Гісторыя цывілізацый старажытнага свету Вучэбны дапаможнік для 5 класа

Гісторыя цывілізацый старажытнага свету

Вучэбны дапаможнік для 5 класа
Выдавец: Народная асвета
Памер: 318с.
Мінск 1993
93.36 МБ
3	VI ст. да н. э. недалёка ад Дэльф, на Крысейскай раўніне грэкі праводзілі Піфійскія гульні ў гонар бога Апалона. Яны пра-
водзіліся на трэцім годзе пасля Алімпійскіх гульняў. Спачатку спаборнічалі музыканты, а потым таксама атлеты і коннікі.
5. Рэлігійныя святы і вальнадумства. У VI— V стагоддзях да н. э. рэлігія грэкаў змянілася ў параўнанні з рэлігіяй таго часу, які апісаў Гамер. Галоўны бог Зеўс раней быў падаўцом дажджу і навальніцы, захавальнікам радавой уласнасці, потым уласнасці знатных родаў і меў прозвішча Аградны. Калі абшчыннікі сталі раўнапраўнымі і была прызнана дзяржавай прыватная ўласнасць, Зеўс атрымаў новае прозвішча Агарай. Агарой называлі месца сходаў, гарадскую плошчу і самі сходы народа. Зеўс Агарай стаў ахоўваць уласнасць усіх грамадзян і ўласнасць усяго поліса. Новыя абавязкі прыпісалі богу Апалону і іншым багам. Стаў раўнапраўным з іншымі багамі Дыяніс.
Заступніцай афінскага поліса, рамеснікаў і ганчароў стала багіня Афіна. Заступнікам Карынфа лічыўся бог Пасейдон. Ганчары спявалі песню-малітву:
Паслухай малітвы, Афіна! Рукою печ засцерагаючы, Дай, каб выйшлі на славу гаршкі і бутэлькі, і міскі, Каб абпаліліся дббра і дастаткова прыбытку далі, Каб прадаваліся бойка на рынку, на вуліцах жвава, Каб ад прыбытку тлустага за песню і нас адарылі.
У свой час Гамер сцвярджаў, што багі непасрэдна самі ўдзельнічаюць у бітве ахейцаў і траянцаў. А калі ў VI ст. да н. э. Пісістрат паставіў на калясніцу прыгожую дзяўчыну ў адзенні багіні Афіны і сказаў, што яна багіня, якая вядзе тырана ў горад Афі218
ны, Герадот назваў гэта хітрай улоўкай і забабонамі.
Тыран Пісістрат у 565 г. да н. э. нанава ўстанавіў свята Панафінеі для пакланення багіні Афіне. Яно спраўлялася пасярэдзіне лета адзін раз у чатыры гады. Некалькі месяцаў афінскія дзяўчаты ткалі адзенне для статуі Афіны. Факельнае шэсце, музычныя і танцавальныя спаборніцтвы адкрывалі свята. Цэнтральным эпізодам была працэсія з ахвяраваннем жывёл. Гекатбмба — самае вялікае ахвяраванне са 100 быкоў. Быка прыбіралі лентамі і дабіваліся, каб ён сам ішоў да ахвяравальніка. Вантробы жывёлы даследаваліся, каб устанавіць, ці добра адносіцца да ахвяры бажаство. Вантробы і некаторыя іншыя часткі жывёлы спальвалі на алтары. Астатняе размяркоўвалі паміж грамадзянамі. Жрэц атрымліваў шкуру і галаву быка. У працэсіі ўдзельнічалі толькі грамадзяне. Калі свабодны чалавек, але неграмадзянін, метэк далучаўся да працэсіі, яму выносілі смяротны прыгавор. Музычныя, атлетычныя, конныя спаборніцтвы заключалі свята.
У лістападзе — снежні афіняне святкавалі Дыянісіі, пакланяючыся богу Дыянісу. Пісістрат заснаваў Гарадскія, ці Вялікія Дыянісіі. Яны святкаваліся пяць дзён. Асноўнай падзеяй было ўрачыстае нашэнне відарысаў бога Дыяніса ў працэсіі. Тры дні працягваліся драматычныя пастаноўкі ў тэатры.
Рабы ў час свята маглі атрымаць кавалак мяса ці кубак віна. Але наогул полісная рэлігія не брала пад ахову рабоў. Раба не ўгаворвалі працаваць ні спасылкамі на да-
памогу бога ні іншым чынам. Раба прымушалі працаваць сілай. А калі ён добра працаваў, маглі адпусціць на волю, зрабіць вольнаадпушчанікам, але не грамадзянінам. Ад жорсткага гаспадара раб мог ратавацца, прыбягаючы к храму. Але жрэц мог вярнуць яго былому гаспадару ці прадаць другому.
