Гісторыя цывілізацый старажытнага свету
Вучэбны дапаможнік для 5 класа
Выдавец: Народная асвета
Памер: 318с.
Мінск 1993
жа бог грэкаў Зеўс, з тымі ж абавязкамі і той жа дзейнасцю.
Багі рымлян
Багі грэкаў
Бід дзейнасці
Юпітэр
Зеўс
Бог-цар; зямля, космас
Юнона
Гера
мацярынства
Мінерва
Афіна
воінскае мастацтва, жаночыя рамёствы
Апалон
Апалон
навука, мастацтва
Дыяна
Артэміда
жывёльны свет
Венера
Афрадыта
жаночая прыга-
жосць, каханне
Марс
Арэс
вайна
Нептун
Пасейдон
воднае царства
Меркурый
Гермес
гандаль, дыпламатыя, пошта
Цэрэра
Дземетра
урадлівасць
Вулкан
Гефест
кавальская справа
Вакх
Дыяніс
вінаградарства, віно
Вікторыя
Ніка
перамога
У залежнасці ад развіцця працоўнай дзейнасці чалавека і яго культуры ствараліся іх пакравіцелі — вобразы багоў і багінь. Паколькі дзейнасць чалавека была мнагаграннай, то шматлікімі і мнагаграннымі былі багі і багіні.
3. Літаратура. Рым меў шмат таленавітых паэтаў, але найбольш вядомымі былі Вергілій, Авідый, Гарацый. Жыццё і творчасць гэтых і іншых паэтаў прыпадае на канец I ст. да н. э. і I ст. н. э.— час найвышэйшага ўздыму паэтычнага' мастацтва. У гісторыі гэты перыяд атрымаў назву «залатога веку» рымскай паэзіі. Імператар Аўгуст сумеў 284
прыцягнуць на свой бок многіх паэтаў. Знакаміты батагы рымлянін, прыяцель і сябра імператара — Мецэнат арганізаваў у сваім доме гурток паэтаў, падтрымліваў і садзейнічаў ім тым, што даваў каштоўныя падарункі. Такім чынам, слова «мецэнат» ператварылася ў агульнае імя і стала абазначаць «багаты апякун мастацтва» — тое што ў наш час гавораць фундатар, «спонсар».
Удзельнік гэтага гуртка выдатны прыдворны паэт Вергілій напісаў цудоўную паэму «Энеіда». Паэма стваралася па заказу самога імператара Аўгуста. Перад паэтам была пастаўлена нялёгкая задача — звязаць гістарычнае мінулае Рыма са слаўным гістарычным мінулым грэкаў. Аўтар павінен быў паказаць, што рымляне з’яўляюцца нашчадкамі багатай элінскай культуры і гісторыі. Вергілій апавядае, што горад Рым быў заснаваны нашчадкам Энея — выхадцам са знакамітай Троі, па імені якога і названа паэма «Энеіда». Так «Энеіда» прадаўжала гісторыю грэкаў, апетую легендарным Гамерам у паэмах «Іліяда» і «Адысея». Вергілій па-мастацку высветліў гісторыю рымлян ва ўзаемнай сувязі з грэкамі. На гэтым гістарычным фоне і быў узвялічаны імператар Аўгуст і яго «залаты век» праўлення Рымам.
4. Архітэктура. Архітэктура павінна была падкрэсліваць велічнасць, магутнасць і багацце Рыма. I сапраўды ўсе грамадскія пабудовы: храмы, аркі, калоны, форумы, цыркі, тэатры, амфітэатры, іпадромы былі вартыя таго, каб апраўдаць сваё назначэнне.
Рымляне не толькі выкарысталі прыгожыя элементы і накірункі архітэктуры грэкаў, але ў прыгожым і трывалым будаўніцтве пайшлі значна далей. Яны ўжо ў II ст. да н. э. вынайшлі бетон — трывалае і вяжучае рэчыва. Дзякуючы гэтаму вынаходству, а таксама абпаленай цэгле і рознакаляроваму шклу, якое ўжо шырока выкарыстоўвалася ў будаўніцтве, рымляне стварылі збудаванні, некаторыя з якіх у добрым стане захаваліся да нашага часу.
Своеасаблівым і толькі рымскім у архітэктуры былі прыгожыя аркі і калоны ў гонар ваенных перамог, юбілеяў імператараў ці іншых знакамітых падзей. Такія збудаванні называліся трыумфальнымі. Форма аркі шырока выкарыстоўвалася пры будаўніцтве мастоў, будынкаў, водаправодаў і інш.
