асноў, Ведыйская культура стварыла шмат самых разнастайных твораў. Усе яны былі напісаны на санскрыце. Многія з іх з’яўляюцца вялікім багаццем у скарбонцы сусветнай літаратуры. Першае месца ў гэтым шэрагу належыць вялікім паэмам «Махабхарата» і «Рамаяна».