Гісторыя цывілізацый старажытнага свету
Вучэбны дапаможнік для 5 класа
Выдавец: Народная асвета
Памер: 318с.
Мінск 1993
Адносіны да рабоў былі самыя жудасныя. Пастаяннымі былі пабоі, голад, знясіленая праца. Многія нявольнікі ўтрымліваліся скаванымі ў ланцугі, з калодкамі ці ашыйнікамі. Рабы не мелі імя, а называліся мянушкамі. Такое становішча нявольнікаў вымушала іх весці барацьбу з рабаўладальнікамі. Барацьба вялася ў розных формах: непаслухмянасць гаспадару, псаванне прылад працы, уцёкі, змовы. Найвышэйшай формай барацьбы былі паўстанні. 2. Барацьба рабоў і беднякоў Італіі пад кіраўніцтвам Спартака.
Буйнейшым у гісторыі было паўстанне рабоў пад кіраўніцтвам Спартака. Колькасць рабоў у рымлян павялічвалася, а становішча іх заставалася па-ранейшаму вельмі цяжкім. Гэта і было асноўнай прычынай паўстання. У асабліва цяжкім становішчы былі рабы-гладыятары, якіх называлі смяротнікамі. Яны павінны былі для пацехі рымлян удзельнічаць у гладыятарскіх баях. Таму ў 74 г. да н. э. у школе гладыятараў горада Капуі ўзнікла змова. Рабы тайна рыхтаваліся да паўстання, але змова была выкрыта. Некалькі дзесяткаў змоўшчыкаў уцяклі з Капуі і схаваліся на вяршыні патухшага вулкана Везувій. Уцёкшыя выбралі сваім кіраўніком Спартака. Ен і ўзначаліў паўстанне. Спартак, выхадзец з племені фракійцаў, трапіў у палон да рымлян і быў аддадзены ў школу гладыятараў, таму што быў дужы, смелы, кемлівы і прыгожы.
Рымскі атрад, пасланы да Везувія, блакіраваў гару-вулкан. Але ноччу рабы па сплеценых з лазы дзікага вінаграду лесвіцах
спусціліся ўніз праз жарало быўшага кратэра вулкана і ўшчэнт разбілі рымлян.
Усё новыя і новыя папаўненні прыходзілі ў стан спартакаўцаў. Сярод рабоў было многа беднякоў. Армія паўстаўшых павялічвалася з кожным днём і налічвала толькі пяхоты не менш за 120 тысяч воінаў. Цвёрдая дысцыпліна ў спартакаўскай арміі, яе арганізацыя па рымскаму ўзору, падтрымка паўстаўшых беднякамі ў забеспячэнні харчам і фуражом, сыравінай рамеснікаў, абозам і г. д., садзейнічалі паспяховай барацьбе з рабаўладальнікамі.
У паўстаўшых была адна мэта — вызваліцца з рабства. Для ажыццяўлення гэтай мэты Спартак павёў усіх паўстанцаў на поўнач Італіі, каб перайсці горы Альпы і адпусціць усіх на волю. Рымскі сенат зразумеў, якая грозная сіла Спартак. Таму два консулы былі напраўлены з легіёнамі на барацьбу з паўстаўшымі. Нягледзячы на такую арганізаваную рымскую армію, паўстаўшыя атрымалі перамогу і дайшлі да ракі По. Але незразумела: чаму раптам Спартак павярнуў сваю армію назад, на поўдзень. Гэта пакуль не высветлена ў гісторыі, але ёсць меркаванне наконт таго, што рабы хацелі адпомсціць рабаўладальнікам, пераправіцца ў Сіцылію і падняць сіцылійскіх рабоў, а таксама рабоў Італіі на барацьбу з Рымам.
Рым рыхтаваўся да падаўлення паўстання. Вялікая армія на чале з Красам, пасланая на паўстаўшых, была разбіта спартакаўцамі. Рым на дапамогу выклікаў легіёны з Іспаніі і Балканскага паўвострава. Легіянеры часта ў паніцы ўцякалі пры наблі-
жэнні паўстанцаў. Для падтрымання дысцыпліны палкаводзец Крас пакараў смерцю кожнага дзесятага воіна з тых атрадаў, з якіх былі ўцёкі. На дапамогу арміі Краса прыбылі новыя легіёны Пампея. Апошняя бітва арміі Спартака з рымлянамі адбылася ў 71 г. да н. э.
Спартак не здаўся ворагу жывым. Цела яго не знайшлі на полі бітвы. Войска паўстаўшых было разбіта. Рабы былі знішчаны, а ўцалелыя шэсць тысяч распяты на крыжах уздоўж дарогі з Капуі да Рыма.
