Гісторыя цывілізацый старажытнага свету Вучэбны дапаможнік для 5 класа

Гісторыя цывілізацый старажытнага свету

Вучэбны дапаможнік для 5 класа
Выдавец: Народная асвета
Памер: 318с.
Мінск 1993
93.36 МБ
Гэты шлях, вельмі цяжкі і складаны, выбраны быў менавіта ў паўночную Італію таму, што там жылі галы — ворагі Рыма. Яны і сталі надзейнымі саюзнікамі Ганібала ў вайне з Рымам. Некалькі сутычак з рымскімі легіёнамі прынеслі перамогу карфагенянам. 3 узнятым натхненнем Ганібал з арміяй прайшоў усю Італію і дасягнуў яе паўднёвай часткі. Тут каля невялікага горада Каны адбылася буйнейшая ў старажытнасці бітва. Рымляне з вялікімі стратамі былі разбіты.
He атрымліваючы падтрымкі з Карфагена, Ганібал, ваюючы на чужой тэрыторыі, не меў падтрымкі і ў насельніцтва, таму што ён заваёўнік. Рымскі ўрад у сваю чаргу зрабіў шэраг захадаў, каб павялічыць колькасна і палепшыць якасна сваю армію. Гэтыя мерапрыемствы прынеслі станоўчыя вынікі: армія рымлян пачала атрымліваць перамогу ў бітвах з пунійцамі.
Рымская армія пад камандаваннем палкаводца Сцыпіёна атрымала канчатковую перамогу над карфагенскай арміяй на чале з Ганібалам у 202 г. да н. э. на тэрыторыі Афрыкі. У 201 г. быў падпісаны мір, умовы якога былі вельмі цяжкімі для Карфагена: пунійцам забаранялася ваяваць без дазволу Рыма, усе ўладанні Карфагена пераходзілі да Рыма, пунійцы павінны былі выплаціць вялікую кантрыбуцыю. 3 гэтай нагоды ў Рыме святкавалі раскошны трыумф. Пераможац Ганібала Сцыпіён атрымаў прозвішча «Афрыканскі».
Так скончылася Ганібалава вайна, якая канчаткова ўстанавіла ўладарніцтва рымлян ў Заходнім Міжземнамор'і.
4.	Рымляне — гаспадары ўсяго Міжземнамор’я. Карфаген, дзякуючы мудраму кіраўніцтву Ганібала, які стаў на чале ўрада, вельмі хутка ўзнавіў сваю магутнасць. Ненавісны рымлянам горад выклікаў у іх зайздрасць і знявагу. Арыстакраты-рабаўладальнікі патрабавалі аднаго: знішчыць Карфаген. Сенатар Катон заўсёды пачынаў і заканчваў свае прамовы заклікам: «Карфаген павінен быць разбураны!»
Шматлікае рымскае войска ў 149 г. да н. э. высадзілася на ўзбярэжжы Афрыкі і адразу ж пачалася аблога Карфагена. Так пачалася трэцяя Пунічная вайна.
Тры гады жыхары Карфагена — жанчыны, дзеці, старыя — дапамагалі сваім воінам абараняць горад. Знясіленыя ад хвароб і голаду яны ўсё ж такі не змаглі адстаяць свабоду. Жудасная расправа чакала горад і яго жыхароў. Карфаген быў разбураны і сцёрты з твару зямлі. Рымляне нават правялі плугам баразну, а гэту тэрыторыю пасыпалі соллю ў знак таго, што тут забаронена было сяліцца людзям. Загінула карфагенская цывілізацыя. Гэта павінна стаць прыкладам: так будзе з кожным, хто адважыцца змагацца з Рымам.
У выніку апошняй вайны з Карфагенам, а таксама пераможнымі войнамі з іншымі народамі, Рым стаў уладаром усяго Міжземнамор'я. Рымская дзяржава размяшчалася на тэрыторыі трох кантынентаў: Еўропы, Паўночнай Афрыкі і частцы Азіі.
Слоў нік.
Правінцыя — лацінскае слова — падпарадкаваная, залежная вобласць за межамі Італіі.
Трыўмф — лацінскае слова — урачыстасць у гонар палкаводца-пераможцы,
!	1. Як вы разумееце лозунг «раздзяляй і ўладарні-
чай!»? 2. Які вынік войнаў рымлян з італікамі? 3. Якія прычыны войнаў Рыма з Карфагенам? 4. Якія вынікі войнаў Рыма з Карфагенам?
Войны рымлян з галамі. (Ціт Лівій. Рымская гісторыя ад заснавання горада. V, 36—39; 47)
«...хуткасць руху галаў навяла на Рым паніку... усе направіліся ў Рым і збегліся ў крэмль, забыўшыся нават заперці за сабою гарадскія вароты.
