Гісторыя цывілізацый старажытнага свету
Вучэбны дапаможнік для 5 класа
Выдавец: Народная асвета
Памер: 318с.
Мінск 1993
дарослых меліян, а дзяцей і жанчын ператварылі ў рабоў».
Арыстоцель лічыў, што такое рабства адпавядае законам вайны і не асуджаў яго. Аднак існаваў іншы погляд на рабства. Адзін з герояў згубленай трагедыі паэта Эўрыпіда ў сярэдзіне V стагоддзя да н. э. казаў: «Адно я табе аб’яўляю — не дава.йся жывым добраахвотна ў рабства, калі ў цябе ёсць магчымасць памерці свабодным».
Спатрэбілася яшчэ паўстагоддзя, пасля часу Арыстоцеля, каб з’явілася вучэнне філосафа Зянбна з вострава Кіпра (ён жыў у 336—264 гадах да н. э.), якое адвяргала думку Арыстоцеля аб прычынах рабства. Зянон сцвярджаў, што чалавек — частка космасу, усяго чалавецтва. А чалавецтва заснавана на ўсеагульнай роўнасці. Няроўнасць людзей — супраціўна прыродзе. Зянон вучыў, што рабства — з'ява, вынік грамадскага, супольнага жыцця людзей, а не волі бога Зеўса ці прызначэння прыроды. У розныя часы жылі Гамер, Арыстоцель і Зянон. Па-рознаму яны тлумачылі прычыну рабства. Але яно прадаўжала існаваць.
3. Разарэнне грамадзян. Палепанеская вайна і бясконцыя іншыя войны пасля яе прывялі да гібелі мноства грамадзян. Афіны ў адной толькі Сіцыліі ў 415—413 гадах да н. э. страцілі каля 10 тысяч гаплітаў і 40 тысяч грабцоў. Багатыя грамадзяне мелі многа рабоў. Яны ўмелі так арганізаваць працу рабоў у майстэрнях пад кантролем рабоў-наглядчыкаў, што выраблялі прадукцыі больш, чым майстры, якія
працавалі самі, або якія мелі аднаго ці двух рабоў. Яны маглі прадаваць вырабы танней. Так бедныя майстры разараліся. Рабская праца на карысць багатых людзей рабіла бедных грамадзян яшчэ бяднейшымі. Фетаў станавілася ўсё больш. Самастойная фізічная праца рамесніка ці земляроба нізводзіла іх да становішча раба, таму да такой працы грамадзяне сталі адносіцца пагардліва, не так паважана, як у часы Гесіёда. Фізічная праца — доля раба. А раб таксама быў не зацікаўлены ў сваёй працы, бо сам належаў гаспадару, а не толькі тое, што ён вырабляў. Трэчаскі вучоны Афінёй (жыў у II—III стагоддзях н. э.) пісаў, што багаты жыхар Факіды Мнасон, які купіў 1000 рабоў, «пазбавіў самых неабходных сродкаў да існавання такую ж колькасць грамадзян». Грамадзяне засталіся без рабочых месц.
Грэчаскія вучоныя, напрыклад, Платон, раілі не купляць рабоў, якія гаварылі на адной мове, бо яны маглі дагаварыцца аб паўстанні. Той жа Афіней пісаў: «Гэта многа разоў станавілася ясным з частых паўст^нняў месенян». Месенянамі называлі спартанскіх ілотаў.
С л о ў н і к.
Драхма — манета вагой у 4,366 грама серабра. Варвары — ад грэч. гукападражальнага «Барбарызэйн» — «мармытаць».
Кваліфікавбны — лац. «кваліс» («які»), узровень падрыхтоўкі чалавека да працы.
? 1. У якіх галінах гаспадаркі прымянялася праца
рабоў? 2. Ці танна каштаваў раб? 3. Якія прычыны
рабства называлі Гамер, Арыстоцель, Зянон? 4. Што прыводзіла да разарэння бедных грамадзян?
Афінскі філосаф Платон (жыў у 427—347 гг. да н. э.) аб рабах
«Рабы ж ніколі не стануць сябрамі ўладароў, так як людзі нягодныя не стануць сябрамі людзей прыстойных... Уладанне рабамі цяжкае. Гэта шматразова было даказана фактам узнікнення частых паўстанняў месенян (ілотаў). Колькі здараецца бед у тых дзяржавах, якія валодаюць вялікай колькасцю рабоў, гаворачых на адной і той жа мове.
Каб рабы лягчэй падпарадкаваліся, яны не павінны быць паміж сабой суайчыннікамі, а наадварот, па магчымасці больш адрознівацца па мове».
