• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя цывілізацый старажытнага свету Вучэбны дапаможнік для 5 класа

    Гісторыя цывілізацый старажытнага свету

    Вучэбны дапаможнік для 5 класа

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 318с.
    Мінск 1993
    93.36 МБ
    У Гамера кожны цар, герой паходзіць непасрэдна ад багоў. Калі міф апавядае аб багах, то жрацы, большасць грамадзян, законы бацькоў сцвярджалі, што гэта праўда, і настойвалі на дакладнасці ўсяго сказанага. Гэтым рэлігія адрозніваецца ад міфа або казкі пра людзей. У старажытных грэкаў міфы, эпас і рэлігія не былі аддзелены адзін ад другога.
    Паданне аб «Адысеі» адносіцца да казкі аб мараплаўцах. Гістарычнай, праўдзівай асновай яго з’яўляецца рэальная небяспека загінуць у час марской буры ці ад нападу піратаў. Небяспека афарбавана адкрытым вымыслам, у які не верылі. Сірэны — птушкі з жаночай галавой — цудоўнымі спевамі заманьвалі мараплаўцаў к востраву, дзе караблі разбіваліся аб скалы. Каб не паддацца зману, Адысей заляпіў воскам вушы сваіх маракоў, а сябе загадаў прывязаць да мачты. Так ён і спевы пачуў, і не звярнуў да сірэн.
    Дыяніс і марскія разбойнікі. Лічылася, што Дыяніс прайшоў па Грэцыі, Сірыі, Азіі, дайшоў да Індыі і
    вярнуўся цераз Фракію ў Грэцыю. Аднойчы ён апынуўся ў марскіх разбойнікаў. Разбойнікі папрасілі зрабіць цуд. Тады яны павераць, што Дыяніс — бог. Дыяніс ператварыў парус у вінаградную лазу, а разбойнікаў — у дэльфінаў. Папрасілі сабе на згубу!
    Некалькі подзвігаў Геракла. Шмат міфаў складзена пра героя Геракла. Калі цар Амфітрьіён быў на вайне, Зеўс з’явіўся ў абліччы Амфітрыёна да яго жонкі Алкмены. Так нарадзіўся Геракл. Раўнівая жонка Зеўса Гера паслала да дзіцяняці дзвюх змей, але маленькі Геракл іх задушыў. Калі Геракл стаў бацькам, Гера наслала на яго вар’яцтва і Геракл забіў сваіх дзяцей. Дэльфійскі аракул (яго давала жрыца Апалона піфія) загадаў Гераклу служыць цірынфскаму цару Эўрысфею 12 год, каб ачысціцца ад злачынства.
    За час гэтага служэння Геракл здзейсніў 12 подзвігаў. Ен задушыў льва каля горада Нямеі, што ў Аргалідзе. 3 дапамогай героя Іялая ён забіў дзевяцігаловую гідру ў балоце каля горада Лерна. У ваколіцы горада Сцімфалы медныя птушкі з бронзавымі крыллямі разрывалі на часткі людзей і жывёлу. Багіня Афіна дала Гераклу два медныя цімпаны, выкананыя богам Гефестам. Узышоўшы на ўзгорак, Геракл ударыў у цімпаны. Птушкі напалохаліся і ўзляцелі над лесам. Яны дажджом сыпалі свае пер’і — стрэлы, але не пападалі яны ў Геракла. А Геракл паразіў усіх птушак стрэламі свайго лука. Загадаў Эўрысфей ачысціць ад гною жывёльны двор Аўгія, цара Эліды. Адных белых і чырвоных быкоў было больш за пяцьсот. Геракл папрасіў у Аўгія дзесятую частку статка за работу. Аўгій згадзіўся, думаючы, што немагчыма за адзін дзень выканаць такую работу. Геракл зрабіў праломы з двух бакоў сцяны, акружаючай двор, запрудзіў дзве рэчкі. Вада выйшла з берагоў і знесла
    гной. Аднак Аўгій не аддаў дзесятую частку быкоў. Цераз некалькі гадоў Геракл уварваўся ў Эліду з вялікім войскам, забіў Аўгія і забраў усё яго багацце. У гонар перамогі Геракл прынёс ахвяры алімпійскім багам і ўстанавіў Алімпійскія гульні.
    ф У гонар чаго Геракл устанавіў Алімпійскія гульні?
    Раздзел II.
