• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

    Гісторыя дзяржавы і права Беларусі


    Выдавец: ФілСерв плюс
    Памер: 134с.
    Мінск 2000
    72.95 МБ
    
    
            7. Палітычны лад ВКЛ
    
        Пытанне дзяржаўнага ладу ВКЛ, у склад якога ўваходзіла Беларусь, — адно з найбольш складаных, асабліва ў раскрыцці праблемыдзяржаўнага ўладкавання.
        У XIV-XVI стст. Вялікае Княства Літоўскае па форме праўлення было феадальнай манархіяй. На чале дзяржавы стаяў манарх, які называўся гаспадаром, або вялікім князем. Ён ажыццяўляў заканадаўчую, судовую і адміністрацыйна-гаспадарчую ўладу. У прыватнасці, вялікі князь кіраваў пытаннямі знейшняй палітыкі, камандаваў узброеннымі сіламі, выдаваў граматы і іншыя прававыя акты, ажыццяўляў вышэйшы суд у дзяржаве, валодаў правам заканадаўчай ініцыятывы і г.д. Але ж найбольш важныя пытанні ён павінен быў вырашаць разам з Радаю Вялікага Княства Літоўскага.
        Такім чынам, улада гаспадара не была абсалютнай, яна была абмежавана Радай, у склад якой уваходзілі вярхі класа феадалаў. Акрамя таго, улада манарха абмяжоўвалася соймам, дзе былі прадстаўнікі і павятовай шляхты.
        Прававое становішча Рады замацавана ў прывілеях 1492 і 1506 гг. Напрыклад, у 1492 г. законам было ўстаноўлена, што ў выпадку разыходжання ў Радзе думак вялікага князя і радных паноў гаспадар быў абавязаны выконваць тое, што параяць яму паны-рада. Абмежаванне ўлады вялікага князя ў далейшым было заканадаўча замацавана і ў Статуце 1529 г.
        Рада з’яўлялася пастаянна дзейнічаючым дзяржаўным органам. Яна не мела строга акрэсленай кампетэнцыі і магла вырашаць любое пытанне ўнутранага і знешняга жыцця дзяржавы. У прыватнасці, у
    
    
    
    20
    
    кампетэнцыю Рады ўваходзіла: выбранне вялікага князя, абарона дзяржавы, вырашэнне міжнародных спраў, абмеркаванне і прыняцце заканадаўчых актаў, заслухоўванне справаздач некаторых службовых асоб, разгляд найважнейшых судовых спраў і інш.
        Такім чынам, Рада была выканаўча-распарадчым, заканадаўчым ікантралюючым органам. Яе галоўнае прызначэнне заключаласяў тым, каб ахоўваць правы магнатаў ад замахаў з боку манарха — вялікага князя, а таксама ахоўваць тэрытарыяльную недатыкальнасць дзяржавы.
        Сойм вышэйшы агульпадзяржаўпы закападаўчы оргап бярэ пачатак ад старажытных вечавых сходаў, якія пры феадалізме пераўтварыліся ў саслоўна-класавыя органы феадалаў. Пачатак рэгулярнага склікання соймаў адносіцца да XV ст.
        Парадак работы сойма, яго кампетэнцыя да XIV ст. рэгуляваліся звычаёвым правам. Спачатку ў сойм уваходзілі ўсе буйныя феадалы, якія з’яўляліся сябрамі Рады, службовыя асобы цэнтральнай і мясцовай адміністрацыі, а таксама ўся шляхта. Але рашэнні, як правіла, выносіліся вялікім князем і панамі-радай, а дробныя і сярэднія феадалы пры гэтым толькі прысутнічалі, інакш кажучы, валодалі дарадчым, a не рашаючым голасам. Таму соймы гэтага перыяду былі больш дарадчымі, чым заканадаўчымі.
        У XVI ст. заканадаўчыя функцыі сойму пашырыліся. У гэты час ён з усесаслоўнага перарос у прадстаўнічы орган на пасяджэнні якога з’яўлялася не ўся шляхта, а толькі яе прадстаўнікі — па два дэпутаты (паслы) ад кожнага павета, якія выбіраліся на павятовых сойміках. Акрамя гаспадара, паноў-рады, службовых асоб цэнтральнага і мясцовага кіравання ў рабоце вальных соймаў прымаліўдзел каталіцкія і праваслаўныя едіскапы, ігумены манастыроў і кляштароў.
        У сістэме органаў дзяржаўнага кіравання значная роля належала вышэйшым службовым асобам, паўнамоцтвы якіх рэгуляваліся пераважна звычаёвым правам.
        Важнае месца займаў маршалак земскі, які з’яўляўся ахоўнікам парадку і этыкету пры вялікакняжацкім двары. Яго намеснікам быў маршалак дворны.
        Узброенымі сіламі дзяржавы кіраваў гетман найвышшы, які меў, асабліва ў час вайны, вялікія паўнамоцтвы. Яго намеснікам быў маршалак дворны.
        Дзяржаўную канцылярыю ўзначальваў канцлер, пры ім былі пісары, сакратары і іх памочнікі (дзякі). Канцлер зберагаў дзяржаўную пячатку, без прыкладання якой законы не набывалі сілы, падпісваў найважнейшыя дзяржаўныя дакументы, разам са сваім намеснікам —
    
