Гісторыя цывілізацый старажытнага свету Вучэбны дапаможнік для 5 класа

Гісторыя цывілізацый старажытнага свету

Вучэбны дапаможнік для 5 класа
Выдавец: Народная асвета
Памер: 318с.
Мінск 1993
93.36 МБ
На якія чатыры разрады падзяліў Салон грамадзян Афін? Працай якіх рабоў Салон забараніў карыстацца? Якую ўласнасць прызнаваў закон Салона аб свабодзе завяшчання маёмасці? Якім чынам Пісістрат забяспечыў працай земляробаў і рамеснікаў? Які закон Клісфена абараняў дэмакратыю?
Назавіце галоўныя бітвы грэка-персідскіх войн. Як Фемістокл падрыхтаваў Афіны да барацьбы з персамі? Як афіняне аднесліся да паўстання ілотаў у Спарце? За што забілі Эфіяльта? Чаму перамаглі грэкі?
Калі зеўгіты атрымалі права займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады? Хто лічыўся афінскім грамадзянінам па закону Перыкла? Чаму праца рабоў разарала бяднейшых грамадзян? Чаму рабы не былі зацікаўлены ў сваёй працы? Раскажыце аб выніках Пелапанескай вайны.
У час якой вайны і які грэчаскі поліс запрасіў Македонію ўмяшацца ў грэчаскія справы? Як адносіліся да Македоніі Дэмасфен і Ісакрат? Чаму Егіпет добраахвотна прыняў Аляксандра? Дзе адбылася народная вайна суп-
V—IV стст. да н. э. Росквіт грэчаскай культуры і яе збліжэнне з культурай Усходу
раць македона-грэчаскай агрэсіі? Для чаго Аляксандр ураўняў у правах македанян, грэкаў і персаў?
Як афінская дэмакратыя ўплывала на развіццё культуры? Назавіце імёны гісторыкаў, паэтаў, архітэктараў, скульптараў і прамоўцаў. Назавіце пісьменныя творы грэкаў і помнікі культуры. Якія навуковыя адкрыцці зрабілі грэкі?
Важнейшыя падзеі гісторыі Старажытнай Грэцыі
XVII—XV стст.
«Дварцы» на Крыце, у Мі-
да н. э.
кенах, Піласе
1240—1230 гг. да н. э.
Траянская вайна
594 г. да н. э.
Рэформы Салона
508—500 гг. да н. э.
Рэформы Клісфена аб падзеле тэрыторыі на выбарчыя акругі і аб астракізме
490 г. да н. э.
Марафонская бітва
487 г. да н. э.
Закон Фемістокла аб выбранні архантаў з ліку грамадзян другога разраду
480 г. да н. э.
Бітва пры Фермапілах
457 г. да н. э.
Закон аб выбарах архан-
*
таў з ліку зеўгітаў
451 г. да н. э.
Закон Перыкла аб афінскіх грамадзянах
431—404 гг. да н. э.
Пелапанеская вайна
338 г. да н. э.
Бітва пры Херанеі
334 г. да н. э.
Пачатак паходаў Аляксандра Македонскага
323 г. да н. э.
Смерць Аляксандра Македонскага
А д д з е л II. Старажытны Рым
Раздзел I. Ранні Рым
§ 37. Прыродныя ўмовы і насельніцтва Апенінскага паўвострава ў старажытнасці
1.	Геаграфічнае палажэнне Апенінскага паўвострава і прыродныя ўмовы.
Паўвостраў, які на геаграфічнай карце вельмі падобны на бот, яшчэ ў старажытнасці атрымаў назву Апенінскі. Горны ланцуг, што праходзіць з поўначы на поўдзень праз увесь паўвостраў, называецца Апенінскія горы. Яны невысокія, са шматлікімі далінамі. I горы і даліны паўвострава багаты разнастайным раслінным і жывёльным светам. Сакавітыя травы лугоў у глыбокай старажытнасці абумовілі адзін з асноўных заняткаў насельніцтва — развядзенне буйной рагатай жывёлы, вырошчванне цялят. Гэты занятак людзей і даў другую назву паўвостраву — Італія, а пазней такую ж назву атрымала і краіна, якая знаходзіцца тут у сучасны момант. Гэтая краіна-паўвостраў абмываецца Адрыятычным, Іанічным, Тырэнскім і Лігурыйскім морамі. Усе яны аб’ядноўваюцца ў адну сістэму Міжземнамор' я.
