Гісторыя цывілізацый старажытнага свету Вучэбны дапаможнік для 5 класа

Гісторыя цывілізацый старажытнага свету

Вучэбны дапаможнік для 5 класа
Выдавец: Народная асвета
Памер: 318с.
Мінск 1993
93.36 МБ
Архімед (287—212 гг. да н. э.) жыў у Сіракузах, вучыўся ў Александрыі. Ен пабудаваў вінт, які адкачваў ваду з карабля, альбо падаваў яе з канала на поле. Архімед адкрыў формулу, па якой можна вылічыць даўжыню акружнасці. Ен сканструяваў сістэму рычагоў, дзякуючы якой можна было перавярнуць баявы карабель, захапіўшы яго крукам.
Матэматык Герон, па прозвішчу Механік (жыў у Александрыі ў час Цэзара) рашаў складаныя задачы і стварыў шмат пры210
бораў. 3 дапамогай дыяптрыі вымяралі адлегласць, вышыню крапасных сцен, гор. Ен стварыў рухавікі, якія працавалі на сціснутым паветры, а парай прыводзілі ў рух лялькі.
С л оўнік.
Біялдгія — грэч. «біос» — жыццё, «логас» — вучэнне, навука аб жыцці.
Кбрпус — лац. літаральна «цела», збор твораў.
Медыцына — лац. «медзіціна» — урачэбная навука, навука аб захаванні здароўя чалавека.
Міміка — грэч. мастацтва выражаць пачуцці рухамі твару.
Трапеза — «стол», «харчаванне».
Хірургія — грэч. «ручная работа», галіна медыцыны.
!	1. Як Ксенафан вызначыў прычыну ўзнікнення куль-
туры? 2. Які алфавіт запазычылі грэкі? 3. Чаму навучалі ў школе хлопчыкаў і дзяўчынак? 4. Якія сучасныя тэатральныя словы адпавядаюць старажытнагрэчаскім?
5.	Хто праводзіў тэатральныя спаборніцтвы? 6. Якія паэты пісалі творы для тэатральных пастановак? 7. Хто напісаў «Корпус Гіпакрата»?
§ 35. Філасофія, Алімпійскія гульні, рэлігійныя святы і вальнадумства
1.	Дэмакрыт. Дэмакрыт стварыў вучэнне, што ўсялякае рэчыва складаецца з найдрабнейшых часцінак, якія не дзеляцца. Ен назваў іх атамамі. Назва захавалася ў сучаснай фізіцы, хаця вучоныя ўстанавілі, што атамы таксама дзеляцца. Арганізмы жывёлы, чалавека, усе расліны адміраюць, распадаюцца на атамы, а потым адбываецца
новае злучэнне атамау, якое стварае новае цела. Значыць, рэчыва ніколі не знікае бясследна. Таму Дэмакрыт лічыў, што атамы ствараюць безліч міроў, не толькі зямлю. Дэмакрыт па-грэчаску называў рэчыва «фюзіс» (адсюль і «фізіка»), а ў рускую і беларускую мовы гэтае слова ўвайшло з лацінскай («матэрыа»). Вучоныя, якія лічаць, што матэрыя заўсёды існавала, не створана багамі, атрымалі назву філосафаў-матэрыялістаў. Слова «філасофія» складаецца з двух старажытнагрэчаскіх слоў: «філео» — «любіць» і «софіа» — «мудрасць». Апошняе значэнне мае і жаночае імя. У адносінах да рэлігіі мудрасць Дэмакрыта выражана словамі: «Ніякага Лёсу няма. Людзі самі выдумалі Лёс, каб апраўдаць сваю вяласць і нерашучасць. Нішто не адбываецца так сабе, бяссэнсава, а ўсё лагічна і абумоўлена прычыннасцю. Усё, што мызвальваем на Лёс, мае зусім вызначаную прычыну».
У грэчаскім грамадстве існавала мудрасць іншага віду.