    21
    
    падканцлерам — удзельнічаў у падрыхтоўцы і канчатковым рэдагаванні заканадаўчых актаў.
        Падскарбій земскі загадваў дзяржаўнымі фінансамі, скарбам. Яго намеснікам быў падскарбій дворны, а памочнікамі — скарбнікі і скарбавыя пісары.
        Спецыфічнае становішча сярод службовых асоб займалі вялікакняжацкія дваране і ўраднікі. Яны непасрэдна неслі службу ў вялікага князя і вышэйшых прадстаўнікоў улады, выконвалі судовыя рашэнні, уводзілі ва ўладанне маенткамі, рабілі рэвізіі (люстрацыі), спаганялі нядоі.мкі па падатках, сачылі за будаўніцтвам дарог, мастоў і інш.
        Мясцовыя органы ўлады і кіравання на дзяржаўных землях будаваліся ў адпаведнасці з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам. Да ўтварэння ваяводстваў і паветаў, асобныяземлі кіраваліся намеснікамі вялікага князя. Пры намесніках былі такія службовыя асобы, як ключнік, гараднічы, цівун, канюшы, ляснічы, пасады якіх у асноўным засталіся і пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565-1566 гг., што падзяліла Вялікае Княсгва Літоўскае на ваяводствы (акрамя існаваўшых раней уводзіліся і новыя), паветы і воласці.
        Саслоўна-прадстаўнічымі органамі мясцовай улады выступалі павятовыя і ваяводскія соймікі. У іх удзельнічалі ўсе землеўласнікі павета ці ваяводства.
        Мясцовыя органы ўлады мелі шырокія паўнамоцтвы і мала залежалі ад цэнтральных органаў. У сваёй дзейнасці яны кіраваліся агульнадзяржаўнымі нарматыўнымі актамі і мясцовым звычаёвым правам, а таксама актамі мясцовай адміністрацыі.
        На тэрыторыі ваяводства прадстаўніком вышэйшай улады быў ваявода. Ён узначальваў адміністрацыйныя, гаспадарчыя, ваенныя і, у значнай ступені, судовыя органы. Ваявода прызначаўся вялікім князем і Радай пажыццёва з ліку буйных феадалаў — ураджэнцаў ВКЛ. Бліжэйшым памочнікам ваяводы быў кашталян, якіўзначальваў войска галоўнага замка і апалчэнне.
        Ключнік адказваў за спагнанне падаткаў і чыншу, гараднічы быў камендантам замка. лоўчы і ляснічы наглядалі за ляснымі і паляўнічымі ўгоддзямі.
        Кіраўніком адміністрацыі ў павеце быў стараста, які таксама прызначаўся вялікім князем і Радай з ліку буйных феадалаў. Намеснікам яго быў падстараста. Паўнамоцтвы старасты былі блізкія да паўнамоцтваў ваяводы. у тым ліку і ў галіне правасуддзя. Памочнікам старасты па ваенных справах быў павятовы маршалак, які камавдаваў
    
