Гісторыя цывілізацый старажытнага свету
Вучэбны дапаможнік для 5 класа
Выдавец: Народная асвета
Памер: 318с.
Мінск 1993
ф Чаму горад Рым атрымаў такую назву?
§ 38. Царскі перыяд у гісторыі Рыма
1. Ад першабытнай да суседскай абшчыны.
У выніку ўдасканалення прылад працы, добрых умоў для развіцця жывёлагадоўлі і земляробства паступова рода-племянная арганізацыя распадалася. 3 роду выдзяляліся асобныя сем’і (фаміліі), якія вялі сваю гаспадарку на выдзеленым абшчынай ворным полі. Ворнае поле праз два гады па жэрабю падлягала перадзелу. За два гады яно поўнасцю апрацоўвалася, таму што частка поля была пад папарам. Ворнае поле было ўласнасцю абшчыны, а ўладаль-
нікамі яго былі асобныя сем'і. У агульным карыстанні заставаліся сенажаць, лес, воды, выган для жывёлы.
Першабытная абшчына, якая распалася на сем’і, з цягам часу перастала існаваць і яе месца заняла тэрытарыяльная суседская абшчына. Хаця кроўна-сваяцкія (радавыя) інтарэсы былі яшчэ моцныя, але прыналежнасць да зямлі (тэрыторыі, акругі) паступова разбуралі іх, рабілі іх нетрывалымі. Сем’і былі вялікія, у іх складзе было некалькі пакаленняў: дзяды, бацькі, дзеці, унукі і праўнукі. Гаспадар (патэр) такой сям’і займаў галоўную ролю. Такія сем’і, на чале якіх стаяў патэр, атрымалі назву патрыцыянскіх, а іх члены іменаваліся патрыцыямі. Патрыцыі былі гаспадарамі зямлі і валодалі ўсімі палітычнымі правамі ў грамадстве.
Частка насельніцтва Рыма, якая паходзіла з пакораных плямёнаў, заваёваных тэрыторый ці перасялілася ў горад з іншых месц, называлася плёбсам. Плебёі не былі членамі радавой арганізацыі Рыма, таму яны не мелі права на надзел зямлі з абшчыннага поля. Між тым плебеі плацілі падаткі і служылі ў войску. Некаторыя з іх былі нават багатымі. Плебеі займаліся рамяством, гандлем, некаторыя з іх мелі невялікія ўчасткі ўласнай зямлі, прыдбанай рознымі спосабамі. У выніку развіцця гаспадаркі, а таксама іншай працоўнай дзейнасці адны багацелі, а другія бяднелі. У межах царскай эпохі няроўнасць у грамадстве з цягам часу паглыблялася.
2. Патрыярхальнае рабства. Асноўным заняткам рымлян была не толькі працоўная
дзейнасць, але і вайна. Шматлікія войны вяліся за багацце, тэрыторыю і насельніцтва, якое часткова перасялялася ў Рым. Войны давалі новыя землі і палонных. Вядома, што ў першабытным грамадстве палонных забівалі, з яго ж разлажэннем і пераходам на больш высокую ступень развіцця нявольнікаў ператваралі ў рабоў і часткова іх выкарыстоўвалі ў працы. Рабы ў Рыме лічыліся членамі сям’і, яны разам з гаспадаром працавалі і адпачывалі, нават елі за адным сталом. Праца і для гаспадара (патэра) не была яшчэ ганьбай. Таму такое рабства ў Рыме называлася патрыярхальным.
Асновай багацця рымлян была зямля і рабы, а з багаццем рос і аўтарытэт сям’і. Гаспадары такіх сем’яў выбіраліся ў сенат і былі членамі Народных сходаў. Народны сход складаўся толькі з мужчын-воінаў.
Цар, сенат і Народны сход — галоўныя органы ўлады старажытнейшага Рыма.
3. Устанаўленне Рэспублікі. Рымскія цары ў выніку пастаянных войнаў далучылі да Рыма частку суседніх плямёнаў: сабінаў, лацінаў і этрускаў. Нават некалькі цароў, выхадцаў з Этрурыі, правілі Рымам. Адзін з іх, Тарквіній Горды, зусім не лічыўся з народам, а з асаблівай жорсткасцю бясчынстваваў, за што быў выгнаны з горада яго ж жыхарамі. Гэта было ў 510 (509) г. да н. э. Такім чынам была знішчана царская ўлада. Замест цара выбіралі на адзін год двух консулаў.
