• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя цывілізацый старажытнага свету Вучэбны дапаможнік для 5 класа

    Гісторыя цывілізацый старажытнага свету

    Вучэбны дапаможнік для 5 класа

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 318с.
    Мінск 1993
    93.36 МБ
    Так, разумею, і ў сэрца глыбока маркота запала:
    Бачу, як хіліцца ніц краіна, некалі першая Паміж іянійскіх зямель.
    У ёй ён нападае на абедзве партыі, абараняючы ў той жа час адну ад другой, разбірае ўсю спрэчку, а пасля гэтага пераконвае аднолькава і тых і другіх спыніць узнікшую спрэчку.
    I наогул вінаватымі гэтай смуты ён заўсёды вылучае багатых. Таму і ў пачатку сваёй элегіі ён гаворыць, што баіцца, як срэбралюбства людзей, так і напышлівасці іх, значыць, мяркуе, што з-за гэтага і ўзнікла варожасць».
    Плутарх. Салон. Глава V.
    Анахарсіс, госць Салона, даведаўшыся аб састаўленні Салонам новых законаў, стаў смяяцца. «Салон марыць стрымаць грамадзян ад злачынстваў і карыслівасці пісанымі законамі, якія нічым не адрозніваюцца ад павуціны: як павуціна, так і законы,— калі пападаюцца слабыя і бедныя, іх трымаюць, а моцныя і багатыя вырвуцца. На гэта Салон, кажуць, запярэчыў, што і дагавораў людзі прытрымліваюцца, калі парушаць іх нявыгадна ні таму, ні другому боку; і законы ён так прыстасоўвае да інтарэсаў грамадзян, што пакажа ўсім, наколькі лепш паступаць чэсна, чым парушаць законы».
    Салон аб законе гонару
    «3 астатніх законаў Салона асабліва своеасаблівым і дзіўным з’яўляецца той закон, які патрабуе, каб грамадзянскага гонару быў пазбаўлены чалавек, які не далучыўся ў час смуты ні да той, ні да другой партыі. Аднак ён, мабыць, хоча, каб ніхто не адносіўся раўнадушна і безудзельна да агульнай справы, ахаваўшы ад небяспекі асабісты здабытак і адгаворваючыся тым, што не падзяляе гора і пакут сваёй радзімы; ён хоча, каб усякі неадкладна далучыўся да тых, якія клапоцяцца аб лепшых і больш справядлівых мэтах, падзяляў з імі небяспеку і дапамагаў ім, а не чакаў у бяспецы таго, што прадпішуць пераможцы».
    Арыстоцель аб ранняй тыраніі
    «Паколькі ў склад дзяржавы ўваходзяць два элементы — клас людзей немаёмных і клас людзей заможных, тыран павінен унушаць і тым і другім, што іх дабрабыт абапіраецца на яго ўладу і ўпарадкаваць справы так, каб адны ад другіх ні ў чым не цярпелі крыўды. А тых з іх, якія акажуцца мацнейшымі, ён пераважна павінен зацікавіць у падтрыманні яго ўлады. I калі тырану ўдасца дасягнуць гэтага, яму не прыйдзецца ні адпускаць рабоў на волю, ні разаружаць грамадзян: прываблівання аднаго з упамянутых класаў на бок улады тырана дастаткова, каб усялякага роду замахі на яе пацярпелі няўдачу. Было б лішнім распаўсюджвацца дэталёва аб усім гэтым. Мэта ўсіх гэтых мерапрыемстваў зразумела: тыран у вачах сваіх падданых павінен быць не тыранам, а домакіраўніком і царом, не ўзурпатарам, але апекуном; тыран павінен весці сціплы спосаб жыцця, не дазваляць сабе празмернасцей, знатных прывабліваць на свой бок сваім абыходжаннем, а большасцю кіраваць пры дапамозе дэмагагічных прыёмаў. Непазбеж-
    с
    ным вынікам гэтага з’Яўляецца не толькі тое, што праўленне тырана будзе больш прыгожым і зайздросным, што ён будзе ўладарнічаць над лепшымі, а не прыгнечанымі, што ён не будзе ніколі ўзбуджаць нянавісці і ўсяляць страх, але і тое, што ўлада тырана стане больш даўгавечнай і, нарэшце, што сам тыран у сваім маральным абліччы паўстане ці чалавекам абсалютна схільным да дабрачыннасці ці на паўдарозе да яе, чалавекам не нягодным, а нягодным напалову».
    § 29. Войны грэкаў з персамі
    1.	Паход персаў на Грэцыю. У VI ст. да н. э. персы захапілі грэчаскія гарады Малой Азіі. Спачатку яны падтрымлівалі гандаль, не абкладалі грэкаў вялікімі падаткамі. Персідскі цар Дарый I пачаў правіць жорстка.
