Гісторыя цывілізацый старажытнага свету
Вучэбны дапаможнік для 5 класа
Выдавец: Народная асвета
Памер: 318с.
Мінск 1993
Будаўніцтва водаправода з’яўлялася не толькі складанай з тэхнічнага боку, але і дарагой справай... каласальныя сродкі магло даць бязлітаснае аграбленне заваёваных правінцый...
«Залаты дом»
Імператар Нерон лічыў Рым трухлявым, брудным і ванючым. Надзелены буйной фантазіяй, ён марыў аб садах Семіраміды і палацах Мемфіса...
Рымскія архітэктары распрацавалі праект пабудовы велічнага палаца, які павінен быў зацямніць сваёй раскошаю рэзідэнцыі ўсходніх уладык і стаць новым цудам свету. Але гэты план не мог быць ажыццёўлены без расчысткі гарадскога цэнтра ад пакінутых папярэднімі стагоддзямі трушчоб... Праект так бы і застаўся праектам, калі б нечакана не ўспыхнуў велічны пажар (64 год)...
Імператарскі палац стаў як бы цэнтрам новага Рыма. 3-за мноства золата і каштоўнасцей ён атрымаў назву «залатога дома». Найбольшае здзіўленне сучаснікаў выклікала не раскоша — да яе ўжо паспелі прывыкнуць,— а нябачныя раней спалучэнні раскошных пабудоў з адасобленымі лугамі і сажалкамі, быццам перанесенымі з сельскай глушы ў сталіцу свету. Гэта была дачная рэзідэнцыя імператара, якая перавышала ў сем разоў тэрыто-
рыю сучаснай Ватыканскай дзяржавы і раскінулася на схілах трох з сямі рымскіх узгоркаў. Яна была адкрыта ўся святлу. Сцены палаца мелі своеасаблівую будову, з дапамогай спецыяльнага ўстройства яны маглі паварочвацца ўслед за рухам сонца. Велічная трыццаціметровая статуя імператара наследавала знакамітага калоса Радоскага.
Калізей
...у 72 годзе было пачата будаўніцтва велічнага амфітэатра. У сярэднявеччы ён атрымаў назву Калоссеум, адкуль — Калізей.
Адкрыццё Калізея ў 80 годзе было адсвяткавана гладыятарскімі гульнямі і цкаваннем звяроў, якія цягнуліся сто дзён. Было знішчана да 50 тысяч дзікіх звяроў і мноства гладыятараў. За гэтым «раскошным» відовішчам магло адначасова назіраць 50 тысяч рымскіх грамадзян. Жанчыны занімалі верхні (драўляны) ярус Калізея. Усяго ў ім было чатыры ярусы.
Цяпер захавалася тры каменныя ярусы. Унутры Калізей пусты. Гісторыя разбурэння амфітэатра дае ўяўленне аб яго грандыёзнасці. Спачатку Калізей разбураўся сам... Потым разбуралі людзі... з яго матэрыялу было пабудавана 23 дамы, а ў XIV—XV стагоддзях — шэсць цэркваў. Калізей ператварыўся ў гіганцкую каменяломню. Дармавы камень ішоў не толькі на будаўніцтва, але і перапальваўся ў вапну.
У XVII стагоддзі на тэрыторыі апусцеўшага Калізея пабудавалі фабрыку селітры...
Цяпер Калізей — гордасць Рыма. Вялікая колькасць машын, турыстаў і ўвогуле вялікі рух аўтамабільнага транспарту прадстаўляе для гэтага цуда не меншую небяспеку, чым тысячагадовае варварства ахвотнікаў за дармавым матэрыялам. Ці вытрымае Калізей гэтае новае выпрабаванне?
Энеіда. (Урывак з паэмы Вергілія «Энеіда»)
А пасяродку два флаты відаць; карабельныя грудзі Кованай меддзю блішчаць...
Вось і Аўгуст вядзе за сабою на бітву Смелых сыноў італійскіх, сенат і народ... Вось пераможац Усходу з Чырвонага мора Антоній Рушыць з багатай здабычай сцягоў і даспехаў. Тысячы вёслаў па хвалях б’юць дружна; грудзямі Вострымі судны валы рассякаюць, і пеняцца воды. Так урачыста героі імчацца на вежах плывучых. Дроцікі сыпяць і стрэлы; у полымі, іскрах Пакулле ўсюды ляціць...
Аўгуст, з трыумфам уязджаючы ў Рымскія сцены, Свой бессмяротны зарок прысвячае багам італійскім, Тройчы сто алтароў найвялікшых узвёўшы ў горадзе. Усюды на вуліцах шум ад гульняў і воплескаў. ...доўгай чарадой ідуць пераможаныя, Розныя па мове, адзенню і зброі.
