• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя цывілізацый старажытнага свету Вучэбны дапаможнік для 5 класа

    Гісторыя цывілізацый старажытнага свету

    Вучэбны дапаможнік для 5 класа

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 318с.
    Мінск 1993
    93.36 МБ
    !	1. Як самі афінскія грамадзяне ўсведамлялі сваю
    ролю ў перамозе над персамі? 2. За што дапамагаў бедным афінянам Кімон? 3. За што плаціла дзяржава афінскім грамадзянам пры Перыкле? 4. Чаму 5000 чалавек не атрымалі хлеба ў 445 г.? 5. Як трэба ацаніць афінскую рабаўладальніцкую дэмакратыю, калі нават Перыкл не мог парушыць закон аб грамадзянстве? 6. Якой маёмасцю метэкі не мелі права валодаць?
    Афіны і Халкіда. (Надпіс 446 г. да н. э.)
    «Савет і народ рашылі...
    Па наступных пунктах няхай дадуць прысягу савет і суддзі афінян: я не выганю халкідзян з Халкіды і не зруйную іх горад і сумленнага чалавека без суда і пастановы народа афінскага, не пазбаўлю грамадзянскіх правоў, не пакараю выгнаннем, не арыштую, не заб’ю, не адбяру ні ў кога грошы, не пастаўлю на абмеркаванне прыгавор ні супраць абшчыны, ні супраць якой-небудзь прыватнай асобы без папярэджання...
    Па наступных пунктах няхай дадуць прысягу халкідзяне: я не здраджу народу афінскаму ні хітрасцямі, ні падкопамі, ні словам, ні справай і не паслухаюся таго, хто задумае здрадзіць. А калі хто-небудзь здрадзіць, я паведамлю афінянам. I падатак я буду ўносіць афінянам такі, які выклапатаю ў афінян. I саюзнікам я буду наколькі змагу, лепшым і добрасумленным. I народу афінскаму буду дапамагаць і садзейнічаць, калі хто-небудзь будзе крыўдзіць народ афінскі, і буду падпарадкоўвацца народу афінскаму. Няхай дадуць прысягу з халкідзян усе паўналетнія. А калі хто не дасць
    прысягі, той ды будзе пазбаўлены грамадзянскага гонару і няхай маёмасць яго будзе канфіскавана і дзесяціна яго маёмасці зробіцца свяшчэннай уласнасцю Зеўса Алімпійскага. Няхай пасольства афінян, калі яно прыйдзе ў Халкіду, разам з упаўнаважанымі для прыняцця прысягі ў Халкідзе прывядзе да прысягі і запіша халкідзян, даўшых прысягу».
    Фукідзід аб дэмакратыі Афін
    «Наш дзяржаўны лад не пераймае чужыя ўстановы; мы самі хутчэй служым узорам для некаторых, чым пераймаем другіх. Называецца гэты лад дэмакратычным, таму што ён трымаецца не на меншасці, а на большасці іх, грамадзян. У адносінах да прыватных інтарэсаў законы нашы прадастаўляюць раўнапраўе для ўсіх; што датычыцца палітычнага значэння, то ў нас у дзяржаўным жыцці кожны карыстаецца ім пераважны перад іншымі не ў выніку таго, што яго падтрымлівае тая ці іншая палітычная партыя, а ў залежнасці ад яго доблесці, якая здабывае яму добрую славу ў той ці іншай справе; роўным чынам скромнасць звання не служыць бедняку перашкодай да дзейнасці, калі толькі ён можа зрабіць якую-небудзь паслугу дзяржаве. Мы жывём свабодным палітычным жыццём у дзяржаве і не пакутуем ад падазронасці ва ўзаемных адносінах у паўсядзённым жыцці; мы не раздражняемся, калі хто робіць што-небудзь для свайго задавальнення, і не паказваем пры гэтым прыкрасці, хаця і бясшкоднай, але ўсё ж засмучаючай другога. Свабодная ад усялякага прымусу ў прыватным жыцці, мы ў грамадскіх адносінах не парушаем законаў больш за ўсё ад страху перад імі і падпарадкоўваемся асобам, надзеленым уладай у цяперашні час, асабліва прыслухоўваемся да ўсіх тых зако-
    наў, якія існуюць на карысць тых, каго крыўдзяць...»