    Грэчаскія гарады паднялі паўстанне супраць персідскіх тыранаў. Першымі паўсталі жыхары горада Мілета. Візантый, Кіпр, востраў Хіос і іншыя полісы падтрымалі паўстаўшых. Афіны і Эрэтрыя адправілі 25 караблёў на дапамогу. Але сілы былі няроўныя. Паўстанне было падаўлена. Дарый I зразумеў, што без падпарадкавання Балканскай Грэцыі яму цяжка будзе захаваць панаванне над грэкамі Малой Азіі і наогул у басейне Эгейскага мора.
    У 492 г. персідскі военачальнік Мардоній павёў 30 тысяч воінаў і 600 караблёў на Балканы. Ен захапіў шэраг гарадоў, востраў Фасос, поўдзень Фракіі. Македонскі цар Аляксандр прызнаў сваю незалежнасць ад Персіі. Аднак у час марской буры каля мыса Афон затанула 300 персідскіх Ka-
    раблёў. Мардоній не змог прыйсці на поўдзень Балкан.
    У 491 г. персы адправілі сваіх паслоў у гарады-дзяржавы грэкаў з патрабаваннем «зямлі і вады», гэта значыць поўнай пакорлівасці. Востраў Эгіна, гарады Фесаліі і Беотыі пакарыліся. Магутны Аргас заявіў аб неўмяшанні ў вайну. Афіны ж скінулі паслоў са скалы, а спартанцы — у калодзеж, параіўшы там знайсці «зямлю і ваду». Потым Спарта адправіла сваіх добраахвотнікаў у Персію, каб Персія змагла адпомсціць за сваіх паслоў.
    Персія была адзінай дзяржавай, а Грэцыя раздробленай на мноства незалежных полісаў.
    2.	Марафонская бітва. У 490 г. да н. э. новая магутная армія персаў захапіла востраў Эўбею. Жыхары Эрэтрыі сталі рабамі. Потым персы высадзіліся каля мястэчка Марафон, у 42 км на поўнач ад Афін. Сюды прывёў персаў афінскі тыран Гіпій. Афінскі стратэг Мільтыяд, бацьку якога забілі Гіпарх і Гіпій, распрацаваў план ваенных дзеянняў грэкаў. На дапамогу афінянам прыйшлі іх саюзнікі платэйцы. А спартанцы спазніліся з дапамогай. Грэкаў было намнога менш, чым персаў. Цэнтр баявой лініі грэкаў быў слабейшы. Персы яго прарвалі. Але правае крыло афінян і левае платэйцаў перамаглі персаў і злучыліся ў тыле персаў. Гэта забяспечыла перамогу. Грэкі забілі 6400 персаў, а самі страцілі 192 чалавекі.
    Існуе паданне, што воін прыбег у Афіны, каб паведаміць аб перамозе. Болып верагодна другое.
    Уся армія бегла ў Афіны, каб абараніць родны горад аб ворагаў, бо персы плылі пасля Марафона к Афінам. Афіняне апярэдзілі іх. Прыхільнікі Гіпія ў Афінах, аб якіх паведамляе Герадот, пабаяліся адкрыта, як Гіпій, перайсці на бок персаў. У алімпійскіх гульнях быў устаноўлены бег на дыстанцыю ў 42 км 195 м.
    3.	Фермапільская бітва. Персы і грэкі пачалі рыхтавацца да новай вайны.
    У Афінах грамадзяне раздзяліліся на два лагеры. Фемістокл, які належаў да другога разраду коннікаў, як піша гісторык Фукідзід, лепей за ўсіх мог прадказаць падзеі самай далёкай будучыні. Ен прапанаваў пабудаваць флот, грабцамі зрабіць афінскіх фетаў. Арыстыд, прыхільнік землеўладальнікаў, сцвярджаў, што трэба клапаціцца аб гаплітах, бо яны перамаглі пры Марафоне. Арыстыда выгналі астракізмам. Багатых абавязалі за свой кошт пабудаваць караблі. У 487 г. архантаў сталі выбіраць не толькі з пяцісотмернікаў, але і з коннікаў. Каб дабіцца гэтай рэформы, з часу Салона прайшло 107 гадоў. Так паступова ўмацоўвалася дэмакратыя.
    А калі пагроза новага нашэсця персаў стала відавочнай, Арыстыда вярнулі з выгнання. 31 грэчаскі поліс аб’ядналіся ў антыперсідскі саюз на чале са Спартай. Паседжанні саюзнікаў праходзілі ў Карынфе. Стварылі агульную армію і флот.
