Гісторыя цывілізацый старажытнага свету
Вучэбны дапаможнік для 5 класа
Выдавец: Народная асвета
Памер: 318с.
Мінск 1993
Буйныя землеўладальнікі свае маёнткі дзялілі на дробныя ўчасткі і здавалі ў арэнду свабодным людзям. Такіх арандатараў 276
называлі калонамі. Яны абавязаны былі аддаваць за карыстанне зямлёй частку ўраджаю. Але калон быў зацікаўлены ў атрыманні большага ўраджаю, чым раб, ён жа шанаваў прылады працы.
Некаторыя рабаўладальнікі давалі рабам невялікія ўчасткі зямлі, прылады працы, дазвалялі мець сям’ю. Такія рабы атрымалі назву рабоў з хацінамі (пекулій). Так рабаўладальнікі пераводзілі на пекулій не толькі рабоў у сельскай гаспадарцы, але і ў прамысловасці, аддаючы майстэрні з прыладамі працы, лаўкі і г. д.
I ўсё ж такі гэтыя меры не змаглі ўзмацніць імперыі, таму што аслабленне ішло і з другога боку: пачаліся масавыя паўстанні ў правінцыях супраць рымскага прыгнечання.
Вандруючыя плямёны, якія акружалі імперыю, асабліва з III ст. н. э., пачалі парушаць яе граніцы. Націск «варвараў» быў вельмі адчувальны. Гаспадарка паступова прыходзіла ў заняпад. Былі парушаны гандлёвыя сувязі, а к V стагоддзю яны поўнасцю спыніліся.
4. Падзенне Заходняй Рымскай імперыі. 3-за цяжкасці кіравання неабсяжнай імперыяй яна была раздзелена ў 395 годзе на Усходнюю і Заходнюю. Варвары прадаўжалі наступаць на граніцы, а ў 410 г. на чале з ваяўнічым правадыром Аларыхам готы ўварваліся ў Рым і разбурылі яго. За готамі паследавалі наступленні германскіх плямёнаў вандалаў, якія канчаткова разбурылі Рым. У гісторыі захаваўся тэрмін «вандалізм», які азначае грубае і бязлітаснае
знішчэнне помнікаў культуры і твораў мастацтва.
Адзін з правадыроў германскіх плямёнаў у 476 г. заставіў адказацца ад прастола апошняга імператара Ромула Аўгўстула. Гэтая падзея лічыцца падзеннем Заходняй Рымскай імперыі. Усходняя імперыя з цяжкасцямі змагалася з варварамі яшчэ некалькі вякоў.
С л о ў н і к.
Фдрум — лацінскае слова — рыначная плошча, цэнтр палітычнага і культурнага жыцця рымскага горада.
Арка — лацінскае слова — збудаванне ў выглядзе варот, завершанае дугападобным перакрыццём.
Калдн — лацінскае слова — земляроб Позняй імперыі; залежныя сяляне, замацаваныя за зямлёй.
Пекўлій — лацінскае слова — уласнасць, маёмасць.
? 1. Як вы думаеце, чаму рымскія заваяванні былі
апошнімі ў II ст. н. э.? 2. Састаўце вусна апавяданне «Горад Рым — сталіца імперыі». 3. Якія былі асноўныя прычыны аслаблення і заняпаду імперыі? 4, Калі адбылося падзенне Заходняй Рымскай імперыі?
Ля карты Рымскай імперыі. (ТІаводле апавядання даследчыка П. Томана. Пасля нас хоць патоп)
Тарквата прыйшла па поклічу бацькі. Села на стул і нахілілася над вялікай картай. Авіола з замілаваннем глядзеў на дачку. Ен так моцна яе любіў, як і свае сундукі з золатам...
— Паглядзі, любая, што у мяне ёсць! Гэта карта свету па Страбону. Гэтыя чырвоныя значкі — вялікія гарадьі, гэта — рэкі, гэта — горы. Казка, так? Увесь свет, у якім жыве сто мільёнаў людзей і
немаведама колькі рабоў, ты можаш абхапіць сваімі рукамі. Яна ўсміхнулася бацьку.
— Хочаш, я раскажу табе, якая частка свету штб прыносіць Рыму? Ен пачаў расказваць.— Глядзі: Іспанія. Там у нас многа дабра. Жалезныя руднікі належаць мне даўно, а на днях я атрымаў у імператара ў арэнду медныя. А медзь разам з жалезам — гэта для аружэйнікаў тое ж самае, што для нас сонца. I волава пастаўляе для нас Іспанія, і золата. Ну і, безумоўна, рабоў. Хаця рабоў пастаўляе не толькі Іспанія, а ўсе правінцыі ад Гвадалквівіра да Еўфрата, ад Дуная да Нубійскай пустыні. А Галія, акрамя рабоў, дастаўляе нам статкі вепраў і авечак, лён і эмаль. Германія дае нам салдат. 3 Германіі мы вывозім соль, медзь і янтар.