Галы, ў сваю чаргу, быццам ашаломленыя, трымаліся нерухома пры відзе такога дзіва, пры відзе такой неспадзяванай перамогі, і таксама ў страху стаялі нейкі момант як укопаныя, нібы не ў стане былі даць сабе справаздачу ў тым, што адбылося...
Галы ноччу так ціха падняліся на самы верх крамля, што не толькі не былі заўважаны вартай, але нават не разбудзілі сабак, такіх чуткіх да ўсякага начнога шораху. Але не выпалі яны з-пад увагі гусей... разбуджаныя іх крыкам і шумам узмахаў крылаў рымляне схапіліся за зброю і скінулі ўніз ворага. Адсюль і пайшла прымаўка: «Гусі Рым выратавалі».
Рымляне ў гонар такой важнай падзеі штогод у гэты дзень спраўлялі свята: неслі па цэнтральных плошчах і вуліцах горада багата ўпрыгожанага гусака і распятага на палках сабаку.
ф Чаму рымляне спраўлялі свята гусей?
Казілін у аблозе. (Паводле апавядання гісторыка A. I. Неміроўскага «Сланы Ганібала»)
Незадоўга да бітвы пры Канах у Казіліне аказаўся невялікі атрад рымскіх воінаў і рымскіх 258
саюзнікаў, якія не паспелі далучыцца да легіёнаў. Вестка аб катастрофе пры Канах прымусіла воінаў затрымацца ў горадзе да паступлення распараджэнняў з Рыма. Распараджэнняў усё яшчэ не было, а тым часам Капуя паспела перайсці на бок Ганібала і адчыніць яму вароты. He было сумненняў, што жыхары Казіліна, роднасныя па мове капуанцам, і якія таксама, як і яны, ненавідзяць рымлян, у спрыяльны момацт паклічуць Ганібала. Таму рымскія воіны перабілі ўсіх казілінцаў.
Так узнікла рымская крэпасць у непасрэднай блізкасці ад Капуі. Гэта не на жарт трывожыла Ганібала. Ен паслаў невялікі атрад і прыказаў начальніку атрада ўступіць з рымлянамі ў перагаворы аб умовах здачы горада. Пунійцы прыблізіліся да горада, іх здзівіла паўнейшая цішыня і прызнакі пустаты. Лічачы, што рымляне, спалохаўшыся, самі пакінулі горад, пунійцы пачалі адбіваць вароты і лезці на сцены. Раптам вароты адчыніліся, і два рымскія атрады накінуліся на пунійцаў і пасеклі іх. Услед за гэтым быў пасланы больш мнагалікі атрад, але і ён не змог адолець некалькі соцень рымскіх храбрацоў.
Прыйшлося ісці супраць Казіліна самому Ганібалу з усёй сваёй арміяй і прыступіць да аблогі. Смешна было будаваць гелеполу (асадная башня) для аблогі такога гарадка, і Ганібал вырашыў абмежавацца абложнымі лесвіцамі і падкопамі.
Днём і ноччу карфагеняне капалі пад зямлёю траншэі. Выкапаную зямлю ноччу тайна прыбіралі на насілках. Але рымляне беспамылкова знаходзілі выхады траншэй і перагароджвалі іх сваімі папярэчнымі канавамі. Рымляне кідалі ў варожыя падкопы бочкі з пылаючым курыным пер’ем. Удушлівы дым выкурваў пунаў, як звяроў з нораў.
Такая ж няўдача чакала пунійцаў, калі яны pa-
білі спробу карыстацца таранамі і абложнымі лесвіцамі. Рымляне закідвалі ворагаў стрэламі і дроцікамі, рабілі частыя вылазкі. Пачалася пара дажджоў. Вада залівала падземныя хады. Многія воіны захварэлі ліхарадкай. Ганібалу нічога не заставалася рабіць, як зняць большую частку свайго войска. Перад горадам быў пабудаваны ўмацаваны лагер, і ў ім застаўся атрад пунійцаў. Ганібал спадзяваўся, што голад завершыць знішчэнне казілінскага гарнізона.
На зыходзе зімы Ганібал вярнуўся к Казіліну. Воіны, якія знаходзіліся ва ўмацаваным лагеры, завяралі, што ў Казіліне амаль не засталося дзвюх соцень байцоў. Многія рымляне ад мук голаду кідаліся са сцен. Другія без зброі стаялі на сценах, падстаўляючы грудзі стрэлам і дроцікам. Адзіны перабежчык з горада запэўніваў, што абложаныя даўно ўжо паелі ўсіх пацукоў і мышэй і цяпер харчуюцца размочанымі ў вадзе рамянямі і скурамі ад шчытоў.
