• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

    Гісторыя дзяржавы і права Беларусі


    Выдавец: ФілСерв плюс
    Памер: 134с.
    Мінск 2000
    72.95 МБ
    
    
    
                   А.Ф. Вішнеўскі
                   І.У. Вішнеўская
    
    
    
    
    
    
                    ГІСТОРЫЯ ДЭЯРЖАВЫ І ПРШ шшсі
    
    
    
    
                Даведачны дапаможнік
    
    
    
    
    
    
    
    
    Мінск ФілСерв плюс 2000
    
    УДК 378(476-25)(0.35.5)
    ББК 74.58(4Бем)я2
          В55
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
          Вішнеўскі А.Ф„ Вішнеўская І.У.'
    В55 Гісторыя дзяржавы і права Беларусі.-Мн: ФілСерв плюс, 2000. — 134с.
    
          ISBN 985-6489-17-2
    
    
    
    
    
    
    
        У даведачным дапаможніку «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» ў храналагічнай паслядоўнасці асвятляюцца асноўныя этапы ўзнікнення і развіцця дзяржаўна-прававых інстытутаў. Аналізуюцца нарматыўна-прававыя акты.
        Прызначаны для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыей дзяржавы і права Беларусі.
    
    
    
    
                                                УДК 378(476-25)(0.35.5)
    ББК 74.58(4Бем)я2
    
    
    
            ISBN 985-6489-17-2
    
    
    © Вішнеўскі А.Ф., 2000
    © Вішнеўская І.У., 2000
    © ФілСерв плюс, 2000
    
    
            ДА ЧЫТАЧА
    
    
        Гісторыя беларускага народа надзвычай насычана гераічнымі і драматычнымі падзеямі. Знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, Беларусь не толькі зведала дабратворны ўплыў суседніх этнасаў, але шматразова з’яўлялася арэнай крывавых канфліктаў, жорсткага супрацьстаяння розных дзяржаў. Усё ж, нягледзячы ні на што, працавіты беларускі народ, актыўны стваральнік шматлікіх матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, унёс свой адметны ўклад у развіццё еўрапейскай і сусветнай цывілізацыі.
        Асабліва важкі ўклад нашых суайчыннікаў у развіццё прававой культуры і юрыдычнай думкі феадальнагп грамадства. Сярод такіх сусветна вядомых помнікаў права, як законы Хамурапі, Законы Ману, Законы дванаццаці табліц, Кодэкс Юсцініяна. Руская Праўда і інш., ганаровае месца належыць Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. На працягу 250 гадоў ён быў дзеючым законам на тэрыторыі Беларусі і з’яўляўся асновай усёй прававой сістэмы Вялікага Княства Літоўскага. Статут аказаў адметны ўплыў на прававую сістэму Расіі, Польшчы. Латвіі. Эстоніі і іншых блізкіх і далёкіх краін. Вывучэнне гісторыі дзяржавы і права Беларусі не толькі дапамагае асэнсаваць пэўныя аспекты жыццядзейнасці людзей, але і ўсвядоміць уплыў некаторых гістарычных акалічнасцяў як на лёс асобных пакаленняў, так і цэлых народаў.
        Прадметам вывучэння гісторыі дзяржавы і права Беларусі з’яўляюцца асноўныя гістарычныя заканамернасці ўзнікнення і развіцця дзяржаўна-прававых інстытутаў, палітычнай і прававой культуры, тыпаў і форм дзяржаўнасці і г.д. Зразумела, што гісторыя дзяржавы і права галоўнымі аб’ектамі вывучэнпя бачыць заканадаўства, гісторыю яго развіцця. А законы — лепшы матэрыял для вывучэння грамадска-палітычнага ладу, галін права, дзяржаўнага механізму. Вось чаму гісторыя дзяржавы і права Беларусі, якая выкладаецца ў вышэйшых навучальных установах краіны. з’яўляецца адной з фундаментальных юрыдычных дысцыплін.
        Адказы на пытанні. якія з’яўляюцца больш складанымі для студэнтаў, аўтарамі падрыхтаваны ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай па гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Пры гэтым неабходна мець на ўвазе. што некаторыя праблемы гісторыі дзяржавы і права Беларусі япічэ застаюцца недаследаванымі, многія разглядаюцца з некалькіх, часам супярэчлівых. пунктаў гледжання. У сувязі з гэтым у адказах на пытанні аўтары даюць сваё бачанне праблемы, аналізуюць погляды тых ці іншых навуковых школ, асобных вучоных.
    