Авіола працягваў: — Германія яшчэ пастаўляе нам скуры для салдацкіх шчытоў, статкі зубраў і мядзведзяў для цыркавых гульняў. Брытанія, вось гэты востраў, дае шэрсць для тог і плашчоў. А гэта правінцыя Норык. Там жалеза, а гэта вельмі важна! А вось Далмацыя, тут волава і срэбра. у Македоніі і Фракіі — пшаніца і выдатныя гладыятары, у Дакіі — руды, у Эпіры — коні, у Грэцыі — мармур і статуі... Што ж нам дае Афрыка? Цудоўныя рэчы: слановую косць, авечак і жоўты мармур, свінец, фінікі і бананы; горы пшаніцы, шкло, палатно, папірус.
ф Выпішыце ў сшытак, што пастаўлялі правінцыі ў Рым.
Варвары. (Паводле апавядання A. М. Штаерман «Паўстанне готаў на Дунаі»)
3 глубінных тэрыторый Азіі, ад самых граніц далёкага Кітая, у прыволжскія і прычарнаморскія стэпы прыйшоў шматлікі народ — гўны. На сваім шляху гуны сеялі разруху і жах. Вестка аб іх жорсткасці вельмі хутка распаўсюджвалася ўсюды.
Распавядалі, што гуны вандруюць па стэпах са сваімі стадамі і не ведаюць другога жылля, акрамя кібітак, і другой ежы, як сырое мяса і дзікіх траў; гаварылі, што ўсё сваё жыццё гуны праводзяць на сваіх несамавітых, але вынослівых конях, што яны непераможныя ў бойках і бязлітасныя да пераможаных. Прасоўваючыся ўсё далей на захад, гуны разбурылі гарады Баспорскага царства і падпарадкавалі сабе суседнія з імі плямёны.
У глыбокай старажытнасці на паўднёвым узбярэжжы Валтыйскага мора жылі готы. Да пачатку II ст. н. э. частка іх пранікла ў Паўночнае Прычарнамор’е. Тут яны аселі і змяшаліся з больпі шматлікімі і культурнымі мясцовымі плямёнамі. Тых, хто пасяліўся к усходу ад Днястра, сталі называць остготамі (усходнія готы), а тых, хто к захаду,— вестготамі (заходнія готы).
Остготаў пакарылі гуны, а супраць вестготаў паўсталі падпарадкаваныя імі славяне. Яны аб’ядналіся з гунамі і разбілі вестготаў. Ратуючыся ад знішчэння, разбітыя вестготы беглі ў напрамку Дуная. Частка іх шукала сховішча ў непрыступных гарах Трансільваніі. Другая частка звярнулася да імператара Валента з просьбай дазволіць ім сяліцца на пладародных прыдунайскіх палях. За гэта яны абяцалі выстаўляць салдат для абароны граніц імперыі. Готы былі вядомы як храбрыя воіны.
Імператар абяцаў готам адразу прадаставіць землі і харчаванне. Ен адправіў сваіх прадстаўнікоў наглядаць за іх пераправай і размяшчэннем. Дзень і ноч на караблях, лодках і проста на ствалах ссечаных дрэў перапраўляліся дзесяткі тысяч готаў цераз Дунай, спадзеючыся знайсці бяспечнае сховішча на другім беразе і новую радзіму.
Але хутка готы ўпэўніліся, што іх надзеі абманутыя. Дадзеныя ім абяцанні не выконваліся. Імператарскія чыноўнікі і не думалі выдаваць новым 280
прышэльцам харчаванне. Сярод готаў пачаўся страшны голад. Выкарыстоўваючы бязвыхаднае становішча готаў, чыноўнікі, купцы, ліхвяры скуплялі за бясцэнак іх людзей, жонак і перапраўлялі гандлярам рабамі... Сярод готаў нарастала незадавальненне, якое вылілася ў вялікае паўстанне на Дунаі. Готам дапамагалі мясцовыя жыхары, якія ўступалі ў іх шарэнгі. Паўстаўшыя вызвалялі рабоў, калонаў і разам з імі ўзорвалі аднятыя ў багацеяў землі. Захопленых вяльмож, рабаўладальнікаў, готы ператваралі ў рабства, каб тыя на сабе адчулі ўсё, чаму яны падверглі сваіх безабаронных нявольнікаў. Готы атрымлівалі перамогі, і большая частка рымскіх салдат пераходзіла на іх бок. Так працягвалася два гады.