§ 33. Узвышэнне Македоніі і ўстанаўленне яе ўлады над грэкамі
1. Барацьба грэчаскіх полісаў з Македоніяй. Македонія аддзелена ад Фесаліі Тэмпейскай далінай і гарой Алімп. Цар Філіп II падпарадкаваў знаць, якая раней займалася вайной і паляўніцтвам. Ен навучыўся ў беатыйскага военачальніка Эпамінбнда будаваць строй воінаў (фалангу) з 16 радоў у глыбіню. Наперад выстаўляліся коп’і даўжынёй 5,5 м. Наперадзе фалангі ішлі лёгкаўзброеныя воіны, якія завязвалі бой і потым адступалі. Па баках фалангу ахоўвала конніца.
У 355 г. да н. э. Факіда захапіла надзел зямлі, якая належала дэльфійскаму храму, прысвечанаму богу Апалону, а потым храмавы скарб, залаты і сярэбраны. Фівы аб’явілі Факідзе вайну і папрасілі дапа-
могі ў Філіпа. Вайна атрымала назву свяшчэннай. Факідзян падтрымалі Спарта і Афіны. Філіп аб’явіў сябе абаронцам агульнагрэчаскай святыні. Ен разграміў факідзян, утапіў 3 тыс. палонных, а в;ела іх камандуючага распяў на крыжы. Грэкі зразумелі, што Філіп мае намер падпарадкаваць усю Грэцыю.
Афінскае грамадства раскалолася на прыхільнікаў і праціўнікаў гегемоніі Македоніі ў Грэцыі. Прамоўца Ісакрат і іншыя настаялі на тым, каб Народны сход прызнаў усе заваёвы Філіпа II у Грэцыі. Афіны не паслалі дапамогу грэчаскаму гораду Алінфу, які быў разгромлены Філіпам. «Вы атрымалі золата, вы прадалі радзіму»,— абвінаваціў прыхільнікаў Ісакрата другі прамоўца Дэмасфён. Ен узначальваў дэмакратычную групоўку грамадзян. Дэмасфену ўдалося стварыць саюз Фіў, Афін, Эўбеі, Мегар, Ахаі супраць Філіпа. У 338 г. да н. э. каля Херанеі адбылася бітва. Дэмасфен удзельнічаў у ёй у якасці гапліта. Грэкі былі разгромлены.
У 337 г. да н. э. Філіп сазваў агульнагрэчаскі кангрэс. Ен абвясціў Элінскі саюз грэчаскіх гарадоў. Забаранілі войны паміж полісамі, адмену даўгоў, адабранне маёмасці, усялякія перавароты. Кангрэс аб’явіў свяшчэнную вайну Персіі. Аднак у 336 г. да н. э. Філіп быў забіты. Царом стаў яго 20-гадовы сын Аляксандр.
2. Заваяванні Аляксандра Македонскага. У 334 г. да н. э. аб’яднанае грэка-македонскае войска пад кіраўніцтвам Аляксандра разграміла персаў на рацэ Гранік (яна 7 Зак. 390 193
ўпадае ў Мармуровае мора). Пачаліся паходы па ўладаннях Персіі. Восенню 333 г. да н. э. Аляксандр у бітве пры Ісе (поўнач Сірыі) атрымаў яшчэ адну перамогу і захапіў у палон маці, жонку і дзве дачкі персідскага цара Дарыя, а ў Дамаску — абоз з яго казной і скарбам. Частка гарадоў Сірыі і Фінікіі здалася добраахвотна. Паслы горада Ціра прапанавалі Аляксандру дары, але адказаліся пусціць войска ў горад. Горад размяшчаўся на скалістым востраве. 7 месяцаў яго асаджалі. 3 дапамогай флоту пакарыўшыхся гарадоў востраў акружылі караблямі. Аляксандр адхіліў прапанову Дарыя аб заключэнні міру. Пабудавалі дамбу ад берага да вострава даўжынёй 800 м. 3 боку мора інжынерам Аляксандра ўдалося незаўважана зрабіць пралом у сцяне. Тады пачаўся агульны штурм. 8000 мацнейшых абаронцаў забілі. Армія грабіла і забівала жыхароў, 30 000 чалавек прадалі ў рабства. Такі ж лёс напаткаў Газу.
Егіпецкія жрацы віталі Аляксандра як вызваліцеля ад персідскага іга і ўсклалі на яго галаву двайную карону фараона. Для паказу сваіх добрых адносін да старажытных егіпецкіх законаў і багоў Аляксандр з атрадам воінаў зрабіў паход у аазіс бога Амона. Жрацы прызналі Аляксандра фараонам і богам, сынам Амона. На самай справе Аляксандр не вызваліў Егіпет, а падпарадкаваў сабе. Ен заснаваў Александрыю пры Егіпце, падкрэсліўшы, што горад не ўваходзіць у склад Егіпта.
