• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

    Гісторыя дзяржавы і права Беларусі


    Выдавец: ФілСерв плюс
    Памер: 134с.
    Мінск 2000
    72.95 МБ
        Другім судом, што быў аддзелены ад органаў дзяржаўнага кіравання, стаў падкаморскі суд, створаны ў 1566 г. Ён разглядаў зямельныя і межавыя спрэчкі феадалаў, што раней уваходзіла ў кампетэнцыю гаспадарскага суда.
        Па Статуту 1566 г. справы ў падкаморскім судзе вырашаў суддзя — падкаморый, з удзелам зацікаўленых бакоў. На пасаду падкаморыя прызначаў вялікі князь. 3 1588 г. на павятовых сойміках на пасаду падкаморыя выбіралі чатырох кандыдатаў, аднаго з якіх і зацвярджаў вялікі князь літоўскі.
        Разгляд справы адбываўся на месцы спрэчных межаў. Падкаморый выслухоўваў тлумачэнні бакоў, дапытваў сведак, аглядаў дакументы і іншыя пісьмовыя доказы, прымаў рашэнне і вызначаў на мясцовасці межы землеўладання, а пасля, з дапамогай сваіх памочнікаў (каморнікаў), устанаўліваў межавыя знакі.
        Рашэнне падкаморскага суда падлягала неадкладнаму выкананню, але магло быць абскарджана ў вялікакняжацкі суд ці ў трыбунал Вялікага Княства Літоўскага.
        Пасгановы падкаморскага суда і рэестры спраў запісваліся ў кнігі земскага павятовага суда. Іскі аб праве землеўладання не адносіліся да кампегэнцыі падкаморскага суда і разглядаліся, адпаведна, земскім ці камісарскім судом. Падкаморскія суды на Беларусі існавалі да XIX ст.
        На новых прынцыпах выбарнасці і ўдзелу прадстаўнікоў
    
    42
    
    гарадскога насельніцгва ствараліся войтаўска-лаўніцкія і бурмісцерскія суды, якія дзейнічалі ў гарадах, што мелі Магдэбургскае права, ім былі падсудны крымінальныя і грамадзянскія справы гараджан.
        Войтаўска-лаўніцкі суд складаўся з войта, які старшынстваваў на пасяджэннях, яго намесніка і лаўнікаў (засядацеляў), якія выбіраліся мяшчанамі.
        Нязначныя правапарушэнні і спрэчкі мяшчанразглядалі гарадскія бурмістры, якія прызначаліся войтам ці выбіраліся мяшчанамі.
        Пры разглядзе спраў войтаўска-лаўніцкія і бурмісцерскія суды акрамя Магдэбурскага права кіраваліся мясцовым гарадскім правам, Статутамі Вялікага Княства Літоўскага.
        Такім чынам, стварэнне незалежных ад мясцовай адміністрацыі выбарных судоў, хаця б і для некаторых саслоўяў, сведчыла аб новым этапе ў развіцці прававой культуры грамадства, імкненні да паступовага ўсталявання прававога парадку ў дзяржаве. Выбарны незалежны суд быў прасякнуты ідэямі служэння не толькі інтарэсам дзяржавы, але і правам асобных людзей. задачамі абароны правапарадку нават ад органаў дзяржаўпай улады. Так, скаргі на незаконныя дзеянні ваявод, стараст і іншых службовых асоб маглі падавацца ў земскія і гродскія суды, а апеляцыі на іх пастановы — ў Галоўны суд. Гэты радыкальны паварот у прававой тэорыі і поглядах на ролю суда ў грамадстве Беларусі ў XVI ст. пачаў ажыццяўляцца ў Заходняй Еўропе толькі ў XVII-XVIII стст. Статут 1588 г. у значнай ступені паставіў дзейнасць мясцовай адміністрацыі над кантроль суда.
        На Беларусі існавалі спецыяльныя каптуровыя суды, а таксама сялянскія копныя суды.
        Каптуровы суд, які дзейнічаў у перыяд безкаралеўя, быў надзвычайным, часовымсудомдляфеадалаў. Першыя каптуровыя суды з’явіліся паводле пастановы сойма Вялікага Княства Літоўскага ад 29 студзеня 1587 г. У склад суда ўваходзілі ваявода ці павятовы стараста (іх намеснікі), суддзя і пісар замкавага суда, падкаморый, а таксама суддзя, падсудак і пісар земскага суда. Суд лічыўся правадзейным, калі на пасяджэнні прысутнічала не менш пяці членаў яго складу. Каптуровы суд разглядаў крымінальныя справы аб забойствах, разбоях, падпалах, нападах на маёнткі, фальсіфікацыі маёмасных правоў, а таксама цывільныя справы магнатаў, шляхты, манастыроў. Пастановы каптуровага суда, якія прымаліся большасцю галасоў, былі канчатковымі і апеляцыі не падлягалі.
        Копны суд дзейпічаў на падставе іюрм звычаёвага права. Ён разглядаў галоўным чынам справы простых людзей: сялян, вольных
    