Консулы кіравалі Рымам, у час вайны яны былі галоўнакамандуючымі арміяй, а ў мірны час — суддзямі. Сенат быў на243
дзелены вялікай уладай. Консулы раіліся з ім па ўсіх пытаннях. Казной таксама распараджаўся сенат, ён жа вырашаў пытанні вайны і міру. Усе падрыхтаваныя рашэнні сенат прапаноўваў Народнаму сходу на абмеркаванне і зацвярджэнне.
Так рымскае грамадства ад першабы.тнаабшчыннага ладу паступова пераходзіла да грамадства класавага, асновай якога ўсталёўвалася прыватная ўласнасць, ці ад царскага этапу да этапу больш развітога — Рэспублікі.
С л о ў н і к.
Фамілія — лацінскае слова — сям’я.
Патрыцыі — ад лацінскага слова — патэр, бацька.
Плебёі, плебс — лацінскае слова — народная маса, просты народ.
Сенат — ад лацінскага слова — стары; савет старэйшын, дзяржаўны Савет Рыма.
Рэспўбліка — ад лацінскіх слоў, рэс — справа, публіка — народ. Улада народа.
! 1. У выніку чаго праходзіў працэс разлажэння
першабытнай абшчыны? 2. Як ішоў працэс станаўлення тэрытарыяльнай, суседскай абшчыны? 3. Хто такія патрыцыі? Плебеі? 4. Што такое патрыярхальнае рабства?
Патрыцыі і плебеі. Цар. (Ціт Лівій. Рымская гісторыя ад заснавання горада. 1,7)
«Бацькамі» яны былі названы, безумоўна, з нагоды пашаны, якой карысталіся, дзеці іх атрымалі назву «патрыцыі».
(Дыянісій Галікарнаскі. Рымскія старажытнасці. II, 9—10, 14, 74) Дыянісій Галікарнаскі — грэчаскі гісторык, сучаснік Ціта Лівія, напісаў працу «Рым244
скія старажытнасці». Яна складаецца з 20 кніг, захаваліся першыя 10, астатнія вядомы ў фрагментах. «...Ромул аддзяліў ніжэйшых ад вышэйшых, даў законы і ўстанавіў, што каму з іх належыць рабіць: патрыцыям — выконваць службовыя пасады і жрэцкія, плебеям — апрацоўваць зямлю, карміць скаціну і займацца даходнымі рамёствамі...
Ромул даў цару такія правы: каб ён узначальваў свяшчэнныя дзеянні і ахвярапрынашэнні, каб захоўваў законы і норавы бацькоў, больш цяжкія праступкі разбіраў сам, а больш лёгкія даручаў сенату; збіраў сенат і склікаў народ і меў вышэйшую ўладу ў час вайны. Сходу сената ён даў такую ўладу, каб ён абмяркоўваў і падаваў галасы па ўсякай справе, якую яму даручыць цар. Народу ж ён прадставіў гэтыя тры правы: выбіраць на службовыя пасады, захоўваць законы і вырашаць аб вайне...»
• 1Што павінны рабіць плебеі па ўказанню цара? 2. Якія паўномоцтвы сената? 3. Якія правы народа?
Рым пры першых царах. (Паводле апавядання гісторыка М. Б. Рабіновіча)
...пры адным з рымскіх цароў пачалася вайна Рыма з горадам Альба-Лонгай.
Калі дзве варожыя арміі стаялі адна супраць другой, альбанскі правадыр прапанаваў вырашыць вайну адзінаборствам і тым пазбегнуць агульнага кровапраліцця.
«Хай найбольш дастойныя альбанцы і рымляне,— сказаў ён,— схопяцца паміж сабою. Іх паядынак вырашыць, каму падпарадкавацца, а каму ўладарнічаць».
Рымляне згадзіліся і выставілі трох братоўблізнюкоў Гарацыяў. У войску ворага таксама выявілася трое братоў-блізнюкоў, аднаго ўзросту
з Гарацыямі. Гэта былі браты Курыацыі.
Па дадзенаму знаку юнакі агалілі мячы і кінуліся адны на другіх. 3 напружанай увагай войскі абодвух бакоў глядзелі за паядынкам... Пераможцамі аказаліся рымляне Гарацыі. Альбанцы, згодна ўмове, падпарадкаваліся ўладзе рымлян.
Горда паперадзе войска вяртаўся ў Рым пераможац Гарацый. Ен з урачыстасцю нёс свае баявыя даспехі і трафеі: зброю і адзенне трох Курыацыяў. У варотах горада яго вітаў натоўп рымлян. Сярод натоўпу знаходзілася і родная сястра Гарацыя. Яна з трывогай чакала брата. Яе хваляванне зразумела: яна была не толькі сястрою Гарацыяў, двое з якіх толькі што загінулі на полі бітвы, але і нявестай аднаго з братоў Курыацыяў.
