Гісторыя цывілізацый старажытнага свету
Вучэбны дапаможнік для 5 класа
Выдавец: Народная асвета
Памер: 318с.
Мінск 1993
Хуанхэ? 3 якімі цяжкасцямі яны тут сустрэліся? 2. Аб чым сведчыць паяўленне магіл з рознымі рэчамі ў II тысячагоддзі да н. э.? Што гэта за з'ява? 3. Што вяло да змен у Кітаі ў сярэдзіне I тысячагоддзя да н. э.?
Міф аб героях Гуне і Юю
Калісьці ўвесь свет быў заліты паводкай. Людзі, як звяры, жылі ў пячорах. Гунь, нашчадак багоў, вырашыў ім дапамагчы. Ен украў у багоў сі-
жан, зямлю, якая сама расце. 3 маленькіх часцінак сіжана ён пачаў будаваць дамбы.
Але багі вельмі раззлаваліся за крадзеж і забілі Гуня. У апошні момант у яго нарадзіўся сын — Юй. Паданні гавораць, што ён нарадзіўся ў выглядзе дракона і мог прымаць звярыны выгляд.
Пасля забойства Гуня багі ўбачылі, што зрабілі злую справу. Тады яны вырашылі дапамагчы Юю. Яны далі яму костку барана, на якой было непіта пазначана рыскамі.
Юй здагадаўся, што ён павінен рабіць, каб перамагчы паводку. Ен пачаў хадзіць па краіне і будаваць каналы. У адных месцах Юй рабіў гэта адзін, бо быў вельмі магутны. Але часта збіраў людзей, каб яны яму дапамагалі.
Так багі і людзі справіліся з паводкай.
Што, на вашу думку, з'явілася прычынай узнікнення гэтага міфа?
Жоўтым птушкам добра пархаць Сярод зялёных вяршынь дрэў. Хто з уладаром у апошні шлях? Чжун-хан, волат, Чжун-хан, гігант. Раўняўся ён сотні ў бітве адзін. У змаганні вораг бег ад яго, А перад магілай дрыжыць ён сам. Сіняе неба! Закон твой суровы. Няўмольна твая вышыня, Магіла яшчэ не запоўнена. Жывымі закопваем смельчакоў. Кожны з іх даражэй нам за сто.
Аб якім звычаі гаворыць гэты кітайскі верш? Якое стаўленне аўтара?
§ 23. Утварэнне адзінай кітайскай дзяржавы
1. Аб’яднанне краіны. У III ст. да н. э. самым моцным сярод усіх ваюючых царстваў зрабілася дзяржава Цынь. Паступова, у выніку заваяванняў і дыпламатычных перамоў, гэта царства падпарадкавала ўвесь тагачасны Кітай.
У 221 г. да н. э. былы цыньскі цар прыняў тытул Цынь Шыхуан-дзі, што значыла «Першы імператар дынастыі Цынь».
Цынь Шыхуан-дзі шмат зрабіў для практычнага аб’яднання краіны. Па яго загаду на тэрыторыі Кітая цяпер дзейнічала адно заканадаўства, адзіная манета. Нават пісьменнасць была апрацавана такім чынам, каб яе разумелі ва ўсіх канцах краіны. 2. Будаўніцтва Вялікай Кітайскай сцяны. Але ж Цынь Шыхуан-дзі застаўся ў памяці народа больш не як вялікі рэфарматар, а як жорсткі, бязлітасны ўладар.
Да гэтага часу ўжо некалькі стагоддзяў на поўнач ад Кітая, у стэпах сучаснай Манголіі, існаваў племянны саюз сюнну. Плямёны сюнну ўвесь час нападалі на асобныя кітайскія царствы, а потым і на імперыю Цынь. Часта яны даходзілі да берагоў Хуанхэ.
Каб процістаяць нападам ваяўнічых суседзяў, Цынь Шыхуан-дзі загадаў пачаць будаўніцтва сцяны ўздоўж паўночнай мяжы імперыі. План будаўніцтва без перабольшвання быў грандыёзным. Сцяна цягнулася на 4000 кіламетраў. Праз кожныя 2—3 кіламетры стаялі магутныя вежы. Шырыня сцяны была такой, што на ёй лёгка маглі раз’ехацца дзве калясніцы. Яна
атрымала назву Вялікай Кітайскай сцяны. Будаўнічыя работы працягваліся з перапынкам больш за тысячу гадоў.