ф Каго праслаўляе рымскі паэт Вергілій ў паэме «Энеіда»?
§ 45. Узнікненне хрысціянства
1. Прычыны ўзнікнення новай рэлігіі. Рым, пакарыўшы мноства народаў, устанавіў такое прыгнечанне над імі, якога людзі да гэтага не ведалі. Але асабліва цяжкае становішча рымляне стварылі яўрэям, якія насялялі рымскую правінцыю Сірыю і Палесціну. Часткай гэтай правінцыі была быўшая дзяржава яўрэяў Іудзея. Усе сродкі барацьбы за вызваленне былі ўжо яўрэямі выпрабаваны і не прынеслі адчувальных вынікаў, але застаўся апошні сродак — надзея на Бога Яхве. Яўрэі верылі, што ён не пакіне іх і вызваліць ад рымскага прыгнечання.
Таму ў асяроддзі яўрэйскага народа распаўсюджваліся чуткі, што ў хуткім часе прыйдзе збавіцель ад усіх няшчасцяў, пасланы Богам. Гэты Бога-чалавек Хрыстос (па-яўрэйску Месія) меў імя Ісус (у перакладзе з яўрэйскай мовы — выратавальнік). Разнастайныя варыянты гэтых чутак значна пазней былі ўпарадкаваны і запісаны. Яны атрымалі назву Евангеллі (у перакладзе з грэчаскай мовы азначае «добрыя весткі»).
Яўрэі лічылі, што Ісус Хрыстос пасланы Богам менавіта да іх, а не да іншых народаў, таму што яны не ведалі мнагабоства, a прызнавалі толькі аднаго Бога-Яхве. Яўрэйская рэлігія, у адрозненне ад грэкаў, рымлян, егіпцян і іншых народаў, не мела створаных багоў. Вось чаму ў яўрэйскім асяроддзі, і першапачаткова ў Палесціне, а потым і ва ўсім Міжземнамор' і распаўсюджваліся чуткі аб прыходзе Ісуса Хрыста. Вера ў Хрыста, а пазней і ў яго вучэнне, атрымала назву — хрысціянства, а тыя, хто падтрымаў гэту веру, сталі называцца хрысціянамі.
Аб тым, што Ісус Хрыстос з’яўляецца гістарычнай асобай, сведчыць свяшчэнная кніга хрысціян «Біблія». Ен нарадзіўся ў яўрэйскім асяроддзі Іудзеі ў горадзе Назарэце. Аб яго жыцці ў Назарэце і ўвогуле ў асяроддзі яўрэяў паведамляюць таксама пісьмовыя крыніцы. Гэта перш за ўсё творы антычных аўтараў. Сапраўднасць сведчанняў прызнана сучаснай навукай (гл. матэрыял пасля § 45).
2. Вучэнне Ісуса Хрыста аб выратаванні чалавека і чалавецтва. У сваіх пропаведзях Ісус гаварыў, што ён прыйшоў для таго, каб 294
прынесці гібель несправядліваму міру. Па яго вучэнню чалавек павінен імкн/уцца пазбавіцца духоўным ачышчэннем і пакаяннем ад усіх бед і няшчасцяў. Чалавек сам вінаваты ва ўсіх няшчасцях, таму што ён імкнецца праўдай і няпраўдай прыдбаць багацце, палепшыць свой дабрабыт, забываючы аб удасканальванні душы.
Такім чынам, хрысціянства абясцэньвала і адмоўна адносілася да багацця, улады, дабрабыту, задавальнення сваіх жаданняў. I наадварот, тое, чаго чалавек стараўся пазбегнуць,— беднасць, голад, залежнасць, пакута — хрысціянства ўзводзіла ў ступень сапраўдных каштоўнасцей, якія садзейнічалі ачышчэнню і выратаванню. Так новая рэлігія адразу вырашала ўсе складаныя надзённыя пытанні жыцця і давала на іх адказы. Пры гэтым хрысціянства не заклікала да барацьбы, а вырашала ўсе праблемы маральным і духоўным ачышчэннем чалавека. У жыцці ж любы адкрыты пратэст супраць цяжкіх умоў існавання крывава падаўляўся.
Першымі хрысціянамі, безумоўна, сталі абяздоленыя людзі — бедната, жабракі, рабы.
3. Арганізацыя хрысціянскай царквы. 3 самага пачатку хрысціянства ўсталявала роўнасць ўсіх перад Богам незалежна ад сацыяльнага становішча. Формай арганізацыл першых хрысціян былі абшчыны, у якіх усе веруючыя валодалі аднолькавымі правамі і карысталіся аднолькавай маёмасцю. Такіх абшчын на тэрыторыі Рымскай дзяржавы было многа. Дух Хрыста панаваў над усёй абшчынай. 3 цягам часу
ў гэтых абшчынах галоўную ролю адыгрывалі епіскапы (наглядальнікі). Аб'яднанне ўсіх хрысціян у абшчыны, якімі кіравалі епіскапы, атрымала назву царква. He трэба блытаць гэты тэрмін з будынкам царквы, які прызначаны да малення.