He ўсе грэкі верылі ў багоў так, як вучылі Гамер і Гесіёд. Вальнадумства грэкаў было распаўсюджаным. Па-свойму мыслілі і Дэмакрыт, і Сакрат. Гесіёд пісаў, што сусвет узнік з Хаоса. Спачатку Гея-зямля нарадзіла ад Кронаса Зеўса. А Зеўс — цар бессмяротных багоў і смяротных людзей.
Філосаф жа Анаксімен, які жыў у 585 — 525 гг. да н. э. сцвярджаў: «Гэты космас не створаны нікім з багоў і нікім з людзей і ў прынцыпе павінен існаваць вечна». Філосаф Ксенафан пісаў, што Гамер і Гесіёд узвялі на багоў тое, што робяць людзі. Багі крадуць, адзін аднаго ашукваюць. Таму Ксенафан заключае, што багоў прыдумалі людзі:
Чорнымі мысляць багоў і курносымі ўсе эфіопы, Сінявокімі іх жа і курносымі мысляць фракійцы.
Больш таго, Ксенафан пісаў:
Калі б рукі мелі быкі ці ільвы, або коні,
Калі б пісаць яны ўмелі, як людзі, што пажадана,— Коні каням бы багоў прыпадобілі б...
Параўнаў бы іх вонкавы выгляд кожны 3 тою пародай, да якой ён і сам на зямлі прыналежыць.
Па-навуковаму дакладна выказаўся аб гэтым Арыстоцель: «Гэтак жа, як людзі пры-
падабляюць вонкавы выгляд багоў свайму выгляду, так дакладна яны распаўсюдзілі гэта ўяўленне і на ўклад жыцця багоў» (Арыстоцель. «Палітыка»).
С л о ў н і к.
Кдсмас — грэч. «парадак», «сусвет», «сусветны парадак».
Забабдны. — памылковая, па думцы Герадота, вера.
?	1. Што абазначае слова «філасофія»? 2. Што лічыў
атамамі Дэмакрыт? 3. Што сказаў Дэмакрыт пра лёс? 4. Якім словам абазначыў Платон агульныя ўласцівасці рэчаў і прадметаў? 5. Як Платон адносіўся да вучэння Дэмакрыта? 6. За што прысудзілі Сакрата да смерці? 7. Падлічыце, колькі гадоў існавалі алімпійскія гульні ў старажытнасці. 8. Што Герадот называў забабонамі?
§ 36. Архітэктура і скульптура
1.	Архітэктура і жывапіс. Вянцом афінскай архітэктуры была планіроўка і пабудова Акропаля, прыроднай скалы, умацаванай сценамі. Архітэктар Мнесікл пабудаваў Прапілеі — урачысты ўваход на Акропаль. Там размяшчаліся самы велічны храм багіні Афіны Парфенон, храмы Афіны Нікі («Бяскрылай Перамогі»). Ніку (статую) зрабілі бяскрылай, каб яна нікуды не ўляцела. Так думалі афіняне. На Акропалі знаходзіўся і арсенал, дзе складалі металічныя часткі і зброю ваенных караблёў. Архітэктары Ікцін і Калікрат так сканструявалі Парфенон, а скульптар Фідзій так упрыгожыў яго стутуямі, што велічнае беламармуровае
збудаванне на фоне яснага блакітнага неба здавалася вельмі лёгкім. Гледачы параўноўвалі храм з птушкай, гатовай да ўзлёту. 3 усіх бакоў яго акружалі калоны. Яны вяршыліся плітой. Па назве племя дарыйцаў такую калону прынята называць дарычнай. Калоны храма Нікі мелі ўверсе завіткі, нагадваючыя жаночую прычоску. Гэта — іанічная калона. Афіняне належалі да грэчаскага племя іанійцаў. Самай прыгожай выглядала карынфская калона, уверсе якой былі выразаны лісты расліны. Дэталі храмаў фарбаваліся. Любімымі колерамі дарычных храмаў былі сіні і чырвоны. Грэчаскі храм — жыллё багіні ці бога. Заходзіць у храм мелі права толькі жрацы. Веруючыя выконвалі ўсе абрады каля ахвяравальніка, вялікай мармуровай пліты, размешчанай перад храмам. Аднак Парфенон адыгрываў не толькі рэлігійную ролю (пакланенне Афіне), але і свецкую, грамадзянскую. У Парфеноне хавалі дзяржаўную казну. Так выкарыстоўваліся галоўныя храмы і ў іншых полісах.
Архітэктура малаазійскіх грэкаў адрознівалася ад архітэктуры Еўрапейскай Грэцыі. Гіганцкая грабніца правіцеля Карыі Маўзола ў Галікарнасе пабудавана ў сярэдзіне IV ст. да н. э. На высокім квадратным цокалі ўзвышалася іанічная каланада, потым ступеньчатая піраміда. На самым версе размяшчаліся статуі Маўзола і яго жонкі, якія стаялі на калясніцы з чацверыком коней.