Пакуль Аляксандр знаходзіўся ў Erin-
це, Дарый сабраў новую армію, узмацніў яе баявымі сланамі і калясніцамі з вострымі сярпамі. У 331 г. да н. э. адбылася найвялікшая бітва пры Гаўгамелах. У цэнтры перамагалі македонцы, а на левым флангу — персы. Зыход бітвы яшчэ не быў вырашаны. Але Дарый спалохаўся і павярнуў сваю калясніцу назад. За ім пабеглі яго гвардыя і наёмнікі. Персы пацярпелі знішчальнае паражэнне. Намеснік Дарыя (сатрап) Мазей здаў горад Вавілон без бою Аляксандру. Македонскі цар пакінуў яго сатрапам, а вавілонскае войска падпарадкаваў македонскім стратэгам. Пасля нядоўгага адпачынку Аляксандр разграбіў і спаліў калыску персідскага царства горад Персэпаль і яго храмы. Гэта неабгрунтаваная дзікая жорсткасць. Ен хацеў апраўдацца перад паўстаўшымі грэкамі на Балканах: маўляў, помсціць за аграбленне персамі грэчаскіх святынь у 492—480 гг. да н. э.
Дарый уцякаў на ўсход сваёй дзяржавы. Вяльможы перасталі давяраць Дарыю і арыштавалі яго. Баючыся, што Аляксандр захопіць Дарыя ў палон, яны закалолі цара. Тады Аляксандр абвясціў сябе мсціўцам за забойства Дарыя.
Аляксандр адпусціў дадому тых грэкаў і македанян, якія гэтага хацелі, папоўніў армію мясцовымі жыхарамі і рушыў у Сярэднюю Азію, у даліну сучаснага Кабула. Потым, перайшоўшы раку Амудар’ю, уступіў у Сагдыяну. Таленавіты Спітамен арганізаваў партызанскую вайну супраць чужынцаў. Старажытны пісьменнік Курцый Руф пісаў, што Аляксандр 195
«загадаў паліць вёскі, забіваць усіх дарослых» без разбору. Ен забіў 120 тыс. чалавек, астатніх ператварыў у рабоў.
Толькі ў 327 г. да н. э. армія рушыла на Індыю. У гарах і пустынях македонская фаланга страціла свае баявыя якасці. Важнейшай у баі стала конніца. Індыя была заваявана з вялікімі стратамі. Воіны Аляксандра адмаўляліся прадаўжаць паход. Дайшоўшы да Аравійскага мора, Аляксандр павярнуў армію па сушы і па моры на зварот у Вавілон. Бітваў на гэтым шляху Аляксандр не даваў. Ад смагі, голаду і стомленасці загінула тры чвэрці воінаў.
3. Дзяржава Аляксандра і яе распад.
3 Вавілона Аляксандр кіраваў вялізнай дзяржавай. Ен пачаў палітыку «зліцця народаў». 10 тысяч воінаў, грэкаў і македанян, жаніліся на персіянках. Аляксандр ураўняў у правах персаў з камеданянамі. Ен вызваў незадаволенасць македонскіх воінаў. Македонскі цар захаваў уладу мясцовых сатрапаў, аднак у войска назначыў сваіх камендантаў. Ен загадаў вярнуць на радзіму ў свае гарады выгнаннікаў. Грэчаскія жрацы, як і егіпецкія, уключылі Аляксандра ў пантэон алімпійскіх багоў. Аляксандр пачаў адносіцца да ўсіх, як былы персідскі цар.
Калі ў 323 г. да н. э. Аляксандр памёр, то яго дзяржава распалася. Яе асобныя часткі, у мінулым самастойныя дзяржавы, не былі аб’яднаны адзінай гаспадаркай. Цела цара яшчэ не пахавалі, а палкаводцы пачалі ваяваць паміж сабой за ўладу. Выдзеліліся вялікія самастойныя царствы: Македонскае, Егіпецкае, Сірыйскае.
! 1. У час якой вайны і які поліс запрасіў Філіпа,
македонскага цара, умяшацца ў справы грэчаскіх полісаў? 2. Хто аб'явіў вайну Персіі? 3. Чаму адносіны Аляксандра да Ціра з'яўляюцца асабліва несправядлівымі? 4. Як Аляксандр стаў сынам егіпецкага бога Амона? 5. Як вы адносіцеся да вайны Спітамена супраць Аляксандра?
Дэмасфен (афінскі прамоўца, жыў у 384—322 гг. да н. э.) аб Філіпе і Македоніі