Хрысціяне прызнавалі толькі аднаго Бога, у сувязі з гэтым адмаўляліся пакланяцца рымскім імператарам. Адмаўляліся яны і ад ахвярапрынашэнняў рымскім язычаскім багам. За гэта хрысціяне падвяргаліся ганенням: іх асуджалі на пакаранне смерцю, кідалі драпежнікам у цырку і да т. п.
4. Хрысціянства — дзяржаўная рэлігія імперыі. Час ішоў. Паступова ідэі хрысціянства аб выратаванні чалавека ад усіх няшчасцяў і вечным жыцці яго душы прыцягвалі ўсё болыпую колькасць людзей. Ідэі хрысціянскага цярпення і пакорлівасці, непраціўлення злу ўспрымалі не толькі беднякі, але і людзі з асяроддзя сярэдніх і нават багатых слаёў насельніцтва.
У 325 годзе пры імператары Канстанціне хрысціянства было прызнана дзяржаўнай рэлігіяй Рымскай імперыі. Новая рэлігія павінна была садзейнічаць умацаванню імператарскай улады і самой імперыі.
С л о ў н і к.
Ісўс — яўрэйскае слова — выратавальнік (спасіцель).
Хрыстдс — яўрэйскае слова — Месія (збаўца, збавіцель).
Евангелле — грэчаскае слова — добрая вестка. Епіскап — грэчаскае слова — наглядальнік.
Біблія — грэчаскае слова — кніга; збор свяшчэнных кніг хрысціянскай рэлігіі.
! 1. Чаму новая рэлігія ўзнікла ў асяроддзі яўрэяў?
2. Што было галоўным у вучэнні Ісуса Хрыста? 3. Якія асноўныя правілы ўсіх хрысціян? 4. Чаму хрысціянства стала дзяржаўнай рэлігіяй Рымскай імперыі?
Ці быў Ісус Хрыстос гістарычнай асобай? (Сведчанні пісьмовых крыніц)
Для многіх гэтае пытанне пакажацца дзіўным. Да нядаўняга часу гаварылі і пісалі ад імя навукі аб тым, што Ісус Назаранін — гэта выдуманы вобраз, а яго вучэнне — падман народа. Але ці сапраўды навука адвяргае Ісуса як зямное імя Бога-чалавека. Можна верыць ці не верыць, што Бог адкрыўся свету ў вобразе Хрыста — тут археалогія і пісьмовыя помнікі нічога не вырашаць,— гістарычная рэальнасць Ісуса Хрыста — прйдмет цалкам даступны навуковаму вывучэнню.
Гістарычныя пісьмовыя звесткі, якія захаваліся да нашага часу, даказваюць сапраўднасць зямнога жыцця Ісуса Хрыста. Хто ж гэтыя аўтары, сапраўднасць сведчанняў якіх не адвяргае і сучасная навука.
Асаблівую цікавасць прадстаўляюць паведамленні аб Ісусе ў «Іудзейскіх старажытнасцях» («Археалогія», XVIII, 3) Іосіфа Флавія (37— 100 гг.), рымскага гісторыка, родам з Палесціны. ■Ен піша аб справах намесніка рымскай правінцыі Понція Пілата і адзначае, што «жыў Ісус, чалавек мудры, калі яго ўвогуле можна назваць чалавекам. Ен здзейсніў дзівосныя справы і стаў настаўнікам тых людзей, якія ахвотна ўспрымалі ісціну. Ен прыцягваў да сябе многіх іудзеяў і элінаў. Гэта быў Хрыстос. Па патрабаванню нашых уплывовых асоб Пілат прыгаварыў яго да распяцця
на крыжы. Але тыя, хто раней любілі яго, не пераставалі гэтага і цяпер. На трэці дзень ён зноў з’явіўся ім жывы, як аб гэтым і аб многіх іншых яго цудоўных справах прадказвалі Ббгам натхнёныя прарокі. I да цяперашняга дня існуе секта хрысціян, якія атрымалі ад яго сваё імя».
Хаця Іосіф Флавій іудзей па сваіх рэлігійных перакананнях, але верыў у тое, што Месіяй (Хрыстом) быў менавіта Ісус. Іосіф апавядае і аб іншых лідэрах, якія аб’яўлялі сябе месіямі, але верыць у тое, што Хрыстос уваскрэс. Гэта здаецца дзіўным, аднак навука не адвяргае фактаў існавання Ісуса Хрыста, дадзеных яўрэйскім гісторыкам.