Убачыўшы сярод трафеяў брата адзенне свайго жаніха, яна зразумела, што яго няма ў жывых. Распусціўшы валасы і ломячы рукі, яна стала моцна плакаць, паўтараючы імя свайго каханага. Гэта абурыла яе суровага брата. Гарацый стаў папракаць сястру, але тая прадаўжала рыдаць. Тады Гарацый у гневе пракалоў яе мячом, яшчэ не высахшым ад крыві пераможаных ім ворагаў. «Ідзі да свайго жаніха,— крыкнуў ён,— ты забыла забітых братоў, забыла сваю радзіму (бацькаўшчыну). Так будзе з кожным рымлянінам, які стане аплакваць ворага!»
За забойства сястры, па закону, Гарацый быў прыгавораны да пакарання смерцю... Але Гарацый звярнуўся да народа, за якім было апошняе слова. Бацька Гарацыя выступіў у абарону сына. «Мая дачка,— сказаў ён,— забылася пра радзіму, якую выратаваў яе брат. Каб гэта не зрабіў сын, я сам забіў бы яе...»
He здзіўляйцеся, што бацька Гарацыя гаварыў так. Ен жа галава сям’і, а ў рымскай сям’і ўлада бацькі не мела абмежаванняў. Сям’я складалася 246
з некалькіх дзесяткаў (a то і болей) чалавек... Над усімі ўладарыў бацька сямейства. Ен меў права прадаць сваіх дзяцей у рабства і нават пакараць іх смерцю. Таму, калі б бацька сам забіў сваю дачку, то за гэта ніхто не мог бы асудзіць яго. Ен выкарыстаў бы сваё законнае права.
Народны сход апраўдаў Гарацыя, зброя якога толькі што выратавала горад ад рабства і дала перамогу над ворагам... Народны сход мог адмяніць смяротны прыгавор, вынесены рымскаму грамадзяніну. Народны сход прымаў альбо адхіляў законы, выбіраў асоб на вышэйшыя пасады, у тым ліку цара (рэкса), галоўнага правіцеля Рыма.
Цар у Старажытным Рыме насіў адзенне, якое адрознівала яго ад іншых: чырвоны высокі абутак, чырвоны плашч. Перад ім ішлі дванаццаць ліктараў-целаахоўнікаў. Ен сядзеў на асобым крэсле — троне. I ўсё ж гэта не быў сапраўдны самадзяржаўны ўладар, якімі былі ўсходнія дэспаты.
Улада цара не атрымлівалася ў спадчыну. Цар выбіраўся Народным сходам, які складаўся з мужчын-воінаў. Народны сход выбіраў племяннога важака, які станавіўся военачальнікам, жрацом і суддзёй...
ф 1. Якія правы былі ў Народнага сходу? 2. Чым адрозніваўся цар Рыма ад усходніх цароў?
Раздзел II. Рымская рэспубліка
§ 39. Быць грамадзянінам Рэспублікі
1. Грамадзяне Рэспублікі. Рымскае грамадства эпохі Рэспублікі не было аднародным па свайму саставу. У яго ўваходзілі групы людзей, ці класы: патрыцыі, плебеі і рабы;
або рабаўладальнікі, свабодныя вытворцы і рабы. Усе яны адрозніваліся не толькі наяўнасцю ці адсутнасцю ўласнасці, але і юрыдычнымі правамі.
3 канца IV стагоддзя да н. э. было забаронена ператвараць у рабоў за даўгі рымскіх грамадзян. Рабамі з гэтага часу ў асноўным былі ваеннапалонныя, таму ваяўнічасць Рымскай дзяржавы яшчэ больш узрасла. Рабы. ніякімі правамі не карысталіся.
Паўната ўлады была ў патрыцыяў. Плебеі карысталіся меншымі правамі, нават большасць з іх была пазбаўлена грамадзянскіх правоў, таму што яны не былі карэннымі жыхарамі Рыма. Плебеі — юрыдычна свабодныя людзі, апрацоўвалі невялікія ўчасткі зямлі. Беззямельныя займаліся рамяством і гандлем. Многія з іх мелі рабоў.
2. Барацьба плебеяў з патрыцыямі. Плебеі пастаянна вялі барацьбу з патрыцыямі за раўнапраўе ў палітычных правах: яны патрабавалі не толькі права выбіраць у магістраты, але і права быць выбранымі. Такое права — быць выбранымі ў дзяржаўныя органы ўлады — вызначалася ўласнасцю, і перш за ўсё, уласнасцю на зямлю. Барацьба за зямлю, якую плебеі хацелі атрымаць з дзяржаўнага фонду, была асновай палітычнай барацьбы за ўладу.