На поўначы Апенінскі паўвостраў ад мацерыковай Еўропы адмежаваны высокімі Альпійскімі гарамі, у якіх здабывалі медзь і золата, а ў Апенінах — мармур, трывалы і прыгожы будаўнічы камень. Даволі значныя запасы жалезный руды, волава і медзі знаходзіліся ў Этрурыі, а на востраве Эльба — жалеза. Паўднёвая частка паўвострава была багата запасамі жалеза, медзі
і серабра. У вусці р. Тыбр знаходзіліся вялікія запасы солі і гліны., з якой рабілі разнастайны посуд і чарапіцу.
Цёплы клімат, вялікая колькасць ападкаў, урадлівая глеба — усё гэта спрыяла развіццю земляробства на ўсёй тэрыторыі паўвострава. Так прыродныя ўмовы садзейнічалі хуткаму рассяленню тут чалавека ў часы сівой даўніны.
2.	Насельніцтва паўвострава. Першапачаткова гэта былі плямёны розных назваў, але ўсіх іх гісторыкі называюць італікамі. Сярод плямён асабліва выдзяляліся лаціны, якія насялялі даліну р. Тыбр, этрускі, якія жылі на поўнач ад лацінаў і сабіны — на ўсход ад іх. Гэтыя плямёны і склалі першапачаткова насельніцтва горада Рыма. Як жа ўзнік горад — сталіца будучай вялікай дзяржавы?
3.	Паходжанне Рыма. Легенда лацінаў, якая захавалася да гэтага часу, апавядае, што ў VIII стагоддзі да н. э. горад заснавалі два браты — Ромул і Рэм. Хто ж яны такія?
Цар аднаго з плямёнаў лацінаў Амулій прагнаў свайго старэйшага брата, забіў яго сына, а блізнят пляменніцы загадаў кінуць у раку Тыбр. Усе гэтыя жудасныя ўчынкі былі зроблены ім таму, што ён баяўся наследнікаў на царскі трон.
Па волі лёсу хлапчукі не загінулі, а былі выратаваны ваўчыцай і выхаваны сям’ёй пастуха. Аднаго з хлапчукоў назвалі Ромул, а другога — Рэм. Браты выраслі дужымі і смелымі. Яны і адпомсцілі цару: забілі яго. Удзячныя свайму лёсу, браты вырашылі заснаваць горад на тым месцы, дзе былі
выратаваны. Але, закладваючы горад, браты паспрачаліся з-за назвы горада і царскага трона. У бойцы быў забіты Рэм.
Есць і другі варыянт легенды: Рэм смеючыся пераскочыў лінію будучай сцяны горада. Разгневаны гэтым Ромул забіў яго. Такім чынам Ромул адзін стаў царом і горад быў названы яго імем — Рома (Рым). Удзячныя рымляне ў гонар заснавальніка паставілі бронзавую статую: ваўчыцу з хлапчукамі-блізнятамі. Статуя захоўваецца ў цэнтральным музеі Рыма.
Гэтую гісторыю горада Рыма апісаў старажытны рымскі гісторык Ціт Лівій (гл. с. 240—241).
Навука гісторыя прызнае, што Рым быў заснаваны на Палацінскім узгорку. 3 павелічэннем колькасці жыхароў горад пашыраўся і з цягам часу заняў сем узгоркаў. «Горад на сямі ўзгорках» — так інакш называлі і называюць Рым. Яшчэ яго называюць — Вечны Горад.
Чаму менавіта на ўзгорках вырас вялікі горад? Узгоркі ў тыя часы былі вельмі зручныя для абароны ад ворагаў. На беразе суднаходнай ракі Тыбр, непадалёку ад упадзення ў мора, было зручнае і бяспечнае месца. Зручнае таму, што рака і блізкае мора памагалі развіццю гандлю і звязвалі горад з іншымі краінамі Усходу і Грэцыяй. Ды і марскія разбойнікі (піраты) не маглі раптоўна напасці на горад.
Навука археалогія прыйшла на дапамогу вучоным у вызначэнні часу заснавання Рыма. Ен значна старэйшы, чым тлумачыць легенда аб яго заснавальніках Ромуле і Рэме. Раскопкі археолагаў па-
казалі, што першыя паселішчы на месцы будучага горада паявіліся каля паўтары тысячы гадоў да н. э. Пазней узвышшы засяляліся, збліжаліся пасяленні адно з другім і зліліся ў адно буйное паселішча, абнесенае сцяной. Вучоныя мяркуюць, што такое буйное паселішча было ўжо ў VIII ст. да н. э. Гэта якраз той перыяд, пра які гаворыцца ў легендзе аб заснавальніках горада. Рымскія вучоныя змаглі нават вылічыць дату заснавання горада — 21 красавіка 753 года да н. э. Ад гэтай даты рымляне вялі летазлічэнне.
С л о ў н і к.
Апенінскі — ад кельцкага слова «пэн» — узгорак, узвышша, вяршыня.