    22
    
    павятовым апалчэннем шляхты. Ён жа, як правіла, старшынстваваў на пасяджэннях павятовага сойміка.
        Ніжэйшым звяном у сістэме мясцовага кіравання (на ўзроўні воласці) былі дзяржаўцы — кіраўнікі дзяржаўных і вялікакняжацкіх маёнткаў.
        Органы мясцовага кіравання і самакіравання ў гарадах Беларусі, якія рэгулявалі жыццядзеннасць карпарацый мяшчан, значна адрозніваліся ад другіх мясцовых органаў улады і кіравання на месцах. Па арганізацыі кіравання і па характару залежнасці ад вышэйшых органаў улады беларускія гарады падзяляліся на тыя, якія мелі спецыяльныя граматы (прывілеі) на Магдэбургскае права, і тыя, якія не мелі такіх грамат. Гарады, якія атрымалі прывілеі, выключаліся з адміністрацыі ваявод і стараст, у іх утвараліся органы гарадскога кіравання (магістрат) у спалучэнні з некаторымі элементамі самакіравання.
        У магістрат (Раду) уваходзілі войт, бурмістры, радцы і лаўнікі. Войт стаяў на чале гарадской адміністрацыі суда, прызначаўся на гэтую пасаду ўрадам з ліку феадалаў або граждан. Правасуддзе войт ажыццяўляў сумесна з сябрамі гарадской Рады і лаўнікамі (засядацелямі). Войт мог прызначыць сабе намесніка — лент-войта. Памочнікам войта па кіраванню справамі ў горадзе былі бурмістры, якія прызначаліся або зацвярджаліся войтам з ліку сяброў гарадской Рады.
        У большасці беларускіх гарадоў Рада складалася прыкладна з 6-20 чалавек. Як правіла, у яе ўваходзілі найбольш багатыя купцы, кіраўнікі рамесных цэхаў, багатыя майстры-рамеснікі. У адных гарадах Рада выбіралася мяшчанамі, у другіх — войт кампанаваў Раду. Рада вызначала асноўны напрамак развіцця гарадской гаспадаркі і кіравала пытаннямі добраўпарадкавання і утрымання ў баявой гатоўнасці абарончых збудаванняў, займалася зборам сродкаў на гарадскія патрэбы, ажыццяўляла кантроль за іх расходаваннем і г.д.
        Прыватнаўласніцкія гарады былі ўласнасцю асобных князёў і паноў. Таму кіраванне ў іх залежала ад волі ўладальніка, які мог дазволіць утварэнне мясцовых органаў у адпаведнасці з Магдэбургскім правам або прызначыцьу горад свайго намесніка-кіраўніка.
    
    23
    
    
            8.   Люблінскі сойм і ўмовы аб’яднання ВКЛ з Польшчай
    
    
        10 студзеня 1569 г. пачаў работу Люблінскі сойм, які працягваўся амаль шэсцьдраматычных месяцаў. Кожны бок ставіў сваеўмовы уніі.
        Канчатковы ліцвінскі праект аб’яднання дзвюх дзяржаў быў такім: «Агульны ўладар, які захоўваў тытул вялікага князя літоўскага; агульныя соймы вырашаюць толькі справы абедзвюх дзяржаў; на Літве працягваюцьдзейнічацьсваевальныясоймыі... павятовыясоймікі: пры ўладары знаходзіцца і ліцвінская рада, а ў Княстве застаецца вялікакняжацкая рада».
        Умовы польскага боку былі наступнымі: «Польскае каралеўства і Вялікае Княства Літоўскае злучаюцца ў адну дзяржаву з адным уладаром, польскім каралём, якога абіраюць палякі і ліцвіны ў Польшчы, адным соймам, адной агульнай пячаткай, адным сенатам, адным войскам, адной манетай — словам, ад Вялікага княства не павінна застацца і назвы».
        Зразумела, што ліцвіны не прынялі польскі праект уніі. Неаднойчы прадстаўнікі Вялікага Княства Літоўскага паўтаралі, што яны будуць абараняць сваю дзяржаву, якая не саступае каралеўству польскаму і другім хрысціянскім краінам. Больш таго, калі паслы Вялікага княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння уніі на непрымальных для іх умовах, яны 1 сакавіка 1569 г. пакінулі Люблін.
        I тут польскі бок — юрыдычны саюзнік, звязаны з Вялікім Княствам персанальнай уніяй, - пайшоў на дэманстрацыю сілы. Скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ, польскія феадалы дамагліся ад Жыгімонта Аўгуста здрады інтарэсам Вялікага Княства. Апошняязаключалася ў тым, што кароль польскі і вялікі князь літоўскі 5 сакавіка 1569 г. выдаў незаконны акт аб адлучэнні ад Вялікага Княства Літоўскага Падляшскай зямлі (ваяводства) з гарадамі Драгічынам, Мельнікам, Бельскам і інш. і далучэнні яе да Польшчы. Феадалам і службовым асобам Падляшша было загадана пад страхам канфіскацыі маёмасці прысягнуць на вернасць Польшчы. Калі гэты захопніцкі акт не атрымаў належнага адпору, Жыгімонт Аўгуст далучыў да Польшчы іўкраінскія землі— Валынь, Падолле і Кіеўшчыну. 3 юрыдычнага боку акты аб далучэнні беларускіх і ўкраінскіх зямель да Польшчы былі незаконныя і належала лічыць, што яны не маюць сілы. Паводле заканадаўства Вялікага Княства Літоўскага вялікі князь, уступаючы на прастол, даваў прысягу і абяцаў дзейнічаць згодна з дзяржаўнымі законамі.Адпаведназпараграфамі 12і 15прывілея 1492г іартыкуламі 1,2, 12 раздела II Статута ВКЛ 1566 г. вялікі князь не меў права