Антычнае горадабудаўніцтва дасягнула вышынь пасля заваяванняў Аляксандра Македонскага, які заснаваў некалькі дзе222
сяткаў Александрый. Александрыя егіпецкая была сталіцай Пталемееўскай дынастыі (323—30 гг. да н. э.). Вуліцы горада перасякаліся пад прамымі вугламі з улікам напрамку халаднаватых паўночных вятроў. У горадзе пабудавалі Музейён — навуковую ўстанову з вялікай бібліятэкай. Вучоныя тут вывучалі мовы, астраномію, матэматыку, батаніку, заалогію. У 392 г. н. э. у час барацьбы язычнікаў і хрысціян Музейён разбурылі.
Востраў Фарос звязалі з сушай з дапамогай насыпанай дамбы. У 299—279 гг. да н. э. архітэктар Састрат пабудаваў цуда свету маяк на востраве. На вышыні 110 м палілі агонь, які быў відзен маракам за многія дзесяткі кіламетраў. У 1326 г. маяк разбурыла землетрасенне. Яго таксама лічылі адным з сячі цудаў свету, хаця па ліку ён восьмы.
Адныг. з цудаў свету лічыўся храм Арцеміды Э ескай у Малой Азіі. Яго будавалі 120 гадоў па праекту архітэктара Херсіхрона з Кноса. Каб храм вытрымліваў землетрасенні, яго размясцілі на балоцістай глебе. Фундамент пакоіўся на тоўстай падушцы з драўнянага вугалю і шэрсці. У будаўніцтве ўдзельнічалі ўсе малаазійскія дзяржавы. Храм пераўзышоў усе вядомыя велічнасцю і прыгажосцю. Але прастаяў усяго каля 100 гадоў. У 356 г. да н. э. жыхар Эфеса Герастрат падпаліў храм, каб такім злачынствам увекавечыць сваё імя. Да нашых дзён захаваўся выраз «Герастратава слава». У 333 г. да н. э. пры падыходзе арміі Аляксандра Македонскага вяліся аднаўленчыя работы на сродкі эфесцаў. Храм
заняў плошчу 110X55 м. Яго акружалі 127 васемнаццаціметровых калон у два рады. Дах пакрылі мармуровай чарапіцай. У храме знаходзілася пятнаццаціметровая статуя багіні Арцеміды. Многа скульптур і карцін выстаўлялася ў спецыяльным памяшканні. Дзяржавы і прыватныя асобы змяшчалі ў храме свае грошы і каштоўнасці, як у банку. Храм квітнеў і ў час рымскага ўладарніцтва. У 263 г. готы разграбілі храм. На месцы Артэмісіёна пабудавалі хрысціянскую царкву. Але нізкая мясцовасць паступова была пакрыта наносамі ракі Канстра.
Вядома шмат грамадскіх, свецкіх, а не рэлігійных помнікаў і збудаванняў, акрамя тэатраў. Адным з такіх памяшканняў быў Толас. Ён меў круглую форму (дыяметр 18,32 м). На фундаменце з каменных пліт узвышаліся сцены з сырцовай цэглы, пакрытай тынкоўкай. Унутры шэсць каменных калон падтрымлівалі круглы чарапічны дах. Падлога была з утрамбаванай цаглянай гліны. 50 членаў савета 500 пастаянна дзяжурылі ў Толасе. А пры неабходнасці яны там і начавалі, як у 415 г. перад адплыццём караблёў у Сіцылію. Толас быў сімвалам дэмакратычнага ладу Афін.
За гарадской сцяной знаходзілася магіла легендарнага героя Акадзема. У яго гонар назвалі Акадэміяй гай, у якім пры Кімоне стварылі адкрытыя дарожкі, пасадзілі цяністыя алеі. Расліны арашалі вадой. Пабудавалі стракаты порцік, па-грэчаску «стою», ці па латыні «галерэю». Гэта адкрытае з аднаго боку памяшканне з дахам на калонах. Ад сонца ўсё было захавана і аднача224
сова асвятлялася пранікальным святлом. Порцік стаў любімым месцазнаходжаннем афінян, вучоных і філосафаў. На сцяне галерэі размяшчаліся карціны. Мікон намаляваў бітву афінян з амазонкамі, жанчынамі-ваяўніцамі, якія жылі на берагах Азоўскага мора. Асаблівай павагай карысталася карціна «Марафонская бітва», напісаная Міконам ці вучнем Фідзія Паненам. Некаторыя лічаць яе аўтарам жывапісца Палігнота. На карціне былі намаляваны Мільціяд, Калімах, галоўнакамандуючы і герой Эхетл. Перад порцікам размяшчалася бронзавая статуя Салона.