Самым цудоўным збудаваннем, якое добра захавалася да нашых дзён, з’яўляецца храм усім багам — Пантэон. Каля трох тысяч наведвальнікаў могуць адначасова змясціцца ў ім. Гонар храма — яго купал — дугападобная столь, якая нагадвае небасхіл.
Сучасныя гісторыкі выдзяляюць у архітэктуры рымлян сем цудаў, сем самых цудоўных збудаванняў (аб іх гл. пасля § 44).
5. Скульптура. Збудаванні ўпрыгожваліся скульптурамі. Іх размяшчалі на плошчах, у парках, скверах і г. д. Гаварылі, што Рым быў заселены скульптурамі, іх так многа было ў горадзе, што сенат неаднаразова прымаў пастановы: зняць частку скульптур, таму што яны былі нават ліш-
німі і не ўпісваліся ў пейзаж вуліцы, плошчы, парка.
Характэрная рыса рымскай скулыгтуры — партрэт. Партрэтныя статуі і бюсты багоў, імператараў, дзяржаўных дзеячаў і знакамітых людзей так дасканала перадавалі рысы твару і характара чалавека, што яны з’яўляюцца найлепшымі першакрыніцамі пры вывучэнні гісторыі і культуры рымлян.
* * *
Рымская культура атрымала шырокае распаўсюджанне не толькі на Апенінскім паўвостраве, а і ва ўсёй неабсяжнай імперыі. Выкарыстаўшы ўсё лепшае другіх пакораных народаў, рымляне ў спалучэнні з уласнымі дасягненнямі стварылі шэдэўры мастацтва, якія ў сучасны момант здзіўляюць нас сваёй прыгажосцю, велічнасцю і трываласцю.
С л о ў н і к.
Арка — лацінскае слова — лук, дуга — перакрыццё ў выглядзе дугі.
Пантэдн — лацінскае слова — (пан — усё, тэо — бог) — храм для ўсіх багоў.
Рэльёф — лацінскае слова — выпуклае выяўленне на плоскасці.
? 1. Які ўплыў аказала грэчаская культура на куль-
туру рымлян? 2. Ці ёсць адрозненні ў рэлігійных вераваннях рымлян і грэкаў? 3. Параўнайце багоў грэкаў і рымлян і від іх дзейнасці. 4. Як Вы разумееце выраз «мецэнат»? 5. Якая мэта паэмы Вергілія «Энеіда»? 6. Дзякуючы чаму так развіта было будаўніцтва ў Рыме?
Сем цудаў імператарскага Рыма. (Паводле ападання гісторыка-даследчыка A. I. Неміроўскага)
Яшчэ задоўга да таго, як Рым стаў уладаром Міжземнамор’я, грэкі ўжо склалі спіс сямі цудаў свету. (Вы іх ведаеце з гісторыі цывілізацый Старажытнага Усходу і Старажытнай Грэцыі.) Для рьімскіх цудаў у гэтым пераліку не знайшлося месца.
А ці былі ў рымлян свае цуды будаўнічага мастацтва? Каб адказаць на гэтае пытанне, трэба дамовіцца, што мы будзем разумець пад «цудам». «Цудам» мы павінны лічыць тое збудаванне, якое выклікала здзіўленне сучаснікаў і здзіўляе нас цяпер.
У імператарскім Рыме іх можна выдзеліць сем, можа іх было і болей.
Калона Траяна
На адной з самых вялікіх плошчаў Рыма ў старажытнасці і зараз узвышаецца велізарная каменная калона. Яна ўзведзена ў 113 годзе ў гонар перамог імператара Траяна над вольналюбівымі дакамі і ператварэння Дакійскага царства (сучасная Румынія) у рымскую правінцыю. Вышыня калоны каля 38 м, дыяметр калоны 3,7 м. Ствол пакрыты спіральнай стужкай рэльефу, якая ўтварае 23 віткі. Агульная даўжыня рэльефу — 200 м.
Такім чынам, 200 м2 мармуру поўнасцю пакрыты рэльефнымі выяўленнямі. Велічная ідэя даць зрокавае ўяўленне аб вайне не мае сабе роўных па маштабах і ўвасабленнях. Егіпецкія фараоны таксама стараліся адлюстраваць на камені свае перамогі. Але там адлюстроўваліся асобныя эпізоды вайны, а тут уся вайна ў цэлым, ад пераходу рымскага войска цераз Дунай да самазабойства цара дакаў Дэцэбала.
Віла Адрыяна
Пераемнік Траяна імператар Адрыян правёў большую частку свайго жыцця ў вандраваннях...