    
            1.    Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
    
         Гісторыядзяржавы і права Беларусі вывучае працэсыўзнікнення і развіцця дзяржавы і права на тэрыторыі нашай Радзімы ў іх цеснай узаемасувязі на розных этапах жыццядзейнасці нашых суайчыннікаў.
         Паколькі развіццё дзяржавы і права залежыць у першую чаргу ад эканамічнага базісу, то і перыядызацыя гісторыі дзяржавы і права грунтуецца на перыядах развіцця вытворчых адносін. Асноўным грамадска-эканамічным фармацыям адпавядаюць і пэўныя тыпы дзяржавы і права.
         Зразумела, што ў чыстым выглядзе нельга выдзеліць ні рабаўладальніцкага, ні феадальнага, ні буржуазнага ладу. Эканоміка любога грамадства амаль заўсёды шматукладная. Тым часам можна выдзеліць нейкую пэўную форму грамадскіх адносін, якая з’яўляецца вядучай, галоўнай. Яна і кладзецца ў аснову таго тіі іншага грамадскага ладу. Гое ж можна сказаць і аб дзяржаве і праве, якія часта спалучаюць у сабе рысы розных тыпаў, але пераважаюць звычайна рысы якога небудзь аднаго, выключаючы, зразумела, пераходныя эпохі.
         Праўда, у апошнія гады многія навукоўцы выказваюцца крытычна аб фармацыйным падыходзе пры вывучэнні гісторыі чалавецтва, a значыць і да тыаплогіі дзяржавы і права. Яны бяруць на ўзбраенне цывілізацыйны падыход пры асвятленні названай праблемы.
         Як гістарычная навука гісторыядзяржавы і права — частка гісторыі чалавецтва, разам з тым яна з’яўляецца навукай юрыдычнай — адной з фундаментальных прававых дысцыплін. Толькі гісторыя дзяржавы і права вывучае палітычныя і прававыя інстьггуты з момангу іх з’яўлення і да цяперашняга часу. Яна, такім чынам, займаецца не толькі вывучэннем права, якое дзейнічала ў мінулым, але і дзеючым зараз, прававымі галінамі і інстытутамі, якія развіваюцца.
         Калі тэорыя дзяржавы і права вывучае галоўным чынам агульныя заканамернасці развіцця дзяржавы і права розных народаў, то гісторыя дзяржавы і права займаецна канкрэтнымі дзяржавамі і прававымі сістэмамі, у прыватнасці, што існавалі і існуюць на тэрыторыі нашай краіны, разглядае іх асаблівасці і характэрныя рысы. Гісторыя дзяржавы і права выкарыстоўвае абагульненні, якія робіць тэорыя дзяржавы і права, і ў той жа час, даследуе, а значыць, і дае канкрэтны матэрыял длятакіх абагульненняў.
         Гісторыка-прававая навука прызвана несці чытачу праўдзівыя звесткі. Праўдзівасць гісторыка-прававога матэрыяйу абавязкова неабходная для яго практычнага выкарыстання. Гістарычны аналіз
    
    4
    
    заканадаўства неабходны і для правільнага разумення дзеючых норм права (гістарычнае тлумачэнне закона), і для крытычнай ацэнкі састарэлых норм.
        Разам з тым вывучэнне гісторыі дзяржавы і права сваей краіны бе-ларускаму народу неабходна і для таго, каб умацаваць уласную нацыянальную годнасць, вызначыць сваё месца сярод народаў свету.
    
    
            2. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX -першай палове ХШ стагоддзя
    