Паўстанне пацярпела паражэнне, таму што яшчэ не настаў час звергнуць вельмі моцны рабаўладальніцкі лад, але ён быў аслаблены паўстаннем. У гэтым гістарычнае значэнне паўстання.
С л о ў н і к.
Віла — лацінскае слова — маёнтак, памесце, двор; дача.
Гладыятар — лацінскае слова — меч; барцы з рабоў, спецыяльна вывучаныя для барацьбы з такімі ж барцамі ці драпежнымі жывёлінамі на арэне цырка, тэатра і т. п.
! 1. Якім было становішча рымскіх рабоў? 2. Чаму
рабы падняліся на барацьбу з рабаўладальнікамі? 3. Якая мэта паўстання Спартака? 4. Чаму ўсе паўстанні рабоў цярпелі паражэнне?
Паўстанне Спартака. (Плутарх. Крас, 8—11)
Паўстанне гладыятараў і спусташэнне Італіі называюцца большасцю пісьменнікаў «Спартакаўскай вайною»... У Капуі была школа гладыятараў... 3 іх 200 чалавек згаварыліся бегчы, але аб змове быў зроблены данос,— аб чым яны заўчасна даведа-
ліся... 78 гладыятараў вырваліся на волю, узброеныя ўзятымі на кухні нажамі і ражнамі. Выпадкова сустрэўшы на дарозе некалькі падвод, якія везлі ў другі горад зброю для гладыятараў, яны захапілі яе і ўзброіліся. Заняўшы добрую пазіцыю, гладыятары выбралі сабе трох правадыроў, з якіх першым быў Спартак, фракіец, які валодаў не тблькі вялікай смеласцю і фізічнай сілай, але розумам і чалавечнасцю...
Перш за ўсё гладыятары кінуліся на прыйшоўшы з Капуі рымскі атрад і, захапіўшы многа зброі, з радасцю замянілі на яе сваю папярэднюю зброю... 3 Рыма зноў прыслалі трохтысячны атрад, рымляне зрабілі аблогу гары, якая мела толькі адзін круты і вузкі пад’ём, і сталі яго вартаваць. Схілы гары былі адвесныя і гладкія. Наверсе расло многа дзікага вінаграду. Гладыятары зрэзалі лозы і зрабілі з іх трывалыя і доўгія лесвіцы... Спусціўшыся ўніз, гладыятары зайшлі рымлянам у тыл і неспадзявана напалі на іх. Спартакаўцы авалодалі лагерам. Да іх далучылася многа мясцовых пастухоў, ваяўнічых і іншых людзей... Гладыятары спачатку ўступілі ў бой з адным з атрадам у 2000 чалавек і разагналі яго... Спартак заўладаў абозам рымлян і захапіў рымскі лагер...
Спартак быў цяпер вялікі і грозны. Ен склаў сабе даволі разумны план дзеянняў. He спадзеючыся зламаць канчаткова магутнасць рымлян, Спартак пав'ёў сваё войска к Альпам, мяркуючы, што трэба пераваліць горы і адправіць рабоў на радзіму...
Рымскі сенат баяўся Спартака і, усведамляючы небяспечнасць становішча, адправіў супраць яго абодвух консулаў, як быццам бы справа ішла аб адной з самых цяжкіх і вялікіх войнаў... [Але рымскія консулы былі разбіты спартакаўцамі] 266
...разгневаны сенат выбраў галоўнакамандуючым Краса. Многія са знатных адправіліся разам з ім у паход... (Крас, бачачы, што рымскія воіны кідаюць зброю і ратуюцца бегствам ад спартакаўцаў, сурова пакараў уцекачоў)... 500 салдат, якія беглі першымі і такім чынам падалі повад да бегства, ён раздзяліў на 50 дзесяткаў і з кожнага дзесятка пакараў смерцю аднаго па жэрабю... Пераламаўшы такім чынам настрой салдат, Крас павёў іх супраць ворага. А Спартак патроху набліжаўся да мора. Сустрэўшы ў праліве пірацкія судны, ён вырашыў адправіцца ў Сіцы.лію і, перакінуўшы на востраў 2000 чалавек, узнавіць сіцылійскую вайну нявольнікаў, якая толькі нядаўна патухла і патрабавала нямнога гаручага матэрыялу, каб зноў успыхнуць. Піраты дамовіліся са Спартаком, але, узяўшы падарункі ад яго, адплылі. Тады ён зноў павярнуў ад мора...