    Росквіт грэчаскага грамадства
    § 27. Ад першабытнай абшчыны да дзяржавы
    1.	Удасканаленне прылад працы і жыццё абшчыны. Дарыйскае заваяванне адкінула Грэцыю назад. Ад мікенскай эпохі засталіся дасягненні: ганчарны круг, апрацоўка металаў, карабель з парусам, вырошчванне алівы і вінаграду. На тэрыторыі Грэцыі ўсталяваўся першабытнаабшчынны лад. Аднак у X—IX стагоддзях да н. э. распаўсюджваюцца жалезныя прылады працы. Долата і цясло знойдзены на Крыце, у Афінах, а ў Тырынфе — серп. Вострымі і цвёрдымі прыладамі працы кожны чалавек паасобку, не толькі абшчыны людзей, мог усё вырабляць болып хутка. Гэта быў тэхнічны пераварот. I ўсё ж гаспадарка была натуральнай. У абшчыне людзі амаль усё выраблялі самі, а не куплялі.
    Гамер апісаў шчыт Ахіла, быццам бы зроблены самім богам кавальскага рамяства Гефестам. На адным малюнку земляробы аруць зямлю, падганяючы валоў. На другім
    жняцы працуюць вострымі сярпамі. Дзеці ахапкамі падаюць калоссі вязальшчыкам. У абшчыне зямлю па жэрабю дзялілі. Гаспадароў надзелаў перыядычна мянялі, каб лепшымі землямі маглі карыстацца і другія. У часы, аб якіх апавядае «Адысея», перадзелы зямлі спынілі. Абшчына адводзіла надзелы ў 20—30 га прадстаўнікам радавай знаці. Раб Адысея Эўмей пасвіў на абшчынных землях 12 царскіх статкаў буйных рагатых жывёл і 60 статкаў дробных (авечак, коз) і свіней.
    Рамеснікаў у гэты час называлі «дземіургамі», гэта значыць працуючымі на абшчыну. Да рамеснікаў адносілі ўсіх, хто не займаўся земляробствам: кавалёў, цесляроў, спевакоў, жрацоў, лекараў і іншых. Вядомы рамеснікі па металу, дрэву, скуры, гліне. Аседлым рамяством было кузнечнае, астатнія — вандроўным. Аднак раздзялення працы паміж рамеснікамі і земляробамі амаль не было. Чалавек вырабляў саху і апрацоўваў зямлю. Героі «Іліяды» і «Адысеі» не ведаюць нават слова «купец». Радавая знаць не паважала гандляроў. А пірацтва лічылася доблесцю.
    2.	Разлажэнне першабытнай абшчыны. Надзел зямлі забяспечваў свабоду і правы абшчынніка. Земляроб быў членам народнага сходу, разам з усімі ўдзельнічаў у святах і прыносіў ахвяры багам. Неўраджай, нападзенне іншапляменнікаў, мнагадзетнасць і іншыя прычыны прыводзілі да драблення ці страты надзелу. Такіх грэкі называлі фётамі, батракамі. Адысей, баючыся жаніхоў сваёй жонкі Пенелопы (яны думалі, што ён загінуў), вярнуўся дадому пад
    выглядам фета, жабрака. Знатны Еўрымах прапанаваў яму ежу, вопратку і абутак за службу фета. Гаспадар мог скасаваць умовы наймання па свайму жаданню. Фет не меў такога права. Феты, не знайшоўшыя месца працы, гублялі правы свабоднага чалавека.
    У «Іліядзе» не ўпамінаюцца рабы-мужчыны. Ваеннапалонных забівалі. Жанчын і дзяцей бралі ў палон і ператваралі ў рабоў. Але раней наогул палонных не бралі.
    У часы першабытнаабшчыннага ладу людзі карысталіся прымітыўнымі прыладамі працы. Яны яшчэ не навучыліся іх вырабляць. Яны не ведалі, як вырасціць такі ўраджай, каб забяспечыць жыццё. У такіх умовах палонны — лішні ядок. Яго вымушаны былі забіваць або рабіць членам роду, які працаваў разам з усімі. Толькі супольна працуючы, абшчыннікі маглі забяспечыць сябе неабходным. Таму царская дачка Наўзікая са сваімі служанкамі сама мые бялізну. А Адысей ганарыцца здольнасцю араць зямлю. Рабы працавалі разам з членамі сям'і. Такое рабства ў навуцы прынята называць патрыярхальным. Яно абазначае ўладу бацькі («патэр») над усімі членамі сямЧ, як над сваімі ўласнымі жонкай і дзецьмі, так і над рабамі. Калі людзі навучыліся вырабляць дастаткова прадуктаў, працаваць хутчэй, патрыярхальная сям’я стала асноўнай гаспадарчай адзінкай, стала працаваць самастойна. Патрыярхальнае рабства існавала таму, што ў абшчыне выраблялася амаль усё неабходнае, гандаль быў неразвіты, раб не мог вырабіць прадукт на продаж.