Але ў памяці кітайскага народа падзеі будаўніцтва Вялікай Кітайскай сцяны засталіся як страшэнная трагедыя. Мільёны простых кітайцаў удзельнічалі ў працах. На паўночную мяжу зганяліся сяляне, рабы, воіны і асуджаныя. Вырашалася і яшчэ адна задача: гэта будаўніцтва засцерагала краіну ад перанаселенасці. Для будаўнікоў прадуктаў не хапала, умовы працы былі вельмі цяжкімі. Шмат людзей памірала. Паданні сведчаць, што нябожчыкаў хавалі прама ў сцяне. Таму гавораць, што сцяна пабудавана на касцях. Кітайскі гісторык абураецца: «Зрывалі горы, засыпалі цясніны, пракладвалі прамы тракт. Як танна цанілі працу простага народа!»
3. Грабніца Цынь Шыхуан-дзі. У 1974 г. кітайскія археолагі пачалі раскопваць грабніцу Цынь Шыхуан-дзі. I адразу гэта прывяло да сенсацыйных знаходак.
Рэдкі выпадак: месца магілы гэтага імператара было добра вядома са звестак старажытнакітайскіх гісторыкаў. Яны ж распавядалі аб вялікім будаўніцтве грабніцы яшчэ пры жыцці Цынь Шыхуан-дзі. Для пахавальнай камеры была высечана ўнутранасць цэлай гары. Для гэтага сагналі сотні тысяч кітайцаў. Пахаванне было вельмі багатым. Некалькі тысяч чалавек было прынесена ў ахвяру;
Нягледзячы на тое што навукоўцы добра ведалі месца грабніцы, доўгі час не вяліся ніякія археалагічныя работы. Усіх палохалі незвычайна вялікія памеры грабні-
цы — на плошчы ў некалькі квадратных кіламетраў. Было варашана весці раскопкі паступова і ўважліва.
Зараз раскапаны толькі тры ямы, якія знаходзяцца перад усходняй брамай у грабніцу. У іх быў размешчаны вайсковы атрад: 7 тысяч воінаў у баявым парадку з калясніцамі. Фігуры воінаў і коней выкананы з керамікі. Зброя ў іх з металу. Ва ўсім войску няма ніводнага аднолькавага твару.
I ўсё гэта толькі маленькая частка збудавання, якая нават не размешчана на тэрыторыі самой грабніцы. Але ўжо адно гэта ставіць грабніцу Цынь Шыхуан-дзі ў шэраг агульначалавечых помнікаў. А пакуль што нам застаецца толькі чакаць, якія таямніцы захоўвае магіла імператара Цынь...
4. Узнікненне імперыі Хань. Нягледзячы на тое што імперыя Цынь існавала толькі 14 гадоў, уплыў яе на гісторыю Кітая вельмі значны. Яна залажыла асновы адзінай дзяржавы.
Але ўлада самога Цынь Шыхуан-дзі была ў краіне ненавіснай. Як толькі ён памёр у 210 г. да н. э., адразу супраць дынастыі Цынь пачалося паўстанне. Пасля цяжкай барацьбы ўлада над Кітаем апынулася ў руках дынастыі Хань.
Перыяд уладарання дынастыі Хань (II ст. да н. э.— II ст. н. э.) з’явіўся часам росквіту старажытнага Кітая. Колькасць насельніцтва наблізілася да 60 мільёнаў чалавек. Добрае становішча ўнутры краіны дало магчымасць пачаць барацьбу з ваяўнічымі суседзямі.
5. Заваёўніцкія войны імперыі Хань. Пер-
шы ўдар быў нанесены па старому ворагу — плямёнам сюнну. Вялікае кітайскае войска пачало паход у паўночныя стэпы. Паселішча сюнну бязлітасна знішчалася разам з жанчынамі і дзецьмі. Войска сюнну было знішчана.
Рэшткі плямёнаў сюнну пакінулі сваю краіну і перабраліся ў Сярэднюю Азію. A праз некалькі стагоддзяў яны ўжо апынуліся на другім канцы еўразіяцкага мацерыка і пачалі непакоіць граніцы Рымскай імперыі. У Еўропе яны былі вядомы як гунны.
Умацаваўшы паўночныя граніцы Кітая, войска імперыі Хань пачало наступленне на захад. Ханьскія імператары марылі падпарадкаваць сабе гарады, якія стаялі на Вялікім шаўковым шляху. Гэты шлях пачынаўся ў Кітаі, дзе выраблялі шоўк. Праз Сярэднюю Азію, Персію, Блізкі Усход шаўковыя тканіны траплялі ў Еўропу. Усюды яны цаніліся як самыя дарагія каштоўнасці. Спосаб вытворчасці шоўку кітайцы трымалі ў тайне.
Гэты гандаль даваў вялікі прыбытак і тым краінам, праз якія праходзіў Вялікі шаўковы шлях. Аднак кітайскія імператары хацелі атрымліваць увесь прыбытак.