Крас, падышоўшы сюды і бачачы, што сама прырода указвае месца, што трэба рабіць, пастараўся ўмацаваць сцяною перашыек... Ен правёў ад мора да мора праз перашыек роў... і над ровам узвёў сцяну вялікай вышыні і трываласці... Спартак ўбачыў сябе акружаным сцяною...
Крас завязаў бой самы вялікі, якія толькі былі ў гэтую вайну, у якім пала 12 300 рабоў... Спартак пасля паражэння пачаў адступаць... Затым ён накіраваўся да самога Краса, але з-за масы людзей, якія змагаліся, і раненых яму не ўдалося дабрацца да яго. Затое ён забіў двух уступіўшых з ім у бой рымлян... акружаны вялікай колькасцю ворагаў і мужна адбіваючы іх удары, у рэшце рэшт Спартак быў пасечаны...
Пампей канчаткова знішчыў папаўшых яму ў рукі рабоў.
Рабы ў рудніках. (Паводле апавядання Н. Ф. Астраменцкай. Ветэран Цэзара)
...У кожным паглыбленні капашыліся абцягнутыя скурай шкілеты: адзін, лежачы на спіне, біў над сабою скалу; другі, заносячы молат у бок, адколваў кускі пароды; жанчыны, стоячы на каленях, дзяўблі сцяну вострымі малаткамі. Рухі іх былі манатонныя. Яны здаваліся зданнямі, асуджанымі на векі вякоў праводзіць адзін і той жа ўзмах.
Hi на адным з іх — ні шматка адзення. Толькі ланцугі на нагах, якія звінелі, калі работнік мяняў становішча. Усе выглядалі аднолькава старымі, нават заморкі-дзеці, якія снавалі туды-сюды, падбіраючы адколатую пароду і складваючы яе ў ручныя каляскі. Сустракаючыся з намі, дзеці баязліва туліліся да сцен і жмурыліся: мабыць, святло факелаў прычыняла ім боль.
Пакаранне раба. (Паводле апавядання гісторыка П. Томана. Пасля нас хоць патоп)
Сонца ўжо паднялося над Цірэнскім морам/ калі Луцый пад’язджаў да Рыма. Дарога ішла ўздоўж бацькавага маёнтка. За агароджай рабы ўстанаўлівалі крыж. На крыжы быў распяты аголены раб. Смуглявы твар быў скрыўлены ад болю, стогны распятага разрывалі залацістае паветра. Наглядальнік пазнаў у конніку сына свайго гаспадара і ветліва прывітаў яго.
— Што гэта азначае? — запытаў Луцый, не спыняючыся.
— Ен хацеў збегчы, мілейшы пан.
Луцый раўнадушным поглядам акінуў раба, кіўнуў і паехаў далей.
Адчайны крык распятага ляцеў за ім.
9 1. Раскажыце аб працы рабоў у рудніках. 2. За што і як пакаралі раба?
Раздзел III.
Імператарскі Рым
§ 42. Рым — уладар свету
1. Падзенне Рэспублікі ў Рыме. Са шматлікімі захопніцкімі войнамі, якія вёў Рым, ўзмацнялася ўлада палкаводцаў. Вопытныя камандзіры па даручэнню сената самі набіралі і камплектавалі войска. Яны і воінам плацілі за службу і давалі ім частку захопленай дабычы. Таму воіны прызнавалі толькі свайго военачальніка і гатовы былі змагацца з кім ён загадае. Толькі палкаводзец з добра арганізаванай і дысцыплінаванай арміяй мог падавіць любыя выступленні рабоў і беднякоў. Зыходзячы з гэтага, рабаўладальнікі хацелі ўсталявання такой улады палкаводца як Пампей, які жорстка расправіўся з паўстаннем Спартака.
Многія рымскія палкаводцы марылі аб уладзе, але ў консулы ў 58 г. да н. э. быў выбраны Гай Юлій Цэзар. Менавіта дзякуючы яму Рым стаў уладаром Галіі (сучаснай Францыі). Галы не змаглі адстаяць сваю незалежнасць у барацьбе з загартаванымі ў баях рымскімі легіёнамі. Вялікія багацці папоўнілі казну Цэзара, і ён павялічыў жалаванне сваім воінам, абяцаў ён і надзелы зямлі ветэранам. Каб задобрыць рымлян, наладжваліся масавыя грамадскія відовішчы, а таксама бясплатныя раздачы хлеба.
Надзейнае войска Цэзара і незлічоныя багацці яго казны абумовілі цягу палкаводца да ўсталявання ў Вечным Горадзе