Урэшце, аднойчы удалося знайсці ў кустах вярбы на беразе Вольтурна драўляную бочачку з мукой. Хтосьці дапамагаў асаджаным, кідаючы ў раку вышэй горада ўсё, што можа пайсці ў ежу.
Ганібал загадаў паставіць воінаў каля ракі і даць ім лодкі, каб воіны сачылі за тым, каб ракой нічога не прапусціць у горад. Больш бочак з мукой не бачылі, але пасярэдзіне ракі плылі арэхі. Абложаныя вылоўлівалі іх сачкамі і рэшатамі.
Але больш за ўсё здзівіла Ганібала тое, што рымляне кідалі са сцен на ўзрыхленую яго воінамі зямлю насенне рэпы. «Няўжо мне прыйдзецца стаяць пад Казілінам, пакуль не ўзыдзе гэтае насенне?» — сказаў Ганібал і ў той жа момант згадзіўся весці перагаворы з асаджанымі.
Аблога Казіліна адняла ў Ганібала амаль год. А колькі ў Італіі такіх Казілінаў!
• Раскажыце пра мужны рымскі атрад горада Казіліна.
Разбурэнне Карфагена. (Апавяданне паводле даследаванняў гісторыка A. I. Неміроўскага)
Семнаццаць дзён гарэў Карфаген. Семнаццаць дзён курчыліся ў агні лімонныя і міндальныя дрэвы, якія калісьці старанна даглядалі садаводы. Абрушваліся аркі і скляпенні храмаў, узведзеных рукамі працавітых фінікійскіх будаўнікоў; гінулі будынкі, якія прастаялі сотні гадоў і вартыя таго, каб прастаяць многія стагоддзі. Згаралі ў агні схаваныя ў тайніках скарбы карфагенскіх купцоў і маёмасць беднякоў. Гарэлі бібліятэкі, якія захоўвалі вопыт і мудрасць народа.
Семнаццаць дзён гарэў Карфаген, а на васемнаццаты пайшоў лівень; здавалася, неба не вытрымала: аблілося слязамі. Дождж ішоў цэлыя суткі. Рымляне хаваліся ў палатках.
Пленнікі, скаваныя па чатыры, ляжалі на зямлі, абыякавыя да ўсяго. I калі раніцай выглянула сонца, чыстае і яркае, іх твары былі па-ранейшаму змрочнымі; ні адзін промень надзеі не асвятліў іх.
Эміліан (Сцыпіён Малодшы) і яго світа падняліся на скалу. Замест цудоўнага, поўнага жыцця горада, да самага заліва распасціралася чорнае, безжыццёвае поле з бясформеннымі руінамі. Удушлівы дым нізка слаўся па зямлі, нават птушкі цяпер не лёталі тут.
Ф Як вы думаеце, чаму рымляне-пераможцы так жорстка абышліся з горадам Карфагенам і яго
жыхарамі?
§ 41.	Рабаўладальніцтва ў Рыме
1.	Праца рабоў. У выніку войнаў, якія Рым вёў пастаянна, вялікая колькасць палонных ператваралася ў рабоў. Аграбленне правінцый, таксама давала мноства нявольнікаў. Піраты часта захоплівалі людзей і прадавалі іх у рабства. Частка рабоў гадавалася рабаўладальнікамі дома — гэта дзеці рабоў і рабынь. Такія рабы былі паслухмяныя, выхаваныя і каштавалі дорага.
Рабы выконвалі самую разнастайную работу. Але трэба памятаць, што ў адрозненне ад грэкаў, якія не выкарыстоўвалі працу нявольнікаў у земляробстве, рымляне шырока прымянялі іх працу ў земляробстве. Багатыя людзі на сваіх неабсяжных палях трымалі дзесяткі і сотні рабоў. Такія вілы поўнасцю трымаліся на працы рабоў. Рабы пасвілі жывёлу, працавалі ў рудніках, майстэрнях, на будаўніцтве дамоў, мастоў, дарог і г. д.
Некаторыя рабы былі адукаваныя, нават вялікія вучоныя. Яны вучылі грамаце дзяцей арыстакратаў. Рабы вялі дамашнюю гаспадарку. Многія з іх служылі ў дзяржаўных органах.
Праца нявольнікаў была вельмі цяжкай. Рабы — гэта «гаворачЬья» прылады працы. Гэтым яны і адрозніваліся ад нямых прылад (кірка, лапата, матыка і г. д.) і рыкаючых — валоў, мулаў, быкоў. Hi адна краіна старажытнасці не мела такой колькасці рабоў і такой жорсткай эксплуатацыі, як Рым. Ніхто не можа вызначыць колькасці рымскіх рабоў, як і колькасці прылад працы.