Войскі імперыі Хань змаглі захапіць некаторыя заходнія гандлёвыя гарады. Але пранікнуць у Сярэднюю Азію яны ўжо не здолелі. Тым не менш граніцы Кітая былі значна пашыраны.
Такім чынам, у канцы III—II ст. да н. э. склалася адзіная кітайская дзяржава. Старажытны Кітай апынуўся на вяршыні сваёй магутнасці.
! 1. У чым прычыны аб'яднання Кітая ў адзіную
дзяржаву ў III ст. да н. э.? 2. Як адбілася ўлада Цынь Шыхуан-дзі на становішча ў Кітаі? Паспрабуйце разгледзець праблему з розных бакоў. 3. У чым прычыны заваёўніцкіх войнаў імперыі Хань?
Вяртанне воіна з паходу
У пятнаццаць гадоў пайшоў з войскам у паход, Толькі ў восемдзесят вярнуўся дадому.
Увайшоўшы ў вёску, селяніна спытаў:
«Адкажы, хто ў маёй сям’і застаўся жывы?» «Глядзіце — хату сваю вам відаць».
Магільны пагорак з кіпарысамі побач.
Адвар і кашу хутка згатовіў,
Але ж для каго? Хто сядзе есці са мною? Выйду з хаты, стану тварам да ўсходу, I слёзы гаротныя з адзення змываюць пыл.
Паспрабуйце скласці апавяданне аб вяртанні кітайскага воіна ў сваю вёску.
§ 24. Старажытнакітайскае грамадства. Народныя паўстанні
1. Уяўленне кітайцаў аб свеце. Старажытнакітайская народнасць склалася ў даліне ракі Хуанхэ. Кітайцы пачалі называць сябе «хуася». Усе іншыя атрымалі агульную назву «барбарыньцы. чатырох краін свету». Хуася лічылі сябе цывілізаваным народам, а ўсе іншыя плямёны, на іх думку, стаялі на больш нізкай ступені развіцця.
Вось як да гэтага ставіліся сучаснікі: «Барбарыньцы — гэта шакалы і ваўкі, ім нельга ісці на ўступкі. Хуася — гэта сваякі, і іх нельга пакінуць у бядзе!»
Сваю краіну кітайцы называлі «Сярэдзінная дзяржава», ці «Паднябесная імпе-
рыя». Гэтыя назвы пайшлі ад веры ў тое, што Кітай знаходзіцца ў сярэдзіне свету і яго народ апякуе само Неба, якое лічылася вярхоўным богам.
2. Імператарская ўлада. На чале кітайскага грамадства стаяў імператар. Лічылася, што ён быў Сынам Неба і меў боскую прыроду. Таму падданыя павінны былі адносіцца да таго, як да бога ў чалавечым выглядзе. Самі аб сабе імператары гаварылі: «Я — адзін сярод людзей». Імператары былі жрацамі, і толькі яны мелі права весці перамовы з Небам.
Улада імператараў была неабмежаваная. Усе людзі лічыліся яго слугамі і павінны былі выконваць любы яго загад. Імператар быў уласнікам усёй зямлі ў дзяржаве. За карыстанне зямлёй кітайцы плацілі падаткі.
3. Падзел насельніцтва Кітая на рангі. Усё насельніцтва Кітая было падзелена на рангі. Для кожнага з рангаў былі акрэслены свае правы і абавязкі. «Адзенне залежыць ад рангу, а карыстанне багаццем — таксама ад рангу. Розная колькасць піцця і ежы, крой вопраткі, колькасць жывёлы і рабоў, забароны на ўжыванне вызначаных формаў лодак, калясніц і хатняга посуду. Пры жыцці чалавека захоўваецца розніца ў галаўных уборах, адзенні, колькасці палёў і памерах жылля: пасля смерці — у памерах унутранай і знешняй труны, савана і магільнай ямы». Нават некаторыя словы для адных і тых жа рэчаў у людзей розных рангаў былі рознымі.
Прыналежнасць чалавека да акрэсленага рангу захоўвалася праз сям’ю. Пе124
райсці з аднаго рангу да другога было магчыма ў асноўным на дзяржаўнай службе. Ранг можна было купіць.
Такі грамадскі лад замацоўваўся і ў рэлігійных сістэмах.
4. Рэлігійныя сістэмы Кітая — канфуцыянства і даасізм. Адным з найбольш вядомых дзеячаў у кітайскай гісторыі з’яўляецца Кун Цю (551—479 гг. да н. э.). Еўрапейцам ён вядомы як Канфуцый. Ад яго імя атрымала сваю назву і сістэма поглядаў на свет, якую ён распаўсюджваў,— канфуцыянства.