        У разглядаемы перыяд на тэрыторыі сучаснай Беларусі існаваў раннефеадальны лад. Асноўнымі класамі былі феадалы і феадальна-залежныя сяляне. Пры гэтым адзначым, што ў грамадсгве адначасова з феадаламі і феадальна-залежным насельніцтвам існавалі рабы (халопы, чэлядзь нявольная), свабодныя гарадскія жыхары (рамеснікі, купцы, госці) і сяляне-даннікі. Апошнія не знаходзілісяў залежнасці ад асобных феадалаў, а выконвалі пэўныя павіннасці і ўносілі феадальную рэнту непасрэдна на карысць дзяржавы.
        Зразумела, што ў ІХ-ХІ стст. працэс феадалізацыі развіваўся марудна. УIX ст. князь не жалаваў сваёй дружыне зямель і не заводзіў сваей гаспадаркі, а абкладаў свабоднае і паўсвабоднае насельніцтва данінай. Збор дароў з свабоднага насельніцтва на тэрыторыі, якой уладаў князь, называўся «палюддзем». Дружыннікі таксама атрымлівалі ад князя правы збіраць даніну і «карміцца» з той ці іншай воласці. Так, яшчэ да з’яўлення буйнога княжацкага землеўладання ва ўсходніх славян узнікалі прыкметы васальнай залежнасці. Яна выглядала ў якасці права атрымання дружынікамі даніны з пэўнай тэрыторыі. У якасці васалаў вялікага князя дружыннікі неслі ў яго службу за «лен».
        Ваенная дружына была важнай апорай княжацкая ўлады. Дружыннікі акружалі князёў. абаранялі ўсе іх інтарэсы. 3 імі князь раіўся па пытаннях арганізацыі паходаў, а таксама суда і адміністрацыйнага кіравання. Калі князь перамяшчаўся на новае княства, дружына ішла за ім. Так, калі ў 1088 годзе тураўскі князь Святаполк Ізяславіч перайшоў на вялікакняжацкі стол у Кіеў, то з сабой ён забраў і тураўскую дружыну.
        Дружыны ў полацкіх князеў, як і ў іншых князёў «рускіх», складаліся з дзвюх груп: у першую — старэйшую дружыну, уваходзілі
    
    
    
    5
    
    «боярн», «снльные мужн»; у другую — малодшую дружыну, якая жыла пры двары князя, — «грндь», «отрокн», «детскне» 3 яе выходзілі слугі князя, яго целаахоўнікі, малодшыя службовыя асобы. Земскія ратнікі, якія не належалі да сталага княжацкага войска, насілі найменне «вояў».
        Такім чынам, грамадства распалася на некалькі пластоў. Вышэйшы складалі князі, баяры, старэйшая і малодшая дружыны, духавенства. Феадалы былі ўзаемазвязаны сістэмай васалітэта, якая рэгулявала правы і абавязкі паміж імі, а таксама іх перад дзяржавай.
        Эканамічная магутнасць класа феадалаў дазволіла яму заняць пануючае становішча ў палітычным жыцці грамадства, захапіцьу свае рукі ўсе ключавыя пасады ў дзяржаўным апараце. Клас феадальна-залежных людзей утвараўся:
       1.     За кошт замацавання халопаў і іншых несвабодных людзей на зямлі, бо для феадала значна важней станавілася валодаць правам распараджацца павіннасцямі сялян, чым іх асобамі.
       2.     Шляхам гвалтоўнага пазаэканамічнага прымусу былых свабодных абшчыннікаў уносіць пэўныя даніны і выконваць павіннасці на карысць асобных феадалаў або дзяржавы ў цэлым.
       3.     У выніку маёмаснага расслаення свабодных сялян, якія, збяднеўшы, трапілі ў даўгавую кабалу.
        Разам з тым на пачатку развіцця феадальных адносін на тэрыгорыі Беларусі працягвалі яшчэ захоўвацца свабодныя сяляне-данікі, якія вялі сваю ўласную гаспадарку і абавязаны былі ўносіць на карысць цэнтральных і мясцовых органаў кіравання пэўную даніну натурай або грашыма, выконваць шэраг дзяржаўных павіннасцей (нясенне ваеннай службы ў апалчэнні, рамонт і будаўніцтва замкаў, мастоў, шляхоў (дарог) і г.д.). Сяляне-даннікі захоўвалі сваю свабоду да XVII ст.
        Наяўнасць у разглядаемы пярыяд значнай колькасці свабодных сялян-даннікаў і рабоў у канчатковым выніку не мяняла феадальнага характару грамадскіх адносін. Свабодныя сяляне-даннікі нлацілі рэнту на карысць феадальнай дзяржавы і рабы эксплуатаваліся таксама феадаламі. У эканамічнай структуры грамадства праца свабодных сялян-даннікаў і чэлядзі нявольнай не мела вядучай ролі, а насіла дапаможны характар.