Рымляне, сабраўшы шасцідзесяцітысячную армію на чале з імператарам Валентам, падышлі да горада Адрыянопаля. 9 жніўня 378 г. н. э. выстаўленыя ў баявым парадку войскі Валента рушылі насустрач готам... Пачалося жудаснае пабоішча. Паўстаўшыя біліся з небывалай мужнасцю. Салдаты Валента пачалі адступаць. Хутка адступленне ператварылася ў беспарадачны пабег з поля боя з панікай. Больш за 40 тысяч салдат і сам імператар Валент палі на полі бітвы. Рэшткі яго войска з цяжкасцю дабраліся да Адрыянопаля.
Шлях паўстаўшым быў адкрыты да сталіцы Усходняй імперыі — Канстанцінопаля. Жах ахапіў багатых і знатных сенатараў і чыноўнікаў. Рух разрастаўся. Паўсталі ўсе прыдунайскія вобласці. На захадзе атрады паўстаўшых прыбліжаліся да граніц Італіі, а на ўсходзе армія готаў была ўжо на падыходзе да Канстанцінопаля... Імператар Усходняй рымскай імлерыі Феадосій заключыў дагавор з готамі, па якому частка зямель у Малой Азіі давалася готам. Але болыпасць готаў былі непрымірымымі з рымлянамі. Яны вялі барацьбу і спадзявалі-
ся дабіцца новых поспехаў. Прадбачлівыя людзі гаварылі, што настане дзень, калі гэтыя ж готы з’яднаюцца з рымскімі калонамі і рабамі і тады настане канец тысячагадоваму ўладарніцтву Рыма над прыгнечанымі народамі.
• Чаму готы на Дунаі паднялі паўстанне супраць Рыма?
Раздзел IV.
Культура Рыма
§ 44. Мастацтва Старажытнага Рыма
1. Уплыў грэчаскай культуры на рымскую. Рымская культура развівалася пад пастаянным уплывам культуры грэкаў. Грэкі шырока каланізавалі ўзбярэжжа Апенінскага паўвострава і Сіцылію, таму рымляне мелі самыя цесныя кантакты з іх бытам і культурай. Рымляне ўзялі за аснову грэчаскі алфавіт, на базе якога стварылі свой лацінскі. Гэтым алфавітам карыстаюцца многія народы свету і ў сучасны момант.
Асабліва ўзрос уплыў элінскай культуры на рымскую пасля заваявання рымлянамі Балканскага паўвострава (II ст. да н. э.). Але, хаця рымляне і сталі пераможцамі, грэкі ўсё ж такі засталіся непераможнымі ў культуры. Тым больш яны асляпілі і здзівілі сваім мастацтвам заваёўнікаў. Сапраўды, як пісаў рымскі паэт Гарацый, пераможцы былі дзікімі ў параўнанні з элінамі. Мастацтва элінаў было ўнесена ў суровы Лацый (Рым).
Грэчаская архітэктура і скульптура, жывапіс і літаратура, тэатр і аратарскае мастацтва, міфалогія, рэлігія і філасофія аказалі прамое ўздзеянне на развіццё духоўнай культуры рымлян. Але гэта не значыць, што толькі ўсё гатовае перанімалі рымляне. Яны вучыліся ў грэкаў і шмат чаго стваралі новага, непаўторнага. Што ж было непаўторным у рымлян?
2. Рымская рэлігія. Рэлігія грэкаў асабліва паўплывала на развіццё рымскай рэлігіі. Трэба адзначыць, што і ў рымлян, як і ў грэкаў было мноства багоў і розных ніжэйшых сіл прыроды і грамадства, якім таксама пакланяліся. Гэта, перш за ўсё, геніі — заступнікі і абаронцы людзей. Кожны чалавек меў свайго генія, які абараняў чалавека і назіраў за ім з дня нараджэння і да смерці. Дзень нараджэння чалавека — свята і яго генія. Статуя генія рымскага народа была адліта з золата і знаходзілася ў храме на Капітоліі.
Кожная рымская сям’я мела сваіх багоў — гэта пенаты, ахоўнікі дома, добрыя духі (дамавыя ў славян). Ахоўнікі членаў сям’і — лары, іх нават бралі з сабой у падарожжы. Рымляне верылі ў добрых і злых духаў — гэта душы памёршых. Добрыя якасці чалавека, такія, як вернасць, мужнасць, пашана, згода, дабро, свабода, мір і іншыя, таксама абогатвараліся, але гэтыя багі былі бязвобразныя. Багі рознай дзейнасці чалавека былі вобразнымі, з абліччам чалавека. Кожная з’ява прыроды і грамадства мела сваіх багоў (засуха, дождж; вайна, дзяржава і інш.). Галоўным сярод вялікай колькасці багоў быў Юпітэр, гэта той