    43
    
    пасяленцаў, мяшчан гарадоў, якія не карысталіся Магдэбургскім правам. Збіраўся суд у пэўных месцах, якія называліся капавішчамі.
        Судаводства мела 2 формы: звычайную і гвалтоўную. Звычайная капа збіралася па ініцыятыве зацікаўленых асоб у загадзя вызначаныя тэрміны. Разглядаліся ў асноўным цывільныя справы, а таксама межавыя спрэчкі, дробныя крадзяжы, сваркі, факты прычынення шкоды, чараўніцтва і інш. Суддзямі маглі быць усе жыхары мясцовасці, але часцей за ўсё на капу збіраліся 10-20 копных мужоў і старцаў. На судзе прысутшчалі і прадстаўнікі дзяржаўнай або панскай адміністрацыі. Яны сачылі за правільнасцю выканання норм копнага права. Пастанова суда была канчатковай і не абскарджавалася.
        Гвалтоўная капа збіралася для разгяду забойстваў, падпалаў, нападаў. Пэўнага месца збору яна не мела. Пакрыўджаны чалавек «падымаў гвалт» і ўседарослыя, хто чуў, павінны былі бегчы на месца здарэння, дзе і адбываўся суд. Калі злачынцу ўдавалася ўцячы ці схавацца, то ўся капа ішла па «гарачаму следу» і ў выпадку загрымання ў межах воласці (горада) выносіла прыгавор, нават смяротны. Калі злачынец уцякаў у суседнюю воласць, капа спынялася на мяжы і перадавала «гарачы след» суседзям. Дзейнасць копнага суда на Беларусі спынілася ў другой палове XVIII ст.
        Феадальна-залежных сялян звычайна судзілі іх уладальнікі.
    
    
    
            15. Працэсуальнае права Вялікага Княства Літоўскага
    
        Па Статуту 1588 г. працэсуальнае права было адзіным і для крымінальных, і для цывільных спраў. Панаваў іскавы характар працэсу, згодна з якім ісцецсам павінен быў збірацьдоказы, прад’яўляць іх суду і падтрымліваць абвінавачанне. У любой стадыі працэсу ісцец мог адмовіцца ад іску ці абвінавачання, заключыць міравое пагадненне або памілаваць злачынцу. Калі абвінавачванне не знаходзіла пацвярджэння, ісцец мог быць прыцягнуты да адказнасці.
        Роля суда пры іскавым судаводстве была параўнаўча пасіўнай. «ён нібы падсумоўваў доказы. што прад’яўлялі бакі, а затым выносіў рашэнне ці прыгавор на аснове фармальнай ацэнкі доказаў у залежнасці ад іх колькасці і зараней прадугледжанай у законе сілы».
        ІІа Статуту 1588 г. суб’екты працэсу мелі розную працэсуальную праваздольнасць. Поўнай працэсуальнай праваздольнасцю карысталіся найбольш багатыя феадалы. Чэлядзь дворная і феадальна-залежныя
    