    Алігархічны аўтар аб афінскай дэмакратыі
    «Такім чынам, перш за ўсё я скажу, што ў Афінах справядліва бедным і простаму народу карыстацца перавагай перад высакароднымі і багатымі па той прычыне, што народ жа якраз і прыводзіць у рух караблі і дае сілу дзяржаве... вось гэтыя людзі і надаюць сілу дзяржаве ў значна большай ступені, чым гапліты, і знатныя, і высакародныя. I раз на самай справе так, то лічыцца справядлівым, каб усе мелі доступ да дзяржаўных пасад як пры сучасных выбарах па жэрабю, так і пры выбранні падняццем рук і каб давалася магчымасць выказвацца ўсялякаму жадаючаму з грамадзян. Затым такіх пасад, якія прыносяць ратаванне, калі заняты высакароднымі людзьмі, і падвяргаюць небяспецы ўвесь народ наогул, калі заняты невысакароднымі,— гэтых пасад народ наогул не дамагаецца, ён не знаходзіць патрэбным атрымліваць па жэрабю пасады ні стратэгаў, ні гіпархаў (начальнікаў конніцы). I сапраўды, народ разумее, што атрымлівае болын карысці, калі гэтыя пасады не выконвае сам, а дае іх выконваць найбольш магутным людзям. Затое ён імкнецца займаць тыя пасады, якія прыносяць у дом жалаванне і прыбытак».
    Раздзел III.
    Заняпад грэчаскіх полісаў і падпарадкаванне іх Македоніі
    § 31. Пелапанеская вайна
    1.	Прыгнечанне саюзнікаў Афінамі. Пасля перамог грэкаў Персія не нападала на Бал178
    канскую Грэцыю. Але Афіны па-ранейшаму вымагалі ад саюзнікаў узносы, якія трацілі на свае патрэбы. Суд паміж жыхарамі саюзных полісаў вяршылі афінскія суддзі. Для гэтага тых, хто судзіцца, абавязвалі прыязджаць у далёкія Афіны. Калі саюзны Самас пачаў вайну супраць другога члена саюза Мілета, дэмакрат Перыкл разбурыў сцены Самаса, аблажыў яго жыхароў вялікай кантрыбуцыяй. Жыхары астравоў Фасаса і таго ж Самаса захацелі выйсці з падпарадкавання Афінам. Алігарх Кімон падавіў выступленне і гэтых саюзнікаў.
    Афінскі флот непадзельна панаваў у Эгейскім моры. Афіняне заставілі калонію Карынфа Пацідэю ўвайсці ў свой саюз. Афіны забаранілі Мегарам, члену Пелапанескага саюза, якім кіравала Спарта, гандляваць на рынках афінскіх саюзнікаў. У 437 г. да н. э. Перыкл паказаў сілу ўсім саюзнікам, праплыўшы на 60 караблях у Чорнае мора. Спарта хацела ўстанавіць сваю гегемонію ў Грэцыі. У 431 г. да н. э. Пелапанескі саюз аб’явіў Афінам вайну. Спартанцы ўсім гаварылі, што яны хочуць вызваліць афінскіх саюзнікаў ад афінскага прыгнечання.
    Вайна працягвалася 27 гадоў. Спарта мела мацнейшую пяхоту. Пелапанескія саюзнікі асаджалі Афіны, спальваючы пасевы і аліўкавыя гаі. Афіны разам з Керкірай панавалі на моры. Перыкл разараў прыбярэжныя гарады Пелапанеса. У пачатку вайны насельніцтва Атыкі, вымушанае ратавацца за афінскімі сценамі ад скучанасці і бруду, захварэла чу-
    мой ці тыфам. Памёр кожны чацвёрты воін.
    2.	Суд над сябрамі Перыкла. Ворагі Перыкла прыцягнулі да суда яго сяброў. Скульптара Фідзія — за тое, што ён быццам бы ўкраў частку золата, з якога было зроблена адзенне статуі багіні Афіны. Ворагі не ведалі, што адзенне можна зняць са статуі і ўзважыць. Філосафа Анаксагора абвінавацілі ў тым, што ён не паважаў алімпійскую рэлігію. Анаксагор лічыў, што Сонца не такое малое, як здаецца. Яно — расплаўлены камень, велічынёй з паўвостраў Пелапанес. На жонку Перыкла Аспазію ўзвялі паклёп, што яна сама прыводзіць у яго спальню рабынь. Аспазія не лічылася законнай жонкай Перыкла, бо была метэчкай. Нарэшце, самога Перыкла аб’явілі зачыншчыкам вайны, якая прывяла Афіны да бедстваў. Перыкла аштрафавалі на 50 талантаў (1 талант роўны 26,2 кг серабра). Праз некалькі месяцаў яго зноў выбралі на пасаду стратэга, але Перыкл хутка памёр.