2.	Платон. Платон (427—347 гг. да н. э.) з афінскага арыстакратычнага роду Кадрыдаў вучыў іншай, чым Дэмакрыт, мудрасці. Крыцій, кіраўнік трыццаці тыранаў, быў яго дзядзькам. Платон сцвярджаў, што навакольны свет, гэта значыць зямля, вада, расліннасць, дамы і іншыя прадметы не з’яўляюцца сапраўдным светам. Гэта толькі бледнае адлюстраванне свету ідэй, якія чалавек не можа пазнаць з дапамогай доследаў, а толькі розумам, мысленнем. Слова «ідэа» ў старажытнагрэчаскай мове мае шмат значэнняў. Бяззменна яно стала род-
ным у еўрапейскіх і беларускай мовах. Платон ужываў гэтае слова ў значэнні «агульная ўласцівасць»-, «пачатак» рэчаў, прадметаў, іх «нязменныя вобразы». Прасцей кажучы, не чалавек з'яўляецца рэальным, сапраўдным, а думка аб чалавеку, ідэя чалавека. Такое тлумачэнне свету, рэчаў прынята называць ідэалістычнай мудрасцю, філасофіяй. Мысленне Платона супрацьстаяла мысленню Дэмакрыта, поўнасцю адвяргала яго. На жаль, Платон перанёс навуковыя спрэчкі ў практыку адносін паміж канкрэтнымі вучонымі людзьмі. Ен прызваў знішчыць творы Дэмакрыта, а яго паслядоўнікаў судзіць. Платон пісаў: «Адных трэба караць смерцю, другіх бічаваць і заключаць у турмы, трэціх пазбаўляць грамадзянскіх правоў, чацвёртых караць жабрацтвам і выгнаннем за межы дзяржавы». Вось чаму ад твораў Дэмакрыта захаваліся толькі тыя часткі, якія былі перанесены ў творы паслядоўнікаў Платона з мэтай даказаць памылковасць думак Дэмакрыта.
3.	Сакрат. Платон быў вучнем Сакрата. Сакрат — таксама прадстаўнік ідэалістычнай філасофіі. Але ён не прызываў да знішчэння сваіх навуковых спрачальнікаў. Сакрат (468—399 гг. да н. э.) — сын каменярэза. Спачатку і сам ён стварыў скульптуру, але потым цалкам аддаўся філасофіі. Ен не пакінуў нічога запісанага ўласнай рукой. Платон, стратэг і гісторык Ксенафонт, іншыя вучні Сакрата запісалі яго вучэнне. Сакрат тварыў у час Пелапанескай вайны, якая абвастрыла адносіны паміж грамадзянамі. Людзі перасталі паважаць пісаныя і няпісаныя законы. Сам Сакрат выстаяў як жыц-
цяздольны чалавек. Таму ён займаецца вывучэннем чалавека, сэнсу яго жыцця і прызначэння, магчымасці дасягнуць шчасця. Старажытнарымскі філосаф Цыцэрон пісаў, што Сакрат першы прымусіў філосафаў «разважаць аб жыцці і норавах, аб справах добрых і злых». Чалавек павінен пазнаць самога сябе. Па словах Ксенафонта, Сакрат высвятляў, што справядліва і што несправядліва, што з’яўляецца храбрасцю і што баязлівасцю. Ен гаварыў, што чалавек павінен ведаць, што такое дзяржава і чалавек, які кіруе дзяржавай, грамадзянамі.
У адносінах паміж грамадзянамі Афін, якія прынята называць палітыкай, ролю чалавека вызначыў стратэг Нікій, той, які заключыў мір са Спартай. А напісаў аб гэтым гісторык Фукідзід: «Дзяржава — гэта людзі, а не сцены і караблі». Зразумела, што людзьмі ў часы рабства лічылі толькі грамадзян. Пакуль Афіны клапаціліся аб дабрабыце большасці грамадзян, то людзі з дапамогай караблёў абаранілі радзіму, гэта значыць, вобразна кажучы, сцены Афін, ад магутнай Персіі. Калі большасць грамадзян стала фетамі, не мела сродкаў набыць зброю за свой кошт, Афіны, як і іншыя полісы Грэцыі, былі заваёваны Македоніяй.
He ўсё, што прапаведаваў Сакрат, можна было ажыццявіць на справе. Але ён дзейнічаў так, як лічыў справядлівым. Будучы членам савета 500, адзін не згадзіўся са смяротным прыгаворам аргінускім стратэгам у 406 г. да н. э.
Сакрат адкрыта асуджаў тырана Крыція, які некалі таксама слухаў яго лекцыі.