    
    44
    
    сяляне былі пазбаўлены праваздольнасці. За іх у судах павінны былі выступаць паны або, па даручэнню апошніх, адвакаты ці іншыя прадстаўнікі феадалаў.
        Судовы працэс пачынаўся з падачы скаргі («пратэстацыі»), пасля чаго складалася позва. Яна адначасова была выклікам у суд і іскавай заявай з пераказам сутнасці справы. Позва ўручалася адказчыку праз вознага, аб чым рабіўся адпаведны запіс у судовай кнізе.
        Такім чынам, у працэсе ўдзельнічалі два бакі: той, хто ўзбуджаў справу, адносіўся да боку павадовага, той, хто адказваў ці абвінавачваўся, —да боку адпорнага.
        Асноўным працэсуальным абавязкам бакоў было добрасумленнае вядзенне працэсу. Працэсуальныя правы бакоў былі даволі шырокімі і давалі ім магчымасць актыўна ўздзейнічаць на ўвесь ход працэсу.
        Пры судах працавалі прафесіянальныя адвакаты (прокуратары). Пры неабходнасці прадстаўнікі старон мелі права карыстацца іх паслутамі. Як правіла, адвакаты мелі спецыяльную юрыдычную падрыхтоўку, якуюатрымлівалі нетолькіў Кракавеі Вільні, але нават у Італп, шэрагу іншых дзяржаў.
        Агулыіая тэрытарыяльная падсуднасць спраў у адносінах да вольных людзей вызначалася паводле звычаёвага права: у месцы жыхарства адказчыка па грамадзянскіх справах і ў месцы, дзе адбылося злачынства, — па крымінальных. Бакі мелі права заключаць пагадненне аб змене падсуднасці (тэрытарыяльнай і інш.).
        Да 1564 г. буйныя феадалы карысталіся правам выключнай падсуднасні, іх справы разглядаў вялікакняжацкі суд, што ўскладняла парадак прад’яўленняў ім іскаў дробнымі і сярэднімі феадаламі. Бельскі прывілей 1564 г. абвясціў роўную падсуднасць для ўсёй шляхты.
        У працэсуальным заканадаўстве першараднае значэнне надавалася вызначэнню сродкаў, з дапамогай якіх суд мог рабіць вывад аб правах і абавязках бакоў і прымаць пэўнае рашэнне. Тэорыя фармальных доказаў, што панавала ў феадальным працэсуальным праве, грунтавалася на ўстаноўленай у законе сіле доказаў, якія дзяліліся на дасканалыя і недасканалыя («доводы зуполные» і «незуполные»). Колькасць і якасці доказаў вызначалася для кожнай катэгорыі спраў асобна. Напрыклад, пры разглядзе спрэчак аб уласнасці на зямлю патрабавалася, каб кожны бок прадстаўляў па дзевяць сведак. Па іншых справах хапала сведчання двух сведак.
        Важнейшы прынцып працэсуальнага права Вялікага Княства Літоўскага заключаўся ў тым, што бок павадовы (ісцец) па грамадзянскіх справах павінен быў прывесці факты, якія б сведчылі аб
    
    45
    
    наяўнасці шкоды, а па крымінальных справах — віны. Ніхто не мог быць асуджаны без наяўнасці паўнаты неабходных доказаў. Закон прадугледжваў вызваленне падсуднага ад пакарання пры недастатковасці доказаў і пры з’яўленні ў суда сумнення ў яго вінаватасці. Пры аднолькава няпоўных доказах істца і адказчыка суд аддаваў перавагу апошняму.
        Асноўнымі відамідоказаў лічылісятлумачэнні бакоў, іх прызнанне; паказанні сведак; прысяга; пісьмовыя і рэчавыя доказы: вывады і тлумачэнні экспертаў. Тлумачэнне істца або адказчыка займала адно з цэнтральных месцу сістэме судовых доказаў. Прызнанне адказчыкам іску, зробленаеў судзе, разглядалася як поўны доказ і было дастатковай падставай для прыняцця судовага рашэння. Адказчык, або падсудны, прызнаўшы іск або абвінавачанне, пазбаўляўся права абскарджваць пастанову суда, у аснов}' якой было пакладзена прызнанне.
        Самымі распаўсюджанымі доказамі былі паказанні сведкаў. Статут 1588 г. вызначаў, хто мог быць сведкам і працэсуальную працэдуру атрымання паказанняў. ГІрысяга і клятва лічыліся дапаможнымі доказамі і звычайна выкарыстоўваліся, калі паказанняў сведак ці іншых доказаў для вырашэння справы было недастаткова. Вышэйшай ступенню дакладнасці, як лічылася, валодалі сведчанні духоўных і службовых асоб дзяржаўнай адміністрацыі.
        У працэсе разгляду грамадзянскіх спраў важнае значэнне надавалася пісьмовымдоказам, бо закон патрабаваў заключаць многія пагадненні, дагаворы куплі-продажу, пазыкі і інш. у пісьмовай форме. Усе гэтыя акты складаліся па вызначанай форме, што паграбавала наяўнасці пэўных рэквізітаў (подпісы, пячаткі). Найбольш важныя з актаў рэгістраваліся ў судовых кнігах. Падробка пісьмовых доказаў каралася смерцю. Рэчавы доказ разглядаўся як самы пераканаўчы, асабліва калізлачынец быў затрыманы на месцы злачынства.