    3.	Ход вайны ў 430—415 гадах да н. э. Алігархі саюзнага Афінам горада Міцілены пры садзейнічанні Спарты адпалі ад Афін. Дэмакраты Міцілены, атрымаўшы зброю, патрабавалі ад багатых алігархаў хлеба. Афіны выкарысталі раздор сярод міціленцаў, увялі свой гарнізон і пакаралі смерцю 1000 міціленскіх мужчын. Большасць саюзнікаў Афін выходзіла з саюзу.
    У 425 г. да н. э. афіняне пад кіраўніцтвам стратэгаў Дэмасфена і Клеона захапілі Пілас на ўзбярэжжы Месеніі, населе-
    най ілотамі. Ілоты сталі перабягаць у Пілас. Потым афіняне ўзялі ў палон 292 пелапанескіх гаплітаў. Спарта папрасіла міру. Афіны пад уплывам Клеона не прынялі прапановы. Афінскі паэт Арыстафан высмеяў Клеона ў тэатры на пастаноўцы камедыі «Коннікі». Клеон пасля перамогі карыстаўся аўтарытэтам, меў уладу. Артысты баяліся выконваць ролю Клеона. Арыстафан сам яе выканаў. Такіх непрымірымых дэмакратаў, як Клеон, Арыстафан назваў самымі брыдкімі. Клеон — гарбар, што замяніў такога ж паскудніка, які гандляваў пянькой. Такія не дбаюць аб Афінах. Клеон гандлюе скуранымі шчытамі, багацее, а дэмасу не падараваў нават і аднаго падноска. Трэба выразаць кавалак скуры са спіны Клеона і зрабіць абутак народу, параіў Арыстафан. У такой гратэскавай літаратурнай форме Арыстафан выступіў супраць вайны. Вось чаму і лічыцца, што афінскі тэатр — выхавацель грамадзян.
    Пасля гібелі Клеона ў баі за горад Амфіпаль стратэг Нікій заключыў у 421 г. да н. э. мір. Гісторык Фукідзід назваў гэты мір гнілым. Вайна працягвалася. У 415 г. Афіны адправілі вялікую марскую эскадру пад кіраўніцтвам Алківіяда для заваявання вострава Сіцылія, населенага грэкамі. Туды быў вымушаны адправіцца і Нікій. Але афінскія алігархі абвінавацілі адплыўшага Алківіяда ў тым, што ён паздзекаваўся над бюстамі бога гандлю Гермеса. За Алківіядам паслалі быстраходную трыеру «Саламінію». Алківіяд, даведаўшыся, што яго завочна прыга-
    варылі да смерці, сказаў: «Я дакажу, што жывы». I ўцёк у Спарту. У Сіцыліі афінян перабілі, узятых у палон направілі рабамі ў каменяломні, Нікія пакаралі смерцю.
    Па парадзе Алківіяда спартанцы захапілі Дэкелею, якая знаходзілася на поўнач ад Афін. Туды перабегла 20 тысяч афінскіх рабоў. Афінскае рамяство прыйшло ў заняпад. Такую ролю адыгрывала праца рабоў.
    4.	ПершЫ алігархічны пераварот. Афінскія алігархі паднялі галаву. Яны стварылі камісію «дзесяці» (так яе назвалі) замест савета 500. Для скасавання дэмакратычнага ладу алігархі адмянілі жалаванне членам савета, воінам, суддзям, выдачу дапамогі бедным. Колькасць афінскіх грамадзян скарацілі да 5000. Астатнія разарыліся ў час вайны, не маглі за свой кошт набыць зброю. Алігархі не дабіліся, як абяцалі, міру ад Спарты. Дэмакратычнае войска афінян, якое .знаходзілася на в. Самасе, скінула алігархаў. Алківіяд здрадзіў Спарце. Ен дабіўся дапамогі Афінам з боку Персіі. Персія ж дапамагала слабейшаму: то Спарце, то Афінам, каб яны абяссільвалі адзін аднаго.
    Афіны прызвалі на флот усіх здольных насіць зброю. Залатыя і сярэбраныя прадметы храмаў былі ператвораны ў грошы. У 406 годзе да н. э. афіняне нанеслі паражэнне пелапанескаму флоту пры Аргінускіх астравах. Але марская бура перашкодзіла падабраць паўшых афінскіх матросаў. Народны сход асудзіў на смерць 8 афінскіх стратэгаў-пераможцаў, у тым
    ліку Перыкла, сына Перыкла і Аспазіі. У 405 г. да н. э. спартанскі палкаводзец Лісандр разграміў афінскі флот пры Эгаспатамах («Казіных рэчках»), што ўпадае ў праліў Гелеспонт.