Аднак сам Сакрат быў асмеяны Арыста-
фанам у камедыі «Воблакі». Арыстафан абвінаваціў Сакрата ў тым, што ён прыдумаў сваё, новае бажаство пад назвай «дземдній». Сакрат сапраўды сцвярджаў, што яго «дземоній» даў яму розум. У кожнага чалавека ёсць свой «дземоній». Сакрат не адмаўляў алімпійскіх багоў, Дэльфійскага аракула, які праз жрыцу піфію быццам бы перадаваў волю бога Апалона. Піфія назвала Сакрата мудрэйшым. Аднак Сакрат гаварыў, што божая сіла стварыла ўсё так, як існуе зараз. Такое тлумачэнне не разумела большасць грамадзян. Яны думалі, што непасрэдна сам бог усё стварае і робіць. Сакрат гаварыў, што воблакі пасылаюць дождж, ствараюць гром, маланку. Сакрат разумна растлумачыў з’явы прыроды. Арыстафан жа высмейваў Сакрата: значыць, усім упраўляе не Зеўс, а Воблакі, паветраны Віхор. Арыстафан насмешліва казаў: Воблакі і Віхор — гэта багі Сакрата. Калі ўлічыць, што Сакрат смела крытыкаваў і Народны сход, і алігархаў, то стане зразумела, чаму Сакрата прыгаварылі да смерці. Яго сябры прапанавалі арганізаваць уцёк з афінскай турмы. Сакрат не згадзіўся. Ен і смерцю даказаў сваю правату. 4. Алімпійскія гульні. 3 776 г. да н. э. спартыўныя спаборніцтвы ў бегу, скачках, барацьбе, кіданні дыска, кап’я, кулачным баі былі прызнаны ўсімі дзяржавамі Грэцыі. Па адной легендзе іх упершыню ўстанавіў Пелапс, выгнаны з Троі. У спаборніцтвах на калясніцы ён перамог цара Цісы Энамая і заваяваў права ажаніцца на яго дачцэ. Па другой легендзе, Геракл, сын Зеўса, заснаваў Алімпійскі храм, і ў гонар галоўнага бога Зеўса адзін раз у чатыры гады право-
дзіліся гульні. Лік часу грэкі вялі, пачынаючы з першай алімпіяды. Вучоныя нашага часу прадаўжаюць раскопкі алімпійскага стадыёна, дзе праводзіліся гульні.
Удзельнічалі ў спаборніцтвах толькі мужчыны-грамадзяне. Варвары (словаўжыванне грэкаў), такія, як продкі Аляксандра Македонскага, да гульняў не дапускаліся. Удзельнікі спаборніцтваў задоўга да іх пачатку прыязджалі на трэніроўкі. Для гэтага трэба было мець вольны час і вялікія сродкі. Полісы дамаўляліся аб спыненні войнаў на час гульняў. Дзесяць суддзяў у пурпуровых адзеннях, з лаўровымі вянкамі на галовах у суправаджэнні глашатаяў і ўдзельнікаў гульняў патаемным ходам выходзілі на стадыён. Калі хто-небудзь з гледачоў выказваў думку, што атлет не адпавядае высокім патрабаванням да ўдзельнікаў, то яго адхілялі ад спаборніцтваў. Пераможцаў (алімпіёнікаў) узнагароджвалі вянкамі з дзікай масліны, аб’яўлялі іх імя і радзіму. Алімпіёнікі прыносілі ахвярав.анне Зеўсу Алімпійскаму, спявалі песні і гімны. У родны горад алімпіёнік уязджаў цераз пралом у сцяне. Гэтым грамадзяне выказвалі надзею, што ў час небяспекі ён абароніць ад ворагаў. Пераможца атрымліваў узнагароду 500 драхм. Такі грамадзянін па законах Салона належаў да першага разраду. У 394 г. н. э. хрысціянскі епіскап горада Мілана Амбруаз пераканаў рымскага імператара Феадосія, што алімпійскія гульні — крыніца язычніцтва, гэта значыць старажытнай грэчаскай рэлігіі. Гульні забаранілі. У 1896 г. яны былі адноўлены ў Афінах.
Мы адзначылі станоўчыя рысы Алімпійскіх гульняў. Але былі і адмоўныя. Усе грэчаскія полісы — і алігархічныя, і дэмакратычныя — лічылі ўсіх нягрэкаў варварамі. Варвараў, такіх, як македаняне, ці персы (культура персаў ва ўсіх адносінах не была горшай у параўнанні з грэчаскай), не дапускалі на алімпійскія гульні. Гэта раз’ядноўвала народы. А жанчыны грэчаскія не мелі права быць нават гледачамі гульняў. Правіцелі дабіваліся прысваення сабе чужой спартыўнай перамогі, падпарадкоўваючы гульні барацьбе за ўладу. Кімон, бацька Мільціяда, пераможцы персаў пры Марафоне, перамог у Алімпіі чацвёркай коней двойчы. Другі раз ён дазволіў аб’явіць пераможцай тырана Пісістрата. Герадот не паведамляе, ці пратэставалі алімпійскія суддзі супраць гэтай здзелкі, хаця аб такіх выпадках піша неаднаразова. За гэта тыран дазволіў Кімону вярнуцца з выгнання ў Афіны. Трэцюю перамогу Кімон не ўступіў. Сыны Пісістрата забілі Кімона. Тыраны маглі парушаць законы і правілы гульняў. Афінскі стратэг Алківіяд накіраваў у Алімпію сем калясніц, атрымаўшы першую, другую і чацвёртую перамогі. Аднак гэта не асабістыя перамогі Кімона і Алківіяда. Калі пераможца ў бегу, дыскабол ці кап’яносец дэманстравалі ўласныя сілы, то ўладальнікам калясніц перамогу прыносілі вазак і коні. Спаборніцтва на калясніцах — гэта спрэчка багаццяў уладальнікаў калясніц, а не асабіста іх удзельнікаў.