    Грошай яшчэ не было. За рабыню плацілі ад 4 да 20 быкоў, за даспехі — ад 9 да 100 быкоў. У «Адысеі» сустракаюцца пакупныя рабы-мужчыны, але больш было рабынь. Толькі цары і знаць валодалі рабамі. Імі станавіліся палонныя або захопленыя піратамі. Знатных палонных маглі выкупіць родзічы, абшчыннікі такой надзеі не мелі. Праца рабоў абагачала арыстакратаў.
    3.	Свабодныя і залежныя людзі. Зямля лічылася ўласнасцю ўсёй абшчыны. Аднак з’явіліся багатыя «многанадзельныя» і бедныя «безнадзельныя» людзі. Землі многанадзельных апрацоўвалі феты, малазямельныя абшчыннікі і рабы. Гамер называе багатых і знатных «арыстай» («найлепшымі»), а бедных — «какой» («дрэннымі»). Толькі арыстакраты мелі вольны час, каб практыкавацца ў бегу, кіданні кап’я, дыска, утрымліваць баявога каня, купіць панцыр, панажы, скураны шчыт, абіты меддзю, бронзавы шлем. Арыстакраты станавіліся ў першыя рады народнага апалчэння, служачы інтарэсам усёй абшчыны. Таму знаць кіравала абшчынай, вяршыла суд, тлумачыла волю багоў. Сход воінаў паступова траціў сваю галоўную ролю, якую ён адыгрываў пры першабытнаабшчынным ладзе. Кіруючых прадстаўнікоў знаці Гамер называе «басілёямі» (царамі). За ўсё гэта царам абшчына давала лепшы зямельны надзел, ганаровую долю мяса, віна на пірах і іншыя «дары».
    У VIII—VI стагоддзях да н. э. грэчаскія металургі навучыліся лепш выплаўляць жалеза з руды і
    закальваць жалезныя вырабы на накавальні, атрымліваць сталь. Майстар Глаўк з вострава Хіос навучыўся зварваць і паяць жалезныя кавалкі. Майстры Ройк і Феадор з вострава Самоса выраблялі тонкія і цвёрдыя лісты бронзы. Маючы жалезныя пілы, молаты, іншыя прылады, грэкі навучыліся будаваць караблі. Вялікія трыёры прыводзілі ў хуткі рух 180 грабцоў. Магчымасці аднаго чалавека ў вытворчасці павялічыліся. Рамяство стала асобнай галіной гаспадаркі, яно аддзялілася ад земляробства. Земляробы і рамеснікі пачынаюць гандляваць. Рамеснікі селяцца кучна, у адным месцы, што спрыяла развіццю гарадоў. У пачатку VII ст. да н. э. паявіліся срэбраныя грошы.
    Выкарыстоўваючы працу фетаў і рабоў, ваеннарадавая знйць захоплівала абшчынныя землі. Даведзеныя да галечы сародзічы бралі ў доўг грошы, прасілі валоў для апрацоўкі сваіх кавалкаў зямлі. Аддаць яны павінны былі больш, чым пазычалі. Даўжнік, які не мог разлічыцца, спачатку губляў зямлю, потым аддаваў у рабства дзяцей, жонку і, нарэшце, самога сябе.
    4.	Паняцце аб дзяржаве-полісе. Расслаенне на багатых, людзей сярэдняга дастатку і бедных паскорылася. Паэт-селянін Гесіёд (жыў на рубяжы VIII—VII стагоддзяў да н. э.) у паэме «Праца і дні» расказаў аб жыцці жыхароў Беотыі. Гесіёд працаваў сам, жанчына-рабыня і хлопчык-раб. Ен наймаў на палявую працу фетаў, а на зіму — батрачку. Значыць, у яю час рабамі сталі валодаць не толькі арыстакраты, але і частка абшчыннікаў. Частка сялян папала ў даўгавое рабства. Рамеснікі, пасяліўшыся
    ў горадзе, куплялі прывазных, купленых рабоў, якія працавалі ў розных майстэрнях.
    Гесіёд у басні пра ястраба і салаўя расказаў, як кіравала абшчынай радавая знаць. Ястраб увасабляў басілеяў і іх суд, а салавей — селяніна. Схапіў ястраб салаўя вострымі кіпцюрамі і кажа: Што ты, няшчасны, пішчыш? За цябе я дужэй! Як ты ні спявай, а цябе панясу я, куды захачу.
    I паабедаць магу я табой, і адпусціць на свабоду.
    Таму Гесіёд назваў свой век жалезным. Ен тлумачыць, чаму не хоча жыць:
    Дзеці з бацькамі, з дзецьмі — бацькі згаварыцца не змогуць.