Італія — лацінскае слова ад «віталія, вітулюс» — цяля, бычок.
I 1. Чаму паўвостраў называецца Апенінскі? Італія? 2. Параўнайце прыродныя ўмовы Апенінскага паўвострава з Балканскім паўвостравам Старажытнай Грэцыі. 3. Як называлі насельніцтва Апенінскага паўвострава? 4. Калі ўзнік горад Рым? 5. Чаму Рым быў заснаваны на ўзгорках і недалёка ад мора?
Прырода старажытнай Італіі. (Страбон. Геаграфія, II, 5, 27; IV, 1, 1)
Страбон (каля 64—63 г. да н. э. — каля 20 г. н. э.), грэчаскі географ і гісторык, многа вандраваў, неаднаразова бываў у Італіі і апісаў яе прыроду і многія помнікі. Яго праца «Геаграфія» ў 17 кнігах захавалася амаль поўнасцю.
Цяпер абазначым самыя важныя ўмовы, дзякуючы якім рымляне пазней падняліся на такую вышыню. Першая з гэтых умоў заключаецца ў
тым, што Італія, накшталт вострава, акружана, як надзейнаю агароджаю, морамі, за выключэннем толькі нямногіх частак, якія ў сваю чаргу ахоўваюцца цяжкапраходнымі гарамі. Другая ўмова — тое, што хаця болыпая частка яе берагоў не мае гаваней, затое існуючыя гавані вялізныя і вельмі зручныя... Па-трэцяе, Італія размешчана ў розных кліматычных умовах, адносна якіх там маюцца разнастайныя жывёльныя, раслінныя і ўвогуле ўсе неабходныя для чалавека прадметы. У даўжыню Італія цягнецца большай часткаю ад поўначы на поўдзень; значная па даўжыні і шырыні Сіцылія далучаецца да Італіі як яе частка... Амаль па ўсёй яе даўжыні цягнуцца Апенінскія горы, якія па абодва бакі маюць раўніны і ўрадлівыя ўзвышшы, так што няма такой часткі Італіі, на долю якой не прыпадалі б зручнасці гор і раўнін. Да ўсяго гэтага трэба прыбавіць вялікія памеры і вялікую колькасць рэк і аз'ёр, а таксама ў многіх месцах цёплыя і халодныя крыніцы, якія спрыяльныя для здароўя. Акрамя таго, знаходзіцца вялікая колькасць усякіх металаў, будаўнічага матэрыялу, харчу для чалавека і для хатняй жывёлы, так што нельга выказаць словамі ўсяго дастатку і высокіх якасцей пладоў, якія тут растуць...
• Назавіце важнейшыя ўмовы, якія садзейнічалі хуткаму развіццю гаспадаркі рымлян.
Легенда аб узнікненні Рыма. (Ціт Лівій. Рымская гісторыя ад заснавання горада, I, 3—7)
Ціт Лівій (59 г. да н. э. — 17 г. н. э.) — знакаміты рымскі гісторык, праславіўся сваёй працай «Рымская гісторыя ад заснавання горада» ў 142 кнігах. Да нашага часу ўсе кнігі не захаваліся, толькі 35 кніг дайшло поўнасцю, ад астатніх засталіся толькі рэшткі.
«...дзяцей было прыказана выкінуць у раку. Але па волі лёсу Тыбр выступіў з берагоў і разліўся, 240
так што нідзе нельга было падысці да яго сапраўднага русла і тыя, хто прынёс хлапчукоў, былі ўпэўнены, што немаўляты загінуць, хоць бы і ў ціхай вадзе затокі. Выканаўшы царскае даручэнне, яны пакінулі дзяцей у бліжэйшай затоцы. Але, калі вада спала, пакінутыя начоўкі з хлапчукамі аказаліся на сухім месцы. Ваўчыца, якая спускалася з навакольных гор на вадапой, направілася на плач дзяцей. Яна накарміла іх сваім малаком і ласкава аблізала іх. Потым дзяцей знайшоў царскі пастух і аддаў на выхаванне жонцы...
...хлопчыкі выраслі... Ромул і Рэм пажадалі залажыць горад у тым месцы, дзе яны былі выратаваны... Але паміж братамі ўзнікла сварка, у час якой быў забіты Рэм. Больш распаўсюджана, аднак, паданне, што Рэм, смеючыся над братам, пераскочыў праз новыя гарадскія сцены: разгневаны гэтым Ромул забіў яго, крыкнуўшы: «Так будзе з кожным, хто пераскочыць мае сцены». Такім чынам, Ромул адзін завалодаў царствам, а новы горад быў названы імем яго заснавальніка (Рома)».