    У 480 г. да н. э. вялікая армія Ксеркса падышла да горнага прахода Фермапілы. 7000 грэкаў закрылі праход. Сярод іх быў спартанскі цар Леанід і з ім 300 гаплітаў. А персідскі флот не дапускалі пра-
    рвацца цераз Еўбейскі праліў. Спартанцы пад выглядам адступлення заманьвалі персаў у цясніну і перамагалі ў рукапашных схватках. Аднак персы знайшлі здрадніка, які па горнай сцежцы вывеў атрад персаў у тыл абаронцам Фермапіл. Разведчыкі сказалі Леаніду аб акружэнні. Спартанскі цар застаўся са сваімі воінамі, з фіванцамі і феспійцамі абараняць Фермапілы, а астатнім воінам загадаў адступіць. Загінулі ўсе, і цар Леанід, але адступіўшыя змаглі прадоўжыць барацьбу. Удзячныя грэкі паставілі ў Фермапілах помнік. Сіманід напісаў:
    Вандроўнік, скажы ты спартанцам пра наша скананне, Тут мы касцьмі паляглі, запавету краіньі адданыя. Фіванцаў і феспійцаў не памянулі’
    4.	Саламінская бітва. Персы прайшлі па сушы і занялі пакінутыя жыхарамі Афіны. Афінскі флот стаў у Саламінскім праліве. Агульнагрэчаскі савет прадпісаў афінянам адысці ад Саламіна і абараняць вузкі Істмійскі перашыек, каб не пусціць персаў у Пелапанес. Фемістокл патрабаваў склікаць яшчэ адзін савет. Ен прыгразіў саюзным грэкам вывезці афінян на Захад. Толькі тады саюзнікі згадзіліся даць бой каля вострава Саламін. Арыстыд стаў дарадчыкам Фемістокла. Афінскі паэт Эсхіл апісаў Саламінскую бітву. Цяпер і караблі Эгіны змагаліся супраць персаў. Грэкі дачакаліся ўваходу цяжкіх персідскіх караблёў у вузкі праліў і пачалі тараніць іх сваімі больш лёгкімі і манеўруючымі караблямі. Больш за 200 з іх загінула.
    У 479 г. грэкі перамаглі персаў у бітве пры Платэях і ў марской бітве пры Мікале. Спартанскі палкаводзец Паўсаній пачаў насаджаць спартанскую гегемонію ў антыперсідскім саюзе грэкаў. Афіны выкарысталі незадаволенасць саюзнікаў і прапанавалі ў 478 г. да н. э. стварыць марскі саюз для барацьбы з персамі пад сваім кіраўніцтвам. Каля 400 полісаў басейна Эгейскага мора ўвайшлі ў гэты саюз.
    Спарта патрабавала, каб Афіны не будавалі абарончыя сцены. Фемістокл настаяў на іх узвядзенні. Стратэгам Афін быў выбраны Кімон, прадстаўнік буйных землеўладальнікаў. Ен паспяхова змагаўся з персідскім флотам і дабіваўся саюза са Спартай. Фемістокл лічыў, што Персія больш не будзе нападаць на Балканскую Грэцыю і з ёй трэба заключаць мір. Кімон і савет афінскіх старэйшын (Арэапаг) абвінавацілі Фемістокла ў зносінах з персамі і падверглі астракізму.
    5.	Становішча ў Спарце і Афінах. Між тым у Спарце ў 465 г. да н. э. ілоты падняліся на вайну супраць сваіх прыгнятальнікаў. Як піша афінскі камедыйны паэт Арыстафан, спартанскія паслы ад страху бледныя, як смерць, прасілі дапамогі ў афінян. Кімон, нягледзячы на пратэсты дэмакратаў, павёў 4000 афінскіх гаплітаў у Спарту супраць ілотаў. Але спартанцы абвінавацілі афінян у зносінах з ілотамі і запатрабавалі вывесці афінскі атрад. Дэмакраты ў 462 г. да н. э. дабіліся выгнання Кімона астракізмам за недальнабачную дапамогу Спарце.
    У час грэка-персідскіх войн унутранае становішча ў Афінах было складаным. Савет старэйшын (Арэапаг) падтрымліваў алі-
    гархаў. Правадыр дэмакратаў Эфіяльт правёў рэформу, па якой адабраў ад Арэапага важнейшыя справы, заставіўшы разбіраць справы аб кроўнай помсце, падпалах, забойствах. Роля савета 500 і суда ўзрасла. У 461 г. Эфіяльта тайна забілі. Яго замяніў Перыкл, які раней падтрымліваў Эфіяльта.