У старасці, утаміўшыся ад паездак, Адрыян прыказаў узвесці каля Рыма загарадную вілу і ўзнавіць там у мініяцюры ўсё, што так уразіла яго ў час вандраванняў па Грэцыі і Егіпту. Прагульваючыся па алеях, прастарэлы імператар аддаваўся ўспамінам. Яны былі радасныя і сумныя...
Трэба думаць, што ў калекцыі імператара было нямала арыгіналаў вялікіх твораў. Карціны да нашых дзён не дайшлі. Захаваліся толькі статуі. Цяпер іх можна бачыць у буйнейшых музеях свету, у тым ліку ў Эрмітажы Санкт-Пецярбурга.
Пантэон
У горад Рым з пераможнымі войнамі зыходзіліся чужаземныя багі і багіні. Рымляне прымалі іх з пашанай... I тады некаму прыйшла ў галаву шчаслівая думка: а «чаму не пабудаваць храм усім багам, і мясцовым і прышлым?» Гэта быў выхад з таго цяжкага становішча, у якое паставілі сябе самі рымляне, стварыўшы вялікую дзяржаву. Цяпер ні адзін бог ці багіня (а яны, як вядома, капрызныя і помслівыя) не маглі паскардзіцца на дрэннае абыходжанне. Таму з будаўніцтвам храма «усім багам» (па-грэчаску — Пантэона) было вырашана не марудзіць...
Пантэон — пабудова з купальным скляпеннем. Дыяметр купала і яго вышыня характарызуюцца адной лічбай — 43 метры. Да канца XIX стагоддзя купал Пантэона заставаўся самым буйным у свеце. Але справа не толькі ў памерах. Сучасныя будаўнікі дабіваюцца такіх купалаў з дапамогай стальной і бетоннай арматуры. У рымскага інжынера іх замяніў дасканалейшы разлік... У цэнтры купала круглае акно дыяметрам 8,5 метраў. Свят-
' 10 Зак. 390
289
ло, якое лілося адтуль, выхватвала з цемры велічныя дэкаратыўныя калоны і ўтвораныя імі нішы, а ў нішах знаходзіліся статуі багоў.
Тэрмы
Адной з найбольш прыгожых пабудоў рымлян з’яўляюцца тэрмы (лазні).
Першым з рымскіх імператараў пабудаваў тэрмы Нерон... Па сведчанню саміх рымлян, пышнасцю адрозніваліся тэрмы. Каракалы, пабудаваныя ў 217 годзе...
Самымі грандыёзнымі і добраўпарадкаванымі былі тэрмы Дыяклетыяна. Будаўніцтва іх пачалося ў 298 годзе. Сярод будаўнікоў... было 40 тысяч хрысціян, прыгавораных да катаржных работ. Плошча тэрм — 13 гектараў... Гэта велічэзныя залы, у якіх магло змясціцца тры тысячы адначасова... да нашых дзён захаваліся толькі руіны...
У лепшым стане захаваліся тэрмы Каракалы. Яны цяпер раскапаны. На іх плошчы (11 гектараў) мог бы размясціцца невялікі горад. Да паслуг наведвальнікаў тэрм былі не толькі лазневыя памяшканні, ванны, басейны, але і гімнасіі, бібліятэкі, галерэі з творамі жывапісу і скульптуры, залы для філасофскіх і літаратурных дыскусій, стадыён, сады, крамы з таварамі. Пад залай галоўнага будынка пры раскопках знойдзены падсобныя памяшканні, у тым ліку водаправод і атапляльная сістэма...
Тэрмы — гэта найбольш арыгінальныя тварэнні рымлян, якія не знайшлі сабе роўных ні ў Грэцыі., ні на Усходзе.
Водаправоды
Тэрмы не маглі працаваць без водаправода, не меншага цуда антычнага інжынернага мастацтва. Першы з рымскіх водаправодаў быў пабудаваны ў 312 г. да н. э. Апіем Клаўдзіем. Ен цягнуўся на 16,5 км ад гарадскіх варот Рыма да крыніцы ў каменяломнях, амаль па ўсім працягу пад зямлёй. 290
Наступны па часу водаправод адносіцца да 272 г. да н. э. Ен забяспечваў Рым вадою рэчкі Аніо і меў даўжыню 70 км. Усяго ў Рыме к 226 г. н. э. было 11 водаправодаў. Некаторыя з іх служаць да цяперашняга часу.
Там, дзе на шляху цякучай вады сустракаліся яры і іншыя няроўнасці рэльефу, узводзіліся каменныя масты, па якіх пракладваліся свінцовыя альбо гліняныя трубы... I ўсё ж перавага аддавалася пракладцы труб пад зямлёю, у тунелях...